Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вариант -19.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
30.49 Кб
Скачать

Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы ў Беларусі ў 60-70 гады 19 веку План:

  1. Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі.

  2. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі.

  3. Уплыў паўстання 1863-1864 гадоў на правядзенне рэформ.

  1. Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі.

Першай і галоўнай з буржуазных рэформаў з’яўляецца адмена прыгоннага права. Пайсци на гэтую рэформу цара Аляксандра II прымусiла ўведамленне сацыяльна-эканамiчнай и ваенна-тэхнiчнай адсталасцi краiны, якая асаблiва выразна праявiлася ў Крымскай вайне, а таксама крызiс феадальна-прыгоннiцкай сiстэмы.

У студзенi 1857г. Аляксандр II зрабiў першы практычны крок да ажыцяўлення сялянскай рэформы. Пад кiраўнiцтвам iмператара быў створаны Сакрэтны камiтэт. Непасрэдная падрыхтоўка рэформы пачалася з публікацыі 20 лістапада 1857г. пісьма цара на імя віленскага генерал-губернатара Ў. І. Назімава ў адказ на хадатайства дваранскіх сходаў Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў. Дазвалялася ствараць губернскія дваранскія камітэты для распрацоўкі праектаў скасавання прыгоннага права. Аляксандр II падпісаў “Маніфест” і “Палажэнні” аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці. Сяляне атрымалі хоць і не адразу, асабістую волю, правы, згодна з якімі яны фармальна не залежылі ад памешчыка. Селянін мог сам звяртацца ўдзяржаўныя ўстановы, заключаць гандлёвыя пагадненні, пераязджаць у горад, запісвацца ў саслоўі мяшчан і купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову. Зямля заставалася ўласнасцю памешчыкаў, але апошнія абавязаны былі перадаць селяніну за выкуп. Выкуп складаў такую суму, паклаўшы якую ў банк пры 6% гадавых, памешчык атрымліваў бы даход роўны гадавому аброку. Зразумела, адразу такія грошы селянін знайсці не мог. Таму пры выкупе сяляне плацілі 20% адпаведнай сумы, а астатнія 80% давала дзяржава праз Сялянскі банк. 49 гадоў сяляне мусілі плаціць Сялянскаму банку суму доўгу і працэнты за пазыку. Выкупныя плацяжы спаганяліся да расійскай рэвалюцыі 1905-1907 гг. За гэты час сяляне выпдацілі амаль у 3 разы больш, чым каштавала купленая імі зямля. Каб памешчыкі адразу не заставаліся без працоўных рук, “Палажэнні” прадугледжвалі правіла, што выкупіць свае надзелы сяляне маглі толькі праз 9 гадоў. Увесь гэты час яны лічыліся “часоваабавязанымі” і павінны былі за карыстанне надзеламі, як і раней, адбываць паншчыну і чынш.

Калі надзел перавышаў устаноўленую норму, то “лішак”, адразаўся ; адсюль – “адрэзак”. У заходняй частцы Беларусі, дзе памешчыкі былі католікамі, “адрэзкаў” у сялян было меней.

Размеркаванне зямлі паміж памешчыкамі і сялянамі замацоўвалася ва “Устаўных граматах”. Для складання “Устаўных грамат” быў вызначаны тэрмін 2 гады. Сярод сялян распаўсюдзіліся чуткі, што мясцовыя ўлады і памешчыкі падмянілі “Маніфест”. Сяляне падымаліся на ўзброеныя паўстанні.

Сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі: Сутнасць аграрнай рэформы заключалася ў тым, колькі зямлі і на якіх ўмовах атрымлівалі сяляне і колькі зямлі заставалася за памешчыкамі. Урад найперш клапаціўся аб памешчыках, таму закон прадугледжваў толькі абмежаванае надзяленне сялянства зямлей. Зямлю сяляне павінны былі набываць за грошы і ў абавязковым парадку. Якасць зямлі і яе кошт вызначалі памешчыкі.

Неабходнасць рэфарміравання дзяржаўнапалітычнага ладу Расіі. Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, якая стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі, прыгоннае права. Але, каб рухацца наперад да сапраўды буржуазнага грамадства, Расіі былі патрэбны іншыя рэформы дзяржаўнапалітычнага ладу. У 1860-1870я гг. урад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні земскай, судовай, гарадской, ваеннай, школьнай і цэнзурнай рэформ.

Значэнне рэформ: Буржуазныя рэформы 1860 1870х гг., пачынаючы з адмены прыгоннага права, прывялі да значных змен у палітычным жыцці Расіі. Быў зроблены крок наперад па шляху пераўтварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. Разам з тым рэформы неслі ў сабе перажыткі феадалізму, былі непаслядоўныя і абмежаваныя. Вялікія адрозненні рэформ у Беларусі ад рэформ іншых рэгіёнаў Расіі, а таксама срокі правядзення надавалі ім яшчэ больш абмежаваны і непаслядоўны характар, рабілі сацыяльнаэканамічную сітуацыю ў беларускіх губернях складанай і супярэчлівай.

Вынік аграрнай рэформы: У выніку аграрнай рэформы 1861 г. памешчыкі на тэрыторыі Беларусі захавалі ў сваёй уласнасці больш за палову ўсіх зямель; прыкладна ў 2 разы больш, чым у іншых губернях еўрапейскай часткі Расіі. Сялянскія надзелы ў Беларусі складалі толькі 1/3 усёй зямлі. Захоўвалася адпрацовачная форма гаспадаркі, характэрная для феадальнага ладу.

Разам з тым рэформа садзейнічала развіццю капітлістычных адносін у сельскай гаспадарцы. Атрымаўшы асабістую свабоду, сяляне станавіліся вольнанаёмнай рабочай сілай. Многія гаспадаркі, якія выкарыстоўвалі наёмную працу, набывалі прадпрымальніцкі характар.