Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КР по ист. Беларуси, вариант 12.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
137.22 Кб
Скачать

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ

Факультэт бесперапыннага і дыстанцыйнага навучання

Спецыяльнасць:

Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА №1

ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Варыянт № 12

Тэма: АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ РЭФОРМЫ ЖЫГІМОНТА ІІ АЎГУСТА 1557 ГОДА І ЯЕ ЎПЛЫЎ НА ДАЛЕЙШАЕ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI ст. –XVIII ст.

Мінск, 2009

План:

  1. Якія змены адбыліся ў сацыяльнай структуры насельніцтва XVI–XVIII стст. у параўнанні з папярэднім перыядам?

    1. Становішча сялянскага насельніцтва на Беларусі ў XIV - XVI стст.

    2. Змены, якія адбыліся ў XVI-XVIII стст., у сувязі з “сялянская рэформай”.

  2. У чым вы бачыце асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх зямель ў XVI-XVIII стст.?

    1. Стан эканомікі, гандаль.

    2. Развіццё гарадоў.

    3. Сельская гаспадарка. Становішча сялян.

  1. Якія змены адбыліся ў сацыяльнай структуры насельніцтва XVI-XVIII стст. у параўнанні з папярэднім перыядам?

1.1 Становішча сялянскага насельніцтва на Беларусі ў XIV - XVI стст.

У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці і галоўным багаццем краіны была зямля. Манапольнае права ўласнасці на зямлю належала класу феадалаў. Асноўным прадукцыйным класам, які працаваў на зямлі і выдаваў прадукцыю, было сялянства. Яго права ўласнасці на зямлю абмяжоўвалася адносінамі землекарыстання. Першапачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. У велікакняжацкім дамене ён наглядаў за ўласнай гаспадаркай, ворнымі землямі і іншымі надзеламі. Аканомы арганізоўвалі мясцовае насельніцтва для працы на яго палях, сенажацях, у садах, агародах, збіралі, захоўвалі ці прадавалі ўраджай, прыплод жывёлы, здабытак з лясоў і рэк. Акрамя ўласнай гаспадаркі вялікі князь літоўскі меў прыбытак ад маёнткаў, абкладаючы натуральнымі і грашовымі зборамі падуладных яму сялян, мяшчан, рамеснікаў, ваеннаслужылых людзей.

3 канца XIV ст. побач з велікакняжацкай стала прызнавацца і прыватная ўласнасць на зямлю: княжацкая, баярская, царкоўная. Прыватныя ўладанні раслі на вольных землях, а таксама за кошт княжацкага дамена, які адпаведна скарачаўся. Паколькі вялікі князь літоўскі не зрабіўся спадчынным манархам, таму і гаспадарскія маёнткі рана набылі характер дзяржаўных, яны абслугоўвалі патрэбы не толькі велікакняжацкага двара, але і ўсёй дзяржавы. Паступова ўся зямля ў Вялікім княстве Літоўскім падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка: дзяржаўную (гаспадарскую), прыватнаўласніцкую і царкоўную. Сяляне, якія жылі на гэтых землях, адпаведна называліся дзяржаўнымі, прыватнымі, царкоўнымі. Разам з тым сяляне падзяляліся на катэгорыі ў адпаведнасці са сваім маёмасным і падатным становішчам, а таксама ў залежнасці ад той ступені асабістай свабоды, якой яны карысталіся. На ўсіх прыватнаўласніцкіх землях катэгорыі сялянскага насельніцтва былі прыблізна аднолькавыя.

Поўнай уласнасцю феадалаў была чэлядзь нявольная. Яна не вяла сваёй уласнай гаспадаркі і жыла пры дварах феадалаў. 3 чэлядзі складалася першапачатковая сіла феадальнай гаспадаркі. Крыніцы набору гэтага саслоўя былі тыя ж, што і ў Рускай дзяржаве: купля-продаж, шлюб з нявольным чалавекам, нараджэнне ў няволі, пакаранне за злачынства. Акрамя працы на полі чэлядзь выконвала і іншыя функцыі ў гаспадарцы: апрацоўвала агароды, сады, пасвіла статкі і г.д. Жанчыны ткалі лён. Жыла чэлядзь і пры гаспадарскім двары, і на сяле. У некаторых былі свае дамы, рухомасць, нават невялікія надзелы-"прыробкі" на пустых землях. Іншыя не мелі нічога. Утрымлівалася чэлядзь нявольная месячынай, якая была формай аплаты яе працы. Месячыну плацілі ў асноўным хлебам, які адпускаўся з запасаў гаспадарскага двара. Чэлядзь, у якой былі свае "прыробкі", мела меншую месячыну, чым тая, што не мела нічога. Гэта група насельніцтва была невялікая. Яна цалкам далучалася да гаспадара, пазбаўлялася волі пераездаў і права ўладкавання свайго лёсу. Чэлядзь нявольная не мела маёмасці і правоў абароны.

