Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

“ ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАСЦІ.”

.doc
Скачиваний:
47
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
47.62 Кб
Скачать

Міністэрсва Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржауны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектрнікі”

Кантрольная работа па курсу “Гісторыя Беларусі” на тэму:

“ ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАСЦІ.”

Група

Выпаўніў:

Праверыў:

Мінск 2010

Тэма 9: “ ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАСЦІ.”

План

  1. Палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і канфесійныя фактары ўтварэння беларускай народнасці.

  2. Гістарычны працэс фарміравання беларускай народнасці. Асноўныя прыкметы народнасці.

Народнасць – форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і культурнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку кансалідацыі, зліцця плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. Яна складваецца на аснове агульнай тэрыторыі, мовы, побыту, культуры, агульнасці гаспадарчага жыцця (сацыяльна-эканамічных сувязей), характарызуецца некаторымі асаблівасцямі псіхалагічнага складу, самасвядомасцю. Народнасць прыходзіць на змену роду і племені і папярэднічае нацыі. Яна ўласціва рабаўладальніцкаму і феадальнаму ладу.

Існаванне Вялікага княства Літоўскага стварала новыя ўмовы для далейшага фарміравання беларускай народнасці. Як руская і ўкраінская, беларуская народнасць утваралася паступова на аснове старажытнарускай народнасці.

  1. Палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і канфесійныя фактары ўтварэння беларускай народнасці.

Першая група фактараў утварэння беларускай народнасці – палітычныя фактары. Неабходнасць барацьбы з агрэсіяй нямецкіх феадалаў і татара-манголаў, уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага садзейнічалі стварэнню палітычных умоў для ўмацавання сувязей паміж рознымі тэрытарыяльнымі часткамі насельніцтва Беларусі, яго кансалідацыі і інтэграцыі з суседнімі народамі. У межах Вялікага княства Літоўскага была ліквідавана сістэма мясцовых княжанняў і створаны інстытут намесніцтваў, арганізавана адзінае дзяржаўнае кіраванне, уведзена адзінае заканадаўства, што сведчыла аб складванні сістэмы палітыка-прававой цэнтралізацыі ў краіне, узмацненні палітычных сувязей паміж яе рознымі тэрыторыямі.

Утварэнню беларускай народнасці садзейнічаў і шэраг эканамічных фактараў. Эканамічнай асновай энтаўтваральных працэсаў з’явіліся далейшае развіццё сельскай гаспадаркі (замена двухполля і іншых архаічных форм – ляснога пералогу, ворыва наездам, падсекі – папарнай зерневай сістэмай трохполля), удасканаленне рамяства (разам з традыцыйнымі рамёствамі – ганчарнае, ткацкае, бандарнае, слясарнае, апрацоўка дрэва, косці, металаў і іншыя распаўсюджваліся новыя віды рамесніцкай дзейнасці – выраб паперы, адліўка шкла ў гутах, кнігадрукарства і інш.), пашырэнне гандлю на тэрыторыі ад Прыпяці да Заходняй Дзвіны і ад Нёмана да Дняпра. Узрастала роля буйных гарадоў Беларусі – Полацка, Брэста (Берасця), Магілёва, Гродна (Гародні), Віцебска і іншых як цэнтраў рэгіянальнага і транзітнага гандлю, сродкаў умацавання тэрытарыяльна-эканамічных сувязей беларускіх зямель.

Паступова ў Вялікім княстве Літоўскім усталёўвалася адзіная грашовая сістэма, асноўнай манетай станавіўся грашовы знак мясцовай вытворчасці – літоўскі паўгрош, які чаканіўся на манетным двары ў Вільні. Таксама ішоў працэс усталявання гандлёва-вымяральных стандартаў, некаторыя з іх былі ўзаконены ў статутах ВКЛ.

З папярэднімі этнаўтваральнымі факторамі цесна звязаны сацыяльныя фактары. Далейшае развіццё феадальных адносін, паступовае ўсталяванне прыгоннага права садзейнічалі кансалідацыі шматлікіх катэгорый насельніцтва зямель Беларусі ў сацыяльныя групы з агульнымі правамі і абавязкамі для кожнай з іх. Так, розныя катэгорыі свецкіх феадалаў кансалідаваліся ў шляхецкае саслоўе, якому належала вядучая роля ў дзяржаўным кіраванні. Асобным саслоўем з’яўляецца духавенства. Фарміраваліся таксама саслоўі прыгонных сялян і мяшчан – жыхароў гарадоў і мястэчак. Гэты працэс садзейнічаў усталяванню больш шырокіх сувязей у межах кожнага саслоўя і паміж імі.

Разам з палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі фактарамі адыгрываў пэўную этнакансалідуючую ролю канфесійны фактар. Канфесійныя антаганізмы актывізавалі складанне і ўмацаванне розных форм самасвядомасці насельніцтва. Прыкмета веры станавілася своеасаблівай прыкметай народа, а барацьба за веру з’яўлялася часткай барацьбы за яго самабытнасць.

Большасць усходнеславянскага насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя. Аднак пасля Крэўскай уніі пачалося актыўнае наступленне каталіцкай веры.

Вынік: сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню беларускай народнасці, і такіх яе агульных прыкмет, як этнічная тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэрыяльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.

  1. Гістарычны працэс фарміравання беларускай народнасці. Асноўныя прыкметы народнасці.

