Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КР по дисциплине Белорусский язык (профессиональная лексика).doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
65.02 Кб
Скачать

Министерство образования Республики Беларусь

БГУИР

Факультет заочного обучения

Кафедра: белорусского и русского языков

Контрольная работа

по дисциплине: «Белорусский язык (профессиональная лексика)»

Проверила: преподаватель

Ермалович А.В.

2010

ВАРЫЯНТ 11

Заданне 1. Размяркуйце словы па групах, карыстаючыся наступнай табліцай:

Агульнаўжывальныя

Абмежаванага ўжытку

дыялектныя

спецыяльныя

жаргонныя

гуляць

дваццаць

жыццё

карысны

вясна

галава

барацьба

сістра

ето

ладаваць

шчока

дзеяслоў

цверды дыск

флюс

рампа

рэзістар

кумпал

Заданне 2. Прывядзіце прыклад навуковага тэксту (тэкст у аб’ёме 120-140 слоў з любой навуковай крыніцы). Выявіце: а) тыповыя лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі гэтага тэксту (абстрактныя назоўнікі, назоўнікі роднага склону, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы, аддзеяслоўныя назоўнікі); б) тыповыя лексіка-сінтаксічныя канструкцыі.

Электронныя вылічальныя машыны былі створаны для правядзення навуковых разлікаў. З цягам часу камп’ютэры паменшыліся ў памерах, а круг іх прызначэння пашырыўся. Іх пачалі выкарыстоўваць для бухгалтарскіх, статыстычных і іншых вытворчых разлікаў.

У апошнія гады адбываецца рэвалюцыйнае пашырэнне пераліку задач, якія рашаюцца з дапамогай камп’ютэраў. Прычым разлікі ў гэтым пераліку займаюць адно з апошніх месцаў. У чым прычына такіх змяненняў?

Папера як носьбіт інфармацыі добра выглядае з многіх пунктаў гледжання, але ўласцівасці паперы амаль што не дазваляюць змяняць інфармацыю на ёй. Разам з камп’ютэрам на змену паперы прыйшлі камп’ютэрныя (электронныя) носьбіты інфармацыі: магнітныя і магнітааптычныя дыскі, кампакт-дыскі. З’явіліся новыя тэхнічныя формы падачы інфармацыі - камп’ютэрныя. Запісаць і прачытаць інфармацыю ў такой форме можна толькі з дапамогай камп’ютэра.

На экране камп’ютэра інфармацыя, з якой працуе карыстальнік, падаецца ў выглядзе тэксту на аркушах паперы або малюнка на палатне.

а) У тэксце шырока выкарыстоўваюцца абстрактныя назоўнікі (уласцівасць, змена, правядзенне, прызначэнне, пашырэнне, пералік, інфармацыя, выгляд), у тым ліку аддзеяслоўныя назоўнікі (правядзенне, пашырэнне, пералік, гледжанне).

Адметнасць навуковага стылю ў тэксце праяўляецца ў частотнасці выкарыстання назоўнікаў у форме роднага склону (разлікаў, прызначэння, задач, камп’ютараў, інфармацыі, паперы, падачы, тэксту, малюнка).

У тэксце выкарыстоўваюцца і зваротныя дзеясловы (адбываецца, рашаюцца, падаецца).

Выкарыстана неасабова-прэдыкатыўнае слова (можна).

б) У тэксце часта паўтараюцца ключавыя словы (інфармацыя, носьбіт, перадача), што ў навуковым маўленні з’яўляецца нормай.

У тэксце адсутнічаюць займеннікі першай і другой асобы. Дзеясловы-выказнікі ўжыты ў форме 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку, пераважна цяперашняга часу.

Не сустракаюцца клічныя і пытальныя сказы. Лагічнасці навуковага тэксту садзейнічае частае ўжыванне складаназалежных сказаў, сказаў з прамым парадкам слоў.

Выкарыстоўваюцца апавядальныя сказы: “Электронныя вылічальныя машыны былі створаны для правядзення навуковых разлікаў”; сказы з аднароднымі членамі: “Іх пачалі выкарыстоўваць для бухгалтарскіх, статыстычных і іншых вытворчых разлікаў.”; складаназалежныя сказы: “На экране камп’ютэра інфармацыя, з якой працуе карыстальнік, падаецца ў выглядзе тэксту на аркушах паперы або малюнка на палатне.”. Выкарыстоўваюцца сродкі міжфразавай сувязі (разам), прыназоўнік “з цягам”.

Заданне 3. Вызначце стыль тэксту на прыкладзе прыведзеных сказаў. Знайдзіце моўныя памылкі, падкрэсліце іх. Запішыце правільны варыянт.

