Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа, тема №41.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
33.7 Кб
Скачать

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ

Факультэт бесперапыннага і дыстанцыйнага навучання

Спецыяльнасць:

Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі в эканоміцы

Кантрольная работа

па “Гісторыі Беларусі”

Тэма № 41

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ І ТЭМПЫ РАЗВІЦЦЯ ЭКАНОМІКІ БЕЛАРУСІ Ў 70-я – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 80-х ГАДОЎ ХХ ст.

выканаў студэнт 2-ога курса,

Мінск 2012

План:

  1. Уступленне. Асаблівасці эканамічнай рэформы 1965г.

  2. Адказ ад планаў эканамічнай рэформы і далейшае ўзмацненне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіраўніцтва эканомікай.

  3. Новае будаўніцтва і стварэнне новых галін вытворчасці.

  4. Развіццё сацыяльнай сферы

  5. Вынікі

  6. Спіс літаратуры

  1. Уступленне. Асаблівасці эканамічнай рэформы 1965г.

У сакавіку 1965 г. на Пленуме ЦК КПСС было разгледжана пытанне "Аб неадкладных мерах па далейшаму развіццю сельскай гаспадаркі СССР", у верасні - "Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці". Меры, якія ажыццяўляліся на аснове рашэнняў пленумаў, назвалі эканамічнай рэформай.

Фактычна рэформа складалася з дзвюх частак. Па-першае, у верасні 1965 г. было вырашана вярнуцца да галіновага прынцыпу кіраўніцтва прамысловасцю. На Беларусі ў кастрычніку 1965 г. замест аднаго саўнаргаса былі створаны 6 міністэрстваў саюзна-рэспубліканскіх і 3 рэспубліканскіх (мясцовай прамысловасці, тарфяной, сельскага будаўніцтва). Па-другое, вызначаліся мерапрыемствы па ўдасканаленню планавання і эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці. Змянялася сістэма тэхніка-эканамічных паказчыкаў, якія даводзіліся прадпрыемствам зверху (замест 109 толькі 9). Вышэйстаячыя органы павінны былі планаваць толькі асноўныя заданні: аб'ём рэалізацыі прадукцыі, асноўную наменклатуру вырабаў, фонд зарплаты, прыбытак, рэнтабельнасць і інш. Прадпрыемствы атрымалі права самастойна вызначаць рост прадукцыйнасці працы, зніжэнне сабекошту прадукцыі, колькасць персаналу. Вытворчасць валавой прадукцыі, як асноўны паказчык, быў заменены на аб'ём яе рэалізацыі. Меркавалася, што гэта выкліча прамую зацікаўленасць у выпуску тавараў, якія б карысталіся попытам у спажыўца. Ва ўмовах гаспадарчай рэформы па-новаму выра-шаліся пытанні матэрыяльнага заахвочвання работнікаў. 3 прыбытку прадпрыемстваў, акрамя фонду развіцця вытворчасці, ствараліся фонды для матэрыяльнага заахвочвання і правядзення сацыяльна-культурных мерапрыемстваў.

Такім чынам, прадугледжвалася адначасовае ўмацаванне цэнтралізаванага кіравання народнай гаспадаркай і пашырэнне гаспадарчай самастойнасці, ініцыятывы калектываў прадпрыемстваў. Зразумела, што такое спалучэнне эканамічных і дырэктыўных метадаў было цяжка сумяшчальным.

Восьмая пяцігодка (1966-1970) была найболып паспяховаіі за ўсю гісторыю СССР. Правядзенне эканамічнай рэформы дало штуршок развіццю прамысловасці, аднак закрапула ў самой эканамічнай сістэме толькі знешнюю структуру. Саунаргасы былі заменены міністэрствамі, адны паказчыкі другімі, скарацілася іх колькасць. Рэформа не закранула пытання аб функцыяніраванні грамадскай уласнасці, паколькі лічылі, што ў выглядзе, які склаўся, яна стварае ўсё неабходнае для паспяховага развіцця народнай гаспадаркі. Не падтрыманая палітычнай рэформай, эканамічныя пераўтварэнні не былы даведзены да заканчэння.

  1. Адказ ад планаў эканамічнай рэформы і далейшае ўзмацненне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіраўніцтва эканомікай.

