Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1 семестр вариант 6.rtf
Скачиваний:
12
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
672.45 Кб
Скачать

ТЭМА 6. ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

План

1. Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рацэ Сінія Воды. Бітва на рацэ Ворскла 3

2. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам 5

3. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV ст. - першай палове XVI ст. 8

Літаратура 14

1. Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рацэ Сінія Воды. Бітва на рацэ Ворскла

Найбольшая пагроза для славян сыходзіла з Усхода, ад мангола-татар. З пачатку XІІ ст. у Манголіі ўтварылася моцная дзяжава, палітычная сістэма якой была заснавана на войску. У гэтай сістэме кожны мангол быў найперш воінам. Такая сістэма была найлепш прыстасавана да вайны, яна мела значныя перавагі ў арганізацыі ўлады і войска перад іншымі дзяржавамі. Гэта забяспечыла манголам хуткую перамогу над дзяржавамі Сярэдняй Азіі і Закаўказзя. Манголы таксама рабілі набегі і ў глыб Панямоння (у сярэднем 6 набегаў у год).

У перыяд праўлення Альгерда (1345-1377гг.) Вялікае княства Літоўскае (далей - ВКЛ) пачало ператварацца ў магутную дзяржаву, якая стала центрам палітычнай і ваеннай сілы ў Еўропе. Альгерд абвясціў сваю дзяржаву спадкаемцай Старажытнарускай дзяржавы. На гэтай аснове ён пачаў аб'ядноўваць усе землі, якія ў ІХ-ХІІІ ст. належылі Кіеўскай Русі. У 60-70 гадах ХIV ст. Альгерд захапіў Валынь, Смаленск, Чарнігаў. Каб замацаваць гэтыя тэрыторыі трэба было перамагчы мангола-тарар.

У 1362 г. у бітве на рацэ Сінія Воды (Падолія) Альгерд ушчэнт разбіў 100 тысячнае войска мангола-татар.

Гістарычнае значэнне сіняводскай перамогі ў тым, што ў выніку яе Кіеўшчына і Падолія былі вызвалены ад татара-манголаў і далучаны да ВКЛ. Залатая Арда пачала развальвацца. Узмацнілася барацьба за ўладу.

У выніку перамог тэрыторыя княства значна пашырылася за кошт новых зямель, якія раней належылі мангола-татарам. Пасля смерці Альгерда у Вільні пачалася барацьба за ўладу паміж яго сынамі. Спачатку за ўладу змагаліся Кейстут і Ягайла. У 1382 г. Ягайла з дапамогай крыжакоў перамог Кейстута. Потым Ягайла забіў Кейстута. Але барацьба на гэтым не спынілася. За ўладу пачаў змагацца сын Кейстута Вітаўт. Вітаўт атрымаў падтрымку крыжакоў, Жмудзі, Полацка і Віцебска. Ягайла запрасіў дапамогі ў маскоўскага князя Дзмітрыя. Але Дзмітрый запатрабаваў за дапамогу тэрыторыю Полацка і Віцебска. Ягайла адмовіўся ад такой дапамогі і звярнуўся за падтрымкай да Польшчы. У перыяд з 1383 па 1385гг. ішлі сакрэтныя перагаворы аб умовах уніі паміж Польшчай і ВКЛ. У 1385 г. унія была падпісана ў Крэўскім замку, рэзідэнцыі Вялікіх князеў ВКЛ. Умовы гэтай уніі былі наступнымі:

1. Польшча і ВКЛ атрымліваюць адну агульную палітычную ўладу ў асобе Вялікага князя і караля Польшчы. Пры гэтым Вялікі князь абіраецца ў ВКЛ, а затым ён займае пасаду польскага караля.

2. ВКЛ і Польшча захоўваюць дзяржаўную незалежнасць і самастойнасць.

3. Ягайла жэніцца на польскай каралеве Ядвізе, прымае каталіцтва і ўводзіць каталіцтва ў Жамойці.

У 1386г. Ягайла пачаў выконваць умовы Крэўскай уніі. Ён ажаніўся на Ядвізе, прыняў каталіцтва і стаў польскім каралем.3 дапамогай Рыма 30 тысяч жмудзінаў сталі католікамі. У 1387г. Ягайла выдаў шэраг прывілеяў, згодна з якімі каталіцкія феадалы атрымалі выключныя правы на валоданне зямлей, яны вызваляліся ад шэрагу дзяржаўных павіннасцей. На праваслаўных феадалаў гэты прывілей не распаўсюджваўся.

У выніку ў ВКЛ утварылася моцная апазіцыя, якая не прымала Крэўскую унію. Узначаліў апазіцыю Вітаўт. У пошуках саюзнікаў Вітаўт заключыў пагадненне з ханам Залатой Арды Тахтамышам. Па ўмовах пагаднення Вітаўт абяцаў дапамагчы Тахтамышу ў вайне супраць заваёўніка Азіі Цімура Тамерлана. Тахтамыш абавязаўся ў выпадку перамогі аддаць Вітаўту ўсе рускія княствы, якімі валодала Залатая Арда.

12 жніўня 1399 г. войскі Вітаўта і Тахтамыша сустрэліся з войскамі Цімура на р. Ворскла (Палтаўшчына). Адбылася вялікая сеча. Войскі Вітаўта і Тахтамыша былі разбіты ўшчэнт арміяй Тамерлана. Для Вялікага княства Літоўскага гэта была катастрофа: на полі бітвы засталіся ляжаць прадстаўнікі 12 княжацкіх родаў, 40 князёў, лепшыя людзі краіны. Вітаўту ўдалося выратавацца. Тахтамыш апынуўся ў Сібіры, спрабаваў захапіць ханскі трон, але быў забіты.

Такім чынам, паражэнне на р. Ворскла падштурхнула Вялікае княства Літоўскае да больш цеснага саюза з Польшчай. Вітаўт быў вымушаны прызнаць умовы Крэускай уніі. Дагавор 1401 г. дазваляў аб'яднаць сілы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы для барацьбы супраць агульных знешніх ворагаў. У гэты момант узмацнілася крыжацкая агрэсія супраць Польшчы. Крыжакі сабралі вельмі моцную і добра ўзброенную 30 тысячную армію. Над Польшчай навісла смяротная пагроза.

Соседние файлы в предмете История Беларуси