Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Контрольная работа, вариант №25

.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
56.01 Кб
Скачать

Тэма 25: Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусі другой паловы XIX ст. – пачатку XX ст.

План:

1. Асноўныя прыкметы беларускай нацыi, працэс iх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкая дзейнасці.

2. Мастацтва і тэатр.

  1. Асноўныя прыкметы беларускай нацыi, працэс iх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкая дзейнасці.

Нацыя (ад лац. natio - племя, народ) - гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі i тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці. Народнасць - форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і культурнай супольнасці людзей, якая утвараецца гістарычна у выніку кансалідацыі, зліцця плямён і папярэднічае утварэнню нацыі. Яна уласціва рабаўладальніцкаму і феадальнаму ладу. Асноўнымі прыкметамі народнасці з'яуляюцца: адносная агульнасць мовы, агульнасць тэрыторыі, культуры, пэуныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Працэс станаўлення беларускай нацыі заняў дастаткова працяглы перыяд і адбываўся пад уздзеяннем геаграфічна-кліматычных, сацыяльна- эканамічных, палітычных, царкоўна-рэлігійных фактараў, а таксама агульнаеўрапейскіх этнічных тэндэнцый.

Вядома, што на мяжы III - II тыс. да н.э. сучасную тэрыторыю Беларусі засялялі плямёны фіна-уграў, якіх з пачаткам веку металаў змянілі балты. У час "Вялікага перасялення народаў" сюды з поўдня i захаду прыйшлi славяне, якія на працягу V - VIII стст. здолелi aсiмiлявaць мясцовае балцкае нaсельнiцтвa i утварыць новыя раннефеадальныя этнiчныя супольнaсцi крывiчоў, дрыгaвiчоў i рaдзiмiчaў. У далейшым у перыяд існавання стaрaжытнaбелaрускiх княстваў адбывалася актыўнае узаемадзеянне гэтых супольнасцей, што было выклікана дзяржaўнa-пaлiтычнaй i кaнфесiйнaй інтэграцыяй у межах Кiеускaй Русi. Менавіта у гэты перыяд завяршылася складванне тыповых для славян рыс культуры, мовы i сaмaсвядомaсцi. Разам з тым, прысутнасць у рэгiёне моцных цэнтрабежных тэндэнцый aбумовiлa адасабленне гэтых тэрыторый. Таму з сярэдзiны ХIII ст. i aктывiзaвaуся працэс складвання беларускай нaцыi.

Стымулюючым фактарам паскарэння кансалідацыібеларускага этнасу было утварэнне ВКЛ, у межах якога былi створаны неабходныя пaлiтычныяўмовыўтварэння беларускай нацыі. У межах ВКЛ была створана адзінаясістэма дзяржаўнага кiрaвaння, уведзена aдзiнaе заканадаўства, што сведчыла аб склaдвaннi сiстэмы палітыка-прававой цэнтрaлiзaцыi у крaiне, узмaцненнi палітычных сувязей пaмiж яе рознымi тэрыторыямі

Аднак пaлiтычнaе аб'яднанне не знішчыла цалкам лакальнай aўтaномнaсцi асобных зямель. Наяўнасць жа у грaмaдскa-пaлiтычным жыцці ВКЛ як аб'яднальных, так i сепaрaтысцкiх тэндэнцый ускладняла працэс фaрмiрaвaння беларускай нaцыі.

Што датычыць сацыяльных фактараў, то далейшае развіццё феадальных aдносiн, паступовае ўсталяванне прыгоннага права сaдзейнiчaлi кансалідацыі шмaтлiкiх катэгорый нaсельнiцтвa зямель Беларусі ў сацыяльныя групы з aгульнымi прaвaмi i aбaвязкaмi для кожнай з iх. Сфaрмiрaвaлiся чатыры асноуных сaслоуi: шляхта, духавенства, мешчанства i сялянства. Гэты працэс сaдзейнiчaў усталяванню больш шырокiх сувязей у межах кожнага саслоуя i пaмiж iмi.

