Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
16
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
90.16 Кб
Скачать

Зместак:

1. Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання,

 

судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу вызначанага перыяда..................

стр. 2-5

2.

Канфесіяналная палітыка царызму............................................................................................

стр. 5-7

3.

Палiтычнае становiшча Беларусi

 

напярэдаднi i падчас Айчыннай вайны 1812 г..............................................................................

стр. 7-9

Спiс лiтаратуры ...........................................................................................................

стр. 10

~ 1 ~

1. Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу вызначанага перыяда.

3 канца ХVIII ст. пачынаецца новы перыяд у гісторыі Беларусі ўжо ў складзе Расійскай дзяржавы ( у выніку падзелаў Рэчы Пасапалітай да Расіі адышла амаль уся беларуская этнічная тэрыторыя з насельніцтвам каля 3 млн. чалавек).

Царскі ўрад адразу ж ажыццявіў шэраг мер па ўмацаванні свайго уплыву на далучаных землях.

На беларускія землі былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У гэтых мэтах у 1796 г. была праведзена адміністрацыйная рэформа. У Беларусі ствараліся губерні: Беларуская ( у яе склад увайшлі Полацкая і Магілёўская) з губернскім горадам Віцебскам (каля 16000 чалавек) і насельніцтвам каля 1,5 млн. чалавек; Мінская з губернскім горадам Мінскам (15620 чалавек) і насельніцтвам каля 800 тыс. чалавек і Літоўская (у яе ўвайшлі Слонімская і Віленская) з губернскім горадам Вільняй (каля 25000 чалавек) і насельніцтвам каля 1,6 млн. чалавек.

У 1801 г. у выніку новага адміністрацыйнага дзялення Беларуская губерня падзялілася на Магілёўскую і Віцебскую, якія разам са Смаленскай увайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства. Літоўская губерня падзялілася на Гродзенскую і Віленскую, якія склалі разам з Мінскай губерняй Літоўскае генерал-губурнагарства.

Выканаўчая ўлада ў губернях была перададзена генерал-губурнатарам і губернатарам, якія апіраліся на ваенныя сілы і безадказна выконвалі волю імператара. У губернскіх гарадах ствараліся органы расійскага адміністрацыйнага кіравання: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы і г.д.

Уступкай царызму мясцовым феадалам з'яўлялася захоўванне на далучаных землях Беларусі ў якасці асноўнага закона Статута Вялікага князтва Літоўскага 1588 г. Адсюль губерні падзяляліся на паветы, якія ўзначальваліся старастамі. Захаваны былі таксама сістэма мясцовага кіравання і судовыя органы. У сістэме судовых органаў па расійскім узоры былі створаны палаты грамадзянскага і крымінальнага судоў, земскія суды, якім перадавалася частка спраў, што раней разглядаліся ў падкаморскіх судах. Суддзі вызначаліся з мясцовых шляхціцаў і па асабістым іх выбары. Да 1863 г. абсалютная большасць чыноўнікаў у беларускіх губернях належала да мясцовых ураджэнцаў, выхадцаў з дробнай шляхты, пераважна каталіцкага веравызнання.

На беларускія губерні была распаўсюджана "Грамата на правы і прывілеі гарадам Расійскай імперыі'" ад 21 красавіка 1785 г., у адпаведнасці з якой у гарадах ствараліся выбарчыя органы кіравання: распарадчыя - гарадскія думы і выканаўчыя-шасцігалосныя думы, у якія выбіраліся прадстаўнікі ("гласныя") ад кожнага разраду гарадскога насельніцтва. Усё гарадское насельніцтва дзялілася на шэсць разрадаў: "знакамітых гараджан", "купцоў", "іншагародніх і замежных гасцей", "цэхавых", "абывацеляў" і "пасадскіх". Грамата скасоўвала ў белрускіх гарадах юрыдыкі, г.зн. юрысдыкцыю феадалаў над тымі гараджанамі, якія пражывалі на іх землях.

У 1787 г. на аснове "Даравальнай граматы дваранству" 1785 г., якая абвяшчала, што " каждое состояние (сословие) из жителей присоединённых земель вступает с самого сего дня во все оному свойственные выгоды по всему пространству империи Российской", былі праведзены ва Усходняй Беларусі выбары павятовых і губернскіх прадстаўнікоў дваранства і губернскія дваранскія сходы.

Па загаду Кацярыны 11 усё насельніцтва Беларусі, за выключэннем сялянства, прыводзілася да прысягі. Тыя, хто не жадаў прысягаць, павінны былі ў трехмесячны тэрмін выехаць за мяжу. Ім давалася права на працягу гэтага часу прадаць сваю нерухомую маёмасць. Калі рэалізаваць яе не ўдавалася, тады ў адпаведнасці з указам "Аб прыняцці ў Расійскую дзяржаву саступленных ад Польшчы правінцый" ад 16 жніўня 1772

~ 2 ~

г. магла праводзіцца канфіскацыя маёнткаў. Разам з тым ва ўказе ўзгадвалася, што маёнткі тых землеўладальнікаў, якія ў трехмесячны тэрмін не прысягнуць на вернасць новаму імператару, будуць секвестраваны, г.зн. што іх маёнткі перадаваліся казне. Большая частка памешчыкаў паспяшалася прынесці вернаподданніцкую прысягу ў вызначаны тэрмін. Праз тры месяцы ўладамі былі секвестраваны маёнткі 14 асоб, якія па розных прычынах прысягу не прынеслі. Канчаткова была канфіскавана маёмасць толькі чатырох асоб: М.Агінскага, К.Радзівіла, М.Чартарыйскага і маршалка вялікага кароннага М.Мнішка, якім разам належала каля 45 тыс. сялян. Амаль усе маёнткі, якія перайшлі да расійскай казны, былі выкарыстаны Кацярынай 11 як фонд для надзялення маёмасцю яе фаварытаў і расійскіх вышэйшых ваенных і грамадскіх чыноўнікаў.

Новы этап канфіскацыі зямельнай уласнасці на беларускіх землях быў звязаны з з

другім і трэцім падзеламі Рэчы Паспалітай у 1793 і 1795 гг. Да асаблівасцей гэтага этапу можна аднесці тое, што асноўная канфіскацыя ў дадзены час, у адрозненне ад 1772 г., адбывалася не з прычыны непрынясення своечасовай прысягі, а з-за парушэння, у прыватнасці за ўдзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. У выніку секвестру маёмасці ўдзельнікаў паўстання да расійскай казны павінна было перайсці толькі ў межах Літоўскай губерні больш за 175 тыс. сялян.

Увыніку канфіскацый і секвестраў, праведзеных у 70 - 90-я гг. ХVIII ст., значная колькасць зямель была падаравана асобам, прыбліжаным да царскага прастола. Граф Завадоўскі атрымаў Магілёўскую эканомію (25 800 сялян), Пацёмкін -Крычаўскае староства (14 250 сялян), Зорыч - мястэчка Шклоў з аколіцамі (1 1 800 сялян) і г.д.

Упачатку XIX ст. , падчас царавання Аляксандра 1, адбываўся працэс далейшага ўдасканалення механізму канфіскацыі, пашыралася сфера яе выкарыстання. 24 ліпеня 1809 г. быў выдадзены закана^даўчы акт, згодна з якім загадвалася канфіскоўваць маёнткі не толькі тых асоб, Якія без дазволу начальства выехалі за мяжу, але і тых, хто падбухторваў або іншым спосабам садзейнічаў гэтаму выезду.

Акрамя таго, на месцах уладамі ўзмацняўся кантроль за шляхтай. Гараднічыя і земскія спраўнікі павінны былі паведамляць губернскаму начальству звесткі пра маёнткі, што засталіся пасля памешчыкаў, якія выехалі.

Такая палітыка прынесла пэўныя вынікі. Па-першае, спыніўся выезд шляхты ў герцагства Варшаўскае. Па-другое, ужо з восені 1809 г. пачаўся працэс вяртання ў Расійскую імперыю даволі буйных землеўладальнікаў.

Таксама трэба адзначыць і тое, што пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі царскі ўрад пачаў праводзіць так званы разбор шляхты. Сутнасць

гэтай палітыкі заключалась ў дакументальным пацвярджэнні шляхецкіх правоў, запісаных у прывілеях ці граматах літоўскіх князёў і польскіх каралёў.

У жніўні 1800 г. быў выдадзены ўказ, які ўпершыню ўводзіў канкрэтны двухгадовы тэрмін для "отыскания доказательств на дворянство". Сакавіцкі указ 1812 г. патрабаваў прызнаваць дваранства толькі за тымі асобамі, чые продкі ўжорылі ў ім зацверджаны.

Сітуацыя ўскладнялася той акалічнасцю, што ні ў Вялікім княстве Літоўскім, ні ў Рэчы Паспалітай не існвала ўстановы накшталт расійскай Герольдыі, якая б займалася ўлікам шляхты і кантралявала "чысціню" шляхецкага саслоўя. Таму не дзіўна, што ў складзе шляхты прысутнічалі асобы, якія не мелі фармальных падстаў на гэта.

Разам з гым трэба адзначыць, што ў Беларусі існаваў цэлы пласт дробнай шляхты, малазямельнай і нават беззямельнай, якая вельмі часта кармілася каля магнацкіх двароў (арандавала зямлю, служыла, а за тое ўсяляк падтрымлівала сваіх апекуноў).

Аднак пасля далучэння Беларусі да Расіі магнаты былі пазбаўлены права трымаць свае войскі і крэпасці, а шляхта - права ствараць узброеныя саюзы (канфндэрацыі) для абароны сваіх вольнасцей іпрывілеяў. Былі ліквідаваны і мясцовыя шляхецкія соймікі. Усё гэта прыводзіла да таго, што асабліва дробнаяшляхта звычайна варожа ставілася да

~ 3 ~

расійскай адміністрацыі.

