Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.яз.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
36.76 Кб
Скачать

Заданне 1. Знайдіце і запішіце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складіце да яго тэзісны план.

Гісторыя паходжання беларускай мовы

Беларуская мова з'яўляецца адной з трох усходнеславянскіх моў, у гэтую ж групу ўваходзяць руская і ўкраінская мовы. Выкарыстоўваецца фактычна толькі ў Беларусі і з'яўляецца дзяржаўнай мовай.

Беларуская мова была ўтворана са старажытнарускай мовы ў 14 стагоддзі. У яе склад увайшлі наступныя гаворкі: дрыгавічоў, старажытных радзімічаў, полацкіх крывічоў, смаленскіх, а таксама, магчыма, паўночнікаў.

Надзвычай плённымi ў гiсторыi беларускай кнiжнасцi, пiсьменства былi XI-XII стагоддзi. Побач з традыцыйнымi богаслужэбнымi творамi на царкоўнаславянскай мове да нас дайшлi арыгiнальныя творы старажытнай эпохi: словы, казаннi, павучаннi, малiтвы Кiрылы Тураўскага, пiсьменнiкаў-асветнiкаў Клiмента Смаляцiча i Аўраама Смаленскага. У XII стагоддзi асветнiцкую працу вяла Ефрасiння Полацкая. Яе жыццё i дзейнасць апiсаны ў “Жыцii”, складзеным пасля смерцi адным з вучняў.

На тэрыторыi Беларусi iснавалi такiя буйныя цэнтры старажытнай пiсьменнасцi, як Полацк, Тураў, Пiнск, Смаленск, Слуцк, Мазыр, дзе перапiсвалiся царкоўныя, стваралiся i знаходзiлi выйсце арыгiнальныя творы. Значна больш помнiкаў пiсьменнасцi не толькi рэлiгiйнага, але i свецкага характару дайшло да нас ад XIII стагоддзя. Гандлёвыя дагаворы, надпiсы на прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайныя граматы знойдзены ў Вiцебску, Смаленску, Мсцiславе. I гэтыя помнiкi шырока адлюстроўваюць асаблiвасцi народнай гаворкi таго часу, якiя сталi спецыфiчнымi рысамi сучаснай беларускай мовы. Такiм чынам, у помнiках, створаных на Беларусi ў X-XIII стагоддзях, выразна акрэслiлiся рысы беларускай моўнай сiстэмы.

Развіццю літаратурнай беларускай мовы спрыяла тое, што яе ўжывалі ў якасці дзяржаўнай мовы Вялікага Княства Літоўскага. Вельмі вялікі ўплыў на развіццё літаратурнай беларускай мовы аказаў заснавальнік кнігадрукавання на беларускай мове Францыск Скарына (прыблізна каля 1490-1541г.г.), ён пераклаў на беларускую мову Біблію.

У 16 стагоддзі беларускую мову ўжо ўжываюць у свецкім, дзелавым, рэлігійным жыцці. Але ўжо ў канцы 16 стагоддзя ў сувязі з каланізацыяй пачынаецца выцясненне беларускай мовы польскай. З 1696 года польскі сойм афіцыйна забараняе беларускую мову як у дзяржаўным ужыванні, так і ў справаводстве, яго працягваюць выкарыстоўваць толькі пры вусных зносінах. Аб'яднанне Беларусі з Расіяй у 1795 годзе спрыяла таму, што самасвядомасць беларускага народа пайшла на ўздым, а гэта падрыхтавала неабходную глебу для фарміравання новай літаратурнай беларускай мовы. А пасля таго, як адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя, беларускі народ атрымлівае права на тое, каб карыстацца беларускай мовай ва ўсіх сферах культуры і дзяржаўнасці.

Для пісьма ў беларускай мове выкарыстоўваюць кірыліцу. Раней часам выкарыстоўвалі лацінку. У сучасным беларускім алфавіце 32 літары, ён быў складзены мовазнаўцам Б.А.Тарашкевічам, які з'яўляецца аўтарам «Беларускай граматыкі для школ», што была выпушчана ў 1918 годзе. З выхадам граматыкі Б.Тарашкевіча заканчваецца перыяд стыхійнага арфаграфічнага развіцця і пачынаецца этап арганізаванага рэгулявання беларускага правапісу. Гэты этап падзяляецца на два перыяды: дарэформенны і паслярэформенны.

Выключных поспехаў у вывучэнні беларускай мовы, яе гісторыі, помнікаў беларускай пісьменнасці дасягнуў заснавальнік беларускай філалогіі Я.Ф.Карскі – аўтар шматлікіх прац па беларусістыцы, манаграфіі “Беларусы”. У 1920 годзе быў створаны Інбелкульт, які паслужыў базай для арганізацыі АН Беларусі, што ўключала ў свой склад Інстытут мовы, літаратуры і мастацтва. У выніку збору і сістэматызацыі беларускай лексікі былі створаны 24 тэрміналагічныя зборнікі, апублікаваны “Беларуска-расійскі слоўнік” (1925 год) і “Расійска-беларускі слоўнік” (1928 год) М.Я.Байкова і С.М.Некрашэвіча. Абагульняльную працу пра гаворкі цэнтральнай і ўсходняй Беларусі “Спроба лігвістычнай геаграфіі Беларусі” у 1928 годзе апублікаваў П.А.Бузук. Дыялектычны матэрыял, назапашаны Інстытутам мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі, загінуў у Вялікую Айчынную вайну. Гісторыю беларускай мовы вывучалі П.А.Бузук, Я.Ф.Карскі і іншыя, фанетыку – Я.Лёсік, Воўк-Левановіч і іншыя.

Уздым у 20-ыя годы беларускай культуры, якая выкарыстала часовую магчымасць развiцця, прывёў да ўзнiкнення вялiкай колькасцi беларускiх тэкстаў i далучэння да беларускага пiсьмовага слова мiльёнаў людзей.

У вынiку ажыццяўлення палiтыкi беларусiзацыi беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. На ёй працавалi ўрад, дзяржаўныя i грамадскiя ўстановы, вялося навучанне ў школах, тэхнiкумах, ВНУ, стваралiся падручнiкi, слоўнiкi. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукi.