Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа №1 по ИБ, варианат 28, ИСиТ(э),заочная ИИТ,2012,Гуленко.docx
Скачиваний:
16
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
35.15 Кб
Скачать

ТЭМА 28. РАЗМЕЖАВАННЕ ПАЛIТЫЧНЫХ СIЛ НА БЕЛАРУСI ПАСЛЯ КАСТРЫЧНIЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫI 1917

План

Уводзiны

  1. Адносіны да Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускіх нацыянальных партый і арганізацый.

  2. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго значэнне.

  3. Мяцеж польскага корпуса генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага.

Заключенне

Лiтаратура

Уводзiны

Тэма «Размежаваня палітычных сiл на Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года» займае вельмі важнае месца ў курсы гісторыі Беларусі. Пісьменнікі і гісторыкі бальшавіцкага светапогляду ацэньвалі стварэнне савецкага дзяржаўнага апарата станоўча, вызначалі яго вялікую прагрэсіўную ролю ва ўсталяванні Савецкай улады і развіцці рэспублікі. I Ўсебеларускі з’езд яны называлі нацыяналістычным, сабраным з памешчыкаў і чыноўнікаў, мяцеж Доўбар-Мусніцкага разглядалі як адкрытую контррэвалюцыю. Іншай думкі прытрымліваліся непасрэдныя ўдзельнікі з’езду, якія характэрызавалі яго ўзнята, захоплена.

У савецкі перыяд існавала толькі адзін пункт погляду – камуністычны. Адзначаныя падзеі падвяргаліся рэзкай крытыке. У час адраджэння ў беларускай прэсе пачалі перавыдавацца ўспаміны удзельнікаў з’езду, і мы змаглі азнаеміцца і з іх пазіцыяй.

  1. Адносіны да Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускіх нацыянальных партый і арганізацый.

Пад уплывам Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух падзяліўся на дзве асноўныя часткі. Адна падтрымлівала рэвалюцыю, другая выступала супраць Кастрычніка. Розныя пазіцыі беларускага нацыянальнага руху ў адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі былі абумоўлены яго сацыяльнай неаднароднасцю, вострымі супярэчнасцямі паміж рознымі сацыяльнымі пластамі гэтага руху. Вядучай палітычнай сілай у грамадстве стала партыя бальшавікоў. На Беларусі і на Заходнім фронце гэта выявілася ў тым, што больш за палову (51,4 усіх выбаршчыкаў ва Устаноўчы сход (лістапад 1917 г.) аддалі галасы кандыдатам партыі бальшавікоў, 43 % дэпутацкіх месц было аддадзена эсэрам. У іх ліку значную ўдзельную вагу складалі левыя эсэры, якія ўступілі потым у блок з бальшавікамі. За кадэтаў і іншыя буржуазныя партыі галасавала каля 5 % выбаршчыкаў. І гэта пры тых умовах, што выбары рыхтаваліся пры Часовым буржуазным урадзе.

Найбольш уплывовай нацыянальнай партыяй заставалася Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі раскол гэтай партыі на памяркоўных, прыхільнікаў рэфармісцкага шляху, і левых радыкалаў, прыхільнікаў бальшавіцкага кірунку, паглыбіўся. Акрамя таго, многія дзеячы БСГ схіляліся да ідэі дзяржаўнага адасаблення Беларусі ад Расіі, што, на іх думку, магло засцерагчы бацькаўшчыну ад знішчэння. Гэтыя настроі выразна выявіліся на ІІІ з’ездзе БСГ (кастрычнік 1917 г.). З’езд прыняў новую праграму і абраў ЦК на чале з Я. Дылам. У склад ЦК увайшлі вядомыя беларускія дзеячы А. Прушынскі (А. Гарун), А. Смоліч, В. Адамовіч, П. Бадунова, Я. Варонка, З. Жылуновіч, Я. Мамонька, С. Рак-Міхайлоўскі, Б. Тарашкевіч і інш. З-за адсутнасці адзінства БСГ не выпрацавала агульнапартыйнай лініі ў адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Памяркоўныя лідэры Грамады ўспрынялі рэвалюцыю як «праяву анархіі, у віхуры якой загінуць справа вольнасці і нацыянальных правоў беларускага народа». Петраградская арганізацыя БСГ, ухіліўшыся ад прамой ацэнкі рэвалюцыі, выказалася за фарміраванне «аднароднага сацыялістычнага ўрада».

Асноўныя нацыянальныя партыі ў гэты час гуртаваліся вакол Цэнтральнай беларускай рады, якая з кастрычніка 1917 г. стала называцца Вялікай беларускай радай (ВБР).

27 кастрычніка 1917 г. Вялікая беларуская рада звярнулася да беларускага народа з «Граматай». Гэты дакумент падпісалі акрамя Вялікай рады Беларускі выканаўчы камітэт Заходняга фронту, Беларуская сацыялістычная грамада, Беларуская народная партыя сацыялістаў і інш.

Палітычная праграма ВБР прадугледжвала: абвяшчэнне Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, «спаянай з Велікаросіяй і іншымі суседнімі рэспублікамі Расіі на аснове федэрацыі»; наданне ўсёй улады на Беларусі краявой радзе, выбранай усеагульным, роўным, тайным галасаваннем; уключэнне ў кампетэнцыю вышэйшага заканадаўчага органа Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі пытанняў уседзяржаўнага будаўніцтва, міжнародных зносін і гандлёвых дагавораў з іншаземнымі дзяржавамі; выданне мясцовых законаў; развіццё, распрацоўка і прымяненне да мясцовых умоў законаў, выдадзеных вышэйшым заканадаўчым органам Расійскай дэмакратычнай рэспублікі; вышэйшае распараджэнне зямельным, водным і лясным багаццем Беларусі; аднясенне пытанняў народнай адукацыі і культурнага будаўніцтва і іншых да кампетэнцыі краявой рады.

Са змяненнем палітычных умоў паступова праходзіла пераарыентацыя ў беларускім нацыянальным руху. Калі пасля Лютаўскай рэвалюцыі ўсе беларускія нацыянальныя партыі, і ў першую чаргу Цэнтральная беларуская рада, патрабавалі краявой аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі, то ўжо пасля Кастрычніка іх барацьба разгортвалася пад лозунгам «поўнага нацыянальнага самавызначэння».

Вывад: Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917г. многія партыі адчулі дух анархіі, зразумела што гэта падштурхнула палітычных дзеячоў на падзел улады. Фактычна улада была ў руках бальшавікоў, але ім патрэбна было да гэтага рушыць паступова. Не лічыцца з другімі партыямі яны не маглі, бо шматлікія хваляванні нацыянальных партый маглі б ускладніць усталяванню бальшавіцкай улады. Яны як бы рэгулявалі палітычныя падзеі, давалі магчымасць самапраяўлення нацыянальных партый, але і адначасова прытрымлівалі ад контррэвалюцыйных настроеў. Нацыянальныя беларускія партыі у палітычнай барацьбе “паміж сабой” не маглі аб’етыўна ацэньваць сітуацыю. Адны хацелі реформ, другія – радыкальных дзеяннеў, трэція смела выказвалі свае меркаванні аб дзяржаўным адасабленні. Іх ідэйны раскол прывёў толькі к іх палітычнаму краху. Хоць і «давалі ім слова», але асноўны уплыў на прынняцце вырашэннеў быў у партыі бальшавікоў. Гэта таксама адчуваецца ў ходзе работы Усебеларускага з’езда.