Такім чынам, разбор шляхты быў надзейным і ў той жа час завуаліраваным сродкам памяншэння колькасці шляхты, якая ў канцы ХУ11 1 ст. складала да 12% усяго насельніцтва Беларусі - з аднаго боку, а з другога - гэта быў намер нейтралізаваць шляхецкую варожасць. У выпадку, калі шляхціц не пацвярджаў свае шляхецкія правы, яму прапаноўвалася запісацца на выбар у адзін з падатковых станаў - сялян або мяшчан.

УБеларусі была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Уніфікаваліся існуючыя ў вялікай колькасці розныя дзяржаўныя зборы з насельніцтва. Замест іх, а таксама падымнага падатку уводзіліся падушны падатак і земскі збор. На сялян накладвалася яшчэ і рэкруцкая павіннасць, сутнасць якой заключалася ў тым, што памешчыкам у Беларусі дазвалялася аддаваць на 25 гадоў у салдаты беларускіх сялян.

У1785 г. на гарады Беларусі былі распаўсюджаны прынцыпы, абвешчаныя Кацярынай 11 у "Даравальнай грамаце гарадам". У гарадах адмянялася юрысдыкцыя свецкіх ці духоўных феадалаў. Прыватныя гарады і мястэчкі, якія сталі адміністрацыйнымі цэнтрамі, былі выкуплены ўрадам. Кіраванне гарадскім жыццём канцэнтравалася ў прадстаўнічым органе - Думе, якая выбіралася з гарадскіх саслоўяў, але была цалкам падпарадкавана царскай адміністрацыі.

3 мэтай ажыўлення гандлёва-прамысловай дзейнасці купецтва і павелічэння паступленяў падаткаў у казну за кошт падаткаабкладання гарадскіх жыхароў у Беларусі иаводле указа ад 23 чэрвеня 1794 г. устаноўлівалася мяжа яўрэйскай аселасці на тэрыторыі беларускіх, літоўскіх і часткова ўкраінскіх губерняў. Яўрэям загадвалася сяліцца ў гарадах гэтых губерняў, займацца рамяством і гандлем. Земляробствам займацца ім не дазвалялася. Яўрэі маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам.

Такім чынам, у канцы ХVIII - пачатку XIX ст. царскі ўрад у Беларусі праводзіў такую палітыку, сутнасць якой заключалася ў тым, каб прыцягнуць да сябе перша за ўсё магнатаў і шляхту, вярхі гарадскіх мяшчан і прыглушыць апазіцыйныя настроі ў Беларусі.

Увыніку паўстання 1830-1831 гг. царскі ўрад страціў палітычны давер да польскай і апалячанай у Беларусі і Літве шляхты, якая актыўна ўдзельнічала ў паўстанні. Калі ў пачатку XX ст., царызм, шукаючы апоры сярод мясцовай шляхты, чыноўнікаў і інтэлігенцыі, вельмі паблажліва ставіўся да іх паланізатарскай дзейнасці, то пасля падаўлення паўстання быў узяты курс на аслабленне шляхты і паслядоўную русіфікацыю краю.

Уадпаведнасці з указам! ад 1831, 1847 і 1857 гг. узмацняецца "разбор" шляхты. Асобы, якія называлісябе шляхтай, павінны былі прадставіць у адпаведныя ўстановы дакументы аб шляхецкім паходжанні. Але зрабіць гэта было вельмі цяжка.Паводле указу ад 19 кастрычніка 1831 г. доказам шляхецкага паходжання маглі быць толькі арыгіналы прывілеяў вялікіх князёў або каралёў. Тыя, хто іх не меў, пазбаўляліся права валодання маёнткамі з прыгоннымі і пераводзіліся ў аднадворцы і фактычна далучаліся да дзяржаўных сялян. Усё гэта прывяло да таго, што за некалькі дзесяцігоддзяў колькасць шляхты ў Беларусі скарацілася з 12-13% да 3%. Такім чынам, былыя шляхціцы, якія жылі

ўсельскай мясцовасці, сталі называцца "аднадворцамі", а тыя, хто жыў у гарадах, атрымалі назву "грамадзян заходніх губерняў". I першыя i другія абкладаліся асобным падымным падаткам і паслабленай вайсковай павіннасцю.

