Скачиваний:
23
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
10.63 Кб
Скачать
ВОПРОС 30
РЭВАЛЮЦЫЯ 1905-1907 гг. У БЕЛАРУСІ. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА Ў 1908-1914 гг.
Складванне рэвалюцыйнай сітуацыі. Тры лагеры ў ідэйна-палітычнай барацьбе. У пачатку XX ст. у Расіі склалася рэва-люцыйная сітуацыя. Да гэтага часу былі канчаткова вычарпаны магчымасці адносна мірнага развіцця капіталізму ва ўмовах захавання перажыткаў феадалізму. Эканамічны крызіс 1900- 1903 гг. і руска-японская вайна 1904-1905 гг. садзейнічалі абвастрэнню ўсіх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расіі стаў непазбежным.
У гэтых умовах паскорылася ідэйна-палітычнае размежа-ванне ў грамадстве. У палітычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, ліберальна-буржуазны і дэмакратычны. Кож-ны з іх меў сваю сацыяльную базу, мэты і задачы. Урадавы лагер абапіраўся на дваранства, вышэйшыя пласты чыноў-ніцтва і арміі, яго падтрымлівала буйная манархічна настрое-ная буржуазія. Усе яны імкнуліся захаваць самадзяржаўе і не дапусціць карэнных змен у дзяржаўна-палітычным ладзе Расіі. ' ліберальна-буржуазны лагер уваходзілі буйная і сярэдняя Гіуржуазія, некаторыя прагрэсіўныя памешчыкі, буржуазная інтэлігенцыя. Лібералы марылі аб палітычных свабодах, жадалі .піквідаваць перажыткі феадалізму, але баяліся рэвалюцыі і аб-мяжоўваліся толькі мірнымі сродкамі ўздзеяння на самадзяр-жаўе. Дэмакратычны лагер складалі пралетарыят, сялянства, радыкальна настроеная інтэлігенцыя, шырокія непралетарскія дэмакратычныя пласты горада і вёскі. Іх агульнай найбліжэй-піай мэтай было знішчэнне ўсіх рэшткаў феадалізму, у тым ліку і памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне дэмакратычнай рэспублікі.
Пачатак рэвалюцыі. Вызваленчы рух у студзені - верасні 1905 г. 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было расстраляна мірнае шэсце рабочых, якія накіроўваліся да цара з просьбай палепшыць становішча народа. Гэта падзея выклікала магут-ную хвалю пратэсту. Стачкі, дэманстрацыі і мітынгі рабочых ІІракаціліся па ўсёй краіне. Іх размах сведчыў аб тым, што ў Расіі пачалася рэвалюцыя. На Беларусі ў студзеньскія дні 1905 г. забастоўкі салідарнасці адбыліся ў 30 гарадах і мястэч-ках, а колькасць іх удзельнікаў склала 34 тыс. чалавек. Іні-цыятарамі і кіраўнікамі рэвалюцыйных выступленняў рабочых былі перш за ўсё РСДРП і Бунд, у' некаторых месцах - эсэры і БСГ. У студзені забастоўкі рабочых мелі выразна палітычны характар.
У лютым - сакавіку колькасць палітычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне экана-мічных забастовак. Ізноў хваля палітычных выступленняў узня-лася ў сувязі са святкаваннем дня 1 Мая. У чэрвені ў Беларусі адбыліся мітынгі салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы, Іванава-Вазнясенска, з рэвалюцыйнымі матросамі Чар-наморскага флоту, якія ішлі ў авангардзе рэвалюцыйнага руху. Увогуле ў красавіку - чэрвені 1905 г. палітычныя выступленні ахапілі 56 гарадоў і мястэчак Беларусі, у іх удзельнічала каля 100 тыс. чалавек. У гэты ж час узмацнілася і эканамічная барацьба рабочых.
Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, у Бела-русі разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства. Коль-касць сялянскіх выступленняў у красавіку - чэрвені ўзрасла да 237 супраць 53 у студзені - сакавіку. Галоўным патрабаваннем сялян было знішчэнне памешчыцкага землеўладання. Найболь-шым уплывам сярод сялян карысталіся эсэры і БСГ. Менавіта яны ў сакавіку 1905 г. арганізавалі і правялі ў Мінску сялянскі з'езд, на якім быў створаны Беларускі сялянскі саюз. Удзельнікі з'езда прыйшлі да высновы, што атрымаць зямлю можна толькі шляхам узброенай барацьбы з самадзяржаўем.
6 жніўня 1905 г. Мікалай II падпісаў Маніфест аб скліканні «законадарадчай» Дзяржаўнай думы. Паводле праекта, распра-цаванага міністрам унутраных спраў А. Булыгіным, ад выбараў
у Думу адхіляліся працоўныя масы горада і вёскі. Практычна ўсе рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі выступілі супраць бу-лыгінскай Думы і выставілі лозунг яе байкоту. У жніў-ні - верасні 1905 г. рух пратэсту супраць булыгінскай Думы ахапіў многія гарады і мястэчкі Беларусі. Дзякуючы рашучым дзеянням рэвалюцыйных мас выбары ў булыгінскую Думу былі сарваны.
Найвышэйшы ўздым рэвалюцыйнай барацьбы. Узнікненне буржуазных і манархічных палітычных партый. Восенню 1905 г. рэвалюцыйны рух працягваў нарастаць і ахапіў усю краіну. Шматлікія агульнагарадскія стачкі зліліся ва Усерасійскую палітычную стачку. Ва ўсёй Расіі баставала звыш 2 млн чала-век. У ходзе Усерасійскай палітычнай стачкі ў многіх гарадах Расіі ўзнікалі агульнагарадскія выбарныя стачачныя камітэты і камісіі, якія атрымалі назву Саветы рабочых дэпутатаў. На Беларусі стачачныя камітэты і кааліцыйныя саветы дзейнічалі ў Мінску, Віцебску, Гродне, Брэсце, у іншых прамысловых цэнтрах і буйных чыгуначных вузлах.Мінскія чыгуначныя служачыя, асуджаныя за ўдзел у Кастрычніцкай агульнарасій-скай забастоўцы 1905 г., са сваімі адвакатамі.
Ва ўмовах Усерасійскай палітычнай стачкі ўрад пайшоў на палітычныя ўступкі. 17 кастрычніка 1905 г. Мікалай II падпісаў Маніфест аб палітычных свабодах і надзяленнЬ Дзяржаўнай думы заканадаўчымі паўнамоцтвамі. 18 кастрычніка ў дзень абвяшчэння Маніфеста ў Мінску на плошчы каля Віленскага чыгуначнага вакзала адбыўся мітынг, у якім удзельнічалі каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мітынгуючых, губернатар Курлоў загадаў прымяніць зброю. У выніку чаго было забіта каля 100 чалавек і да 300 чалавек паранена. У гэты ж дзень крыва-ныя сутычкі адбыліся ў Смаргоні і Полацку. Увогуле Кастрыч-піцкая палітычная стачка ахапіла 32 населеныя пункты Бела-русі, а колькасць стачачнікаў толькі ў прамысловасці дасягнула 06 тыс. чалавек.
У снежні 1905 г. палітычная барацьба пралетарыяту Расіі працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. У снежаньскія дні палітычныя забастоўкі адбыліся ў Мінску, Гомелі, Мазыры, Пінску і іншых гарадах. Забастоўка ахапіла большасць чыгуначных вузлоў Беларусі. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскі рух. На Беларусі ў кастрычніку было 54 выступленні сялян, у лістападзе-154, а ў снежні - 286. Усерасійская палітычная стачка выклікала больш моцныя, чым раней, выступленні ў арміі. У лістападзе хваляванні салдат адбыліся ў Гродне, у Бабруйскай і Брэсцкай крэпасцях. Іх удзельнікі выказвалі салідарнасць з паўстаннямі матросаў Кранштата і Севастопаля.
Аднак збіць рэвалюцыйную хвалю ўладам усё ж такі ўдалося. У пэўнай ступені гэтаму спрыяў Маніфест 17 кастрыч-ніка. У партыях дэмакратычнага лагера, якія дагэтуль дзейніча-лі нелегальна, а зараз атрымалі магчымасць свабодна весці прапаганду сваіх ідэй, пачалі праяўляцца розныя погляды наконт далейшых дзеянняў і сродкаў барацьбы. Увядзенне палітычных свабод з задавальненнем сустрэла буржуазія. Яна лічыла, што рэвалюцыя дасягнула сваіх мэт і павінна скончыц-ца. Хутка пачынаюць узнікаць буржуазныя палітычныя партыі і арганізацыі.
Першымі з іх сталі Канстытуцыйна-гіэмакратычная партыя (кадэты) і Саюз 17 кастрычніка (акцябрысты). Кадэты заявілі аб сваёй апазіцыі самадзяржаўю. Яны выступалі за канстыту-цыйную манархію, за знішчэнне саслоўных прывілеяў і іншых перажыткаў феадалізму, за палітычныя свабоды і поўнае раўна-праўе. Але яны не лічылі неабходным канчаткова ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне. Для нацый яны прызнавалі толькі права на культурнае самавызначэнне. Акцябрысты занялі больш «правую» пазіцыю. Яны былі поўнасцю задаволены Ма-ніфестам 17 кастрычніка, выступалі за падтрымку манархічнай улады і захаванне адзінай непадзельнай Расіі.
