Скачиваний:
24
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
9.83 Кб
Скачать
ВОПРОС 55
ПАЛІТЫКА ПЕРАБУДОВЫ. РАСПАД СССР. СТАНАЎЛЕННЕ I РАЗВІЦЦЁ СУВЕРЭННАЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Палітыка перабудовы, яе сутнасць і вынікі. У сярэдзіне 80-х гг. Савецкі Саюз апынуўся ў складаным становішчы. Запавольваліся тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця, не заўсёды дасягненні навукі і тэхнікі ўкараняліся ў вытворчасць, нізкай была якасць многіх відаў прадукцыі, не хапала высака-якасных тавараў на рынку, па некаторых паказчыках прыпы-ніўся рост жыццёвага ўзроўню народа. Патрабавалася рэфар-маванне палітыка-эканамічнай сістэмы, якая ў аснове сваёй сфарміравалася ў СССР у 20-30-я гг.
У другой палове 80-х гг. быў удакладнены палітычны курс і вызначана палітыка перабудовы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. Ініцыятарам гэтай па-літыкі з'яўляўся генеральны сакратар ЦК КПСС М. С. Гарбачоў.
У ходзе ажыццяўлення палітыкі перабудовы значна пашы-рылася самастойнасць прадпрыемстваў і аб'яднанняў у выніку іх пераходу на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Павысілася роля працоўных калектываў. Развівалася самакіра-ванне. Укараняліся прагрэсіўныя формы арганізацыі працы -арэндныя калектывы, гаспадарчыя разліковыя брыгады. Дэмакратычнай станавілася выбарчая сістэма, развівалі-ся галоснасць і плюралізм думкі, фарміравалася шматпартый-ная сістэма. Болын магчымасцей стала для ажыццяўлення дэмакратычных правоў і свабод грамадзян, для творчай дзей-насці.
Аднак жыццё паказала, што ў КПСС - КПБ адсутнічала канкрэтная, навукова абгрунтаваная праграма абнаўлення са-вецкага грамадства. Не былі дакладна вызначаны канчатковыя вынікі, на дасягненне якіх накіроўваліся намаганні партыі і народа. У грамадстве з'явіліся капіталістычныя тэндэнцыі, узбагачэнне любымі сродкамі, некампетэнтнасць і безадказ-насць. Гублялася кіраўніцтва краінай. Бачачы гэтыя негатыў-ныя з'явы, частка народа стала абвінавачваць КПСС-КПБ, усіх тых, па чыёй ініцыятыве пачалася перабудова. Сацыялістчныя ідэалы ў вачах мільёнаў абясцэньваліся, аўтарытэт КПСС - КПБ катастрафічна падаў.
Палітычны крызіс працягваўся. 8 снежня 1991 г. у Бела-вежскай пушчы (у Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай воб-ласці) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны Б. Ельцын, С. Шушке-віч і Л. Краўчук, ігнаруючы волю сваіх народаў, якая была выказана на агульнасаюзным рэферэндуме 17 сакавіка 1991 г., дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і тым самым разбурылі вялікую і магутную дзяржаву. Гэты дзяржаўны пера-варот быў здзейснены са згоды прэзідэнта СССР М. Гарбачова. На руінах СССР утварылася аморфная, нежыццяздольная Са-дружнасць Незалежных Дзяржаў.
Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Яшчэ да распаду СССР 27 ліпеня 1990 г. сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Было абвешчана вяршэпства на тэрыторыі рэспублікі Кансты-туцыі БССР і яе законаў. Гэтмм быў пакладзены пачатак шляху да дзяржаўнага суверэнітэту.
Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991 г. узмацніў цэнтрабежныя тэндэнцыі. Нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР у жніўні гэтага года прыняла пастанову аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР і за-кон аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі, Вярхоўнага Савета БССР аб дэяржаўным суверэнітэце рэспуб-лікі. У гісторыі Беларусі пачаўся новы этап - этап незалежнай дзяржавы.
