Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
16 вариант / История.docx
Скачиваний:
19
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
44.95 Кб
Скачать

Министерство образования Республики Беларусь

Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники

Кафедра автоматического управления

Курсовая работа

по курсу

История беларуси

на тему

«ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ РУХ НА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX ст.»

Выполнил:

студент группы 900621 Деркач А.Е.

Проверил:

Русак Л.В.

Минск 2009

Тэма 16. Грамадска-палітычны рух на беларусі ў першай палове XIX ст.

План

  1. Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях. Дзейнасць філаматаў і філарэтаў.

  2. Дзекабрысты і Беларусь.

  3. Уплыў польскага паўстання 1830–1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848–1849 гг. на грамадска-палітычны рух і іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.

Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях. Дзейнасць філаматаў і філарэтаў.

З канца першага дзесяцiгоддзя ў Беларусi прыкметна ўзмацняецца грамадска-палiтычны рух. Паводле часу, харатару i зместу ен з’яўляўся часткай таго грамадска палiтычнага руху, якi ахапіў Расію ў першай чвэрці XIX ст. Разам з тым ён жывіўся і ідэямі польскага нацыянальна-вызваленчага руху, найбольш прагрэсіўныя прадстаўнікі якога барацьбу за незалежнасць Польшчы цесна звязвалі з ажыццяўленнем сацыяльных рэформаў. Пашырэнне ў Беларусі ідэяў асветніцтва, адукацыі, навукі, а таксама нагаршэнне сацыяльна-эканамічнага стану краю узнялі грамадска-палітычную актыўнасць перадавой часткі шляхты. Спробы змяніць накірунак развіцця падзеяў на беларускіх землях у часы раздзелаў Рэчы Паспалітай i вайны 1812 г. былі, як вядома, няўдалыя. Таму на парадку дня заставаліся усё тыя ж праблемы: вызваленне з расійскай няволі, лібералізацыя дзяржаўнага кіравання i паляпшэнне жыццёвых умоваў народа. Цэнтрам грамадска-палітычнага руху стала Вільня. Тут дзейнічаў універсітэт, выдаваліся газэты. Пасля выгнання Напалеона пры універсітэце ствараліся навукова-асветныя студэнцкія гурткі, якія паступова набывалі палітычную афарбоўку. Шубраўцы". Найраней пры непасрэдным удзеле прафесара Анджэя Снядэцкага, роднага брата віленскага рэктара, узнікла "Таварыства шубраўцау" (гультаёу). Яго сябры ўзялі сабе за мэту з дапамогай сатыры высмейваць п'янства, карцёжныя гульні, суцяжніцтва, фанабэрыстасць i іншыя заганы шляхціцаў i магнатаў. Пячатка з выявай скрыжаваных рыдлёўкі i мятлы у дубовым вянку сведчыла пра рашучаспь шубраўцаў вычысціць i вымесці з жыцця ўсякае смецце. Гурткоўцы мелі сваю газэту "Ведамасці Бруковыя" (Вулічныя). У ей супрацоўнічалі найлепшыя навуковыя i літаратурныя сілы ўсяго горада. Газэта (1815—1822) мела вялікі ўплыў на грамадскую думку краю. У ей выказваліся іранічнае стаўленне да шляхты і сімпатыі да простых людзей, а часам i ганьбаванне прыгонніцкага побыту. Друкаванае слова прызначалася для Беларусі i Літвы. Артыкулы пісаліся без азірання на Варшаву. I гэта выклікала незадаволенасць у Польшчы, дзе баяліся, што мясцовы сепаратызм пашкодзіць агульнапольскай справе. У той жа час лібералізм шубраўцаў неяк сумяшчаўся з антысемітызмам.

