Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа. Тэма 25 «Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусі .doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
133.12 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАУНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЕЭЛЕКТРОНІКІ»

Кафедра гуманітарных дысцыплін «Эканоміка і арганізацыя прадпрыемства»

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

Па прадмету «Гісторыя Беларусі» Тэма 25: «Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусі другой паловы XIX ст. – пачатку XX ст.»

Мінск, 2009

План

  1. Асноўныя прыкметы беларускай нацыі, працэс іх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці.

Пасля адмены прыгоннага права ў 1861 г. пачынаецца хуткае развіццё капіталістычных эканамічных адносін, а таксама адбываюцца значныя змены у сацыяльным складзе насельніцтва: складаюцца асноўныя сацыяльныя групы буржуазнага грамадства, пашыраюцца i паглыбляюцца складаныя падзеія, якія сведчаць аб пераўтварэнні беларускай народнасці ў беларускую нацыю. Нацыя — гістарычна ўстойлівая супольнасць людзей, якая ўтвараецца ў працэсе фарміравання агульнасці ix тэрыторыі, эканамічных сувязей, літаратурнай мовы, асаблівасцей культуры, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці.

Складаны i шматгранны працэс фарміравання нацыі, выпрацоўкі i замацавання нацыянальнай самасвядомасш на Беларусі меў свае асаблівасці. Яны вельмі значна адбівалія на развіцці культуры. Пасля разгрому паўстання 1863—1864 гг. царызм павёў ідэалагічны ўціск праз рэлігію, асвету, адукацыю i інш. Свядомасць значнай часткі беларускага грамадства фарміравалася пад уздзеяннем гэтых ідэй.

Таму ў канцы XIX ст. культура Беларусі развівалася ў даволі складаных абставінах i мела шэраг асаблівасцей: даволі цесная сувязь культурнага жыцця з агульнадэмакратычным уздымам, уздымам нацыянальнай самасвядомасш беларусаў, імкненнем да свабоды i роўнасці; цесная сувязь беларускай культуры з культурамі рускага, украінскага, польскага, літоўскага народаў; жорсткая палітыка русіфікацыі з боку царскіх улад, якія лічылі, што беларусы з'яўляюцца простай этнаграфічнай галіной pycкix; адсутнасць нават аўтаноміі, не кажучы аб уласнай беларускай дзяржаве.

Адзінства эканамічнага становішча. Склад насельніцтва. Адной з асноўных прыкмет нацыі з’яўляеца адзінства эканамічнага становішча адпаведнай этнічнай тэрыторыі. Эканамічнае жыцце пэўнай тэрыторыі цесна залежыць ад тых класаў грамадства, якія пражываюць на гэтай тэрыторыі.

У канцы XIX ст. пачынае фарміравацца клас буржуазнага грамадства, на ўтварэнне якога адмоўна адбівалася эканамічная слабасць гарадоў, немагчымасць знайсці ў ix працу для вялікай колькасці беззямельных i малазямельных сялян, стрымліванне разлажэння памешчыцкага землеўладання. Беларуская аграрная буржуазія, падзеленая па веравызнанні на праваслаўных i католікаў, да канца не ўсвядоміла свайго нацыянальнага aдзiнcтвa i часта індыферэнтна ставілася да праяў беларускага нацыянальнага руху.

Адбывалася разлажэнне класау — саслоўяў феадальнага грамадства — дваран-памешчыкаў, сялян, рамеслінікаў, гандляроў, купцоў i фарміраванне асноўных класаў капіталістычнага грамадства — пралетарыяту i буржуазіі.

Даволі марудна сярод дэмакратычнай інтэлігенцыі ў 60-я гады сфарміравалася адносна невялікая група, для якой абсалютна зразумелым было ўяўленне, што Беларусь мае ўсе ўмовы для самастойнага развіцця. Лідерам гэтай групы быў К. Каліноўскі. Станаўленне беларускай ітэлігенцыі было шчыльна звязана з узнікненнем i развіццём нацыянальнага руху.

Каб усвядоміць гістарычныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі ў другой палове XIX ст., трэба звярнуць увагу на нацыянальны склад насельніцтва, без чаго цяжка разумець культурную спадчыну нашай Бацькаўшчыны. У гарадах жылі ў асноўным не беларусы, а яўрэі (53,5%), рускія (17,7%), палякі (11,6%). Доля тых беларусаў-гараджан, якія гаварылі на роднай мове, складала ў сярэднім толькі 14,5%.