Адбылася замена назвы рэспублікі і дзяржаўнай сімволікі. 19 верасня 1991 г. нечарговая сегін Вярхоўнага Савета БССР прыняла рашэнне аб тым, каб Беларускую Савецкую Сацыяліс-тычную Рэспубліку надалей на:шнаці, «РэспублІка Беларусь», а ў скарочаных і састаўных назвах - «Беларусь». Дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь гтнлі бсла-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».
Пасля абвяшчэння незалежнагці Інмінрусі ІІачалася работа па фарміраванню органаў дзяржаўмага кіракаммя. Былі створа-ны Узброеныя Сілы. АрганізавамІ,І мытпая глужба, новая бан-каўская сістэма, камітэты па кіранаішю д.Іяржаўнай маёмасцю і па знешніх эканамічных суннзнх. Удасканальвалася струк-тура органаў дзяржаўнай улады і кірапання ў цэнтры і на месцах.
Рэспубліка Беларусь - прэзідэнцкая рэгпубліка. 15 сакаві-ка 1994 г. была прынята Канстытуцыя (Асноўны Закон) Рэспуб-лікі Беларусь. Ёю наша дзяржана абвяіпчалася ІІрэзідэнцкай рэспублікай.
Першым Прэзідэнтам РэсІІублікі Беларусь быў выбра-ны А. Р. Лукашэнка. 10 ліпеня 1994 г., у другім туры галаса-вання, за яго аддалі галасы 4,2 млн чалавек, звыш 80 % грама-дзян, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі. Перадвыбарная пра-грама Прэзідэнта ўключала ў сябе забеспячэнне суверэнітэту,эканамічнай і палітычнай ста-більнасці краіны, правядзенне курсу на рэфармаванне гра-мадства, барацьбу з карупцыяй і злачыннасцю, паляпшэнне матэрыяльнага дабра-
быту народа.
Па ініцыятыве Прэзідэнта А. Р. Лукашэнкі і ў адпаведна-сці з яго перадвыбарнай плат-формай 14 мая 1995 г. быў пра-ведзены рэспубліканскі рэфе-рэндум. Большасць прыняў-шых удзел у галасаванні пага-дзілася з наданнем рускай мо-ве роўнага статусу з беларус-кай і падтрымала прапанову аб устанаўленні новых Дзяр-жаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Народ падтрымаў таксама дзеянні Прэзідэнта, накірава-ныя на эканамічную інтэгра-цыю з Расійскай Федэрацыяй. Палітычная апазіцыя (у рэспубліцы больш за 1000 палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, некаторыя з іх апазіцыйна настроены да афіцый-най улады), частка дэпутатаў Вярхоўнага Савета і членаў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь выступілі супраць курсу, абранага А. Р. Лукашэнкам і большасцю беларускага народа. Яны стараліся навязаць грамадству палітычны курс, зарыентаваны на безуладдзе, хаос, безадказнасць, дзікую гра-бежніцкую «прыхватызацыю», узбагачэнне ценявых структур і расцягванне нацыянальнага багацця па прыватных кватэрах, арыентацыю знешняй палітыкі на Захад і адказ ад саюза Бела-русі з Расіяй і іншымі краінамі СНД, далейшае зніжэнне ўзроў-ню жыцця народа. Палітычная напружанасць у грамадстве ўзмацнілася.
У гэтых умовах Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лука-шэнка прапанаваў правесці рэферэндум па пытанню прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі і па некаторых іншых пытаннях, якія вызначалі далейшы лёс дзяржавы. Рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 г. За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канс-тытуцыі Рэспублікі Беларусь) прагаласавалі больш за 70 % грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. У той жа час за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змя-неннямі і дапаўненнямі, прапанаванымі апазіцыяй, прагаласа-валі толькі каля 8 % выбаршчыкаў.
' ' На рэферэндуме народ Бела-русі падтрымаў таксама прапа-нову аб перанясенні Дня еза-лежнасці Рэспублікі Беларусь на 3 ліпеня, выказаўся супраць свабоднай, без абмежаванняў, куплі і продажу зямлі, супраць адмены смяротнай кары ў дзяр-жаве.