Сукупнасць дзейнaсцi этнаўтваральных фактараў спрыяла фaрмiрaвaнню беларускай народнасці i тaкiх яе агульных прыкмет, як этнiчнaя тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэрыяльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Ядро этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ў асноўных рысах адпавядала арэалам рассялення яе старажытных продкаў - крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Тут адбыліся значныя змены ў мове ўсходнеславянскага насельніцтва. На працягу XIV - XV стст. у ёй развіваліся такія спецыфічныя рысы беларускай гаворкі, як цвёрдае "р", "дзеканне" і "цеканне", "аканне" і "яканне", прыстаўныя гукі на пачатку слова.

Фарміравалася гутарковая мова як сродак зносін паміж людзьмі. Матэрыяльная і духоўная культура беларускага этнасу базіравалася на шэрагу элементаў, атрыманых у спадчыну са старажытнарускага часу. Другой яе складовай часткай былі новаўводзіны, якія закранулі сямейны і абшчынны побыт, навуку і асвету, фальклор, звычаі і абрады, мастацтва. Трэцяй часткай комплексу культуры былі элементы, запазычаныяўсуседніх народаў.

У гэты час зацвердзіліся характэрныя для нашай тэрыторыі строі народнага адзення. На ўсёй тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны саматканыя суконныя спадніцы з клятчатай ці паласатай тканіны, стракатыя безрукаукі, світкі, упрыгожаныя кажухі.

У XV - XVI стст. склалася і своеасаблівая духоўная культура новага этнасу. Былі выпрацаваны асноўныя віды і жанры беларускага фальклору: чарадзейныя казкі, абрадавая паэзія, песні (хрэсьбінныя, калыханкі, хаўтурныя, песні-плачы, валачобныя, вясельныя, жніўныя, жартоўныя). Узнік і новы эпічны жанр - гістарычныя песні і паданні. Жыццёвы і гаспадарчы вопыт народа знайшоўсвайувасабленне у шматлікіх прыказках, прымаўках і загадках.

Першымі тэатральнымі відовішчамі былі карагоды, народныя гульні, прадстаўленні скамарохоў. Паступоваўкарагодзе зараджалася драматычнае дзеянне, якое адлюстроувала розныя бакі жыцця. Узнік таксама народны лялечны тэатр - батлейка. У XVI ст. з'явіліся і новыя музычныя інструменты - скрыпка, цымбалы, дудка.

Адным са значных кампанентаўнароднасціз'яуляецца самасвядомасць. У ВКЛ жыхар беларускіх зямель адрозніваўсябе ад іншых народаў. Значны час насельніцтва беларускай тэрыторыіВКЛ называла сябе рускімi сваю мову рускай. Гэта ў значнай ступенi было абумоўлена тым, што нaсельнiцтвa гэтых зямель у пераважнай большасці прытрымлiвaлaся праваслаўя, або рускай веры. У выніку склалася так, што самасвядомасць i саманазва у беларусаў фaрмiрaвaлaся пазней за iншыя этнiчныя прыкметы. Але трэба адзначыць, што "рускае" нaсельнiцтвa ВКЛ ужо ў той час адрознівала сябе ад жыхароў Маскоўскай дзяржавы.

Тaкiм чынам, у ХV - ХVI стст. завяршыўся працэс фaрмiрaвaння беларускага этнасу пад уздзеяннем розных этнаўтвараючых фактараў.

Вырашальную ролю у пераутварэнні народнасцей у нацыі адыгрывалі капіталістычныя эканамічныя сувязі, фарміраванне ўнутранага рынку. Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай i сялянскай гаспадарак. Рабочая сіла стала таварам, пашырыліся магчымасці яе міграцыі.

У працэсе станаўлення рыначнай эканомікі адбывалася разлажэнне саслоўяўфеадальнага грамадства - дваран, сялян, рамеснікаў, гандляроў, купцоўiфарміраванне асноўных класаўкапіталістычнага грамадства - пралетарыятуiбуржуазіі. Сацыяльнай базай для фарміравання пралетарыяту з'явілася сялянская бедната, якой у Беларусі у канцы XIX ст. налічвалася 2,8 млн. чалавек, дробныя рамесленікіiгандляры, збяднелыя мяшчанеiшляхта.