Царскі ўрад не абмежаваўся толькі мерамі ў дачыненні да апазіцыйна настроенай шляхты і ў 1830 г. бы ў узяты курс на зліццё далучаных губерняў з Расіяй. У адпаведнасці з указам ад 29 лістапада 1830 г. і 18 лютага 1831 г. адмяняўся Літоўскі Статут 1588 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях. Ha іх тэрыторыях уводзілася новае заканадаўчае ўлажэнне - "Установа аб губернях". На падставе ўказаў ад 30 кастрычніка 1831 г. і 11 студзеня 1832 г. усім дзяржаўным установам і пасадам у Беларусі былі дадзены расійскія

~ 4 ~

назвы. У 1832 г. пры ўрадзе расійскай імперыі быў створаны "Асобны камітэт па справах заходніх губерняў" з мэтай распрацоўкі і ажыццяўлення мерапрыемстваў па русіфікацыі краю, пачынаючы ад пашырэння расійскага дваранскага землеўладання і заканчваючы мерамі ў галіне кіравання, суда, асветы, культуры. У мясцовыя дзяржаўныя ўстановы, органы суда, асветы і культуры сталі запрашацца чыноўнікі з цэнтьральных губерняў, якіх заахвочвалі павышанымі акладамі і хуткім ростам кар'еры, магчымасцю на льготных умовах набыць зямельныя ўладанні. У 1832 г. улады закрылі Віленскі універсітэт як ачаг вольнадумства і распаўсюджвання паланізму ў Беларусі і Літве.Указамі ад 1 1 мая і 1 1 чэрвеня 1832 г. у судовай справе польская мова замянялася на рускую. 3 1836 г. забараняецца выкладанне польскай мовы ў школах як вучэбнага прадмета.

У 1840 г. была поўнасцю адменена дзейнасць Літоўскага статута і расійскае заканадаўства распаўсюдзілася на ўсю тэрыторыю Беларусі, а указам ад 18 чэрвеня 1840 г. Мікалай 1 забараніў выкарыстоўваць назвы "Беларусь" і "Літва", "Беларускія губерні" і "Літоўскія губерні". Замест іх уводзілася называ "Севро-Западный край".

К сярэдзіне 1850-х гг. у Беларусі складваецца сітуацыя сваеасаблівага парытэту дзвюх супрацьлеглых сіл. 3 аднаго боку - дзяржаўная ўлада і руская культура, якія мелі ў саюзніках царкву, школу, частку праваслаўнага насельніцтва, асабліва на ўсходзе Беларусі. Іх падтрымлівалі рускія дэмакраты і лібералы, хто лічыў беларускія землі старажытнарускімі. 3 другога боку - польская культура і польскі нацыянальна-вызваленчы рух, якія мелі дастаткова моцныя пазіцыі дзякуючы касцёлу, сям'і, якая захавала гістарычную памяць і мову, часткова літаратуру і тэатр.

Своеасаблівасць сітуацыі, якая склалася ў Беларусі, заключалася ў тым, што польскае ўздзеянне было значна аслаблена, а рускае толькі набірала сілу. Узнікла "ніша", што давала магчымасць прабіцца першым парасткам беларускай культуры і імпульс для развіцця беларускага этнасу, зараджэння беларускага адраджэнскага руху.

2. Канфесіяналная палітыка царызму.

Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі патрабавала ад царскага ўрада ўлічваць не толькі нацыянальную неаднароднасць яе насельніцтва, але і тое сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і канфесіянальнае становішча, у якім знаходзіліся яго асноўныя групы.

У сувязі з гэтым у пачатку праводзілася вельмі асцярожная палітыка ў адносінах да каталіцкай царквы. Царызм улічваў тое, што практычна ўсе беларускія магнаты і значная частка шляхты з'яўляліся католікамі. У апошняй трэці XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі знаходзіліся 277 каталіцкіх плябаній, 270 касцёлаў, дзейнічалі 18 мужчынскіх і 8 жаночых манаскіх ордэнаў, мноства кляштараў і г.д. У Рэчы Паспалітай колькасць ксяндзоў, манахаў, іншых служак розных канфесій дасягала 60 тыс. чалавек, прычым значная колькасць іх служыла інтарэсам каталіцызму.

Такім чынам, тактыка ўрада ў адносінах да каталіцызму і касцёла ў Беларусі заключалася ў наступным:

1. Кацярына II захавала за католікамі права на свабоднае выкананне абрадаў. Маёмасць каталіцкіх касцёлаў, кляштароў захоўвалася ў недатыкальнасці. Згодна з даравальнай граматай Кацярыны II ад 1774 г. засноўвалася Беларуская каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве, якую ўзначаліў ксёндз С.Богуш-Сестранцэвіч. Ён у хуткім часе арганізаваў каталіцкую кансісторыю і пачаў сам прызначаць і здымаць ксяндзоў, без згоды Ватыкана. Такім чынам, царызм імкнуўся абмежаваць ўплыў Ватыкана на каталіцкую царкву Беларусі і падпарадкаваць яе самадзяржаўю. У 1792 г. Папа Рымскі быў вымушаны ўзвесці С.Богуш-Сестранцэвіча ў сан мітрапаліта рымскакаталіцкіх цэркваў у Расіі і зацвердзіць на пасадзе. Такім чынам, Ватыкан прызнаў законным і ўсе тыя змены, што зрабіў новы епіскап падчас свайго фактычнага адміністрацыйнага кіравання касцёлам у Беларусі.

~ 5 ~

2.Адначасова Кацярына II імкнулася нейтралізаваць агрэсіўнасць каталіцкага духавенства, а затым дамагчыся яго лаяльнасці. Дзеля гэтага ўлады прынялі шэраг прававых актаў, якія абвяшчалі права грамадзян на сцвярджэнне "ничем не ограниченной свободы в публичном отправлении их веры».

3.Уважліва сачыла Кацярына II і за дзеяннямі каталіцкіх ордэнаў. Так, калі 21 ліпеня 1773 г. Папа Клімент XIV скасаваў ордэн езуітаў у Заходняй Еўропе, Кацярына II у 1774 г. выдала загад аб захаванні ордэна і яго маёмасці. У Беларусі езуітам належала 504 255 дзесяцін зямлі, больш за 47 тыс. прыгонных сялян і іншая маемасць, агульным коштам больш за 2 млн руб. серабром. Акрамя таго, езуіты вызваляліся ад падаткаў. Такім чынам Кацярына II хацела зрабіць езуітаў сваімі саюзнікамі і выкарыстаць іх у барацьбе з Ватыканам. Езуіты прысягнулі на вернасць царыцы і ў 1782 г. Прызналі ўладу магілёўскага архіепіскапа. Карыстаючыся павелічэннем колькасці членаў ордэна і пашырэннем свайго ўплыву на вярхоўную ўладу, яны дамагліся таго, што вялікі князь Павел Пятровіч стаў масонам і патаемна змяніў веру, прыняўшы хрышчэнне па каталіцкаму абраду.

4.Палітычная лінія Паўла I была накіравана на ўвядзенне ў Расіі каталіцкай веры. Так, 29 лістайада 1798 г. на сходзе магістраў ордэна гаспітальераў, які адбыўся ў Санкт Пецярбургу, ён быў абраны яго вялікім магістрам і загадаў дадаць да свайго тытула: "... и Великий Магистр ордена Св. Иоанна Иерусалимского". Папа Пiй IV пагадзіўся з гэтым крокам Паўла I, але толькі вусна, а не пісьмова, як было патрэбна.

Каб прыглушыць незадавальненне нраваслаўнай царкны яго схільнасццю да каталіцызму, Павел I у 1801 г. зацвердзіў у Санкт-Пецярбургу рымска каталіцкую калегію пад старшынствам архіепіскапа Магілёўскага, супраць чаго ўвесь час адкрыта пярэчыў Ватыкан. Калегія ўзяла на сябе ўсе адміністрацыйна-ўпраўленчыя функцыі, якія раней належалі Ватыкану. Пасля гэтага кроку каталіцкая канфесія ў Расіі набыла фактычную аўтаномію. У выніку сакрэтных перагавораў са святым прастолам Павел I выдаў 7 сакавіка 1801 г. указ аб паступовым увядзенні ў Расіі каталіцтва з дапамогай езуітаў і гаспітальераў. Адначасова Ватыкан прыняў рашэнне зноў зацвердзіць ордэн езуітаў, аднак толькі ў межах Расіі.

5. Насля забойства Паўла I рымска-каталіцкая партыя пры імператарскім двары пацярпела паражэнне. Яе надзеі, звязаныя з пераходам Расіі да каталіцызму, не апраўдалі сябе.

Аляксандр I спецыяльным указам зняў з імператарскага тытула званне "Великого Магистра". У 1817 г. імператар аб'явіў, што Мальтыйскі ордэн у межах Расіі больш не існуе. У тэты ж час закрываюцца і масонскія ложы, якія дзейнічалі ў Расіі з 1717 г. У 1820 г. у Расійскай імперыі была забаронена дзейнасць езуітаў. Так-сама абмежавана была і колькасць касцёлаў у адпаведнасці з колькасцю прыходаў так, каб на 100 хат або на 400 асоб прыпадаў адзін каталіцкі прыход.

6. Зусім іншую палітыку праводзілі расійскія ўлады ў дачыненні да уніяцкай царквы. Яе, як вядома, прытрымлівалася большасць беларускага насельніцтва, пры гэтым 80% сялянства. 3 імі царскі ўрад рашыў не цырымоніцца. Уніятаў у масавым парадку прымусова пачалі пераводзіць у пранаслаўе. У той жа час было катэгарычна забаронена схіляць у каталіцкую веру праваслаўнае насельніцтна.

7. Пануючае становішча на беларускіх землях заняла пра-васлаўная царква, якой была забяспечана поўная дзяржаўная падтрымка. Так, у красавіку 1793 г. была заснавана Мінская епіскапская кафедра і ў гэтым жа годзе для кіравання праваслаўнай царквой Свяшчэнны Сінод заснаваў 33-ю па ліку ў Расійскай дзяржаве епархію Мінскую. Першапачаткова яе кананічная тэрыторыя займала прасторы Валыні, Падоліі і амаль усёй Мінскай губерні. К часу заснавання епархіі на гэтай тэрыторыі знаходзілася каля 7 тыс. царкоўных прыходаў. Амаль усе яны былі над уніяй. Стварэнне енархіі азначала пашырэнне ўплыву праваслаўнай царквы ў Беларусі, таму што ў XVII — XVIII стст. адзінкавай епархіяй у Беларусі была Магілёўская.

