Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

9 вариант

.docx
Скачиваний:
21
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
30.37 Кб
Скачать

ТЭМА 9. ФАРМIРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАСЦI

ПЛАН

1. Палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і канфейсійныя фактары ўтварэння беларускай народнасці.

2. Гістарычны працэс фарміравання беларускай народнасці. Асноўныя прадметы народнасці.

3. Вывады.

1. Палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і канфесійныя фактары ўтварэння беларускай народнасці.

Народнасць — форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і культурнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку кансалідацыі, зліцця плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. Яна ўласціва рабаўладальніцкаму і феадальнаму ладу. Асноўнымі прыкметамі народнасці з'яўляюцца: адносная агульнасць мовы, агульнасць тэрыторыі, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Існаванне Вялікага княства Літоўскага стварала новыя ўмовы для далейшага фарміравання беларускай народнасці. Як руская і ўкраінская, беларуская народнасць утваралася паступова на аснове старажытнарускай народнасці. Якія ж фактары садзейнічалі гэтаму працэсу?

Першая група фактараў утварэння беларускай народнасці - палітычныя фактары. Неабходнасць барацьбы з агрэсіяй нямецкіх феадалаў і татара - манголаў, уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага садзейнічалі стварэнню палітычных умоў для ўмацавання сувязей паміж рознымі тэрытарыяльнымі часткамі насельніцтва Беларусі, яго кансалідацыі і інтэграцыі з суседнімі народамі. У межах Вялікага княства Літоўскага была ліквідавана сістэма мясцовых княжанняў і створаны інстытут намесніцтваў, арганізавана адзінае дзяржаўнае кіраванне, уведзена адзінае заканадаўства, што сведчыла аб складванні сістэмы палітыка - прававой цэнтралізацыі ў краіне, узмацненні палітычных сувязей паміж яе рознымі тэрыторыямі.

Аднак палітычнае аб'яднанне поўнасцю не знішчыла лакальнай аўтаномнасці асобных зямель. У залежнасці ад умоў пераходу розных беларускіх, рускіх і ўкраінскіх зямель у ВКЛ вызначаўся і іх статус, некаторыя тэрыторыі доўгі час захоўвалі ў значнай ступені сваю самастойнасць. Увогуле, у грамадска-палітычным жыцці ВКЛ наглядаліся як аб'яднальныя, так і сепаратысцкія тэндэнцыі, што ўскладняла працэс фарміравання беларускай народнасці.

Утварэнню беларускай народнасці садзейнічаў і шэраг эканамічных фактараў. Эканамічнай асновай этнаўтваральных працэсаў з'явіліся далейшае развіццё сельскай гаспадаркі (замена двухполля і іншых архаічных форм - ляснога пералогу, ворыва наездам, падсекі - папарнай зерневай сістэмай трохполля), удасканаленне рамяства (разам з традыцыйнымі рамёствамі - ганчарнае, ткацкае, бандарнае, слясарнае, апрацоўка дрэва, косці, металаў і іншыя распаўсюджваліся новыя віды рамесніцкай дзейнасці - выраб паперы, адліўка шкла ў гутах, кнігадрукарства і інш.), пашырэнне гандлю на тэрыторыі ад Прыпяці да Заходняй Дзвіны і ад Нёмана да Дняпра. Узрастала роля буйных гарадоў Беларусі - Полацка, Брэста (Берасця), Магілёва, Гродна (Гародні), Віцебска і іншых як цэнтраў рэгіянальнага і транзітнага гандлю, сродкаў умацавання тэрытарыяльна-эканамічных сувязей беларускіх зямель.

Паступова ў Вялікім княстве Літоўскім усталёўвалася адзіная грашовая сістэма, асноўнай манетай станавіўся грашовы знак мясцовай вытворчасці - літоўскі паўгрош, які чаканіўся на манетным двары ў Вільні. Таксама ішоў працэс усталявання гандлёва - вымяральных стандартаў, некаторыя з іх былі ўзаконены ў статутах ВКЛ. Развіццё таварна - грашовых адносін і ўнутраных гаспадарчых сувязей садзейнічала інтэнсіфікацыі этнічных, эканамічных і сацыяльных кантактаў, этнакультурнай і моўнай інтэграцыі.