Беларуская нацыянальная буржуазія амаль цалкам складалася з заможных сялян iвыхадцаўз дробнай шляхты. Яна была нешматлікай (у канцы XIX ст. у беларускай вёсцы налічвалася толькі каля 50 тыс. заможных гаспадароў), асноўныя капіталы краю - прамысловы, зямельны, гандлёвы, банкаўскі- знаходзіліся неўяе руках, а ваўласнасці яўрэйскіх, польскіх і рускіх прамыслоўцаў, памешчыкаўiкупцоў. Раскіданая па вёсках, расколатая паводле канфесійнай прыналежнасці (праваслаўныя і католікі), беларуская нацыянальная буржуазія неўсведамляла сваёй роліўнацыянальна-культурным адраджэнні і абыякава, іншы раз варожа ставілася да яго.

Слабасць нацыянальнай буржуазііўпэунай ступенізамаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі. Адмоўнаеўздзеянне на гэты працэс аказвалаiтое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада у XIX ст. не выкарыстоўвалася, за нязначнымі выключэннямі, беларуская мова.

У канцы XIX ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Асновай яе ўтварэння стала наладжваннеiразвіццё гаспадарчых сувязей, якія пераадолеліэканамічную замкнёнасць асобных раёнаўiзвязалііх у адно кампактнае цэлае. Этнічная тэрыторыя беларусаўуваходзілаўмежы пяцізаходніх губерняўРасійскайІмперыі. Янаўключала поўнасцю МагілёўскуюiМінскую губерніі; Ашмянскі, Вілейскі, Дзісенскі, Лідскіiпаўднёвую частку Свянцянскага павета Віленскай губерніі; Віцебскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, ЛепельскіiПолацкіпаветы Віцебскай губерніі; Брэсцкі, Ваўкавыскі, Пружанскі, Гродзенскі, КобрынскіiСлонімскіпаветы Гродзенскай губерніі.

Галоўным арэалам кансалідацыібеларускай нацыібыліцэнтральнаяiпаўночна-заходняя часткіБеларусі, найбольш развітыя у эканамічных, сацыяльных, палітычныхiкультурных адносінах. Тут пражывала амаль паловапісьменных беларусаў, адсюль выйшла большасць дзеячаўбеларускага нацыянальна-вызваленчага рухуiкультуры таго перыяду. Сярэднебеларускія гаворкісклаліаснову беларускай літаратурнай мовы.

Працэс фарміравання беларускай нацыізакрануўiнасельніцтва Палесся, якое, аднак, захоўвала моўныяiкультурныя асаблівасці. На тэрыторыіўсходняй часткіБеларусіпрацэсы нацыянальнай кансалідацыіішлібольш запаволена, тут адчуваўся больш моцны расійскіўплыў.

Што датычыцца нацыянальнага складу насельніцтва Беларусі, то паводле перапісу1897 г., на тэрыторыіпяцізаходніх губерняўпражывала 5 млн. 408 тыс. беларусаў, ,1млн. рускіх, палякаў, украгнцаў, яурэяў, літоўцаў, латышоў. Польскаеiлітоускае насельнщтва канцэнтраваласяўасноўным у заходніх паветах ГродзенскайiВіленскай губерняў, рускаеiлатышскае - у пауночных паветах Віцебскай губерніі, украіскае -ўКобрынскімiБрэсцкім паветах Гродзенскай губерніі. Яўрэйскае насельніцтва пражывала наўсёй тэрыторыіБеларусі, у гарадахiмястэчках. Сярод гараджан пяцізаходніх губерняўяурэіскладалі53,5 %, а ваўсім насельніцтве -13,8 %.

Абсалютная большасць беларусаўжылаўсельскай мясцовасці(больш за 90 %). Доля тых беларусаў-гараджан, якія гаварыліна роднай мове, складалаўсярэднім толькі14,5 %. Асаблівасцю беларусаўяк этнасу быўпадзел паводле канфесійнай прыналежнасціна праваслаўныхiкатолікау. Праваслаўная царкваiкаталіцкікасцёл не прызнавалііснавання беларускага этнасу, лічачы, што праваслаўныя беларусы ёсць рускія, а беларусы-католікі- палякі. У1897 г. праваслаўныя сярод беларусаўскладалі81,2 %.

За 40 паслярэформенных гадоўколькасць жыхароўБеларусіпадвоілася. У пачатку XX ст. прырост насельніцтва некалькіпаменьшыўся. Гэта было звязана з развіццём міграцыйных працэсаўўвыніку класавай дыферэнцыяцыіiаграрнай перанаселенасцібеларускай вёскі.