У 1795 г. межы Мінскай епархіі значыа змяніліся: яны сталі ўключаць усю Мінскую губерню, а таксама тэрыторыю наваствораных Літоўска-Віленскай і Літоўска-Гродзенскай губерняў. Епархія стала звацца "Мінская і Літоўская". Тады ў яе межах налічвалася каля 200 царкоўных прыходаў. Над уніяй у гэты час знаходзіліся 862 прыходы.

~ 6 ~

Такім чынам, тактыка царскага ўрада ў адносінах да канфесій у Беларусі прайшла значныя змены і заключалася ў спалучэнні "бізуна і перніка". Такі палітычны кірунак асаб-ліва вызначыўся ў час праўлення Кацярыны П. Усе яе загады і іншыя прававыя акты мелі менавіта такі адбітак.

Сутнасць палітычнай лініі Паўла I заключалася ў тым, што ён дамагаўся ўвядзення ў Расіі каталіцкай веры. Гэта быў перыяд найвышэйшага ўплыву касцёла і еўрапейскага масонства на правячыя колы Расіі. Аднак гэта палітыка пацярпела крах.

У першай палове XIX ст., падчас праўлення Аляксандра I і асабліва Мікалая I, палітычныя адносіны паміж царызмам і каталіцызмам рэзка абвастрыліся. Яны ўступілі ў паласу канфрантацыі

іпрамога супрацьборства.

Змэтай аслаблення польска-каталіцкага ўплыву на беларускае насельніцтва і з прычыны таго, што каталіцкае духавенства вельмі актыўна ўдзельнічала ў наўстанні 1830— 1831 г., царскі ўрад ліквідаваў 191 з 304 каталіцкіх кляштараў. Большасць з іх была пераўтворана ў прыходскія касцёлы ці перададзена праваслаўным. Касцёлы і кляштары былі закрыты ў Віцебску, Полацку, Шклове, Крычаве, Чавусах, Бялынічах і іншых гарадах і мястэчках. У кастрычніку 1836 г. улады забаранілі службовым асобам касцёла ў Беларусі весці публічныя пропаведзі на польскай мове без папярэдняй цэнзуры. У 1833 г. была адноўлена старажытная Полацкая епархія, пад юрыздыкцыю якой пераходзілі цэрквы Віленскай губерні. У лютым 1839 г. у Полацку быў скліканы Сабор. У принятым на ім акце, пад якім паставілі подпісы 1305 уніяцкіх святароў, а таксама ўсе іерархі на чале з мітрапалітам І.Сямашкам, было заяўлена аб уз'яднанні з праваслаўнай царквой.

У канцы 1836 г. быў выдадзены указ аб забароне духавенству неправаслаўнага веравызнання набываць у прыгоннае ўладанне праваслаўных сялян, а ў 1841 г. прайшла канфіскацыя нерухомасці ў каталіцкага духавенства. Апошняя мера значна павялічвала дзяржаўны зямельны фонд.

Усімі гэтымі мерамі царызмам была поўнасцю ліквідавана юрысдыкцыя мясцовых феадалаў у Беларусі, падарваны ідэалагічны фундамент іх магутнасці каталіцтва, распачата палітыка актыўнай русіфікацыі краю.

3. Палiтычнае становiшча Беларусi напярэдаднi i падчас Айчыннай вайны 1812 г.

Пасля паражэнняў у ваенных кампаниях 1805—1807 гг. Расія падпісала з Францыяй Тыльзіцкі мір (1807), адной з галоўных умоў якога з'яўлялася далучэнне яе да кантынентальнай блакады Англіі. Акрамя таго, наводле ўмоў гэтага міру Аляксандр 1 прызнаў зробленую Напалеонам перакройку карты Еўропы і ўсе створаныя ім новыя дзяржавы. 3 польскіх зямель, якія адышлі раней да Прусіі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай, было створана Княства Варшаўскае на чале з саксонскім курфюрстам. Адабраная ў Прусіі Беластоцкая акруга была далучана да Расіі. Пытанне аб Польшчы ў асноўным насіла прапагандысцкі характер. Напалеон праяўляў клопат аб Польшчы таму, што яна магла стаць яму плацдармам для нападу на Расію, а ўрад царскай Расіі гэтым хацеў паказаць быццам бы свае жаданне аднавіць Рэч Паспалітую.

Вось чаму ў лютым 1811 г. А.Чартарыйскі па прапанове цара ездзіў у Варшаву, каб дамовіцца з польскімі дзеячамі аб іх пераходзе на бок Расіі. Аднак гэта місія поспеху не мела. У канцы 1811 пачатку 1812 г. група ўраджэнцаў Беларусі (М.Агінскд, К.Любецкі і інш.) падрыхтавала праект адраджэння Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Расіі на прыкладу Фінляндыі, але ён быў адхілены Пецярбургам.

Тым часам у Польшчу пацягнуліся магнаты і шляхта з Беларусі і Літвы. На тэрыторыі Княства Нольскага быў сфарміраваны корпус пад камандаваннем пляменніка апошняга карали князя Ю.Панятоўскага, які прыняў актыўны ўдзел у вайне супраць Расіі. Князь Д.Радзівіл ахвяраваў на войска 216 тыс. злотых і за свой кошт стварыў уланскі полк. У вогуле Польшча

~ 7 ~

папоўніла армію Ншіалеона на 60—70 тыс. чалавек.

Непазбежнасць вайны паміж Францыяй і Расіяй была відавочнай для абодвух бакоў. Расія фактычна не выконвала крайне нявыгадныя для яе ўмовы Тыльзіцкага міру, найперш звязаныя з удзелам у кантынентальнай блакадзе Англіі.

3 лета 1810 г. расійскі ўрад пачаў рыхтанацца да абароны краіны. Рэарганізавалася армія, паляпшаліся стратэгічныя дарогі, будаваліся новыя ўмацаванні. Найбольш інтэнсіўна падрыхтоўка разгарнулася ў 1812 г. У Беларусі былі сканцэнтраваны 1-я і 2-я Заходнія арміі пад кіраўніцтвам М. Барклая дэ Толі і II. Баграціёна. На берагах Заходняй Дзвіны і ў раёне Дрысы разгарнулася будаўніцтна новых абарончых рубяжоў. Фартыфікацыйныя крэпасці і збудаванні з'явіліся ў Бабруйску і Барысаве.

Фарсіраванан падрыхтоўка Расіі да вайны ўсім цяжарам лягла на плечы перш за ўсё насельніцтва беларускіх губерняў, якое пастаўляла расійскай арміі правіянт і фураж, працавала на будаўніцтве абарончых збудаванняў, а для сялянства, акрамя таго, вельмі цяжкай павіннасцю стала падводная. У студзені чэрвені 1812 г. толькі праз гарады і наветы Віцебскай губерні прайшлі 60 воінскіх падраздзяленняў — брыгад, палкоў, асобных батальёнаў, каманд і г.д. Кожны полк для свайго абслугоўвання патрабаваў каля 100 фурманак.

У гарадах Беларусі пачалі стварацца буйныя склады правіянту, дзе павінны былі знаходзіцца запасы на 58 476 чала век, г.зн. на чатыры пяхотныя і дзве кавалерыйскія дывізіі. Гэта быў вельмі вялікі цяжар для сялян Беларусі.

На беларускія губерні таксама распаўсюджвалася рэкруцкая павіннасць. Планы рэкруцкіх набораў у Беларусі заўсёды выконваліся. За 1796—1812 гг. у армію былі прызваны 179 тыс. чалавек. Шэсць дывізій 1-й Заходняй арміі напярэдадні вайны былі ўкамплектаваны ўраджэнцамі беларускіх губерняў.

Такім чынам, сацыяльна-эканамічныя і ваенныя мерапрыемствы царскага ўрада ў Беларусі напярэдадні вайны былі палкам накіраваны на максімальнае выкарыстанне яе людскіх і матэрыяльных рэсурсаў. Шляхам бязлітасных рэквізіцый ула-ды нарыхтавалі на беларускіх землях вялікую колькасць правіянту, неабходнага для забеспячэння дзвюх рускіх армій. Большая колькасць гэтых рэсурсаў так і не была выкарыстана: частку іх вымушаны былі знішчыць падчас летняга адступлення расійскіх войскаў, частка апынулася ў руках французаў.

Палітыка акупацыйнай адміністрацыі ў Бёларусі.Адно-сіны насельніцтва Беларусі да абодвух бакоў не былі адназначныя. Для болыпасці сялянства і мяшчанства і расійская, і французская ўлады з'яўляліся прышлымі, прыгнятальніцкімі, чужымі, і адна і другая прымушалі працаваць на пана і плаціць велізарныя падаткі, выконваць нейасільныя павіннасці, а ў час вайны забіралі апошняе.

Спаланізаваныя шляхта і паны Беларусі, як і Польшчы, віталі прыход французаў, паступалі на службу ў напалеонаўскую армію і ў дзяржаўны апарат, падтрымлівалі акупацыйны рэжым з надзеяй на аднаўленне Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай. Таму, калі Напалеон увайшоў у Беларусь, ён разлічваў на тое, што насельніцтва будзе да яго больш прыхільным, пасля таго як ён абвесціць аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага. 3 гэтай мэтай 1 ліпеня Напалеон выдаў загад аб арганізацыі ўлады ў Літве і Беларуси, у адпаведнасці з якім у Вільні была ўтворана Часовая . ўрадавая камісія на чале з памешчыкам С.Солтанам.