Такім чынам, горад не здолеў адыграць тую ролю у фарміраванні беларускай нацыі, яе самасвядомасці i культуры, якую адыграў горад у гады фарміравання нацый у іншых краінах.

Развіцце адукацыі, навукі. Буржуазныя рэформы. У 70—80-е гады XIX ст. на Беларусі пачынаюць ажыццяўляцца буржуазныя рэформы: школьная, гарадская, судовая, школьная i інш. Яны наогул спрыялі пазбаўленню ад перажыткаў феадальнай сістэмы i пераўтваралі беларускае грамадства ў буржуазнае.

У выніку судовай рэформы суды сталі ўсесаслоўнымі, калі ў адной судовай установе разглядаліся справы прадстаўнікоў усіх саслоўяў, адкрытымі, пры якіх пасяджэнні суда праходзілі публічна, і незалежнымі ад урада. Разгляд крымінальных спраў праводзіўся з удзелам присяжных засядацеляў, якія не з'яўляліся прафесійнымі юрыстамі, прымалі рашэнні згодна з дадзенай прысягай сумленна і былі незалежныя ад прафе-сійных юрыстаў — суддзяў. У дапамогу падсудным уводзілася пасада адвоката — абаронцы іх інтарэсаў, які ажыццяўляў свае функцыі, як правіла, за пэўную плату.

Згодна з гарадской рэформай у гарадах ствараліся выбарныя органы гарадскога самакіравання на аснове маёмаснага цэнзу. Гэта значыць, у выбарах прымалі ўдзел толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў, якія валодалі маёмасцю (зямлёй, дамамі, прадпрыемствамі) на пэўную суму грошай. Рабочыя і рамеснікі, дробныя служачыя, інтэлігенцыя адхіляліся ад удзелу ў выбарах, таму што не плацілі гарадскіх падаткаў. [4]

Вынікі школьнай рэформы на Беларусі былі больш сціплымі у параўнанні з Расіяй. Справа ў тым, што пагоршыліся адносіны царскага ўраду да ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гг.

Школьным статутам 1864 г. прадугледжваліся гімназіі трох тыпаў з 8-гадовым курсам навучання: класічныя з грэчаскай i лацінскай мовамі, класічныя з лацінскай мовай, рэальныя без старажытных моў (у большым аб'ёме выкладалася прыродазнаўства).

Рэакцыя ў галіне адукацыі ўзмацнілася пасля 1884 г., Kaлі выйшла палажэнне пра царкоўнапрыходскія школы, паводле якога былі закрыты многія народныя вучылішчы, а на ix базе ўтвораны царкоўнапрыходскія школы i школы граматы, падначаленыя праваслаўнаму духавенству.

Сярэдняя школа наогул з-за высокай платы за навучанне была мала даступнай дзецям працоуных. Пачатковыя школы давалі самыя элементарныя веды: вывучалі пераважна рускую i царкоўнаславянскую граматыку, асновы лічэння, мальвы, першапачатковыя паняц-щ i дагматы праваслаўнай веры, вучылі таксама спяваць на клірасе.

На рубяжы XIX—XX стст. сістэма адукацыі ўсё больш адставала ад патрабаванняў жыцця. Разумеючы гэта, царызм неяк садзейнічаў развіццю асветы i адукацыі. Такім чынам значныя змены адбыліся ў сярэдняй школе. Таксама важную ролю ў пашырэнні пачатковай адукацыі адыгpaлі земскія школы. У пачатку XX. ст. на Беларусі павялічылася сетка школ i вучылішчаў прафесійнага навучання, дзе рыхтаваліся спецыялісты для розных галін гаспадаркі.

Адкрыццё настауніцкіх інстытутаў стала значным крокам у паляпшэнні падрыхтоўкі педагагічных кадраў, важным фактарам у грамадскім жыцці. Адначасова за непрацяглы час адчынілі свае дзверы 15 настаўніцкіх семінарый.

Настаўнікаў рыхтавалі адкрытыя настаўніцкія інстытуты ў Віцебску, Мінску i Магілёве. Гэтыя інстытуты не мелі правоў вышэйшай адукацыі.