У другой палове XIX - пачатку XX ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Значныя змены адбылісяўгутарковай мове. Iшло паступовае змешванне мясцовых дыялектаў, з'яуляліся новыя словыiтэрміны, паланізмы замяняліся русізмамі. Асабліва моцныўплыўрускай мовы адчуваўсяўфанетычным складзе паўночна-усходніх беларускіх гаворак.

На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова. Яна не магла развівацца на базе старабеларускай мовы, якая з XVIIIст. фактычна стала мёртвай. Тамуўновых гістарычных абставінах крыніцай развіцця беларускай літаратурнай мовы з'явілася вусная народная творчасць. Беларускія пісьменнікіiпаэты у сваіх літаратурных творах шырока выкарыстоўвалі народныя песні, казкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі.

Дык якія ж яны, асаблівасці беларускага народа?

Першае, што кідаецца ў вочы, – гэта яго традыцыйная флуктуацыя паміж Усходам і Захадам, чаму ў немалой ступені садзейнічала перш за ўсё само геапалітычнае становішча Беларусі.

З гэтай агульнай асаблівасці вынікае і другая рыса менталітэту беларускага народа – адсутнасць у яго месіянскай свядомасці, пачуцця нацыянальнай перавагі перад іншымі народамі, нацыянальнай выключнасці. Патрыятызм, шчырая любоў беларусаў да сваёй Айчыны ніколі не перарасталі ў месіянізм і ваяўнічы нацыяналізм, чаго нельга ў поўнай меры сказаць аб польскім ці рускім менталітэце.

У параўнанні з рускім беларускі нацыянальны характар вызначаецца, на наш погляд, большым пастаянствам, устойлівасцю, пазбаўленасцю крайнасцей у выяўленні сваіх пачуццяў і эмоцый.

Існуюць слушныя меркаванні, што ў этнагенезе беларусаў немалую ролю адыграў так званы балцкі субстрат. Менавіта таму ў асобных псіхалагічных рысах (напрыклад, стрыманасць, вынослівасць і г. д.) беларусы нагадвалі балтаў, найперш літоўцаў.

Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратурыiчасткова публіцыстыкі. У ёй пераважала побытавая лексіка, была слаба прадстаўлена вытворчая, юрыдычная, адміністрацыйна- канцылярская тэрміналогія. Iстотнай перашкодай развіццю беларускай пісьмовай мовы з'яулялася адсутнасць яе нарматыўнай граматыкі. Але паступова ішоўпрацэс складвання графічнай сістэмы, правапісныхiграматычных норм, узбагачэння лексікі беларускай літаратурнай мовы.

Кансалідацыя беларускага этнасуўнацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. З другой паловы XIX ст. сталаўсё больш актыўнаўжывацца назва "Беларусь"iэтнонім "беларусы". Паводле перапісу1897 г., беларускую мову лічыліроднай 74 % насельніцтва Беларусь Этнонім "беларусы" паступова выцясняўлакальныя тэрміны "ліцвіны", "чарнарусы". Аднак ён не меўяшчэ агульнаэтнічнага зместу.Існавалірэгіянальныя назвы (палешукі), канфесіянізмы (рускіяiпалякі). Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасцісадзейнічаліпублікацыіўдругой палове XIX - пачатку XX ст. фундаментальных навуковых прац, прысвечаных беларускаму народу, яго мове, культурыiгістарычнаму мінуламу. ПрацыI.I. Насовіча, М.А. Дзмітрыева, Ю.Ф. Крачкоўскага, А.М. Семянтоўскага, М.Я.Нікіфароўскага, Я.Ф. Карскага, Е.Р. Раманаваiіншых аўтараўаб'ектыуна засведчыліфактіснавання самастойнага беларускага этнасу. Важнае значэнне на шляху абуджэння нацыянальнай самасвядомасцібеларусаўадыграліпрацы В.Ю. Ластоўскага, асабліва яго "Кароткаягісторыя Беларусі", дзеўпершыню беларускіэтнас разглядаўся як суб'ект пстарычнага працэсу.

