Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
24
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
32.77 Кб
Скачать

52) Палітыка перабудовы ў СССР і яе вынікі. Абвяшчэнне сувірынітэта Беларусі.У сярэдзіне 80-х гадоў Савецкі Саюз апынуўся перад шэрагам праблем сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця.Аднак тагачасная нерэфарміраваная эканоміка СССР аказалася недастаткова ўспрымальнай да новых ідэй, дасягненняў навукі і тэхнікі.Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару, сацыялістычных ідэалаў і каштоўнасцей.Для таго каб людзі паверылі ў безальтэрнатыўнасць перабудовы, ініцыятары яе ўпотай ад народа разглядалі яе як шлях капіталістычнай рэстаўрацыі ў краіне.Працэс фарміравання палітычнай апазіцыі пачынаўся з амаль непрыкметнай для кіраўніцтва Беларусі з’явы – значнага павелічэння ліку аматарскіх нефармальных аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах.З другой паловы 1987 г. у дзейнасці клубаў і арганізацый усё больш і больш пачынаюць праяўляцца цэнтралізацыя і палітызацыя.У 1989 г. ствараецца штаб палітычнай апазіцыі – Беларускі народны фронт. Яго праграма, статут і іншыя дакументы мелі адкрыта антысавецкую і антыкамуністычную накіраванасць.Апазіцыя робіць спробу абвяржэння тагачаснай канцэпцыі гісторыі Беларусі.Шматлікія мітынгі і маніфестацыі пракаціліся па гарадах Беларусі вясной 1991 г.Інертнасць і абыякавасць, баязлівасць і здрадніцтва многіх кіраўнікоў Беларусі, мясцовых партыйных і дзяржаўных органаў, сілавых структур вялі да гібелі савецкай улады, да капіталістычнай рэстаўрацыі. Значная частка палітычна актыўнага насельніцтва падтрымала апазіцыю, другая частка раўнадушна заняла нейтральную пазіцыю. КПБ паступова адхілялася ад кіраўніцтва грамадствам. Набліжалася развязка. Яна наступіла ў жніўні 1991 г.

53) Сац-эк і палітычнае становішча Б ў сучасны перыяд. Міжнародныя сувязі РБ.У палітычным спектры Рэспублікі Беларусь яскрава выдзяляюцца тры асноўныя накірункі.Першы з іх – праварадыкальны, буржуазны. Яго асноўнымі мэтамі з’яўляюцца буржуазная рэстаўрацыя, пераўтварэнне сацыялістычнага ладу ў капіталістычны, адмаўленне ўсіх здабыткаў апошніх дзесяцігоддзяў.Другі накірунак у палітычным спектры – леварадыкальны, сацыялістычны. Яго галоўнымі мэтамі з’яўляюцца аднаўленне савецкай улады і сацыялістычнага грамадства, спробы павярнуць кола гісторыі назад.Такім чынам, і праварадыкальны (буржуазны) і леварадыкальны (сацыялістычны) палітычныя накірункі сёння дыскрэдытаваны. І за правымі і за левымі партыямі і рухамі Беларусі ідзе меншасць насельніцтва.Трэці накірунак развіцця грамадства, які заключае ў сабе ўсё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм. Гэта – элементы самарэгулявання ў рыначнай эканоміцы, высокая арганізацыя вытворчасці з арыентацыяй на канчатковы вынік, дысцыпліна працы, высокая прадукцыйнасць працы, паваротлівасць і мабільнасць у галіне навукова-тэхнічнага прагрэсу, выкананне буйных дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця і г.д.Здабыткі сацыялізму – элементы сацыяльна-эканамічнай прадказальнасці ў планавай эканоміцы, дзяржаўнае кіраўніцтва выкананнем буйных сацыяльна-эканамічных праграм, навукова-тэхнічны прагрэс у вядучых галінах, стабільнасць грамадства і ўпэўненасць людзей у заўтрашнім дні, моцная сацыяльная палітыка ў інтарэсах большасці народа – права і абавязак працаваць, адукацыя, ахова здароўя, пенсіённае забеспячэнне, жыллё, камунальныя паслугі і г.д.Ідэя трэцяга шляху развіцця грамадства, пабудовы грамадства сацыяльнай справядлівасці, адсутнічае ў праграмах цэнтрысцкіх партый і рухаў Беларусі. У апошніх ёсць фразеалогія і правых і левых партый і рухаў. Яны хітруюць, лаўчацца, хаваюць свае сапраўдныя палітычныя мэты. Людзі бачаць гэта і не хочуць звязваць з імі свае надзеі на будучыню.Якім шляхам пойдзе развіццё беларускага грамадства – пакажа будучае, дзень заўтрашні.