Разам з тым ва ўмовах феадальнага спосабу вытворчасці з яго натуральнай сістэмай гаспадарання аб'яднальныя працэсы абмяжоўваліся рэгіянальнымі, а не агульнадзяржаўнымі сувязямі, стварэннем лакальных рынкаў вакол гарадоў і мястэчак. Нягледзячы на пэўную ўніфікацыю асобных вагавых адзінак, на тэрыторыі Беларусі наглядалася ўстойлівасць лакальнай метралогіі (бочка і паў-бочка "мінская", "лукомская", "вядро пінскае", "берасцейскае", вагі "полацкія" і інш.). Гэта адлюстроўвала слабасць эканамічнай і звязанай з ёй этнічнай інтэграцыі.

3 папярэднімі этнаўтваральнымі фактарамі цесна звязаны сацыяльныя фактары. Далейшае развіццё феадальных адносін, паступовае ўсталяванне прыгоннага права садзейнічалі кансалідацыі шматлікіх катэгорый насельніцтва зямель Беларусі ў сацыяльныя групы з агульнымі правамі і абавязкамі для кожнай з іх. Так, розныя катэгорыі свецкіх феадалаў кансалідаваліся ў шляхецкае саслоўе, якому належала вядучая роля ў дзяржаўным кіраванні. Асобным саслоўем з'яўлялася духавенства. Фарміраваліся таксама саслоўі прыгонных сялян і мяшчан - жыхароў гарадоў і мястэчак. Гэты працэс садзейнічаў усталяванню больш шырокіх сувязей у межах кожнага саслоўя і паміж імі. Так сацыяльныя ўмовы ўплывалі на ўтварэнне беларускай народнасці.

Разам з палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі фактарамі адыгрываў пэўную этнакансалідуючую ролю канфесійны фактар. Канфесійныя антаганізмы актывізавалі складанне і ўмацаванне розных форм самасвядомасці насельніцтва. Прыкмета веры станавілася своеасаблівай прыкметай народа, а барацьба за веру з'яўлялася часткай барацьбы за яго самабытнасць.

Большасць усходнеславянскага насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя. Аднак пасля Крэўскай уніі пачалося актыўнае наступленне каталіцкай веры. Літоўскай шляхце, якая прымала каталіцтва, былі дадзены прывілеі, якіх не мела праваслаўная шляхта. Да актыўнага ўдзелу ў дзяржаўных справах доўгі час не дапускаліся таксама і вышэйшыя колы праваслаўнага духавенства.

2. Гістарычны працэс фарміравання беларускай народнасці. Асноўныя прадметы народнасці.

Сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню беларускай народнасці і такіх яе агульных прыкмет, як этнічная тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэрыяльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Важнай прыкметай беларускай народнасці перыяду яе фарміравання было дзяржаўна-тэрытарыяльнае адзінства рассялення ўсходнеславянскага насельніцтва.

Ядро этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ў асноўных рысах адпавядала арэалам рассялення яе старажытных продкаў - крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Заходнерускае насельніцтва, якое пражывала на былой тэрыторыі крывічоў, было ўцягнута ў працэсы фарміравання беларускай (смаленска-полацкая група крывічоў) і рускай (паўночна-ўсходняя група крывічоў, якая прымыкала да верхняй Волгі) народнасцей. Паўднёвая мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў ахоплівала правабярэжжа Прыпяці і ў асноўным супадала з арэалам рассялення дрыгавічоў, а ў перыяд феадальнай раздробленасці — з паўднёвай мяжой Тураўскага княства. Тэрыторыя, на якой фарміравалася беларуская народнасць, часткова ўключала землі рассялення радзімічаў. Усходняя мяжа радзімічаў даходзіла да лініі - Рослаўль, Хоцімск, Клетня, Дзясна, Старадуб, Трубчэўск.