Такім чынам, у другой палове XIX - пачатку XX ст. працягваўсяiўасноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыіяк сялянскай па сваёй прыродзе. Адмоўнаеўздзеянне на гэты працэс аказваліслабасць нацыянальнай буржуазіі, беднасцьiнепісьменнасць большасцібеларусаў, рэлігійны расколiантыбеларуская скіраванасць праваслаўнай царквыiкаталіцкага касцёла, школы, друку, дзяржаўных устаноў, якія адмаулялііснаванне беларускага этнасуiусіх беларусаўлічыліальбо рускімі, альбо палякамі. Да пачатку XX ст. цалкам не завяршылася складванне нацыянальнай літаратурнай мовыiфарміраванне нацыянальнай самасвядомасцібеларусаў. Гэтыя працэсы працягвалісяўнаступныя дзесяцігоддзіXX ст.

Вывад. Фарміраванне беларускай нацыі працягвалася павольна і паступова. Гістарычны лёс складаўся такім чынам, што на працягу многіх стагоддзяў беларусам прыйшлося зведаць як перыяды сапраўднай магутнасці, росквіту беларускай дзяржаўнасці і культуры, так і працяглыя перыяды ўсеагульнага заняпаду, штучнага падаўлення нацыянальнай самабытнасці беларусаў, адмаўлення іх багатай духоўна-культурнай спадчыны. Аднак і ў самых неспрыяльных, цяжкіх для развіцця ўмовах беларускі народ усё ж ніколі поўнасцю не страчваў свайго нацыянальнага аблічча, захоўваў свае самыя адметныя рысы і якасці. Напэўна, інакш склаўся б лёс беларускай літаратурнай мовы і нават народнасці, каб не выдавецкая дзейнасць вядомых беларускіх навукоўцай мінулага, якія зрабілі велізарны ўклад у нацыянальную самасвядомасць беларусаў. Літаратура, навуковыя работы спрыялі таму, што беларуская нацыя захавалася да нашых дзён і будзе захоўвацца нашымі паслядоўнікамі.

  1. Мастацтва і тэатр.

К канцу XIX — пачатку XX ст. са зменай грамадска-палітычных і эканамічных умоў жыцця беларускага народа істотна змянілася і яго культура.

У канцы XIX — пачатку XX ст. па нацыянальных ycкраінаx Paciйскай імперыі стала актывізавацца грамадскае i культурнае жыццё. З'яуляецца шэраг культурна-асветніцкіх таварыстваў, пачынаецца выкладанне перыядычнай літаратуры. Усё гэта, хоць i было заціснута ў жорсткія рамкі царскай цэнзуры, садзей­нічала кансалідацыі прагрэсіўных сіл грамадства.

Гэты працэс не абышоўiБела­русь. У Мінску,Віцебску, Мазыры, Магілёвез'яуляюцца таварыствы аматараўпрыгожых мастацтваў. Акрамя вялікай культурна-асветніцкай работы яны праводзяцьпалітычную агітацыю сярод насельніцтва. Красамоўным прыкладам гэтага можа служыць дзейнасцьтаварыства аматараўпрыгожых мастацтваўу Мінску. У перыяд рэвалюцымнагаўздыму 1905 —1907 гг. яно распаўсюджвала сацыял-дэмакратычную літаратуру сярод насельніцтва горада.

Дзейнасць мінскага таварыства мела вялікае значэнне i для акты- візацыі мастацкага жыцця Мінска i іншых беларускіх гарадоў. Па ініцыятыве арганізатараў таварыства у 1899 г. у Мінску была адкрыта вы­стаука Таварыства перасоўных мастацкіх выставак, на якой экспанаваліся творы У. Макоўскага, М. Касаткіна, I. Рэпша i іншых вядомых pycкix мастакоў. Ix творы, паказаныя на выстаўцы, вызначаліся сацыяльнай завостранасцю i высокім прафесійным майстэрствам. Выстаўка адыграла вялікую ролю ў справе развіцця беларускага выяўленчага мас­тацтва. Яна заклікаала мастакоў наблізіць мастацтва да народа, вывесці яго па-за сцены майстэрняў.

Прафесійнай мастацкай школы, асноўпай крыніцы падрыхтоушкі кад- раў для выяўленчага мастацтва, па Беларусі па-ранейшаму не існавала. Першапачатковую мастацкую адукацыю, неабходную для паступлення ў Пецярбургскую акадэмію мастацт­ваў i Маскоўскае вучылішча жывапicy, скульптуры i дойлідства, белаpycкiя мастакі, як i раней, атрымлівалі ў Вільні, Кіеве, Адэсе i Варша­ве. Знаходзіліся ініцыятары, якія на ўласныя сродкі спрабавалі паладзщь мастацкую адукацыю на Беларусі. Гэта было звязана з вялітмі цяжкасцямі. Іх энергія i настойлівасць натыкаліся на непераадольную сцяну абыякавасщ царскай адмінінстрацыі, якая не была зацікаўлена ў развіцці мастацкай культуры на Беларусі.