Беларус"
У адпаведнасці з новай рэ-дакцыяй Канстытуцыі Рэспуб-лікі Беларусь замест аднапа-латнага Вярхоўнага Савета быў сфарміраваны двухпалатны Нацыянальны сход. Ен склада-ецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Новая рэ- ДзяРжаЎНЬІ дакцыя Канстытуцыі пашыры-ла правы і паўнамоцтвы Са-
вета Міністраў, змяніла парадак ІІрызначэння асоб на некато-рыя дзяржаўныя пасады. Значна ІІаІІІыраліся правы і свабоды Трамадзян.
ліся таксама рост інфляцыі і катастрафічнае падзенне курсу беларускіх грошай, галапіруючы рост цэн, рэзкае падзенне жыццёвага ўзроўню большасці насельніцтва.
Мадэль рыначных рэформ метадам «шокавай тэрапіі» па-цярпела правал летам 1994 г. у час выбараў Прэзідэнта Рэспуб-лікі Беларусь. Айчынным разбуральнікам, «шокатэрапеўтам» выбаршчыкі выдалі «атэстат» палітычных банкрутаў. Мандат на правядзенне новага варыянта рэформ атрымаў першы Прэзі-дэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка.
Якія ж асаблівасці правядзення рыначных рэформ у Бела-русі ў 1994-1999 гг.?
Па-першае, новае кіраўніцтва дзяржавы ўзяло на ўзбраенне сацыяльна арыентаваную мадэль рыначнай эканомікі. Для яе характэрны плюралізм форм уласнасці, больш шырокі ўдзел дзяржавы ў забеспячэнні эфектыўнасці эканомікі, рэгуляванне прыбытку насельніцтва і яго занятасці, задавальненне сацыяль-ных запатрабаванняў у галіне адукацыі, аховы здароўя, куль-туры.
Па-другое, улічваючы вопыт краін з развітой рыначнай ін-фраструктурай, Рэспубліка Беларусь стала на шлях дзяржаўна-га рэгулявання эканомікі. Яно ажыццяўляецца ў наступных формах: прамое і ўскоснае (адміністрацыйнае і эканамічнае кіраванне); заканадаўчае, выканаўчае і судовае. Сцвярджэнне аб тым, быццам рыначная эканоміка самаарганізуецца і сама-рэгулюецца,- не што іншае, як міф.
Па-трэцяе, была прыпынена дзікая «прыхватызацыя», рас-краданне кучкай дзялкоў агульнанароднага багацця і стварэнне буйных прыватных капіталаў, большасць з якіх маюць крымі-нальную прыроду. Цяпер прыватызацыя праводзіцца пры ўдзе-ле і пад кантролем дзяржавы, у інтарэсах умацавання магутна-сці Айчыны і павышэння дабрабыту народа.
Па-чацвёртае, дзяржава адмовілася ад куплі-продажу зя-мель сельскагаспадарчага прызначэння, ад дэмантажу буйной калгасна-саўгаснан вытворчасці і замены яе сялянскай (фер-мерскай) гаспадаркан. Цяпер калгас, саўгас, сялянская (фер-мерская) гаспадарка маюць роўныя правы і магчымасці існа-вання, калі яны эфектыўна гаспадараць на зямлі.
Па-пятае, Рэспубліка Беларусь адкрыта для эканамічнага супрацоўніцтва з усімі краінамі свету. Яна прыцягвае ў на-родную гаспадарку капіталы айчынных і замежных інвестараў. Але трэба памятаць, што ў эканоміцы дарэвалюцыйнай Расіі, у тым ліку і Беларусі, уладарыў замежны капітал. Буйнейшыя прадпрыемствы знаходзіліся ў прыватнай уласнасці ці ў арэн-дзе ў замежных капіталістаў. А між тым краіна і яе народ былі надзвычай беднымі. Таму сёння Беларусь, маючы велізарны вытворча-эканамічны, навукова-тэхнічны і інтэлектуальны па-тэнцыял, робіць етаўку на ўласныя сілы і сродкі, прыцягваючы іншаземныя інвестыцыі ў тым выпадку, калі яны даюць экана-мічную выгаду і адпавядаюць нацыянальным інтарэсам.

Соседние файлы в папке Ответы по вопросам