“Філаматы” Адначасова з шубраўцамі, але патаемна, дзейнічала "Таварыства філаматаў" (аматараў навук), якое узнікла у 1817 г. Праз два гады такое ж таварыства было створанае навучэнцамі Свіслацкай гімназіі ў Гарадзенскай губерні. Філаматамі станавілія прадстаўнікі шляхецкай патрыятычнай моладзі. Яны імкнуліся шляхам адукацыі палепшыць стан Бацькаўшчьны, пад якой разумелася былое Вялікае Княства Літоўскае як правінцыя былой Рэчы Паспалітай. Вывучалася народнае жыццё, гісторыя i культура Бедарусі i Літвы. Вялікім аўтарытэтам у гурткоўцаў карыстаўся славуты прафесар гісторыі Iaaxiм Лялевель, які прытрымліваўся тэорыі натуральнага права кожнай асобы на вольнае, забяспечанае жьщцё. Сярод філаматаў былі знакамітыя ўраджэнцы Беларусі: геній паэзіі Адам Міцкевіч, паэты Ян Чачот i Тамаш Зан, вядомы на ўвесь свет навуковец Ігнат Дамёйка. Пад 1820 г. арганізацыя распалася з-за нязгоды яе сяброў. Характарам дзейнасці «Таварыства аматараў навук» не адрознівалася ад такіх жа арганізацый у Польшчы і Літве. Навучэнцы гімназіі наладжвалі тайныя сходы, на якіх абмяркоўвалі свае літаратурныя творы. У іх творах, вершаваных і празаічных, у прамовах выяўляліся, як засведчана ў матэрыялах следства, «патрыятычныя думкі ў польскім духу, успаміны пра славутых дзеячоў былой Польшчы, заклік наследаваць іх дзеля славы айчыны і ўгаворы, каб у таварыстве захаваць адзінства, роўнасць і (дзеля канспірацыі) паслухмянасць начальству вучылішча». Пасля заканчэння гімназіі амаль усе члены «Таварыства аматараў навук» сталі членамі так званага «Маральнага таварыства». У ім ужо шырэй і смялей прапагандаваліся свабодалюбівыя ідэі, рэзка крытыкавалася царскае самадзяржаўе. У творах, як адзначана ў матэрыялах следства, «ёсць шмат вальнадумства... абразлівыя для нашага ўрада выразы... іх прамовы дзёрзкія і непрыстойныя». Па даручэнні «Таварыства філаматаў» М. Рукевіч, які пазней стварыў «Таварыства ваенных сяброў», накіраваў у 1823 г. члена беластоцкай вучнёўскай тайнай арганізацыі «Згодных братоў» Ф. Ляховіча ў Свіслацкую гімназію для стварэння там такога ж таварыства. Выкананню задачы Ляховічам спрыялі ўмовы, якія складаліся ў гімназіі. У 1824 г. у створаным пры гімназіі тайным таварыстве было больш як 20 чалавек. Таварыства атрымала назву «Заране». Яно адыграла даволі прыкметную ролю ў развіцці грамадска-палітычнага руху ў Беларусі. Яго членамі былі вучні і гувернеры, прадстаўнікі мясцовай разначыннай інтэлігенцыі

"Прамяністыя". Праз пэўны час, увесну, па ініцыятыве Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, Яна Чачота ўтвараецца таварыства "прамяністых" (ад слова "прамень"). Рэктар універсітэта Ш. Малеўскі даў дазвол на адкрытую дзейнасць гуртка пры ўмове, што яго склад будзе выключна студэнцкім. Таварыства падзялялася на 7 аддзяленняў, або ваяводстваў (па колькасці колерау вясёлкі - зялёныя, блакітныя i інш.). У адпаведнасці са статутам, мэта арганізацыі вызначалася працай над інтэлектуальным i маральнай развіццём навучэнцаў універсітэта. А ў восьмым артыкуле гэтага дакумента адзначалася, што гурткоўцы павінны жадаць дабра сваім суайчыннікам незалежна ад іх стану, захоўваць карысныя традыцыі продкаў, любіць сваю прыродную мову i вывучаць яе. Прыроднай мовай для большасці прамяністых была мова мясцовага народа. Гурткоўцы вельмі цікавіліся Беларуссю. Хутка стала вядома пра загарадныя гулянкі "прамяністых'', на якія збіраліся сотні прадстаўнікоў віленскай моладзі. Там, далей ад пільнага вока універсітэцкага начальства, вяліся палітычныя дыспуты, гучалі вершы, беларускія народныя песні. Удзел у дзейнасці таварыства нестудэнцкай моладзі стаў фармальнай падставай для яго закрыцця ўлётку 1820 года.