Адным з найболыш вядомых ініцыятараў развщця мастацтва у Miнску быў архітэктар губернскага праўлення В. Ф. Маас. Асоба гэтага чалавека вельмі адметная. Скончыўшы з сярэбраным медалём Акадэмію мас­тацтваў, В. Маас некаторы час працаваў архітэктарам у Адэскім інжынерным упраўленні i выкладаў у Адэскай рысавальнай школе.

Пераехаушы ў 1889 г. у Мінск. B. Маас рашыў адкрыць мастацкую школу, але для гэтага былі неабходны сродкі, якіх ён не меў. 3 мэтай збору сродкаў па ініцыятыве В. Ма­аса у 1891 г. у Мінскy была адкрыта мастацкая выстаўка, на якой экспанаваліся творы мясцовых мастакоў. Выстаука 1891 г. была першай выстаукай прафесійнага выяўленчага мастацтва. Яна паклала пачатак рэгулярнай выставачнай дзейнасці беларускіх мастакоў.

Пазней, у 1899 г., пытанне аб адкрыцці мастацкай школы ўзнімае Мінскі жывапісец-баталіст А. Папоў (1859 — 1917). Яго старанні ўвянча- Ліся поспехам. Апрача рысавальнага класа, які знаходзіўся пад наглядам Акадэміі мастацтваў, у Мінску было адкрыта некалькі прыватных рыса- вальных школ.

Ініцыятары развіцця мастацкай адукацыібыліне толькіўМінску. У Магілёве выкладаўвыхаванецBiленскай рысавальнай школы Ф. Пар- хоменка, у Віцебску — Ю. Пэн. Школа-майстэрня Ю. Пэна за час свайгоіснавання (1892 — 1918) падрыхтавала нямала жывапісцаў. Яна стала тым арганізацыйным ядром, на базе якогаўжо пасля Кастрычніцкай рэвалюцыібыло створана Віцебскае мастацкае вучылішча, якое падрыхтавала некалькіпакаленняўбеларускіхсавецкіх мастакоў.

1890—1900-я гады адзначаны хуткім ростам колькасцібеларускіх мастакоў. У Мінску налічвалася многа мастакоў-прафесіяналаў, якія скончылімастацкія навучальныяўстановы Масквы, Пецярбурга, Вар­шавы, Кіева іАдэсы. Тэта дало магчымасць часцей арганізоўваць мастацкія выстаўкі. У перыяд з 1890 па 1917 г. у Мінскуiіншых гарадах Беларусібыло наладжана каля 10 такіх выставак. Найбольшзначнай пасля рэвалюцыі1905 г. была выстаўка 1911 г., на якой экспанаваліся творы жывапісу, скульптурыiграфікікаля 30 беларусшх,літоўскix, польскіх, украінскіх і рускіхмаста­коў.

Велізарнае значэнне для фарміравання матэрыялістычнага светапо- гляду дзеячаў культуры канца XIX — пачатку XX ст. меў артыкул У. I. Ленша «Партыйная арганізацыя i партыйная літаратура». Ён узброіў мастакоў перадавой тэорыяй, выкрыў ідэйную бозгрунтоўнасць i рэакцыйную сутнасць буржуазнага мастацтва. У той жа час ён вызначыў правільны шлях для мастакоў-рэалістаў, творчасць якіх была неадрыўна ад жыцця народа.

Характарызуючы мастацкае жыццё Беларусі 1890—1917 гг., трэба адзначыць, што імклівая змена падзей, нарастание рэвалюцыйнага руху патрабавалі найбольш аператыуных сродкаў умяшання ў рэчаіснасць. Таму не выпадкова хутка расце калектыў беларускіх графікаў, якія ў карыкатуры, станковай графіцы, кніжнай ілюстрацыі поўна адлюстравалі падзеі свайго часу.