На пачатку ж 1970-х гг. экстэнсіўныя фактары сябе амаль вычарпалі. Партыйнае кіраўніцтва ўсё часцей гаварыла аб дэфіцыце працоўных рэсурсаў. Абсалютны сярэднегадавы прырост насельніцтва працаздольнага ўзросту ў 1971-1978 гг. быў вышэйшым, чым у 1961-1970 гг. Прыкметна павысіўся ўзровень адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі працоўных. Але ў сярэдзіне 70-х гг. была дасягнута высокая ступень уключэння ў грамадскую вытворчасць працаздольнага насельніцтва (звыш 90%), у выніку чаго рэзка скараціліся дадатковыя крыніцы рабочай сілы. Калі ўлічыць, што больш палавіны ўсіх рабочых прамысловасці была занята ручной працай, то можна адзначыць, што дэфіцыт рабочай сілы ў значнай ступені быў выкліканы штучна. Забеспячэнне тэмпаў росту прадукцыі прамысловасці шляхам пабудовы новых прадпрыемстваў прыводзіла да распыленасці капітальных укладанняў, у выніку чаго з году ў год павялічваліся аб'ёмы незавершанага будаўніцтва. Улічваючы ўсе вышэйазначаныя недахопы, П.М. Машэраў на XXVII з'ездзе КПБ (1976) падкрэсліў, што "ў прамысловай, калгасна-саўгаснай і будаўнічай вытворчасці мы яшчэ не можам гаварыць аб сапраўдным, паўсюдным пераходзе на рэйкі ўсебаковай інтэнсіфікацыі". Барацьба за інтэнсіфікацыю грамадскай вытворчасці, карэннае паляпшэіше якасных параметраў у эканоміцы вызначыліся як галоўная задача на 1976-1980 гг.

Пачынаецца пошук шляхоў адміністрацыйнага стымулявання развіцця эканомікі, пошук новых эфектыўных паказчыкаў і адзнак іх выканання. Так, 1 студзеня 1975 г. быў уведзены новы парадак ацэнкі работы прадпрыемства, згодна з якім план па рэалізацыі лічыуся выкананым толькі тады, калі былі выкананы дагаворныя абавязкі перад заказчыкамі. Парушальнікі дысцыпліны паставак пазбаўляліся на 15-20 і больш працэнтаў фонду матэрыяльнага заахвочвання.

У другой палове 1970-х гг. былі пабудаваны дзесяткі новых буйных прадпрымстваў. Але разам з тым зніжаюцца асноўныя эканамічныя паказ-чыкі. У 1982 г. сярэднегадавы прырост нацыянальнага даходу паменшыўся да ўзроўню - 3,4%. Характэрнай рысай гаспадарчага механізму становіцца яго "затратнасць". Пераважна бюджэтнае фінансаванне капіталаўкладанняў і строга фондавае размеркаванне матэрыяльнатэхнічных сродкаў прыводзіла да таго, што любыя выдаткі не закраналі непасрэдна інтарэсы вытворцаў. Усе страты, звязаныя з прастоем тэхнікі, наяўнасцю залішняга і не ўстаноўленага абсталявання, нерацыянальным выкарыстаннем матэрыяльных, энергетычных рэсурсаў, "даўгабудам", цярпела дзяржава.

Узмацненне дысцыпліны на вытворчасці і шэраг іншых мерапрыемстваў дазволілі ў 1983 г. крыху палепшыць становішча ў эканоміцы рэспублікі.

Не ўдалося ў 1981-1985 гг. у поўнай меры ажыццявіць і вызначаную сацыяльную праграму. Нарастанне эканамічных цяжкасцяў не магло не паўплываць на яе вырашэнне. Але ў вачах насельніцтва суседніх рэспублік Беларусь у сярэдзінс 80-х гг. заставалася ў ліку лепшых у сэнсе забяспечанасці харчовымі і прамысловымі таварамі.

