Скачиваний:
24
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
7.92 Кб
Скачать
ВОПРОС 11.
Фарміраванне беларускай народнасці
Народнасць - форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і куль-турнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку кансалідацыі, зліцця плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. Яна
ўласціва рабаўладальніцкаму і феадальнаму ладу. Асноўнымі прыкметаоднароднасці з'яўляюцца: адносная агульнасць мовы* агуль-насць тэрыторыі, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.
Існаванне Вялікага княства Літоўскага стварала новыя ўмовы для далейшага фарміравання беларускай народнасці. Як руская і ўкраінская, беларуская народнасць утваралася паступова на аснове старажытнарускай народнасці. Якія ж фактары садзейнічалі гэтаму працэсу?
група фактараў утварэння беларускай народнасці -ія фактады^ Неабходнасць барацьбы з агрэсіяй нямецкіх ёадалаў і тйТара-манголаў, уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага садзейнічалі стварэнню палітычных умоў для ўмацавання сувязей паміж рознымі тэрытарыяльнымі часткамі насельніцтва Беларусі, яго кансалідацыі і інтэграцыі з суседнімі народамі. У межах Вялікага княства Літоўскага была ліквідавана сістэма мясцовых княжанняў і створаны інстытут намесніцтваў, арганізавана адзінае дзяржаўнае кіраванне, уведзена адзінае закана-даўства, што сведчыла аб складванні сістэмы палітыка-прававой цэнтралізацыі ў краіне, узмацненні палітычных сувязей паміж яе рознымі тэрыторыямі.
Аднак палітычнае аб'яднанне поўнасцю не знішчыла лакальнай аўтаномнасці асобных зямель. У залежнасці ад умоў пераходу розных беларускіх, рускіх і ўкраінскіх зямель у ВКЛ вызначаўся і іх статус, некаторыя тэрыторыі доўгі час захоўвалі ў значнай ступені сваю са-мастойнасць. Увогуле, у грамадска-палітычным жыцці ВКЛ наглядаліся як аб'яднальныя, так і сепаратысцкія тэндэнцыі, што ўскладняла працэс фарміравання беларускай народнасці.
Утварэнню беларускай народнасці садзейнічаў і шэраг эканамічных фактараў. Эканамічнай асновай этнаўтваральных працэсаў з'явіліся далейшае развіццё сельскай гаспадаркі (замена двухполля і іншых архаічных форм - ляснога пералогу, ворыва наездам, падсекі - па-парнай зерневай сістэмай трохполля), удасканаленне рамяства (разам з традыцыйнымі рамёствамі__- ганчарнае, ткацкае, бандарнае, сля-сарнйвт-анрацоўка дрэва, косці, металаў і іннгшг растгаўсюджваліся новыя віды рамёсніцкай дзейнасці - выраб паперы, адліўка шкла ў гутах, кнігадрукарства і інш.), пашырэнне гандлю на тэ'рыторыі ад Прыпяці да Заходняй Дзвіны і ад Нёмана да Дняпра. УзрасІМ81 Е25? бу^]шых_ха2адоў Беларусі - Полацка, Брэста (Берасця), Магілёва^ Гродна (Гародні), Віцебска і іншых як цэнтраў рэгіянальнага і транзітнага гандлю" сродкаў умацавання тэрытарыяльна-эканамічных сувязей беларускіх зямель.
Паступова ў Вялікім княстве Літоўскім усталёўвалася адзіная т'^тдддоряст г-іртяіу^р асноўнай манетай станавіўся грашовы знак мясцо-вай вытворчасці - літоўскі паўгрош, які чаканіўся на манетным двары ў Вільні. Таксама ішоў працэс усталявання гандлёва-вымяральных тандартаў, некаторыя з іх былі ўзаконены ў статутах ВКЛ. Развіццё аварна-грашовых адносін і ўнутраных гаспадарчых сувязей адзейнічала інтэнсіфікацыі этнічных, эканамічных і сацыяльных антактаў, этнакультурнай і моўнай інтэграцыі,
Разам з тым ва ўмовах феадальнага спосабу вытворчасці з яго на-іуральнай сістэмай гаспадарання аб'яднальныя працэсы г бмяжоўваліся рэгіянальнымі, а не агульнадзяржаўнымі сувязямі, отварэннем лакальных рынкаў вакол гарадоў і мястэчак. Нягледзячы пэўную уніфікацыю асобных вагавых адзінак, на тэрыторыі ларусі наглядалася ўстойлівасць лакальнай метралогіі (бочка і паў-чка "мінская", "лукомская", "вядро пінскае", "берасцейскае", вагі полацкія" і інш.)- Гэта адлюстроўвала слабасць эканамічнай і звяза-:ай з ёй этнічнай інтэграцыі.
3 папярэднімі этнаўтваральнымі фактарамі цесна звязаны сацы-ьныя фактары. Далейшае развіццё феадальных адносін, паступо-Іае ўсталяванне прыгоннага права садзейнічалі кансалідацыі аматлікіх катэгорый насельніцтва зямель Беларусі ў сацыяльныя рупы з агульнымі п'равамі і абавязкамі для кожнай з іх. Так, розныя сатэгорыі свецкіх феадалаў кансалідаваліся ў шляхецкае саслоўе, Ікому належала вядучая роля ў дзяржаўным кіраванні. Асобным Іаслоўем з'яўлялася духавенства. Фарміраваліся таксама саслоўі пры-'онных сялян і мяшчан - жыхароў гарадоў і мястэчак. Гэты працэс адзейнічаў усталяванню больш шырокіх сувязей у межах кожнага ;аслоўя і паміж імі. Так сацыяльныя ўмовы ўплывалі на ўтварэнне юларускай народнасці.
Тазам з палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі фактарамі адыгрываў пэўную этнакансалідуючую ролю канфесійны фактар. Санфесійныя антаганізмы актывізавалі складанне і ўмацаванне розных |)орм самасвядомасці насельніцтва. Прыкмета веры станавілася :воеасаблівай прыкметай народа, а барацьба за веру з'яўлялася часткай 5арацьбы за яго самабытнасць.
Болынасць усходнеславянскага насельніцтва прытрымлівалася пра-'васлаўя. Аднак пасля Крэўскай уніі пачалося актыўнае наступленне аталіцкай веры. Літоўскай шляхце, якая прымала каталіцтва, былі цадзены прывілеі, якіх не мела праваслаўная шляхта. Да актыўнага ^дзелу ў дзяржаўных справах доўгі час не дапускаліся таксама і вышэйшыя колы праваслаўнага духавенства.
Сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла эарміраванню беларускай народнасці і такіх яе агульных прыкмет, як этнічная тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэры-яльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.
Важнай прыкметай беларускай народнасці перыяду яе эарміравання было дзяржаўна-тэрытарыяльнае адзінства расся-лення ўсходнеславянскага насельніцтва.
Ядро этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ў асноўных рысах адпавядала арэалам рассялення яе старажытных продкаў - крывічоў,дрыгавічоў, радзімічаў. Заходнерускае насельніцтва, якое пражывала на былой тэрыторыі крывічоў, было ўцягнута ў працэсы фарміравання беларускай (смаленска-полацкая група крывічоў) і рускай (паўночна-ўсходняя група крывічоў, якая прымыкала да верхняй Волгі) народ-насцей. Паўднёвая мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў ахоплівала правабярэжжа Прыпяці і ў асноўным супадала з арэалам рассялення дрыгавічоў, а ў перыяд феадальнай раздробленасці - з паўднёвай мя-жой Тураўскага княства. Тэрыторыя, на якой фарміравалася бела-руская народнасць, часткова ўключала землі рассялення радзімічаў. Усходняя мяжа радзімічаў даходзіла да лініі - Рослаўль, Хоцімск, Клетня, Дзясна, Старадуб, Трубчэўск.
Этнічная мяжа паміж балцкім і славянскім насельніцтвам, якая ўсталявалася да XIII- ст. прыкладна па лініі Мерач -- Трабы (каля Ашмян) - воз. Свір (каля Браслава), у наступныя тры стагоддзі амаль не змянілася. Акрамя таго, на фарміраванне этнічнай тэрыторыі бела-рускай народнасці ўплывалі каланізацыйныя працэсы, якія адбываліся ў розных рэгіёнах Занёмання, Падляшша, Папрыпяцця, Паўночна-Заходняй Беларусі.
На тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў даволі кампактны арэал рассялення ўсходнеславянскага насельніцтва. Акрамя яго ў склад беларускага этнасу былі ўліты асобныя групы заходнеславянскага (польскага), балцкага (як усходнебалцкага - літва, латыголы, так і заходнебалцкага - прусы, яцвягі, жэмайты) і цюркскага (татары) насельніцтва. Яны жылі побач са славянамі і з'явіліся дадатковым кампанентам утварэння беларускай народнасці. Але іх наяўнасць увогуле не парушала цэласнасці этнічнай тэрыторыі беларусаў.
На этнічнай тэрыторыі беларусаў адбыліся значныя змены ў мове ўсходнеславянскага насельніцтва. На працягу XIV o- XVI стст. на аснове старажытнарускай мовы развіваліся такія спецыфічныя рысы беларускай гаворкі, як цвёрдае "р" (рабіна, бяроза), "дзеканне" і "цеканне" (дзеці замест детн, цень замест тень), "аканне" і "яканне" (кароль, лебяда), прыстаўныя гукі на пачатку слова (восень замест осень, вобраз замест образ). Фарміравалася гутарковая мова як сро-дак зносін паміж людзьмі. У лексіку гэтай мовы траплялі запазычанні з польскай, балцкай і некаторых заходнееўрапейскіх моў, што нада-вала ёй спецыфічную афарбоўку.
Соседние файлы в папке Ответы по вопросам