Этнічная мяжа паміж балцкім і славянскім насельніцтвам, якая ўсталявалася да XIII. ст. прыкладна па лініі Мерач — Трабы (каля Ашмян) — воз. Свір (каля Браслава), у наступныя тры стагоддзі амаль не змянілася. Акрамя таго, на фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ўплывалі каланізацыйныя працэсы, якія адбываліся ў розных рэгіёнах Занёмання, Падляшша, Папрыпяцця, Паўночна - Заходняй Беларусі.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў даволі кампактны арэал рассялення ўсходнеславянскага насельніцтва. Акрамя яго ў склад беларускага этнасу былі ўліты асобныя групы заходнеславянскага (польскага), балцкага (як усходнебалцкага - літва, латыголы, так і заходнебалцкага — прусы, яцвягі, жэмайты) і цюркскага (татары) насельніцтва. Яны жылі побач са славянамі і з'явіліся дадатковым кампанентам утварэння беларускай народнасці. Але іх наяўнасць увогуле не парушала цэласнасці этнічнай тэрыторыі беларусаў.

На этнічнай тэрыторыі беларусаў адбыліся значныя змены ў мове ўсходнеславянскага насельніцтва. На працягу XIV - XVI стст. на аснове старажытнарускай мовы развіваліся такія спецыфічныя рысы беларускай гаворкі, як цвёрдае "р" (рабіна, бяроза), "дзеканне" і "цеканне" (дзеці замест детіі, цень замест тень), "аканне" і "яканне" (кароль, лебяда), прыстаўныя гукі на пачатку слова (восень замест осень, вобраз замест образ). Фарміравалася гутарковая мова як сро-дак зносін паміж людзьмі. У лексіку гэтай мовы траллялі запазычанні з польскай, балцкай і некаторых заходнееўрапейскіх моў, што надавала ёй спецыфічную афарбоўку.

Матэрыяльная і духоўная культура новага, усходнеславянскага этнасу базіравалася на шэрагу элементаў, атрыманых у спадчыну найперш са старажытнарускага часу. Другой яе састаўной часткай былі новаўвядзенні, якія закранулі сямейны і абшчынны побыт, навуку і асвету, фальклор, звычаі і абрады, мастацтва. Трэцяй часткай комплексу культуры былі элементы, запазычаныя ў суседніх наро-даў.

У XV — XVI стст. на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца шэраг новых тыпаў пасяленняў: мястэчка (пераходны тып пасялення паміж горадам і вёскай, мясцовы цэнтр рамяства, хатніх промыслаў і гандлю, у адрозненне ад горада не мела абарончых збудаванняў); фальварак (невялікае пасяленне з некалькіх ці нават аднаго двара, цэнтр гаспадаркі феадала); засценак (пасяленне з аднаго ці некалькіх двароў за межамі, "сценамі", адведзеных вёсцы палёў, звычайна ў засценках жыла шляхта); ваколіца (невялікае пасяленне шляхты за межамі вёскі, абнесенае агароджай). Змянілася планіроўка некаторых тыпаў пасяленняў, асабліва вёсак. Гэтаму ў значнай ступені спрыяла правядзенне аграрнай рэформы 1557 г., калі было ўведзена падворнае землекарыстанне замест абшчыннага і распаўсюдзіўся пагонны тып двара з уласцівым яму размяшчэннем пабудоў у адзін рад. У Паўночнай і Усходняй Беларусі ўсталяваўся пераважна вяночны тып двара, калі пабудовы размяшчаюцца па яго перыметры.

Асноўнымі прыладамі сельскагаспадарчай працы з'яўляліся літоўская саха, драўляная частаплеценая барана, сукаватка, матыка, серп, цэп і інш. Для захавання ўраджаю і сельскагаспадарчых прадуктаў існавалі клеці, свірны, гумны, ёўні, піўніцы. Побач са старадаўнімі жорнамі меліся ветраныя і вадзяныя млыны, а таксама млыны з коннай або валовай цягай.

На ўсёй тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны саматканыя суконныя спадніцы з клятчастай ці паласатай тканіны, яркія безрукаўкі, світкі, упрыгожаныя кажухі. З'явіліся і новыя віды адзення - андарак, фартух. Менавіта ў гэты час зацвярджаюцца характэрныя для нашай тэрыторыі віды народнага адзення.