Ужо ў канцы 60 - пачатку 70-х гг. камандна-адміністрацыйныя метады кіраўніцтва зноў пачалі ўзмацняцца і ў сельскай гаспадарцы. На кастрьгчніцкім (1968 г.), ліпеньскім (1970 г.) Пленумах ЦК КПСС была сфармулявана задача ўзмацніць кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю калгасаў. У сакавіку 1971 г. было адноўлена, адмененае ў 1969 г. права райвыканкамаў разглядаць планы калгасаў. Мясцовыя органы ўлады абавязваліся ўстанавіць дакладны кантроль за размеркаваннем прыбытку ў калгасах. У ліпені 1970 г. запатрабавалі, каб кожны саўгас і калгас прадаў дзяржаве звыш плана як мінімум 35% зерня за пяцігоддзе і не менш 8-10% жывёлагадоўчай прадукцыі штогод. Зноў гаспадаркам навязвалася структура пасяўных плошчаў, даводзіліся заданні адносна пагалоўя статка і яго прадукцыйнасці.

Хутка ўзрастала колькасць стратных гаспадарак. У пэўнай ступені гэта адбывалася ў выніку імклівага росту цэн на сродкі вытворчасці (з 1965 па 1985 гг. у сярэднім у 3,5 раза). Такі рост цэн далёка не супадаў з ростам прадукцыйнасці сельскагаспадарчай тэхнікі.

Паступова складвалася і неўспрымальнасць самой калгасна-саўгаснай сістэмы да колькі-небудзь радыкальных змен. Пачуццё гаспадара сярод вяскоўцаў было канчатова згублена. Адчужэнне працаўніка ад сродкаў вытворчасці стала рэальнасцю. Паскорыўся працэс міграцыі з вёскі ў горад. 3 1970 па 1984 гг. вясковае насельніцтва ў БССР паменшылася амаль у 1,5 раза.

Адмоўна адбілася на забеспячэнні сельскагаспадарчай вытворчасці кваліфікаванымі кадрамі масавых прафесій "старэнне вёскі".

Недастатковая механізацыя вытворчых працэсаў і недахоп людскіх рэсурсаў значна пагаршалі ўмовы працы. Немагчыма было забяспечыць нават вызначаныя згодна закону водпускі. Ненармаваны працоўны дзень, нізкія заробкі садзейнічалі росту так званай "умоўнай міграцыі" - калі пэўная катэгорыя, пераважна мужчынскага насельніцтва, працягвала жыць у вёсцы, а працавала ў раённых цэнтрах, у бліжэйшых гарадах.

Разглядаючы пытанне аб стане сельскагаспадарчай вытворчасці на пачатку 1980-х гг., неабходна адзначыць, што традыцыйна значную таварную частку бульбы, мяса, малака, яек, гародніны складала прадукцыя асабістых гаспадарак (у 1961-1965 гт. - каля 69% усёй прадукцыі жывёлагадоўлі, у 1976-1980 гг. - 30%). На пачатак 80-х гг. імела месца крызіснае становішча, а таксама можна гаварыць аб абвастренні харчовай праблемы. Ураджайнасць не расла (за 15 гадоў рост на 600 кг да 16 ц/га). Мелі месца вялікія страты прадукцыі: збожжа 20%, бульбы 49%, гародніны 33%.

За 1970-1987 гг. імпарт мяса і мясапрадуктаў узрос у 5,2 раза, рыбы і рыбапрадуктаў у 12,4 раза, алею - ў 12,8, збожжа - ў 13,8, масла сметанкавага - ў 18,3 раза. Агульны кошт імпарту харчавання ў СССР павялічыўся ў 6 разоў і дасягнуў 10 млрд. руб.

Пэўныя спосабы паляпшэння спраў у сельскай гаспадарцы мелі месца ў 1982 г. Згодна з рашэннямі майскага Пленума ЦК КПСС быў замацаваны статус падсобных гаспадарак калгаснікаў і мерапрыемствы па іх развіццю. Была ліквідавана запазычанасць калгасаў дзяржаве, павышаны закупачныя цэны. Аднак не адбылося істотных змен і ў сферы матэрыяльнага заахвочвання калгаснікаў, набліжэння сельскага працаўніка да сродкаў вытворчасці. Аграрная палітыка ў 1981-1985 гг. была, як і раней, накіравана на максімальнае адыманне прыбавачнага прадукту і садзейнічала росту затрат.Таму небяспечныя тэндэнцыі, што выявіліся ў канцы 70 - пачатку 80-х гг., працягвалі дзейнічаць.