Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
25
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
88.06 Кб
Скачать

53)Стварэнне рыначнай эканомікі звязана з прыватызацыяй дзяр­жаўнай маёмасці і ўсталяваннем розных форм уласнасці. Па пытанню месца і суадносін розных форм уласнасці існуюць дзве крайнасці: 1) прызнанне неэфектыўнасці дзяржаўнай уласнасці ва ўсіх выпадках і супрацьпастаўленне ей прыватнай уласнасці, якая быццам бы заўсёды з'яўляецца эфектыўнай; 2) абсалютная перавага дзяржаўнай і агульнанароднай уласнасці. Гэтыя пункты погляду не ўлічваюць сусветны вопыт, ім уласцівы апрыёрнасць, радыкалізм. Пры правядзенні прыватызацыі ні адна капіталістычная краіна не раздае задарма сваіх прадпрыемстваў, бо тэта толькі фармальна мя-няе ўласніка і не прыбаўляе новага капіталу, не садзейнічае ўкара-ненню сучасных тэхналогій і прыцягненню лепшых кіраўніцкіх кад-раў. А без гэтага не можа быць мадэрнізацыі вытворчасці, павышэн-ня яе эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі: прадпрыем-ствы ўпадаюць у блізкі да банкруцтва постпрыватызацыйны стан, а краіна губляе вялікія сродкі. Калі дзяржава прымае рашэнне аб пры­ватызацыі, яна прадае прадпрыемствы па рыначнай цане, прычым па той, якая акупіць будучую страту дывідэндаў ці чыстага прыбыт-ку ад прададзенай маёмасці. Калі рыначная цана ніжэй за тэты мінімум, тады прыватызацыя немэтазгодна. У 1993 г. Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь былі прыняты прававыя акты, якія складалі аснову прыватызацыі. Сярод іх — зако­ны "Аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці у Рэспубліцы Беларусь", "Аб імянных прыватызацыйных чэках". У чэрвені 1993 г. была зацверджана Дзяржаўная праграма прываты­зацыі, якой прадугледжана прыватызацыя 2/3 кошту дзяржаўных асноўных фондаў прадпрыемстваў і арганізацый. Вярхоўны Савет і ўрад Рэспублікі Беларусь вырашылі правесці прыватызацыю дзяржаўнай маёмасці праз імянныя прыватызацый-ныя чэкі "Маёмасць". У 2002 г. пачалася прыватызацыя прадпрыемстваў нафтахімічна-га комплексу Рэспублікі Беларусь. Кіраўніцтва дзяржавы вызначыла наступныя прынцыпы прыватызацыі, акцыяніравання гэтых прад­прыемстваў: бяспека краіны і абарона яе інтарэсаў; прыток інвесты-цый у мэтах мадэрнізацыі абсталявання, стварэння новых тэхналогій і павышэння прадукцыйнасці працы; захаванне сацыяльнай сферы прадпрыемстваў; поўная занятасць працаўнікоў і стварэнне новых рабочых месц; павелічэнне экспарту прадукцыі за мяжу і забеспячэн-не мясцовага рынку таварамі і паслугамі; рост паступленняў у дзяр-жаўны бюджэт. Аграрны сектар эканомікі. Пачынаючы з 1995 г. колькасць фермерскіх гаспадарак у Беларусі скарачалася, а памеры апрацоўваемых зямель павялічваліся. Скарачэнне колькасці фермерскіх гаспа­дарак тлумачыцца адсутнасцю вопыту і дастатковых сельскагаспа-дарчых ведаў, цяжкасцямі атрымання крэдыту, неэфектыўным вы-карыстаннем зямлі, маральнай і фізічнай непадрыхтаванасцю да цяж-кай сельскагаспадарчай працы без водпускаў і выхадных (12-18 гадзін у суткі) і г.д. Статыстычныя даныя сведчаць аб тым, што пачынаючы з 1995 г. калгасна-саўгасная вытворчасць Беларусі стаяла на месцы, не давала ніякага прыросту прадукцыі. Разам з тым сельская гаспадарка Рэспублікі Беларусь, як і многіх іншых дзяржаў свету, застанецца датацыйнай галіной народнагаспа-дарчага комплексу. Але дзяржаўныя датацыі і крэдыты будуць выда-вацца толькі тым прадпрыемствам аграрнага сектара эканомікі, якія выкарыстоўваюць іх эфектыўна. Структурная перабудова эканомікі, канверсія. На рубяжы 80-90-х гадоў урадам рэспублікі былі прыняты меры па стабілізацыі ўнутранага спажывецкага рынку, правядзенні канверсіі