У XV — XVI стст. складваецца і своеасаблівая духоўная культура новага этнасу. Былі выпрацаваны асноўныя віды і жанры беларускага фальклору. Паступова быліны, якія расказвалі аб далёкіх часах Кіеўскай Русі, забываліся, але былінная традыцыя не знікла бясследна. Яна аказала ўплыў на чарадзейныя казкі з іх багатым зместам і своеасаблівай формай. Часцей за ўсё казкі распавядалі аб барацьбе фантастычнага героя са злымі страшыдламі, якія ўвасаблялі варожыя народу сілы. Чарадзейныя казкі былі прасякнуты аптымізмам, верай у канчатковую перамогу дабра і справядлівасці.

Нягледзячы на праследаванні і забароны царквы, яе імкненне выкараніць рэшткі язычніцтва, вельмі пашырана была абрадавая паэзія, што ўзнікла ў цеснай сувязі з працоўнай дзейнасцю сялян. Асаблівай паэтычнасцю вылучаюцца купальскія песні, у якіх адлюстроўваецца арганічнае адзінства чалавека з адухоўленай ім прыродай. Песні суправаджалі беларуса ад нараджэння (хрэсьбінныя, песні-калыханкі) і да смерці (хаўтурныя, песні-плачы), гучалі на розных урачыстасцях (валачобныя, вясельныя), у час працы і адпачынку (жніўныя, жартоўныя).

У той жа час узнік і новы эпічны жанр — гістарычныя песні і паданні. Іх галоўнай тэмай былі вельмі блізкія і хвалюючыя народ падзеі, звязаныя з барацьбой з іншаземнымі захопнікамі. Глыбокім драматызмам напоўнены песні аб татарскім палоне. Існуюць народныя паданні і пра "крыжацкія магілы", у якіх тлеюць косці нямецкіх псоў-рыцараў. У XVI ст. з'явіліся песні, якія распавядалі аб узброеных паўстаннях народа супраць сваіх прыгнятальнікаў. Жыццёвы і гаспадарчы вопыт народа знайшоў сваё ўвасабленне ў шматлікіх прыказках, прымаўках і загадках.

Першымі тэатральнымі відовішчамі былі карагоды, народныя гульні, прадстаўленні скамарохаў. Паступова ўкарагодзе, дзе сплятаюцца розныя жанры народнага мастацтва, зараджалася драма-тычнае дзеянне, якое адлюстроўвала розныя бакі жыцця. Узнікае таксама народны лялечны тэатр — батлейка, дзе разам са свецкімі сюжэтамі, народнымі песнямі і танцамі выкарыстоўваліся і хрысціянскія міфалагічныя тэмы.

У XVI ст. з'яўляюцца і распаўсюджваюцца новыя музычныя інструменты — скрыпка, цымбалы, ліра, дудка. Дудка і скрыпка сталі аднымі з найбольш характэрных інструментаў для беларускай народнасці і звычайна выкарыстоўваліся падчас народных свят. Увогуле, у культуры беларускай народнасці існавалі розныя па сваіх крыніцах і межах распаўсюджання культурныя элементы, адны з якіх былі поліэтнічныя і ахоплівалі некалькі этнасаў, другія належалі пераважна беларусам.

Адным са значных кампанентаў народнасці з'яўляецца самасвядомасць. У Вялікім княстве Літоўскім жыхар беларускіх зямель адрозніваў сябе ад іншых народаў (немцаў, палякаў, літоўцаў). Значна пазней беларусы пачалі адрозніваць сябе ад рускіх. Гістарычная супольнасць усходнеславянскага народа, адзіная рэлігія і мова продкаў тармазілі працэс дыферэнцыяцыі рускага і беларускага народаў. Значны час насельніцтва беларускай тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага называласябе рускімі і сваю мову рускай. Гэта абумовіла тую акалічнасць, што самасвядомасць і саманазва беларусаў фарміравалася пазней за іншыя этнічныя прыкметы.

Такім чынам, у другой палове XIII — першай палове XVI ст. працягваўся працэс фарміравання новай этнічнай супольнасці - беларускай народнасці. Склаліся і яскрава вызначаліся асноўныя прыкметы гэтай супольнасці: тэрытарыяльнае адзінства, адносная агульнасць мовы, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.