Метады навучання ў школах на пачатку XX ст. сталі больш дасканалымі. У пачатковых школах шырэй ужываліся тлумачальнае чытанне, наглядныя дапаможнікі.

Неабходна звярнуць увагу на тое, што вядомыя дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэння В. Іваноўскі, К. Каганец, Я. Колас, Я. Купала, М. Багдановіч, А. Пашкевіч, В. Ластоўскі, С. Палуян рашуча выступалі за стварэнне беларускай нацыянальнай школы. Яны шмат чаго рабілі для рэалізацыі cвaix ідэй.

Даследванні гісторыі Беларусі, культуры яе насельніцтва. Развіцце нацыянальнай ідэалогіі. У другой палове XIX ст. пашыраецца вывучэнне мінулага беларускага народа, яго мовы, быту, фальклору. Cіламі мясцовых, а таксама рускіх i польскіх даследчыкаў працягваецца развщцё навуковага беларусазнауства. Беларуская навука была прадстаулена іменамі I. Насовіча, М. Доўнар-Запольскага, М. Нікіфароўскага, А. Семянтоўскага, А. Сапунова i інш.

Даследаванні па беларускай этнаграфіі i фальклору, мове i літаратуры, вуснай творчасці, эканоміцы, гісторыі мелі важнае значэнне для развіцця беларускай культуры ў XX ст. Яны выкікалі ў культурным свеце цікавасць да беларускага народа i яго духоўнага багацця, садзейнічалі фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці.

Характэрнай прыкметай пачатку XX ст. у навуцы Беларусі стала стварэнне культурна-асветніцкіх навуковых устаноу, розных таварыстваў. Мясцовая дэмакратычная інтэлігенцыя часта выступала ініцыятарам адкрыцця грамадскіх бібліятэк. Усяго на Беларусі ў 1914 г. мелася 851 бібліятэка, а кожны фонд складаў 423 тыс. экз. Ствараліся таксама розныя навуковыя i культурна-асветніцкія таварыствы. Усяго на Беларусі ў 1900—1914 гг. дзейнічала 54 таварыствы.

Найбольш вядомым было «Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў», якое існавала з 1898 па 1906 г. Налічвала 650 членаў (на 1906 г.) i мела літаратурную, дра-матургічную, музычную i мастацкую секцыі.

Пачынаюць утварацца таксама розныя гурткі i таварыствы, мэтай дзейнасці якіх было вывучэнне гісторыі, мовы, эканамічных умоў, культуры i этнаграфіі Беларусі.

Taкім чынам, культурна-асветніцкая i навуковая дзейнасць навукоўцаў, розных таварыстваў, гурткоў садзейнічала агульнаму развіццю культуры Беларусі, але стан асветы i навукі Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст., нягледзячы на пэўныя змены, амаль цалкам залежыў ад афіцыйнай ідэалогіі таго часу.

Развіцце беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі адбыліся на стане беларускай літаратуры. Ажыўленне, якое пачалося ў беларускай лігаратуры ў 40—50-я гады, дасягнула сваей кульмінацыі ў пачатку 60-х гадоў, напярэдадні паў-стання 1863—1864 гг. Найбольш распаўсюджаным лігаратурным жанрам стала публіцыстыка рознай ідэйнай накіраванасці, праз якую выяўлялася зацікаўленасць шляхты, рускага ўраду, чыноўнікаў.

Напрыклад, погляды прадстаўнікоў рэвалюцыйнай дэмакратыі выкладаліся на старонках першай беларускай нелегальней газеты «Мужыцкая праўда», якую выдавалі К. Каліноўскі, Ф. Ражанскі, В. Урублеўскі.

К. Каліноўскі вядомы не толькі як рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст, палымяны прыхільнік дэрэвалюцыйнага саюзу ўcix народаў у барацьбе з самадзяржауем, але i як выдатны знаўца беларускай народнай мовы. Шырока i з вялікім майстэрствам ён карыстаўся ёю ў сваей публіцыстыцы, садзейічаў яе літаратурнаму развіццю. Каліноўскі зpaбiў вялікі ўплыў на ўсю наступную беларускую літаратуру i культуру, садзейнічау паглыбленню ў літара-туры i мастацтве прынцыпаў рэалізму i народнасці, замацаванню высокіх ідэалаў у барацьбе за свабоду. У аснове светапогляду Каліноўскага ляжала вера ў магутныя творчыя сны народа, але пакуль народ не будзе свабодны, не будзе нi справядлівасщ, нi багацця, нi навукі. Ён лічыў за неабходнае развіваць асвету i навуку на роднай беларускай мове.