і рэарганізацыі работы машынабудаўнічага і хімічнага комплексаў. Доля ваеннай прадукцыі у агульных аб'ёмах вытворчасці абаронных заводаў да сярэдзіны 1993 г. скарацілася з 70 да 12-13%. Са 120 прадпрыемстваў, якія у рознай ступені займаліся вытворчасцю прадукцыі абароннага прызначэння, ваеннымі заказам! забяспечана іх нязначная колькасць. У некалькі разоў скараціўся аб'ём навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ, якія фінансаваліся па лініі Міністэрства абароны. Ажыццяўляючы канверсію, былыя абаронныя прадпрыемствы і аб'яднанні перайшлі на выпуск абсталявання і тэхнікі для розных галін гаспадаркі, прад­прыемстваў сувязі, для медыцыны, банкаў і гандлю, а таксама тава-раў народнага спажывання. Грашова-фінансавая сістэма. Ва ўмовах развалу эканомікі краін СНД, цэнаснай бязмежнасці, гульні біржавых дзял-коў на паніжэнне, разгулу эканамічнай злачыннасці сфарміраваўся спекулятыўны курс долара у адносінах да рубля, грошы болыпасці суверэнных дзяржаў, у тым ліку і беларускія рублі, зведзены на ніпіто.

Рэфармираванне знешнеэкан. Дзейнасци………………….

54)Разумеючы значэнне навукі для забеспячэння прагрэсу дзяржавы, Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь у 1993—1996 гг. прыняў шэраг законаў аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі і наву-ковай дзейнасці. Былі створаны Дзяржаўнае патэнтнае ведамства, Вышэйшая атэстацыйная камісія, Камітэт па навуцы і тэхналогіях (зараз Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях), распрацаваны рэестр дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, а таксама прагра-мы развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы навукі і фінансавай пад-трымкі фундаментальных навуковых даследаванняў. Для стымуля-вання развіцця навукі у галінах прамысловасці дадзены дазвол ства-раць ведамасныя фонды фінансавання за кошт адлічэнняў ад сабеко-шту прадукцыі, работ і паслуг прадпрыемстваў. Цэнтрам развіцця навукі з'яўляецца Нацыянальная акадэмія на-вук Беларусі. У пачатку 1997 г. у 38 навукова-даследчых інстытутах, 5 навуковых і інжынерных цэнтрах і іншых арганізацыях акадэміі працавалі 4533 навуковыя супрацоўнікі, сярод якіх 457 дактароў і 2069 кандыдатаў навук. За апошнія гады, нягледзячы на складанасці, у акадэміі атрыманы шэраг важных навуковых вынікаў, многія з якіх адзначаны Дзяржаўнымі прэміямі Рэспублікі Беларусь. Беларуская навука паступова інтэгруецца у міжнародную суполь-насць. 3 1993 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі з'яўляецца членам Міжнароднай рады навуковых саюзаў, з 1998 г. яна супра-цоўнічае з ЮНЕСКА у галіне навуковых даследаванняў. Далейшаму паляпшэнню кіравання навукай, навуковаму забеспя-чэнню рашэння народнагаспадарчых задач садзейнічае Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб павышэнні ролі навукі і рэфарміра-ванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (кастрычнік 2001 г.). На мяжы ХХ-ХІ стст. адбыліся значныя змены у сістэме адука-цыі Рэспублікі Беларусь. З'явіліся недзяржаўныя навучальныя ўста-новы, якія дзеючым заканадаўствам абавязваюцца забяспечваць вуч-ням і студэнтам такі ж высокі ўзровень адукацыі, як і у дзяржаўных навучальных установах, але у адрозненне ад апошніх утрымліваюцца за сродкі вучняў, студэнтаў і іх бацькоў, а таксама за кошт добраах-вотных ахвяраванняў прадпрыемстваў, ўстаноў, прыватных асоб. У той жа час дзяржаўным навучальным установам было дазволена рыхтаваць спецыялістаў на платнай аснове, аказваць іншыя плат-ныя паслугі вучням, студэнтам і насельніцтву, ствараць пазабюджэт-ныя фонды і выкарыстоўваць іх для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальных ўстаноў