Асноўнымі прыкметамі народнасці з’яўляюцца: адносная агульнасць мовы, агульнасць тэрыторыі, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Фарміраванне і развіццё беларускай народнасці ў 13 – 16 стст. было абумоўлена шэрагам спрыяльных грамадска-палітычных фактараў: усходнеславянскія землі разам з літоўскімі далі пачатак узнікненню ВКЛ; супольная барацьба народаў ВКЛ супраць крыжацкай агрэсіі і татарскіх набегаў пазітыўна ўплывала на этнічныя працэсы; панаванне старабеларускай мовы і пісьменнасці ў дзяржаўным і духоўным жыцці ВКЛ садзейнічала выспяванню нацыянальнай свядомасці. На фарміраванне беларускай народнасці сказваліся таксама сацыяльна-эканамічныя фактары: этнагенетычная роднасць усіх усходнеславянскіх народаў, іх культурная блізкасць аблягчалі асіміляцыйныя працэсы. Так, напрыклад, рускі першадрукар Іван Фёдараў, пасяліўшыся на тэрыторыі ВКЛ, яшчэ падкрэсліваў сваё маскоўскае паходжанне, а яго нашчадкі ўжо нічым не адрозніваліся ад беларусаў ці украінцаў. Беларускіяя перасяленцы ў Мяшчанскай слабадзе ў Маскве пасля войнаў сярэдзіны 17 ст. ужо ў юліжэйшых пакаленнях перасталі адрозніваць сябе ад рускіх. Пашырэнне таварна-грашовых адносін садзейнічала развіццю эканамічных сувязей і гаспадарчаму збліжэнню насельніцтва. Падзел працы паміж вўскай і горадам, рост гарадоў і мястэчак, развіццё гандлю ўплывалі на ўмацаванне сацыяльна-эканамічных сувязей беларускіх зямель.

Важнай прыкметай беларускай народнасці перыяду яе фарміравання было дзяржаўна-тэрытарыяльнае адзінства рассялення ўсходнеславянскага насельніцтва.

Ядро этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ў асноўных рысах адпавядала арэалам рассялення яе старажытных продкаў – крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Заходнерускае насельніцтва, якое пражывала на былой тэрыторыі крывічоў, было ўцягнута ў працэсы фарміравання беларускай і рускай народнасці. Паўднёвая мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў ахоплівала правабярэжжа Прыпяці і ў асноўным супадала з арэалам рассялення дрыгавічоў, а ў перыяд феадальнай раздробленнасці – з паўднёвай мяжой Тураўскага княства. Тэрыторыя, на якой фарміравалася беларуская народнасць, часткова ўключала землі рассялення радзімічаў. Усходняя мяжа рвдзімічаў даходзіла да лініі – Рослаўль, Хоцімск, Клетня, Дзясна, Старадуб, Трубчэўск.

Этнічная мяжа паміж балцкім і славянскім насельніцтвам, якая ўсталявалася да 13 ст. прыкладна па лініі Мерач – Трабы (каля Ашмян) – воз. Свір (каля Браслава), у наступныя тры стагоддзі амаль не змянілася. Акрамя таго, на фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ўплывалі каланізацыйныя працэсы, якія адбываліся ў розных рэгіонах Занёмання, Падляшша, Папрыпяцця, Паўночна-Заходняй Беларусі.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў даволі кампактны арэал рассялення ўсходнеславянскага насельніцтва. Акрамя яго ў склад беларускага этнасу былі ўліты асобныя групы заходнеславянскага (польскага), балцкага (як усходнебалцкага – літва, латыголы, так і заходнебалцкага – прусы, яцвягі, жэмайты) і цюрскага (татары) насельніцтва. Яны жылі побач са славянамі і з’явіліся дадатковым кампанентам утварэння беларускай народнасці. Але іх наяўнасць увогуле не парушала цэласнасці этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Вынік: адным са значных кампанентаў народнасці з’яўляецца самасвядомасць. У Вялікім княстве Літоўскім жыхар беларускіх зямель адрозніваў сябе ад іншых народаў (немцаў, палякаў, літоўцаў). Значна пазней беларусы пачалі адрозніваць сябе ад рускіх.

Заключэнне

Такім чынам, у другой палове 13 – першай палове 16 ст. працягваўся працэс фарміравання новай этнічнай супольнасці – беларускай народнасці. Склаліся і яскрава вызначаліся асноўныя прыкметы гэтай супольнасці: тэрытарыяльнае адзінства, адносная агульнасць мовы, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Але гістарычная супольнасць усходнеславянскага народа, адзіная рэлігія і мова продкаў тармазілі працэс дыферэнцыяцыі рускага і беларускага народаў. Значны час насельніцтва беларускай тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага называла сябе рускімі і сваю мову рускай. Гэта абумовіла такую акалічнасць, што самасвядомасць і саманазва беларусаў фарміравалася пазней за іншыя этнічныя прыкметы.

Літаратура

  1. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1. – Мн., 2000. С.137-142.

  2. Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. История Беларуси: с древнейших времен до нашего времени. – Мн.,2001. С.36 – 44.

  3. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч.1.-Мн., 1994. С.192 - 200.

  4. Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии: новая концепция. - Мн., 1991. С.83 – 113.

  5. Энцыклапедыя гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1 – 6. – Мн., 1991 – 2001.