На беларускай мове Каліноўскім напіса матэрыялы «Мужыцкай праўды», «Пісьмы з-пад шыбеніцы», некалькi загадаў-зваротау да народа ад імя паўстанцкага кіраўніцтва. Каліноўскі ўзняў на новую вышыню пашыраны ў беларускай літаратуры XIX ст. жанр гутаркі, напоўніў яго новым, рэвалюцыйна-дэмакратычным зместам

Сваей самаахвярнай барацьбой, перадавымі ідэямі Каліноўскі аказаў вялікі ўплыў на нацыянальную самасвядомасць беларускага народа. Гэта адзін з самых любімых беларускіх нацыянальных герояў, які папулярны ў Літве i Польшчы.

Адной са значных фігур на ніве беларускай духоунасцi, мастацкай i палітычнай культуры пачатку XX ст. з'яуляецца Зміцер Хвёдаравіч Жылуновіч (псеўданім Цішка Гартны). Выдатны дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, дзяржаўны i грамадскі дзеяч, гісторык, публіцыст, пісьменнік. Нарадзіўся ў 1887 г. на Міншчыне, у сям’і беззямельных сялян. Скончыу Капыльскае двухкласнае вучылішча ў 1905 г. На працягу ўсяго жыцця займауся самаадукацыяй.

Жылуновіч — аўтар публкацый па палітычнай гісторыі Беларусі канца XIX — пачатку XX ст. па пытаннях дзейнасці розных партый i плыняў у рабочым асяроддзі гісторыі ўтварэння БССР i інш. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1908 г. у газеце «Наша ніва». Выдаў зборнік «Песень (1913). Новай для беларускай паэзіі была рабочая тэматыка. У паслякастрычніцкі час выйшлі зборнікі вершаў «Песні працы i змагання» (1922), «Урачыстасць» (1925), зборнік апавяданняў «Трэскі на хвалях» (1924), «Прысады» (1927, 1930). У 1914—1929 гг. працаваў над раманам «Сокі цаліны» пра жыццё розных сацыяльных пластоў у мястэчках i гарадах краю напярэдадні 1917 г. Напісаў п'есы «Хвалі жыцця», «Сацыялістка», «На стыку», «Дзве сілы».

Глыбінныя зpyxi у беларускай літаратуры пачатку XX ст. звязаны з іменем Максіма Іванавіча Гарэцкага. Гэта класік беларускай літаратуры, празаік, крытык, літаратуразнавец, фалькларыст, лексікограф, відны прадстаўнік беларускай думкі.

М. I. Гарэцкі абгрунтаваў грамадскае прызначэнне беларускай літаратуры, культуры, інтэлігецыі, сфармуляваў звышзадачу культурнаадраджэнскіх сіл «падняць беларуса да ідэальнага чалавека». Ужо ў Савецкі час, у 1920 г., у «Гісторыі беларускай літаратуры» ён даў cicтэматызаваны глыбока навуковы i адначасова шырокадаступны аналіз тысячагадовага шляху беларускага прыгожага пісьменства — ад дахрысціянскай міфалогіі, старажытных літаратурных помнікаў, асобных аўтараў (Ефрасіння Полацкая, Клімент Смаляціч, Кірыла Тураўскі, «Слова пра паходы Ігаравы») да творчых набыткаў пачатку 1920-х гадоў.

М. I. Гарэцкі падзяліў лес відных дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння. Ён актыўна падтрымаў культурнае будауніцтва ў Савецкай Беларусі, аднак бачыў фармальнае стаўленне ўлад да нацыянальнага пытання, беларускай мовы, а таксама згубную для культуры партыйна-бальшавіцкую манаполіі ва ўcix сферах жыцця грамадства.

Аб літаратурнай спадчыне пачатку XX ст. напісана шмат. Галоўная тэма дакастрычніцкай літаратуры амаль ycix беларускіх пісьменнікаў — тэма гістарычнага лесу беларускага народа, яго барацьбы за вызваленне, яго мары. [3, c.203-240]]