У гэтыя гады шмат i паспяхова працуюць рысавальшчык i карыкатурыст Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, ураджэнец Гродзенскай губерніі, якi пазней стаў адным з вядучых польскіх мастакоў-графікаў, Антон Ка­менскі, выдатны жывапісец i графік I. Яроменка, Kaзімip Кастравіцкі (Карусь Каганец). У ix работах знайшлі адлюстраванне рэвалюцыйныя падзеі 1905 —1907 гг., сацыяльнае расслаенне вёскі, гора i галеча беларускага сялянства, жорсткасць царскага самаўладства.

У жывапісе паглыбляюцца сацыяльныя матывы. Асабліва востра сацыяльная тэма прагучалаўтворах Я. Кругера, Ю. Пэна, бытавых кампазіцыяхJI. Альпяровіча, акварэлях Э. Сукоўскагаiiнш. Разам з паляпшэннем каларыстычныхiкампазіцыйных рашэнняўу пейзажным жывапісеяўна адчуваецца яго сацыяльная накіраванасць (пейзажы Ф. Рушчыца, Г. Вейсенгофа, раннія пейза­жы С. Жукоўскага, К. Стаброўскага, В. Бялыніцкага-Біруліiінш.). Амальзycімзнікaeгістарычны жанр.

Дэкаратыуна-прыкладное мастац­тва гэтага перыяду развівалася на аснове жывых традыцый мастацтва папярэдшх перыядаў. Разам з тым фабрычна-заводская вытворчасць прывяла да скарачэння кустарнага мастацтва. Узнікаенекалькіткацкіх, керамічных прадпрыемстваў, шкляных заводаў, дзе побач з прадметамі масавагаўжытку вырабляюцца мастацкія вырабы.

Найбольш распаўсюджаным відам дэкаратыўна-прыкладнога мас­тацтва ў асяроддзі сялян i рамеснікаў працягвае заставацца мастацкае ткацтва. Шырока выкарыстоўваецца разьба па дрэву ў аздабленні дамоў, агародаў, варот, прадметаў хатняга ўжытку, мэблі. Паспяхова развіваецца вытворчасць мастацкага шкла, керамікі, кафлі, вырабаў з жалеза, ла­зы, саломы i бяросты i г. д. У мастац­кай вытворчасці вялікая доля выра­баў прыпадае на прамысловасць.

У беларускім жывапісе, графіы i тэатральна-дэкарацыйным мастацтве на працягу XIX — пачатку XX ст. усталёўваюцца рэалістычныя традыцыі. Мастацтва Беларусі развівалася ў цесным кантакце з рускім, а таксама літоўскім, польскім i украінскім. Многія мастакі — выхадцы з Беларусі — вучыліся у Акадэміі мас­тацтваў у Пецярбургу, Вучылішчы жывапісу, скульптуры i дойлідства у Маскве, у мастацкіх навучальных установах Кіева, Адэсы, Варшавы.

Рускія мастакі І. Рэпін, І. Шышкін, К. Савіцкі i іншыя аказалі значны уплыў на творчасць беларускіх жывапісцаў, паслядоўнікаў дэмакратычнага рэалізму,— Ф. Рушчыца, Г. Вейсенгофа, Э. Сукоўскага, Я. Кругера, Ю. Пэна, С. Жукоўскага, В. Бялыніцкага-Бірулі i інш. Многія з ix сталi носьбітамі тых прагрэсіўных традыцый i тэндэнцый у развіцці рэалістычнага мастацтва, пад уплы­вай якіх пазней выкрышталізоувалася беларускае савецкае мастац­тва.

У фарміраванні беларускага прафесійнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскага і польскага народаў. У беларускіх гарадах дзейнічалі мясцовыя рускія драматычныя трупы, а таксама гастралявалі акцёры сталічных тэатраў. Беларускія гледачы мелі магчымасць пазнаёміцца з выдатнай гульнёй вядомых рускіх артыстаў М. Савіна, П. Арленева, М. Ходотова, В. Камісаржэўскай. Разнастайны рэпертуар рускіх драматычных калектываў складалі не толькі п'есы забаўляльнага характару, але і лепшыя творы сусветнай і айчыннай драматургічнай класікі. Нязменным поспехам карысталіся творы М. Гогаля, А. Грыбаедава, А. Астроўскага, А. Чэхава і інш рускіх драматургаў. Паспяхова гастралявалі па Беларусі ўкраінскія тэатры М. Старыцкага, М. Крапіўніцкі. Прыязджалі таксама польскія тэатральныя калектывы.