3. Вывады

1. У выніку распаду Старажытнарускай дзяржавы ўтварыўся шэраг самастойных княстваў, насельніцтва многіх з якіх стала здабычай крыжакоў і татара - манголаў. У XIII ст. вызначыліся два цэнтры кансалідацыі ўсходніх славян. Адзін з іх звязаны са старажытнарускімі гарадамі Новагародкам і Вільняй, на чале з якімі аб'ядноўваліся заходнія землі русаў і фарміравалася магутная дзяржава - Вялікае княства Літоўскае. Другі цэнтр - Масква, вакол якой аб'ядноўваліся ўсходнія землі русаў і стваралася таксама вялікая і магутная Маскоўская дзяржава.

2. Пагроза ў XIII ст. заходнерускім землям з захаду ад крыжакоў (ордэн мечаносцаў, Лівонскі і Тэўтонскі ордэны), з поўдня і ўсходу ад татара-манголаў (заваяванне Усходняй і Паўднёвай Русі), далейшае развіццё феадальных адносін, прадукцыйных сіл, інтэнсіўных і экстэнсіўных працэсаў у земляробстве, рост гарадоў, пашырэнне гандлю і рамёстваў, узнікненне тэрытарыяльнай спецыялізацыі працы, абвастрэнне класавай барацьбы ў феадальным грамадстве — усё гэта падштурхоўвала заходнерускія княствы да аб'яднання, кансалідацыі, утварэння адзідай дзяржавы. Вялікую ролю ў кансалідацыі літоўскіх і заходнерускіх зямель у адзінай дзяржаве адыграў фактар узаемнага імкнення да аб'яднання.

3. Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага быў працяглы і насіў складаны характар. Ён адбываўся больш за стагоддзе — з другой чвэрці XIII да трэцяй чвэрці XIV ст. У адных выпадках тэрыторыі далучаліся пры даламозе ваейнай сілы, у другіх — на аснове пагадненняў паміж рускімі і літоўскімі князямі, у трэціх — шляхам дынастычных шлюбаў. На працягу XIII - XIV стст. у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ўтварылася феадальная дзяржава — Вялікае княства Літоўскае, якое ахоплівала тэрыторыю цяперашніх Літвы і Беларусі, болыпую частку Украіны і частку Расіі (Смаленскую, Тульскую і Арлоўскую вобл.). У XV ст. Вялікае княства Літоўскае распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора і ад межаў Польшчы і Венгрыі да Падмаскоўя.

4. У гістарычнай літаратуры існуюць тры канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Першая з іх прадстаўлегіа ў традыцыйнай гістарыяграфіі, у старой навуковай і вучэбнай літаратуры, сённяшняй літоўскай гістарыяграфіі. Яе ўмоўна называюць літоўскай канцэпцыяй. Сутнасць гэтай канцэпцыі ў наступным. Літва гістарычная, Літва XI — XIII стст., знаходзілася там жа, дзе і сучасная Літва. У XIII ст. утвараецца адзіная цэнтралізаваная раннефеадальная Літоўская дзяржава (Літва Міндоўга) з моцнай велікакняжацкай уладай і такой жа моцнай ваеннай арганізацыяй. Гэта дзяржава ажыццяўляе сілай зброі захоп рускіх зямель і гвалтоўнае іх далучэнне да Літвы. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага тут выступае як вынік знешняй літоўскай агрэсіі. Дзяржава ўтво-рана літоўскімі феадаламі, на базе літоўскага цэнтра (тэрыторыі), таму яна з'яўлялася толькі Літоўскай дзяржавай. У процілегласць літоўскай канцэпцыі існуе беларуская канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Найбольш поўна яна выкладзена ў кнізе М.І.Ермаловіча "Па слядах аднаго міфа". На думку Ермаловіча, гістарычная (летапісная) Літва размяшчалася не на сучаснай тэрыторыі, а на тэрыторыі Беларусі, паміж Мінскам і Новагрудкам (з усходу на захад) і паміж Маладзечнам і Слонімам (з поўначы на поўдзень). Не літоўская знаць захапіла рускія землі, як сцвярджалі дарэвалюцыйныя і савецкія гісторыкі, а заходнерускія княствы далучылі да сябе Літву і заснавалі Вялікае княства Літоўскае. Паколькі новая дзяржава была ўтворана беларускімі феадаламі на базе беларускага цэнтра (тэрыторыі), то яна з'яўлялася не чым іншым, як Беларускай дзяржавай.