Асноўную частку сялянскага насельніцтва складалі цяглыя сяляне ўсіх найменняў. У параўнанні з нявольнай чэляддзю яны мелі меншую ступень асабістай залежнасці ад уладальніка. Акрамя таго, яны карысталіся зямельнымі надзеламі, рознымі па памеры і гаспадарчым прызначэнні. Сялянскія надзелы складаліся звычайна з сядзібнай і агародніннай зямлі, поля, сенажаці, часам бабровых і рыбных угоддзяў.

Для сялянскага землекарыстання была характэрна надзвычайная цераспалосіца ў размеркаванні надзелаў і сядзіб. Сялянскія надзелы перапляталіся не толькі адзін з адным, але і з землямі іншых уласнікаў. Такі зямельны лад складваўся гістарычна, на працягу доўгіх часоў і з'явіўся вынікам свабоднага займання і распрацоўкі пустэч і палеткаў цэлым шэрагам сялянскіх пакаленняў. Схематычна гэта можна паказаць так. Сялянскія сем'і сяліліся ў пэўным месцы, будавалі сяло, а потым займаліся распрацоўкай навакольных зямель. Зямля, узараная сям'ёй, а таксама расчышчаная ёю сенажаць становяцца яе набыткам. 3 ростам сям'і і ўзнікненнем новых патрэб распрацоўваліся палеткі ў больш аддаленых месцах, паколькі бліжэйшыя ўжо былі заняты суседзямі. Так з павелічэннем насельніцтва сяла пашыраўся і раён яго гаспадарчай дзейнасці, пакуль не даходзіў да межаў, дзе пачыналіся надзелы іншага сяла ці непрыдатныя для апрацоўкі землі.

Велікакняжацкая ўлада ў Вялікім княстве Літоўскім да другой паловы XVI ст., за малым выключэннем, не прымала планамернага ўдзелу ў землеўпарадкаванні сялянства, не выдзяляла і не адмярала ім зямлі. Яна мела справы з сялянамі, якія стыхійна занялі землі і надзелы, і толькі абкладала іх падаткамі і павіннасцямі ў залежнасці ад велічыні і якасці зямель і колькасці падатнага насельніцтва з "дыму" (сялянскай гаспадаркі). Уся зямля, як і тая, што знаходзілася ў карыстанні асобнай сям'і, ці "дыму", так і тая, якой карысталіся ўсе жыхары сяла (лясы, балоты, азёры, рэкі і т.д.), лічылася маёмасцю складаных сялянскіх згуртаванняў-абшчын. Абшчына несла адказнасць за своечасовае выкананне сялянскіх павіннасцей, а пазней стала браць удзел і ў землеўпарадкаванні сялянства.

За карыстанне зямлёй сяляне абавязаны плаціць уласніку пэўную рэнту. Формы рэнты былі розныя і падзяляліся на тры асноўныя віды: адработачную, грашовую і прадуктовую. Адработачная рэнта – адна з самых распаўсюджаных на Беларусі. Яна называлася паншчынай. Паншчыну селянін павінен быў адрабіць у гаспадарскім маёнтку. Часцей за ўсё гэта былі палявыя работы, на якіх селянін быў двойчы на тыдзень разам з канём і сваімі прыладамі: сякерай, сярпом, касой, бараной. Цяглыя сяляне адбывалі паншчыну не толькі на полі. Некаторыя з іх спецыялізаваліся на асобных відах паншчынных работ і ў залежнасці ад спецыялізацыі атрымлівалі назвы: конюхаў, кабыльнікаў, пастухоў, свінароў, бортнікаў, рыбаловаў, пташнікаў, сакольнікаў, дзегцяроў, руднікоў, клепачоў, садоўнікаў, агароднікаўч і г.д. Па сутнасці, паншчына ў традыцыйным разуменні земляных работ часта замянялася адмысловай рамеснай працай. Ва ўласніцкіх маёнтках, як правіла, былі ў наяўнасці пекары, півавары, кавалі, ганчары, ткачы, кажамякі і іншыя спецыяльнасці. Але большая частка сялян працавала на палях.

Некаторая частка сялянства ў якасці асноўнай павіннасці абкладалася чыншам. Такія сяляне называліся асаднымі ці чыншавымі, Чынш уяўляў сабой грашовую форму рэнты. Чыншавыя сяляне з'яўляліся або пры скарачэнні гаспадарскіх пасеваў, або пры павелічэнні сялянскіх цяглых гаспадарак звыш неабходнай нормы. Чыншавікі з'яўляліся і тады, калі ўладальнікі раздавалі прышлым сялянам пустэчы. Чыншавая форма рэнты традыцыйна была больш развітая ў заходняй частцы Беларусі, а ва ўсходняй пераважала адработачная павіннасць.