У Беларусі больш спрыяльнымі аказаліся ўмовы для дзейна-сці партыі акцябрыстаў. Тут яе падтрымлівалі рускія чыноўнікі-манархісты, памешчыкі, праваслаўнае духавенства. Кадэты з-за адсутнасці ў Беларусі земстваў і вышэйшых навучальных уста-ноў не мелі тут неабходнай сацыяльнай глебы для сваёй дзейна-сці. Яны знайшлі падтрымку толькі з боку яўрэйскай буржуазіі. Па агульнапалітычных і нацыянальных пытаннях кадэтаў у Бе-ларусі падтрымалі польскія памешчыкі і каталіцкі касцёл. Кадэцкую праграму, дапоўніўшы яе прынцыпамі каталіцкай веры, падтрымала створаная ў канцы 1905 - пачатку 1906 г.Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы, якая стала саюзні-цай кадэтаў у Беларусі.Да буржуазных арганізацый, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, трэба аднесці сіяністаў. Пасля стварэння ў 1897 г. су-светнай арганізацыі сіяністаў на Беларусі хутка пачалі ўзнікаць сіянісцкія гурткі. Аднак сіяністы адмаўлялі ўдзел яўрэяў у рэ-валюцыйным руху краін дыяспары і мелі на мэце стварэнне самастойнай яўрэйскай дзяржавы ў Палесціне, якая аб'ядна-ла б усіх яўрэяў свету. У час рэвалюцыі 1905-1907 гг. сіяністы падтрымлівалі кадэтаў.
Правы ўрадавы палітычны лагер, каб абараняць інтарэсы самадзяржаўя ва ўмовах адкрытай палітычнай барацьбы, так-сама пачаў фарміраваць свае палітычныя партыі. Самай уплы-вовай з іх быў «Саюз рускага народа». Яго членаў рэвалю-цыянеры называлі чарнасоценцамі. У канцы 1905 - пачатку 1906 г. арганізацыі «Саюза рускага народа» былі створаны ў Мінску, Гомелі, Віцебску і іншых гарадах Беларусі. Да пар-тый правага кансерватыўнага накірунку адносіліся таксама «Партыя рускага сходу», «Партыя народнага цэнтра» і шэраг іншых. Усе яны займалі крайне манархічныя пазіцыі, абараня-лі інтарэсы памешчыкаў і праваслаўнай царквы, выступалі за непарушнасць самадзяржаўнай улады, захаванне памешчыцка-га землеўладання, за тэрытарыяльнае адзінства Расіі.
Адступленне рэвалюцыі і яе вынікі. Пасля снежаньскіх па-дзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова ідзе на спад. Усплёскі палітычных выступленняў у 1906 г. назіраліся ў студзені - у сувязі з гадавінай «Крывавай нядзелі» і ў красавіку, калі адзначалася свята 1 Мая. Адначасова ўзмацнялася і экана-мічная барацьба. Рабочых актыўна падтрымлівалі сяляне і вайскоўцы. У ліпені - снежні 1906 г. даволі актыўна працяг-валася толькі эканамічная барацьба. Вясной 1907 г. рэвалюцый-ны ўздым назіраўся, але ён быў найслабейшым за ўвесь перыяд рэвалюцыі.
3 чэрвеня 1907 г. Мікалай II выдаў загад аб роспуску II Дзяржаўнай думы і аб змяненні выбарчага закону. Паколькі па Маніфесту 17 кастрычніка новы закон не мог дзейнічаць без ухвалення яго Дзяржаўнай думай, то гэты крок урада з'яўляўся, па сутнасці,дзяржаўным пераваротам. Падзеі 3 чэрвеня сведчы-лі аб заканчэнні першай расійскай рэвалюцыі.
Паражэнне рэвалюцыі 1905-1907 гг. не азначала вяртання да мінулага. У Расіі, хоць і ва ўрэзаным выглядзе, існавалі палітычныя свабоды, былі створаны і атрымалі магчымасць легальнай дзейнасці розныя палітычныя партыі, засталася Дзяржаўная дума, працоўныя дабіліся значнага паляпшэння эканамічных умоў свайго жыцця. Рэвалюцыя аказала моцны ўплыў на рабочы і нацыянальна-вызваленчы рух не толькі ў Расіі, але і ва ўсім свеце. Аднак галоўная мэта рэвалюцыі - звяржэнне самадзяржаўя і знішчэнне памешчыцкага землеўла-дання - не была дасягнута.

Соседние файлы в папке Ответы по вопросам