Лідэры "прамяністых" стварылі таемнае таварыства філарэтаў (аматараў дабрадзейнасці). Яго старшынёй стаў той самы нястомны Тамаш Зан, а намеснікамі - Ян Чачот i Франц Малеўскі, сын рэктара утверсігэта. Арганізацыя ўжо мела выразна акрэсленую палітычную мэту - адраджэнне Рэчы Паспалітай, у якую павінна была ўвайсці i Беларусь. Адным з найважнейшых сродкаў падрыхтоўкі да барацьбы за нёзалежнасць лічылася навукова-асветная дзейнасць. Філарэты вялі статыстычнае вывучэнне края, агітавалі ў школах. Ідэі фліарэтызму Тамаш Зан выношваў яшчэ ў мінска гімназіі, дзе вучыуся ранёй. Аб'яднанне фліарэтаў было буйнейшае за усё папярэднія. У яго складзе налічвалася больш за 300 дзёйных сяброў. Сярод ix былі не толькі студэнты, але i памешчыкі; адвакаты, настаўнікі. Таварыствы філарэтаў узніклі сярод навучэнцаў Вышэйшага піярскага вучылішча ў Полацку, сярод вучнёўства Беластока. У 1823 г. віленскія арганізацыі бьлі выяўленыя i разагнаныя. Тамаш Зан быў зняволены у цытадэлі, бо, ратуючы сяброў, усю віну ўзяў на сябе. Іншых кіраўнікоў выслалі ва унутраныя губерні Pacii. Гурткоўцаў, у тым ліку i Адама Міцкевіча, прымусілі пакінуць універсітэт i выехаць з Вільні. Страціў сваю пасаду i папячыцель навучальнай aкpyri Адам Чартарыскі. 3 1825 года юнакам забаранялася выязджаць на навучанне у замежныя універсітэты, у тым ліку польскія.

Віленскія таварыствы ўцягваі мясцовую моладзь у працэс пазнання беларускага народа. Ян Чачот, Адам Міцкевіч i іншыя ўпершыню надрукавалі беларускія легенды, песні, паданні на польскай мове, а асобныя творы – на беларускай (лацінскім шрыфтам). Пад ix ўплывам за паэтычнае пяро ўзяўся Паулюк Багрым, першы беларускі народны вершаскладальнік. У 1823 г. было выкрыта тайнае «Таварыства філаматаў» у Полацку. Полацкае піярскае вучылішча было ўзята пад строгі нагляд.

Акрамя адміністрацыйна-паліцэйскіх рэпрэсій, царскі ўрад ажыццявіў шырокія заканадаўчыя мерапрыемствы. Рэктару Віленскага універсітэта было строга загадана «iметь за ученiкамн скорейшiй i тщательный надзор». Літоўскі ваенны губернатар звярнуўся да падначаленых яму губернатараў з патрабаваннем узмацніць цэнзуру замежнага і мясцовага перыядычнага друку. Указам Аляксандра I жыхарам Беларусі і Літвы забаранялася пасылаць юнакоў для навучання ў замежных універсітэтах. Дырэктарам вучылішчаў Віленскай вучэбнай акругі належала строга сачыць, як паводзяць сябе навучэнцы. Ва ўсіх падазроных выпадках дырэктарам было загадана дзейнічаць у цесным кантакце з мясцовай паліцыяй. Быў узмоцнены агульны нагляд за парадкам у вучылішчах, за кожным крокам навучэнцаў; была наладжана перлюстрацыя іх лістоў. Міністр асветы Галіцын загадаў сабраць падпіску з чыноўнікаў вучэбнай акругі «о непрiнадлежностi iх к тайным обществам» і пераслаць іх у міністэрства ўнутраных спраў.

Урад зацвердзіў новыя, рэакцыйныя правілы для навучэнцаў: у праграмы не былі ўключаны прыродазнаўчыя і грамадскія дысцыпліны. Дзеля паслаблення палітычнага ўплыву Вiленскага універсітэта на навучальныя ўстановы Беларусі цярскі ўрад у кастрычніку 1824 г. падначаліў вучылішчы Магілёўскай і Віцебсксай губерняў Пецярбургскай вучэбнай акрузе.

У 1825 г. былі зроблены захады, каб абмежаваць магчымасці юнацтва Беларусі атрымліваць вышэйшую адукацыю; цэсарэвіч Канстанцін загадаў губернатарам забараніць жыхарам Беларусі пасылаць дзяцей у вышэйшыя навучальныя ўстановы Царства Польскага.

Аднак рэпрэсіі царызму не змаглі затрымаць развіццё рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху.