Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
24
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
123.39 Кб
Скачать

1)Перыядызацыя. Курс "Гісторыі Беларусі" ахрплівае гісторыю Айчыны ад стара-жытных часоў да нашых дзён. Ён адлюстроўвае гісторыю той часткі чалавецтва, якая на працягу тысячагоддзяў насяляла тэрыторыю су-часнай Беларусі. Чалавечае грамадства на тэрыторыі Беларусі прайшло наступныя перыяды свайго развіцця. Старажытнае грамадства. Яго храналагічныя рамкі — 40 тыс. гадоў да н.э. — V ст. н.э. Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век (40 тыс. гг. да н.э. — 2 тыс. гг. да н.э.); бронзавы век (каля 2 тыс. гг. да н.э. — пачатак I тысячагоддзя да н.э.); жалезны век (пачатак I ты-сячагоддзя да н.э. — V ст. н.э.). Сярэднявечча - канец V - XV ст. Выдзяляюцца 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі (канец V — перш. пал. XIII ст.); развіццё феа-дальнай сістэмы (сярэдзіна XIII — XV ст.). Новы час — XVI — пачатак XX ст. Падзяляецца на 2 этапы: афар-мленне феадальнай сістэмы і выспяванне яе крызісу (XVI — канец XVIII ст.); генезіс і зацвярджэнне капіталізму, выспяванне крызісу буржуазнага грамадства (канец XVIII ст. — 1917 г.). Навейшы час — з 1917 г. — да нашых дзён. Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе даных разнастайных гістарычных крыніц, якія падзяляюцца на 6 асноўных труп: археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя і кіна-фота-фона.

Асабліва важнае значэнне сярод іх маюць пісьмовыя крыніцы. Яны класіфікуюцца па тыпах і відах на заканадаўчыя акты, матэрыялы спра-ваводства, эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчае апісанне, статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуарную літаратуру, літаратурныя і публіцыстычныя творы, матэрыялы перыядычнага друку. Першым з дайшоўшых да нас зборнікаў законаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі старажытнай Беларусі, была Русская Правда (XI ст.) — найкаштоўнейшая крыніца па гісторыі Кіеўскай Русі і рускіх кня-стваў перыяду феадальнай раздробленасці.

Заканадаўчыя дакументы па гісторыі Беларусі перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIII - XVIII стст.) прадстаўлены крыніцамі розных відаў. Аднымі з іх з'яўляюцца прывілеі, якія вызначалі асноўныя рысы грамадска-палітычнага ладу у Беларусі. Для вывучэння сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі XV — XVIII стст. выкарыстоўваюцца пастановы (канстытуцыі) сеймаў, уніі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Вялікай і разнастайнай групай крыніц з'яўляюцца матэрыялы спра-ваводства. Сярод крыніц гэтай трупы для вывучэння гісторыі Беларусі XIV - XVIII стст. першараднае значэнне маюць "Литовская мет­рика" Эпоха канца XVIII - пачатку XX ст. прадстаўлена дакументацыяй дзяржаўных устаноў, банкаў, уласных прадпрыемстваў, напрыклад справаздачамі губернатараў беларускіх губерняў або матэрыяламі "Камітэта па справах Заходніх губерняў" і г.д. Асобны тып дакументаў, якія адлюстроўваюць гісторыю Беларусі, прадстаўляе комплекс эканоміка-геаграфічных і статыстычных апісанняў XVI — XX стст. Пры вывучэнні гісторыі Беларусі новага і навейшага часу асабліва вялікае значэнне маюць статыстычныя крыніцы, да якіх адносяцца пазямельныя даследаванні, ваенна-конскія перапісы, спісы фабрык і заводаў, адрас-календары і г.д. Станаўленне беларускай гістарыяграфіі непарыўна звязана з за-раджэннем у пачатку XIX ст. беларускай нацыянальнай ідэі і нацы-янальнага руху. Першымі прафесійнымі гісторыкамі, якія заклалі падмурак канцэпцыі беларускай гісторыі, былі прафесары Віленскага універсітэта І.Анацэвіч, М.Баброўскі, І.Даніловіч, І.Лабойка, Т.Нарбут, Ю.Ярашэвіч і інш. Адным з першых даследчыкаў бела­рускага летапісання з'яўляецца І.Даніловіч. Ён упершыню апублікаваў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., Значны уклад у развіццё гістарычнага краязнаўства Беларусі ўнеслі браты Я. і К. Тышкевічы - пачынальнікі беларускай археалогіі Паўстанне 1863 — 1864 гг. з'явілася важным фактарам, які паў-плываў на развіццё беларускай гістарыяграфіі другой паловы XIX ст. Яно абвастрыла спрэчкі аб нацыянальным развіцці Беларусі. Якасна новы перыяд у вывучэнні гісторыі Беларусі быў звязаны з дзейнасцю беларускіх народнікаў у канцы 70-х - першай палове 80-х гадоў XIX ст. У другой палове 80-х гадоў XIX ст. распрацоўку гісторыі і этнаграфіі Беларусі распачаў М.Доўнар-Запольскі. У 1888 г. у "Минском листке" быў апублікаваны цыкл яго артыкулаў пад на-звай "Беларускае мінулае". Важнай вехай у станаўленні нацыянальнай гістарыяграфіі з'явілася кніга В.Ластоўскага "Кароткая гісторыя Беларусі", выдадзеная у Вільні у 1910 г. Дэмакратызацыя савецкага грамадства, якая пачалася з другой паловы 50-х гадоў, садзейнічала далейшаму развіццю беларускай гістарыяграфіі. Выйшлі у свет працы З.Е.Абезгдуза, М.В.Біча, Акрамя работ манаграфічнага характару у 60 — 80-я гады былі апублікаваны калектыўныя працы. У 1994 — 1995 гг. Інстытут гісторыі АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў "Нарысы гісторыі Беларусі" у дзвюх частках Метадычную і практычную дапамогу самадзейнаму мастацтву аказ-ваюць абласныя і раённыя цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы. Лепшым самадзейным калектывам прысвойва-ецца ганаровае звание народных, дзіцячым - узорных. Традыцыйна праводзяцца фестывалі і агляды-конкурсы мастацкай самадзейнасці, выставы народнай творчасці. Вялікая ўвага надаецца захаванню фаль-клорнай спадчыны.

3)Узнiкненне Бел. Адным з самых складаных у гісторыі Беларусі з'яўляецца пытан-не: як і калі з раней названых славянскіх, славяна-балцкіх суполь-насцей і іншых груп насельніцтва сфарміравалася беларуская народ-насць, як узнікла Беларусь? Адказаць на гэтыя пытанні адназначна нельга. Няма адзінага погляду і на пытанні аб продках беларусаў У XIX ст. з'явіліся польская і велікаруская канцэпцыі, якія адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага этнасу на тон падставе, што ў насельніцтва Беларусі быццам не было самастойнай славянскай мовы. Прыхільнікі польскай канцэпцыі (Л.Галембоўскі, А.Рыпінскі і інш.) лічылі беларускую мову дыялектам польскай мовы, а беларусаў — часткай польскага этнасу. Творцы велікарускай канцэпцыі (А.Сабалеўскі, І.Сразнеўскі і інш.) сцвярджалі, што Беларусь — частка велікарускай этнічнай тэрыторыі, а беларуская мова - дыялект рус-кай мовы. Памылковасць гэтых канцэпцый выяўлена даследаваннямі па бела-рускай мове. У пачатку XX ст. з'явілася крывіцкая канцэпцыя. Яе аўтарамі былі М.Пагодзін, В.Ластоўскі і інш. Яна заснавана на памылковым уяўленні аб тым, што продкамі беларусаў з'яўляюцца крывічы. Аўтары канцэпцыі атаясамлівалі беларусаў і крывічоў і прапаноўвалі называць беларусаў крывічамі, а Беларусь - Крывіяй. Памылковасць гэтай канцэпцыі заключаецца ў тым, што крывічы займалі толькі паўноч-ную і цэнтральную частку тэрыторыі сучаснай Беларусі. А як жа ўзнікла паўднёвабеларускае насельніцтва? крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая. Аднак і гэта кан-цэпцыя, як і папярэдняя, не ўлічвае таго факта, што дрыгавічы і радзімічы, як і крывічы, зніклі да сярэдзіны XII ст., калі агульнабеларускі этнічны комплекс яшчэ не сфарміраваўся. Асаблівую папулярнасць набыла балцкая тэорыя этнагенезу бела-русаў. Паводле гэтай тэорыі, змяшэнне славян з даславянскім насельніцтвам — балтамі - прывяло да з'яўлення беларускага этнасу. Існуе і фінская канцэпцыя паходжання беларусаў. Яе аўтарам з'яўляецца пісьменнік І.Ласкоў. На падставе таго, што на тэрыторыі Беларусі ёсць назвы рэчак і азёраў фінскага паходжання (Дзвіна, Свір і інш.), ён лічыць, што продкамі беларусаў маглі быць і фіны. Для такой высновы няма навуковых падстаў У 50-я гады XX ст. савецкі этнограф С.Токараў абгрунтаваў новую канцэпцыю. Аднак у гэтай канцэпцыі з'явілася шмат апанентаў (Г.Штыхаў, М.Ермаловіч, М.Ткачоў і інш.). Яны поўнасцю адмаўляюць сам факт існавання старажытнарускай народнасці і фарміравання на яе аснове беларусаў, украінцаў і рускіх. Згодна са сцвярджэннямі М.Ермаловіча, ніякай старажытнарускай народнасці не існавала. А калі гэта так, дык і не магло быць ніякага падзелу неіснуючай агульнарускай народнасці на тры галіны - рускую, украінскую і беларускую. У сувязі з такімі развагамі ўзнікае і яшчэ адно пытанне: калі не было агульнарускай народнасці, як тады, на думку аўтараў гэтай канцэпцыі, адбылося фарміраванне беларускага, рускага і ўкраінскага этнасаў, а потым і адпаведных народнасцей. Ермаловіч мяркуе, што справа ўся ў тым, на якой тэрыторыі пасяліліся плямёны і з якім карэнным насельніцтвам (субстратам) адбылося змяшэнне. Так, рускі этнас фарміраваўся на аснове фіна-угорскага субстрату, украінскі — цюркскага, беларускі — балцкага. Вось такая канцэпцыя фарміравання беларускага этнасу, якой прытрымліваецца М.Ермаловіч. Трэба дадаць, што яна знаходзіць сабе прыхільнікаў і сярод іншых гісторыкаў. Яе, вядома, нельга прыняць цалкам, але нельга і адхіліць, таму што ідзе навуковы пошук і розныя пункты погляду маюць права на жыццё. Як вынікае з вышэйадзначанага, паводле тэарэтычнага падыходу кан-цэпцыі паходжання, беларусаў можна падзяліць на дзве групы. Пер-шую складаюць погляды вучоных на беларускі этнагенез як на спрош-чаную эвалюцыю, другую - погляды даследчыкаў, якія тлумачаць па-ходжанне беларускага народа выключна міграцыяй славян на тэры-торыю сучаснай Беларусі і змешваннем іх з мясцовым даславянскім насельніцтвам. У пачатку 90-х гадоў новую канцэпцыю ўзнікнення беларусаў распрацаваў гісторык-этнограф М.Піліпенка Аўтар гэтай канцэпцыі адмовіўся ад уяўлення аб беларускім этнагенезе як спрош-чанай эвалюцыі, а таксама ад тлумачэння яго толькі вялікай міграцыяй. Даследчык лічыць, што ў фарміраванні беларускага этнасу мелі месца як эвалюцыя, так і дыфузія, якія цесна ўзаемадзейнічалі і дапаўнялі адна другую ў гэтым працяглым і складаным працэсе. .. у канцы Х – пачатку XI ст. разам з іншымі ўсходнеславянскімі супольнасцямі крывічы, дрыгавічы і радзімічы кансалідаваліся ў новую агульнаславянскую этнічную супольнасць. Для яе былі характэрны агульнаўсходнесла-вянская мова, агульная матэрыяльная і духоўная культура. 