Прыхільнікі цэнтрысцкай канцэпцыі на аснове падбору адпаведнага канкрэтна - гістарычнага матэрыялу сцвярджаюць, што ў XIII — XIV стст. рашаючую ролю ва ўтварэнні і развіцці Вялікага княства Літоўскага адыгрывалі разам з заходнерускімі літоўскія феадалы, дзяржава гэтага часу была літоўска-беларускай. У XV — XVI стст. вызначальную ролю ў жыцці Вялікага княства Літоўскага адыгрывалі беларускія феадалы разам з літоўскімі, дзяржава гэтага часу была беларуска-літоўскай.

5. Навуковая праблема месцазнаходжання летапіснай Літвы XI — XIII стст., утварэння Вялікага княства Літоўскага ў гістарычнай літаратуры канчаткова не вырашана. Даследчыкі амаль адзіны ў ацэнцы шляхоў утварэння Вялікага княства Літоўскага — гвалтоўнае далучэнне тэрыторый праз іх заваяванне, пагадненні паміж рускімі і літоўскімі князямі, дынастычныя шлюбы. Спрэчкі працягваюцца ў асноўным наконт таго, дзе знаходзілася старажытная Літва XI — XIII стст., хто каго заваёўваў, на базе якога цэнтра (тэрыторыі) стварылася новая дзяржава — Вялікае княства Літоўскае. Навуковае высвятленне гэтых і іншых дыскусійных пытанняў патрабуе часу і намаганняў даследчыкаў.

6. Вялікае княства Літоўскае не было створана толькі продкамі сучасных беларусаў і літоўцаў, а таму яно не з'яўлялася ні беларуска-літоўскай, ні літоўска-беларускай дзяржавай, як аб гэтым сцвярджаецца ў некаторых сучасных публікацыях. Вялікае княства Літоўскае — гэта поліэтнічная дзяржава чатырох асноўных народаў - беларускага, рускага, украінскага і літоўскага, дзе славяне займалі прыкладна 11/12 тэрыторыі і складалі каля 80 % насельніцтва краіны. Літоўцы ў гэтай дзяржаве з'яўляліся этнічнай меншасцю. Таму, на наш погляд, Вялікае княства Літоўскае можна называць літоўскарускай ці руска-літоўскай дзяржавай, як аб гэтым сцвярджалася ў дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі.

7. Палітычная гісторыя Вялікага княства Літоўскага прасякнута барацьбой цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый. 3 самага пачатку існавання ВКЛ былі закладзены асновы федэралісцкіх пачаткаў у дзяржаўным будаўніцтве феадальнай манархіі (адносная аўтаномнасць далучаных зямель, іх самабытнасць і першапачатковы ўнутраны лад, поўнае гаспадаранне князёў у сваіх вотчынах і г. д.). Вярхоўная ўлада імкнулася да цэнтралізацыі. Каб зняць апазіцыю цэнтралізатарскай палітыцы, Вітаўт сілай зброі ліквідаваў сістэму спадчыннага надзельнага землеўладання, інстытут княжання замяніў інстытутам намесніцтва (пасля смерці ўладальніка землі не дзяліліся паміж нашчадкамі, як на Русі, часцей на прастоле заставаўся адзін з нашчадкаў у якасці велікакняжацкага намесніка, а апошнія сыходзілі "карміцца" ў іншыя месцы). Аднаўленне літоўскага прастола паводле Востраўскага пагаднення 1392 г., ліквідацыя Вітаўтам абласных княжанняў, выбарнасць вялікіх князёў літоўскіх на аснове Крэўскай уніі 1385 г., колькасны рост, палітычнае і маёмаснае ўзвышэнне ваеннаслужылага саслоўя (баярства, шляхецтва), яго нежаданне мець У краіне неабмежаваную ўладу вялікага князя - гэта сведчыла не толькі аб поспехах у справе цэнтралізацыі, але і аб паступовым набыцці Вялікім княствам Літоўскім статусу абмежаванай канстытуцыйнай манархіі.

У XIV ст. пры вялікім князі літоўскім існавала велікакняжацкая дума па аналогіі з маскоўскай, якая выконвала дарадчыя функцыі, не з'яўляючыся дзяржаўнай установай. Дума паступова трансфармавалася ў вышэйшы выканаўчы орган краіны — паны-раду. Дзейнічаў таксама вышэйшы заканадаўчы орган - вальны сейм. Прывілеі 1413, 1432, 1447 гг. ставілі пэўныя межы для велікакняжацкай улады ў дачыненні да асобы, маёмасці, дзяржаўных павіннасцей. Прывілеі 1492, 1506 гг. устанавілі, што ўсе законы і распараджэнні агульнага характару павінны выдавацца князем толькі са згоды паны-рады. Статут ВКЛ 1529 г. абавязваў вялікага князя выдаваць прывілеі выключна на вальным сейме. Палітычны рэжым Вялікага княства Літоўскага прымаў абрысы парламенцкай манархіі. Ён моцна адрозніваўся ад палітычнага рэжыму суседняй Маскоўскай дзяржавы, якая дасягнула большых поспехаў у справе цэнтралізацыі і з'яўлялася спадчыннай неабмежаванай манархіяй.

8. Складанай і супярэчлівай была знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага. Прыярытэты ў ёй мяняліся. У XIV — XV стст. ВКЛ вяло напружаную барацьбу з нямецкімі ордэнамі (у 1409 г. пачалася "вялікая вайна" Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам, у 1410 г. адбылася Грунвальдская бітва) і татарскімі ханствамі (Залатой Ардой, Вялікай Ардой, Крымскім ханствам), а таксама за пашырэнне сваёй тэрыторыі. Канчатковае далучэнне да ВКЛ у 1352 г. Валыні, у 1357 г. - Бранска і Смаленска, далучэнне Падоліі і Кіеўшчыны пасля разгрому Альгердам татара-манголаў па р. Сінія Воды ў 1362 г., далучэнне Чарнігава-Северскай зямлі, паспяховыя паходы супраць Масквы ў 1368, 1370 і 1372 гг., далучэнне пры Вітаўце сучасных паўднёва-ўкраінскіх зямель па Дняпры і Днястры аж да Чорнага мора — усё гэта садзейнічала значнаму пашырэнню тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

У канцы XIV — XVI ст. Вялікае княства Літоўскае было занята адносінамі з Полыпчай, праблемай літоўска-польскага саюзу. Крэўская унія 1385 г. была не чым іншым, як спробай інкарпарыраваць ВКЛ у Польскую Карону "на ўсе часы", пазбавіць княства самастойнага існавання і зліць яго з Польшчай. Больш за 100 гадоў ВКЛ знаходзілася ў стане персанальнай уніі з Польшчай, застаючыся пры гэтым суверэннай дзяржавай дзякуючы намаганням рускіх і літоўскіх феадалаў.

У XV — XVI стст. галоўным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага сталі адносіны з мацнеючай Маскоўскай дзяржавай, канкурэнтам у справе аб'яднання рускіх зямель. Неабвешчаная прымежная вайна 1487 - 1494 гг., войны 1500 -1503 гг„ 1507 - 1508 гг., 1512 - 1522 гг., 1534 -1537 гг. паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім Маскоўскім княствам, страта Вялікім княствам Літоўскім Вяземскага, Бранскага, Мажайскага, Чарнігава-Старадубскага, Ноўгарад-Северскага і іншых княстваў, Смаленскай зямлі (страчана 1/4 тэрыторыі ўсёй дзяржавы), прызнанне за маскоўскім гасударам тытула "вялікага князя ўсея Русі" - усё гэта сведчыла пра ўмацаванне Рускай дзяржавы і аслабленне Вялікага княства Літоўскага аж да пагрозы яго існаванню. Да сярэдзіны XVI ст. Вялікае княства Літоўскае ўжо не магло на роўных супрацьстаяць Рускай дзяржаве. Логіка барацьбы з ёй, іншыя міжнародныя і ўнутраныя абставіны вымусілі Вялікае княства Літоўскае да больш цеснага дзяржаўнага аб'яднання з Польшчай.