і матэрыяльнага стымулявання працы педагагічных і навукова-педагагічных кадраў, а таксама іншых супрацоўнікаў. У Рэспубліцы Беларусь былі створаны спецыялізаваныя сярэднія навучальныя ўстановы — гімназіі і ліцэі, дзейнасць якіх накіравана на забеспячэнне глыбокіх і трывалых ведаў вучняў у галіне гуманітар-ных, фізіка-матэматычных, прыродазнаўчых, тэхнічных і іншых дысцыплін. Створаны таксама каледжы, якія ўключаны у лік ся-рэдніх спецыяльных навучальных устаноў. У сістэме адукацыі маюц-ца і так званыя вышэйшыя каледжы, якія займаюць прамежнае ста-новішча паміж вышэйшымі і сярэднімі спецыяльнымі навучальнымі ўстановамі. Першай ступенню у сістэме адукацыі з'яўляюцца дзіцячыя да-школьныя ўстановы Ажыццяўляецца рэформа агульнаадукацыйнай школы. У адпавед-насці з Законам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі 11-гадовая школа паступова пераводзіцца на 12-гадовы тэрмін навучання. У пачатку 2001/2002 навучальнага года у Рэспубліцы Беларусь працавала 4718 агульнаадукацыйных школ (1488,9 тыс. вучняў), з іх 12 прыватных (1,0 тыс. вучняў), а таксама 100 гімназій (81,8 тыс. вучняў), 25 ліцэяў (11,2 тыс. вучняў) і 6 вучэбных комплексаў: шко­ла (гімназія) - каледж (2,1 тыс. вучняў). Прафесійна-тэхнічныя вучылішчы ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў масавых прафесій на аснове базавай школы (тут болыпасць вучняў адначасова атрымлівае і агульную сярэднюю адукацыю) і на аснове сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. Існуе шырокая сетка прафесійна-тэхнічных вучылішч рознага профілю. У Рэспубліцы Беларусь функцыянуе шырокая сетка вышэйшых на­вучальных устаноў. На мяжы XX—XXI стст. значна павялічылася колькасць студэнтаў. Калі у 1995/1996 навучальным годзе працавала 39 дзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў з 174,2 тыс. студэн­таў, то у 2001/2002 навучальным годзе колькасць устаноў павялічыла­ся да 44, а студэнтаў — да 260 тыс. чалавек. У 90-я гады XX ст. многія дзяржаўныя навучальныя ўстановы, якія раней называліся інстытутамі, былі пераўтвораны у акадэміі і універсітэты. У вышэйшых навучальных установах уведзены новыя спецыяль-насці па робататэхніцы, электронным прыборабудаванні, новых хімічных тэхналогіях. 3 1994 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі працуе новы факультэт — эканамічны, які рыхтуе спецыялістаў у галіне кіравання прадпрыемствамі і фірмамі. На факультэце камп'ютэрных сістэм і сетак рыхтуюць спе­цыялістаў па банкаўскіх камп'ютэрных сістэмах.

55)Пасля ліквідацыі СССР пачалося прызнанне Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы. 3 сумежнымі дзяржавамі былі падпісаны дагаворы аб граніцы. 26 лютага 1992 г. Рэспубліка Беларусь падпісала Хельсінкскі за-ключны акт. 3 гэтага моманту яна не толькі стала раўнапраўным удзельнікам хельсінкскага працэсу, але і нясе разам з іншымі дзяр­жавамі адказнасць за захаванне міру і бяспекі у Еўропе. Рэспубліка Беларусь далучылася да Дагавора аб скарачэнні войск у Еўропе. Яна зменшыла колькасць агульных ўзбраенняў. У 1992 г. Бе­ларусь вывела са сваей тэрыторыі тактычную ядзерную зброю, нягле-дзячы на тое, што стратэгічныя і тактычныя ядзерныя ракеты ЗША і блока НАТА заставаліся нацэленымі на яе. Асаблівае значэнне надавала Беларусь усталяванню адносін з Расіяй. У час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Расіі Б.Ельцына у Бе­ларусь (люты 1995 г.) быў падпісаны Дагавор аб дружбе, добрасу-седстве і супрацоўніцтве. 29 сакавіка 1996 г. быў падпісаны Дагавор аб паглыбленні эканамічнай інтэграцыі чатырох краін — Беларусі, Расіі, Казах­стана і Кіргізіі. 