Крэўская унія. Палітычная барацьба ў ВКЛ.У 1382 г. польскі кароль, што не меў нашчадка, памёр. Пасля двухгадовых спрэчак польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзвігу. Яе мужа яны бачылі ў вялікім князе літоўскім Ягайле, які пасля шлюбу меўся стаць каралём Польскім і Літоўскім. У 1385 г. у Крэве былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб’яднання Літвы і Польшчы. 14 жніўня таго ж года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад назвай Крэўскай уніі.У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслава, быў абвянчаны з польскай каралевай Ядзвігай, затым каранаваны.Унія была нічым іншым як інкарпарацыяй ВКЛ у Карону Польскую на “усе часы”. Самастойнае існаванне княства перапынялася.Пасля каранацыі Ягайлы ў Кракаве з усіх літоўска-рускіх князёў была ўзята прысяга на вернасць каралю, каралеве і Кароне Польскай. Надзельныя князі станавіліся васаламі Польшчы і гублялі сваю самастойнасць.

Сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае жыццё беларускіх губерняў у першай палове ХІХ ст.На Беларусь былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У 1796–1797 гг. тут была праведзена адміністрацыйная рэформа, паводле якой ствараліся губерні.Дваранству і купецтву беларускіх зямель у 1773 г. было дазволена выбіраць дэпутатаў для выпрацоўкі праекта новага агульнадзяржаўнага Улажэння. У 1777 г. былі праведзены выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, створаны павятовыя і губернскія дваранскія сходы. Асноўная частка беларускай шляхты засталася задаволенай сваім новым становішчам.28 чэрвеня 1812 г. французская армія заняла Вільню. Напалеон разлічваў, што шляхта Беларусі будзе да яго больш прыхільнай, калі ён абвесціць аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага. 3 гэтай мэтай у Вільні па распараджэнні Напалеона быў утвораны Часовы ўрад. Але гэтыя ўрады павінны былі перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і папаўняць рэкрутамі французскую армію. Рускі герб быў заменены на аднагаловага арла. У хуткім часе ранейшае адміністрацыйнае дзяленне было заменена на французскі лад, галоўныя пасады занялі французскія военачальнікі і інтэнданты.У адносінах да беларускай арыстакратыі расійскі ўрад быў больш асцярожным.У другім дзесяцігоддзі ХІХ ст. на Беларусі, як і ў іншых заходніх губернях, значна ўзмацніўся грамадска-палітычны рух.У канцы 1820 г. філаматы заснавалі таварыства філарэтаў. Галоўная мэта філарэтаў – аднаўленне Рэчы Паспалітай і адмена прыгоннага права. Аднак уладам стала вядома аб існаванні тайных юнацкіх арганізацый. У 30-я гг. быў узяты курс на поўнае зліццё заходніх губерняў з Расіяй.Важным мерапрыемствам было ўвядзенне заканадауства ў Магілёўскай і Віцебскай губернях.У 1832 г. быў створаны “Асобы камітэт па справах заходніх губерняў”, які распрацоўваў і ажыццяўляў мерапрыемствы па пашырэнню расійскага дваранскага землеўладання і расійскага ўплыву ў галіне кіравання і суда, у іншых сферах.У 1840 г. было поўнасцю адменена дзеянне Літоўскага Статута. Расійскае заканадаўства распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю Беларусі.Усімі гэтымі мерамі была ліквідавана юрысдыкцыя мясцовых феадалаў на Беларусі, падарваны ідэалагічны фундамент іх магутнасці – каталіцтва. Адначасова ўрад распачаў пошук шырокай апоры ў асяроддзі сялянства.

Соседние файлы в папке шпоры по истории бел