Разам з паншчынай і чыншам, якія былі асноўнымі павіннасцямі, сяляне выконвалі і дадатковыя: талокі - агульныя сезонныя гаспадарчыя работы, гвалты, ці згоны, - агульныя тэрміновыя работы, прывязаныя да пэўных выпадкаў: для рамонту дарог, гацей, для аблавы на звяроў, у выпадку стыхійных бедстваў і інш.

К канцу XV ст. адным з асноўных відаў павіннасцей з'яўлялася даніна прадуктамі. Яна была мядовай, бабровай, кунічнай, збожжавай, піўной, сянной і г.д. Паступова натуральная форма рэнты ўсё больш пераходзіла ў разрад дадатковых павіннасцей і замянялася грашовым эквівалентам. Часцей за ўсё сяляне знаходзіліся на змешанай форме рэнты і выконвалі адработачныя, грашовыя і натуральныя павіннасці адначасова.

У залежнасці ад ступені асабістай свабоды цяглыя сяляне падзяляліся на "пахожых" і "непахожых". У адрозненне ад чэлядзі нявольнай, на першых часах усе цяглыя сяляне мелі права пераходу ад аднаго ўладара да другога, права сыходу з абшчыны. 3 развіццём інстытута феадальнага права на зямлю выяўлялася зацікаўленасць феадалаў у яго ліквідацыі. Адной нявольнай чэлядзі было недастаткова для забеспячэння панскай гаспадаркі працоўнай сілай і прыбыткамі. Пры малой колькасці працоўнага насельніцтва ў параўнанні з памерамі феадальных маёнткаў, натуральным спосабе гаспадарання любая буйная зямельная ўласнасць магла існаваць і прыносіць прыбытак толькі пры ўмове пазаэканамічнага прыгнёту шырокіх сялянскіх колаў. Таму землеўладальнікі намагаліся прытрымлівацца прынцыпу старажыхарства для прымацавання сялян да зямлі.

Прывілей 1447 г. пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання прыгоннага права ў Вялікім княстве Літоўскім. Ен зацвярджаў, што сяляне, якія пражылі на зямлі феадала 10 гадоў, становяцца "непахожымі", старажыхарамі. Адзнакай старажыхарства было і спадчыннае валоданне селяніна зямлёй. Старажыхарства, паводле прывілея 1447 г., стала асновай для вышуку беглых сялян і вяртання іх у свае вотчыны.

На першых часах прымацоўванне сялян да зямлі не было безумоўным. Яны маглі вызваліцца ад няволі продажам сваей вотчыны прышламу селяніну, што практыкавалася даволі шырока. Той, хто прадаў, ужо не падлягаў звароту ўласніку і станавіўся асабіста вольным. Маглі атрымаць волю сяляне і ў выпадку разрастания сям'і, калі вотчыны было недастаткова для забеспячэння яе жыцця. Тады частка сям'і магла сыходзіць у іншыя месцы. У некаторых выпадках сяляне кідалі свае дамы і землі з-за галечы, падаваліся на заробкі. Феадалы часта глядзелі на гэта скрозь пальцы, паколькі эканамічна падтрымаць такіх сялян ім было стратна. Сяляне, як правіла, самі паправіўшы свае справы, вярталіся на зямлю продкаў. Юрыдычна сяляне цяглыя-вотчычы лічыліся "непахожымі".

Разам з "непахожымі" ў феадальных маёнтках жылі і сяляне "пахожыя", ці вольныя. Адкуль набіралася гэта саслоўе? Частка спадчычаў знаходзілася ў гэтым званні, дакументальна яго афармляла і перадавала сваім дзецям. Частка набіралася з вольна адпускной чэлядзі і вотчычаў, якія атрымалі дазвол "сыходзіць прэч хто куды хоча". Але большую частку саслоўя складалі сяляне, якія здавалі ці прадавалі свае вотчыны іншым, а самі сыходзілі карміцца ў розныя бакі. Кантынгент "пахожых" сялян папаўняўся з катэгорыі слўжак, якія ў той перыяд былі асабіста вольнымі людзьмі.

Людзі служэбныя, ці служкі, складалі трэцюю, даволі шматлікую катэгорыю насельніцтва. Па сваім эканамічным становішчы яны былі блізкія да цяглавага сялянства. Яны таксама былі землекарыстальнікамі, што сядзелі з сем'ямі на сваіх вотчынах. Але ад сялян яны адрозніваліся сваёй асаблівай службай. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая служба. У мірны час яны раз'язджалі па справах княжацкай і феадальнай адміністрацыі. Іншыя павіннасці, якія лічыліся дадатковымі да асноўнай службы, служкі неслі разам з цяглымі сялянамі. Першапачаткова ядро гэтай катэгорыі насельніцтва складалі маладыя дружыннікі. Ваенныя і адміністрацыйныя патрэбы прымушалі князёў і феадалаў папаўняць кантынгент служак рознымі элементамі цяглага сялянства, як правіла бяднейшага. Папаўнялася гэта ядро і за кошт землеўладальнікаў.