2 красавіка 1996 г. быў падпісаны Дагавор аб Суполънасці суверэнных дзяржаў — Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Дагавор забяспечыў грамадзянам абедзвюх краін роўныя правы у атрыманні адукацыі, ахове здароўя, пра-цаўладкаванні, аплаце працы, заканадаўстве і г.д. Важным кронам на шляху далейшага паглыблення інтэграцыі дзвюх краін стала падпісанне 2 красавіка 1997 г. у Маскве Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі. Яго неад'емнай часткай стаў распрацаваны і вынесены на ўсенароднае абмеркаванне Статут Саюза Беларусі і Расіі. 23 мая 1997 г., пасля таго, як прэзідэнты Беларусі і Расіі на сустрэчы у Маскве канчаткова ўзгаднілі свае пазіцыі, Статут быў імі падпісаны і ўступіў у дзеянне. 8 снежня 1999 г. у Маскве прэзідэнтамі Беларусі і Расіі А.Лука-шэнкам і Б.Ельцыным быў падпісаны Договор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а у студзені 2000 г. адбыўся абмен грама-тамі аб ратыфікацыі гэтага дагавора. Галоўная яго мэта - стварэнне агульнай прававой базы Саюза, фарміраванне адзінай эканамічнай, абароннай і гуманітарнай прасторы, паляпшэнне жыцця людзей. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай шматлікіх сусветных арганізацый і, паводле міжнародных правіл, павінна ўносіць сродкі у іх бюджэт. У 1994 г. яны склалі: у міжнародныя фінансавыя орга­ны — 4 млн дол., на ўтрыманне ААН і іншых міжнародных арганіза­цый — 11,8» на адкрыццё і ўтрыманне пасольстваў, розных замеж­ных устаноў - 10,1 млн дол. Акрамя гэтага, рэспубліка часткова фінансавала арганізацыйнае і тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД. Беларусь ажыццяўляе навукова-тэхнічныя і культурныя сувязі з замежнымі краінамі. У 1993 г. вучоныя Акадэміі навук Беларусі ра­зам з замежнымі супрацоўнікамі ажыццяўлялі даследаванні больш як па 150 праблемах і асобных тэмах. У іх распрацоўцы прынялі ўдзел 36 акадэмічных інстытутаў і каля 160 навукова-даследчых ар­ганізацый з 24 замежных краін, у тым ліку з ЗША, Германіі, Фран-цыі, Англіі, Польшчы, Італіі, Кітая, Японіі і інш. Важным накірункам на шляху ўзаемаразумення і збліжэння наро-даў з'яўляюцца кантакты і ўзаемаабмен дасягненнямі у галіне літа-ратуры, мастацтва, фізкультуры і спорту. Важную ролю у павышэнні аўтарытэту рэспублікі на міжнароднай арэне адыграла ратыфікацыя ею у 1993 г. Пратакола да Міжнародна­га пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Тэта дае магчымасць кожнаму грамадзяніну прасіць абароны у міжнароднага супольніцтва праз Камітэт ААН па правах чалавека. Раней такога юрыдычнага права не існавала. У 1994 г. Рэспубліка Беларусь выбрана у Праўленне Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), які праводзіць рознабаковую дзейнасць у падтрымку правоў дзяцей і маці ва ўсіх краінах свету. Адным з напрамкаў міжнароднай дзейнасці Беларусі з'яўлялася вырашэнне праблемы экалагічнай бяспекі. Асаблівую небяспеку выклікала трагедыя, звязаная з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС. На тэрыторыю Беларусі прыпала 70% усяго радыеактыўнага забрудж-вання. Гэтая зона ахапіла 1/3 шюшчы рэспублікі, на якой пражыва-ла пятая частка насельніцтва — болып за 2 млн 200 тыс. чалавек. У крытычным стане апынуліся 20% лясоў, 73 рэспубліканскія і 162 мясцовыя заказнікі, 336 помнікаў прыроды. Сярод іх Белавежская і Налібоцкая пушчы, Бярэзінскі і Прыпяцкі запаведнікі і інш. Знаходзячыся на скрыжаванні шляхоў паміж Усходам і Захадам, Поўначчу і Поўднем, Беларусь удзяляе ўвагу развіццю аўтамабільных, чыгуначных, водных, паветраных шляхоў зносін. Урад Рэспублікі Беларусь падпісаў крэдытнае пагадненне з Еўрапейскім банкам рэ-канструкцыі і развіцця аб правядзенні доўгатэрміновай праграмы

Соседние файлы в папке шпоры по истории бел