CD-ROM дыск – кружочак з празрыстай пластмасы, на адной з паверхняў якога нанесены тонкі святлоадлюстроўваючы слой. Гэты ж слой класна бачны з-за тыльнага боку празрыстага дыска. У ім маюцца мікраскапічныя паглыбленні – піты, створаныя ў працэсе яго капіравання з арыгінала…

CD-ROM дыск – невялікі круг з празрыстай пластмасы, на адной з паверхняў якога нанесены тонкі святлоадлюстроўваючы слой. Гэты ж слой добра бачны з тыльнага боку празрыстага дыска. У ім ёсць мікраскапічныя паглыбленні – піты, створаныя у працэсе яго капіравання з арыгінала…

Стыль тэксту – навуковы. Асаблівасці навуковага стылю – інфармацыйнасць, лагічнасць, дакладнасць, выкарыстанне тэрмінаў.

Заданне 4. Прывядзіце прыклад любога навуковага тэксту (пажадана па Вашай спецыяльнасці). Сфармулюйце і запішыце тэзісы, якія будуць адпавядаць зместу тэксту.

Новая роля камп’ютэраў

Электронныя вылічальныя машыны былі створаны для правядзення навуковых разлікаў. З цягам часу камп’ютэры паменшыліся ў памерах, а круг іх прызначэння пашырыўся. Іх пачалі выкарыстоўваць для бухгалтарскіх, статыстычных і іншых вытворчых разлікаў.

У апошнія гады адбываецца рэвалюцыйнае пашырэнне пераліку задач, якія рашаюцца з дапамогай камп’ютэраў. Прычым разлікі ў гэтым пераліку займаюць адно з апошніх месцаў. У чым прычына такіх змяненняў?

Папера як носьбіт інфармацыі добра выглядае з многіх пунктаў гледжання, але ўласцівасці паперы амаль што не дазваляюць змяняць інфармацыю на ёй. Разам з камп’ютэрам на змену паперы прыйшлі камп’ютэрныя (электронныя) носьбіты інфармацыі: магнітныя і магнітааптычныя дыскі, кампакт-дыскі. З’явіліся новыя тэхнічныя формы падачы інфармацыі - камп’ютэрныя. Запісаць і прачытаць інфармацыю ў такой форме можна толькі з дапамогай камп’ютэра.

На экране камп’ютэра інфармацыя, з якой працуе карыстальнік, падаецца ў выглядзе тэксту на аркушах паперы або малюнка на палатне.

Аб’екты, якія захоўваюцца на камп’ютэрных носьбітах, а на экране камп’ютэра маюць цалкам рэальны выгляд, называюць віртуальнымі або электроннымі аб’ектамі. Віртуальныя (электронныя) тэксты і рысункі з дапамогай камп’ютэра вельмі легка змяняюцца, пры неабходнасці выводзяцца на паперу прынтэрамі і графапабудавальнікамі.

Камп’ютэр зараз з’яўляецца тэхнічным сродкам для работы з віртуальнымі аб’ектамі. Гэта вызначыла яго новую ролю ў працэсах апрацоўкі, захавання і перадачы інфармацыі.

Тэзісы артыкула “Новая роля кампютэраў”:

Стварэнне ЭВМ для правядзення навуковых разлікаў.

Пашырэнне пераліку задач, якія рашаюцца з дапамогай камп’ютэраў.

З’яўленне камп’ютэрных носьбітаў інфармацыі.

Падача інфармацыі на экране камп’ютэра ў выглядзе тэксту.

Магчымасць віртуальных аб’ектаў захоўвацца на камп’ютарных носьбітах.

Новая роля камп’ютэра як тэхнічнага сродка ў працэсе апрацоўкі інфармацыі.

Заданне 5. Знайдзіце памылкі ў тэксце, выпраўце іх. Запішыце правільны варыянт.

Практычна кожный карыстальнік камп’ютара сустракаецца с неабходнасццю падрыхтоўкі тых ці іншых дакументаў – артыкулаў, служэбных запісак, справасдач, рекламных матарыялаў і г.д. Зразумела, что гэтыя дакументы можна падрыхтаваць і бяз персанальнага камп’ютару, на прыклад, на пішушчай машынке.

Аднак, з з’яуленнем персанальных камп’ютараў стала значна прасцей і зручней падрыхтаваць дакументы пры дапамоге камп’ютараў. Тэкст радагуемага дакументу выводзіцца на экран, і карыстальнік можа рабіць паправкі.

Практычна кожны карыстальнік камп’ютара сустракаецца з неабходнасцю падрыхтоўкі тых ці іншых дакументаў – артыкулаў, службовых запісак, справаздач, рэкламных матэрыялаў і г.д. Зразумела, што гэтыя дакументы можна падрыхтаваць і без персанальнага камп’ютара, напрыклад, на пішучай машынцы.

Аднак, са з’яўленнем персанальных камп’ютараў стала значна прасцей і зручней падрыхтаваць дакументы з дапамогай камп’ютараў. Тэкст рэдагуемага дакумента выводзіцца на экран, і карыстальнік можа рабіць папраўкі.