9. Галоўны сродак вытворчасці і галоўнае багацце Вялікага княства Літоўскага — зямля — у залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка дзялілася на катэгорыі: дзяржаўную (гаспадарскую), прыватнаўласніцкую (княжацкую) і баярскую (шляхецкую), царкоўную. Сяляне, якія жылі на гэтых землях, адпаведна называліся дзяржаўнымі, прыватнаўласніцкімі і царкоўнымі. Разам з тым сяляне дзяліліся на катэгорыі ў адпаведнасці са сваім маёмасным і падатным становішчам, а таксама ў залежнасці ад ступені асабістай свабоды, якой яны карысталіся. Гэта — чэлядзь нявольная, цяглыя сяляне, людзі служэбныя, ці служкі, з іх галоўнай павіннасцю — вайсковай службай, "пахожыя" і "непахожыя" сяляне. За карыстанне зямлёй сяляне плацілі ўласніку рэнту. Асноўнымі відамі рэнты былі адработачная (баршчына, ці паншчына), грашовая (чыншавая) і натуральная (прадуктовая). Сяляне выконвалі таксама дадатковыя павіннасці: талаку - агульныя сезонныя гаспадарчыя работы (пазней — агульныя бясплатныя работы па аказанню дапамогі людзям, якія трапілі ў бяду); гвалты, ці згоны, - агульныя тэрміновыя работы па рамонту дарог, гацей, для аблавы на звяроў, у выпадку стыхійных бедстваў і г. д. Уся зямля, як тая, што знаходзілася ў карыстанні асобнай сям'і, ці "дыму", так і тая, якой карысталіся ўсе жыхары сяла (лясы, балоты, азёры, рэкі і г. д.), належала спецыфічнаму сялянскаму згуртаванню, якое называлася абшчынай. Сялянская, ці сельская, абшчына з'яўлялася калектыўным землекарыстальнікам. Яна размяркоўвала паміж сялянамі зямлю і паншчыну, кантралявала выкананне імі законаў і павіннасцей, назірала за іх паводзінамі, становішчам сялянскіх гаспадарак, своечасовым выкананнем сельскагаспадарчых работ, рэгулявала карыстанне выганам і лесам, вырашала спрэчкі паміж абшчыннікамі, іншы раз даламагала бедным, асабліва ў неўраджайныя (галодныя) гады. У сялянскай абшчыне, талацэ і іншых відах агульных работ трэба шукаць вытокі калектывісцкай традыцыі ва ўсходнеславянскай вёсцы, традыцыі, якая не згубіла сваёй вартасці да нашых дзён.

10. Прывілей 1447 г. пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання прыгоннага права ў Вялікім княстве Літоўскім. Аграрная рэформа 1557 г. Жыгімонта II Аўгуста, што ўвайшла ў гісторыю пад назвай "валочная памера", павысіла прыбытковасць княжацкіх фальваркаў, забяспечыла масавае запрыгоньванне сялян, якія гублялі права пераходу ад аднаго гаспадара да другога і станавіліся цалкам прыгоннымі. Статуты Вялікага княства Літоўскага 1566 і 1588 гг. вызначылі спачатку 10, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае замацаванне прыгоннага права на беларускіх землях, якое праіснавала амаль 300 гадоў. Ажыццяўленне валочнай памеры ў Заходняй і Цэнтральнай Беларусі прывяло да замены абшчыннага землекарыстання падворным. Абшчыннае землекарыстанне засталося толькі ва Усходняй Беларусі.

11. Раслі гарады і паселішчы гарадскога тыпу — мястэчкі. Яны ўзнікалі як на дзяржаўных, так і на прыватнаўласніцкіх землях. Каля 40 % гарадоў належалі феадалам. Жыхары гэтых гарадоў неслі феадальныя павіннасці на карысць свайго гаспадара. Насельніцтва дзяржаўных, ці велікакняжацкіх, гарадоў лічылася асабіста вольным. Аднак у XVI ст. у гэтых гарадах з'явіліся т. зв. "юрыдыкі" - уладанні вяльможных і духоўных феадалаў, якія не падпарадкоўваліся ўладзе гарадскога самакіравання. Гарады з'яўляліся цэнтрамі культурнага жыцця, рамёстваў і гандлю. Большую частку іх насельніцтва складалі рамеснікі і гандляры. Яны называліся мяшчанамі.

Соседние файлы в предмете История Беларуси