Аднак гэта камісія дзейнічала пад наглядам напалеонаўскай адміністрацыі. 3 27 жніўня ваенны французскі генерал-губернатар граф П. Гагендорп стаў старшынёй КЧУ.

Ранейшае адміпістрацыйнае дзяленне было заменена на французскі лад. Тэрыторыя Княства Літоўскага дзялілася на дэпартаменты (Віленскі, Гродзенскі, Мінскі, Беластоцкі). У кожным дэпартаменце ўтваралася адміністрацыйная рада з трох чалавек, і пры ёй назначаўся французскі чыноўнік (інтэндант). Замест паветаў уводзіліся падпрэфектуры, а замест валасцей кантоны.

На ўзроўні паветаў дзейнічала панятовая камісія дыстрыкта і падпрэфектура. Паводле пастановы КЧУ ад 21 ліпеня 1812 г. на чале паветаў ставіліся падпрэфекты. У функцыі падпрэфекта ўваходзілі абавязкі былога павятовага маршалка і кіраўніцтва павятовай паліцыі.

~ 8 ~

Інакш кажучы, ён выконваў тое, што ў дзпартаменце выконвала адміністрацыйная камісія: нагляд за парадкам, забеспячэнне бяспекі грамадскай маёмасці, збор падаткаў, ажыццяўленне экзекуцый.

У гарадах па загаду КЧУ ад 17 жніўня 1812 г. ствараліся муніцынальныя рады на чале з прэзідэнтам (мэрам). У дэпартаменцкіх гарадах рада піадпарадкоўвалася адміністрацыйнай камісіі, у павятовых - паднрэфектам. Яна ажыццяўляла кіраванне горадам і яго прадмесцем: загадвала мясцовай паліцыяй, гарадскімі фінансамі, выконвала ўсе патрабаванні камандзіраў французскіх войскаў.

Галоўнымі напрамкамі ў дзейнасці КЧУ ВКЛ былі забеспячэнне ўсім неабходным французскай арміі і фарміраванне вайсковых адзінак у дапамогу напалеонаўскай арміі.

Скончыла сваю дзейнасць Камісія Часовага ўрада ВКЛ у час адыходу французскіх войскаў з тэрыторыі Літвы і Беларусь Спроба аднавіць ВКЛ з дапамогай Напалеона правалілася.

Ў Беларусі вайна пакінула спаленыя, разбураныя, разрабаваныя гарады і вёскі. Голад, хваробы прывялі да масавай гібелі людзей. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва зменшылася ў два тры разы. У цэлым Беларусь страціла кожнага чацвёртага свайго жыхара. Прыйшла ў заняпад сельекая гаспадарка. Напалову скараціліся насяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы. У 1813 г. еяляне ледзь назбіралі збожжа, каб засеяць хоць бы палову даваенных ворных зямель.

Нягледзячы на ваенныя бедствы, беларускія губерні ў 1813—1814 гг. не былі вызвалены ад рэкруцкіх набораў і паставак на патрэбы расійскай арміі, якая працягвала паход на захад. Акрамя таго, расійская армія забяспечвала сябе за кошт мясцовага насельніцтва. Так, калі расійскія войскі ўступілі ў Магілёўскую губерню, з насельніцтва па загаду расійскага камандавання неабходна было сабраць з кожнай рэвізскай душы па 3 пуды сухароў, 1 6/30 гранца круп, па чадверыку аўса, 1/8 вядра гарачага віна, з кожных 50 душ — па аднаму валу або карове, а з кожнага павета — па 300 паўкажухоў і 300 пар ботаў. Для жыхароў разрабаванай Магілёўскай губерні зрабіць гэта было вельмі складана.

Цяжкія вынікі вайны для беларускага народа ўзмацняліся і палітыкай царызму. Сяляне былі падмануты ў сваіх спадзяваннях атрымаць вызваленне ад прыгоннай няволі пасля разгрому арміі Напалеона. Царскім манифестам ад 30 жніўня 1814 г. ім прапанавалася атрымаць "мзду свою от Бога».

У адносінах да магнатаў і некаторых слаёў шляхты царек і ўрад праводзіў наступную палітыку. 3 аднаго боку, ён хацеў прылашчыць сепаратысцкі настроеную шляхту. Таму, напрыклад, шэраг асоб, якія супрацоўнічалі з французамі, захавалі свае пасады і маёнткі. 3 другога боку, царызм жорстка пакараў многіх з тых, хто падчас вайны супрацоўнічаў з Напалеонам. Хваля канфіскацый маёмасці "калабарацыяністаў" пракацілася па Беларусь Потым большасць канфіскаваных маёнткаў была вернута іх гаспадарам, калі яны вярта-ліся на радзіму. Аднак рост апазіцыйнага грамадскага руху накіроўваў палітыку царызму ў дачыненні заходніх губерняў у больш жорсткае рэчышча.

~ 9 ~

Соседние файлы в папке КР Ист. Бел. Тема 15