Пад уздзеяннем выступленняў прафесійных тэатраў у беларускіх гарадах і мястэчках ўтвараліся аматарскія тэатральныя калектывы. У Мінску на сцэне Дваранскага сходу прафесіяналы і аматары ставілі творы рускай, украінскай і замежнай драматургіі. 5 чэрвеня 1890 г ў горадзе быў адкрыты пастаянны тэатр (цяпер памяшканне тэатра імя Янкі Купалы). У гэтым жа годзе ў Мінску было створана Таварыства аматараў мастацтва. У асяроддзі беларускай інтэлігенцыі паступова фармавалася ідэя аб неабходнасці адукацыі беларускага нацыянальнага тэатра прафесійнага тыпу. Уздым беларускага нацыянальна-вызваленчагаруху, рост нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, з'яўленне новых значных твораў беларускай драматургіі спрыялі ў пачатку 20 стагоддзя адукацыі шматлікіх музычна-драматычных гурткоў і арганізацый, так званых «беларускіх вечарынак». На вечарынках звычайна выступалі хоры, танцоры, чыталіся беларускія літаратурныя творы, ставіліся п'есы. На першапачатковым этапе сваёй дзейнасці ўдзельнікі вечарынак сутыкнуліся з недахопам беларускіх п'ес, таму яны ставілі драматычныя творы рускіх, украінскіх аўтараў. Рэпертуар вечерынакуключаўтаксама п'есы "Паўлінка" і "Прымакі" Я. Купалы, "Антон лата" Я. Коласа, "Модны шляхцюк" К. Каганца.

На традыцыях беларускіх вечарынак узнікла Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага - сапраўдны тэатр прафесійнага тыпу. Значнае месца сярод дзеячаў беларускай культуры заняла асоба яе стваральніка. Каморнік па прафесіі, цесна звязаны з простым народам, сапраўды патрыёт, І. Буйніцкі на свае асабістыя сродкі ўтварыў трупу ва ўласным маёнтку Полевачи ў Дзесінскім павеце. У 1907 г. замацаваўся пастаянны склад удзельнікаў гэтага калектыву, а ў 1910 г. пасля ўдзелу Першай беларускай вечарынкі ў Вільні тэатр І. Буйніцкага стаў прафесійным.

У рэпертуары Першай беларускай трупы былі песні, танцы, пастаноўкі п'ес "Па рэвізіі", "Памыліся ў дурні" М. Крапіўніцкі, "У зімовы вечар" Э. Ажэшкі, "Міхалка" Далецкі, "Сватанне" А. Чэхава, дэкламавалі творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. І. Буйніцкі і яго акцёры займаліся актыўнай гастрольнай дзейнасцю. Падчас гастроляў па Беларусі І. Буйніцкі дапамагаў мясцовым любительскис кружкам, што садзейнічала павелічэнню колькасці аматараў тэатра.

У 1911-1912 гг. трупа І. Буйніцкага выступала ў Пецярбургу, у 1913 г. калектыў наведаў Варшаву. Такім чынам І. Буйніцкі знаёміў гледачоў з мастацкай культурай беларускага народа, звяртаў увагу на яе асаблівасці, непаўторны нацыянальны каларыт. Асабліва высокую ацэнку грамадскасці атрымала другое выступленне ў Пецярбургу трупы І. Буйніцкага. Расійскі часопіс "Вестникзнания" адзначыў, што поспех беларускіх артыстаў быў каласальным. Я. Дыла назваў іх выступленне ў сталіцы трыумфальным.

Справу І. Буйніцкага па стварэнні нацыянальнага тэатра актыўна падтрымалі газета "Наша ніва", прагрэсіўныя дзеячы беларускай культуры Я. Купала, Цётка, Т. Гартны, З. Бядуля. Аднак матэрыяльныя цяжкасці вымусілі І. Буйніцкага ў 1913 г. закрыць тэатр.

Дзейнасць Першай беларускай трупы і яе заснавальніка, якога яшчэ пры жыцці назвалі бацькам беларускага тэатра, ўпісала яркую старонку ў развіццё беларускай тэатральнай культуры, заклала трывалы падмурак у развіцці справы паслядоўнікамі І. Буйніцкага на шляху станаўлення беларускага тэатра.