3 транс-фармацыяй гэтых першапачатковых этнічных славянскіх супольнас^ цей у агульнаславянскую старажытную супольнасць іх тэрыторыі сталі агульнай этнічнай тэрыторыяй, якая атрымала назву "Русь". Менавіта з гэтага часу ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі, як і да суседніх усходнеславянскіх зямель, пачала ўжывацца назва "Русь", а насельніцтва стала называцца русамі, русічамі, русінамі, рускімі. "Белая Русь". Якое паходжанне гэтай назвы? У розныя часы яе тлумачылі па-рознаму. Яе звязвалі з прыгажосцю зямлі (Макарый, XVI ст.), мно-ствам снегу (С.Герберштэйн, XVI ст.), вольнасцю (В.Тацішчаў, XVIII ст.), незалежнасцю ад татара-манголаў (М.Любаўскі, XIX ст.), са светлапігментаваным і светлавокім антрапалагічным тыпам жыха-роў (М.Янчук, пачатак XX ст.). У наш час з'явіліся іншыя тлумачэнні: назва "Белая Русь" звязваецца з болып раннім прыняццем хрысціянства ў параўнанні з Чорнай Руссю (Я.Юхо), з шырокім распаў-сюджваннем у тапаніміцы назваў са словам "белая" (П.Крапівін). Заслугоўвае ўвагі наступнае тлумачэнне гэтай назвы. Назва "Чорная Русь" была дадзена балтамі. Згодна з балцкай традыцыяй, чорны колер сімвалізуе Захад, а белы - Усход. У сувязі з гэтай традыцыяй самую заходнюю частку Русі, г. зн. Верхняе Панямонне, сталі называць Чорнай Руссю, а ўсходнюю, г. зн. Падняпроўе, — Белай Руссю. Некаторыя даследчыкі лічаць, што з'яўленне назвы "Чорная Русь" выклікана тым, што для Верхняга Панямоння было характэрна язычніцтва, а для Падняпроўя — хрысціянства. Але і з такім пунктам погляду нельга поўнасцю пагадзіцца таму, што ў перыяд замацавання гэтага тэрміна амаль ўсё насельніцтва, як усходнеславянскае, так і балцкае, было ўжо хрысціянскім. Хрысціянскія цэрквы ў гарадах Верхняга Панямоння былі пабудаваны не пазней, чым у гарадах су-часнага Беларускага Падняпроўя. Такім чынам, у XV - XVI стст. у паўночнай частцы папрыпяцкага (палескага) рэгіёна, цэнтральным рэгіёне і паўднёвай зоне падзвінска-дняпроўскага рэгіёна аформілася сістэма новай, усходнеславянскай мовы, якая атрымала назву "беларуская", г. зн. узнікла адна з най-важнейшых рыс беларускага этнасу.

5)Крыжакi i татары. 3 даўнейшых часоў Русь падтрымлівала палітычныя і гандлёвыя сувязі з многімі краінамі Еўропы, у тым ліку і з Германіяй. У пачатку XIII ст. гэтыя мірныя адносіны парушыліся. Летапісцы ў розных гарадах засведчылі трывожныя звесткі: нямецкія рыцары высадзіліся ў вытоках Заходняй Дзвіны і заснавалі тут крэпасць Рыгу (1201), якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў зямлю балтаў. Якім чынам нямецкія рыцары апынуліся ў Прыбалтыцы, каля рускіх межаў? 3 канца XI ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі і іншых еўрапейскіх краін імкнуліся захаваць багатае ўзбярэжжа Міжземнага мора, неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам крыжовых паходаў. Яна аб'явіла іх мэтай вызваленне ад мусульман Палесціны і "гроба гасподня". У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска-рыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім — ордэн шпітальераў-янітаў (сваю назву атрымаў ад шпіталя Святога Яна, які дапамагаў хворым пілігрымам - вандроўнікам). У канцы XII ст. стварыўся трэці ордэн - Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. рыжскі епіскап Альберт Буксгаўдэн, жадаючы абярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі ордэн мечаносцаў. Новыя рыцары насілі белы плашч з чырвоным крыжам, замест якога пазней сталі нашываць зорку. У 1237 г. абодва гэтыя ордэны аб'ядналіся па нама-ганню палы рымскага Грыгорыя IX і стварылі Прускі (Лівонскі) ор-дэн. Пацярпеўшы цяжкае паражэнне ў вайне з арабамі, нямецкія князі ў канцы XII ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх ім абяцала новыя землі і прыбыткі. Атрымліваючы вялікую дапамогу людзыяі, зброяй і грашыма з боку нямецкіх феадалаў і паўночнагерманскіх гарадоў, рыцары-крыжакі пашыралі занятыя тэрыторыі, узводзячы магутныя замкі. Замацаванне крыжакоў каля вытокаў Дзвіны паставіла пад іх кант-роль важны для Полацкай зямлі гандлёвы шлях, закрывала выйсце ў Б'алтыйскае мора. Рыцары імкнуліся трымаць у сваіх руках так-сама права збіраць даніну з ліваў. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра аблажылі крэпасці Ікскюль і Гольм. У тым жа годзе герцыкскі князь Усевалад аблажыў Рыгу. Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі; пасля адной з іх ён паслаў полацкаму князю Уладзіміру багатыя падарункі: "лепшых тэўтонскіх коней, панцыры, балісты". Аднак крыжакі, умела ўлагоджваючы багатымі падарункамі по-лацкага князя, змаглі яго нейтралізаваць. У рашучую гадзіну васальныя князі полацкага князя - Кукенойса і Герцыке - не атрымалі падтрымкі, у 1207 — 1214 гг. іх землі былі прылучаны да ўладанняў Лівонскага ордэна. У 1209 г. на месцы спаленага Кукенойса быў за-снаваны нямецкі мураваны замак Кокэнхаўзэн. Зрэшты, крыжакі дамагліся таго, што пазбавілі полацкага князя і права збірання даніны з ліваў. Полацкі князь са свайго боку забараніў нямецкім купцам уязджаць у межы княства. Не зважаючы на няўдачы, Полацкае княства было яшчэ дастаткова моцным, і нямецкія рыцары не адважваліся ступаць на яго тэрыторыю. Па дамове паміж ордэнам і полацкім князем у 1210 г. апошні адмаўляўся ад Ніжняга Падзвіння, аднак дамогся права вольнага праезду полацкім купцам па Заходняй Дзвіне. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, аднак раптоўна памёр. У гэты час па загаду каталіцкай царквы пад чорны з белым крыжам сцяг сабраліся рыцары з розных частак Германіі. Крыжовы паход па-чаўся паспяхова. Заваяваўшы Эстонію і значную частку Латвіі, рыцары сталі пагражаць Русі. Калі б аб'ядналіся дружыны ўсіх рускіх князёў, то сабралася б больш за 100 тыс. воінаў. Такое войска напэўна адкінула б рыцараў. Але, як пісаў летапісец, у розныя бакі глядзелі баявыя харугвы рускіх князёў. Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгарод-скай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе. 3 усходу на рускія землі абрынуліся татара-мангольскія полчышчы. У 1223 г. на р.Калцы сышліся на першую бітву татара-манголы і рускія. Паражэнне, якое пацярпелі ў гэтай бітве аб'яднаныя сілы рускіх княстваў і полаўцаў, паслужыла перадумовай да Батыевай навалы. За пяць гадоў (1236 - 1240) татара-манголы з мячом і агнём прайшлі ўсе рускія землі, знішчылі Кіеў, галіцкія і валынскія гарады, ашаламілі Заходнюю Еўропу спусташэннем Венгрыі, Малапольшчы і Сілезіі. У 1237 г. гарэлі Разань, Суздаль, Уладзімір. Татара-манголы рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі. У 1240 г. татара-манголы разбурылі Уладзімір-на-Клязьме, Маск-ву. Знішчылі і паланілі сотні тысяч людзей. Цаной велізарных страт рускі народ абяскровіў сілы татара-манголаў і пазбавіў іх магчымасці заваёўваць краіны і народы Заходняй Еўропы. Аднак Русй, палітычна раздробленая, раздзіралася міжусобіцамі і не змагла аб'яднаць свае сілы, каб даць адпор захопнікам, а таму трапіла пад уладу моцных татара-мангольскіх ханаў. Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Татара-мангольскія нашэсці на заходнерускія землі адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287,1315,1325,1338 гг.

Соседние файлы в папке шпоры по истории бел