Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы

.doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
121.86 Кб
Скачать

Міністэрства аддукции Рэспублікі Беларусь

БДУІР

Факультэт завочнага адукацыі

Секцыя: беларускай і рускай моў Кантрольная работа №1

па “Беларускай мове”

Студэнт гр. 102602

Спецыяльнасць МиКПРЭС Праверыў:

Каралёў А.А Адзнака:________________

______________________

(подпіс)

______________________

Поштовы_адрас:

2011

Заданне 1

Этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы

Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа. Яна мае шматвяковую гісторыю. Мова прайшла доўгі шлях свайго развіцця – ад мовы беларускай народнасці ў далёкім мінулым да сучаснай мовы беларускай нацыі. Стваралася і развівалася беларуская нацыянальная мова ў складаных гістарычных умовах, у непарыўнай сувязі са стварэннем і развіццём беларускай нацыі.

Перш чым утварылася беларуская народнасць i сфармiравалася яе мова, у жыццi ўсходняга славянства адбылося многа важных падзей, якiя паўплывалi на яе стан i развiццё. Да лiку такiх падзей адносiцца далучэнне славян у X стагоддзi да хрысцiянскай цывiлiзацыi. Разам з хрысцiянствам на ўсходнеславянскiя землi прыйшла пiсьменнасць на стараславянскай мове i паступова выцiснула язычнiцкую культуру i iншыя сiстэмы лiтарнага пiсьма, што iснавалi ва ўсiх славян у IX стагоддзi.

Надзвычай плённымi ў гiсторыi беларускай кнiжнасцi, пiсьменства былi XI-XII стагоддзi. Побач з традыцыйнымi богаслужэбнымi творамi на царкоўнаславянскай мове да нас дайшлi арыгiнальныя творы старажытнай эпохi: словы, казаннi, павучаннi, малiтвы Кiрылы Тураўскага, пiсьменнiкаў-асветнiкаў Клiмента Смаляцiча i Аўраама Смаленскага. У XII стагоддзi асветнiцкую працу вяла Ефрасiння Полацкая. Яе жыццё i дзейнасць апiсаны ў “Жыцii”, складзеным пасля смерцi адным з вучняў.

На тэрыторыi Беларусi iснавалi такiя буйныя цэнтры старажытнай пiсьменнасцi, як Полацк, Тураў, Пiнск, Смаленск, Слуцк, Мазыр, дзе перапiсвалiся царкоўныя, стваралiся i знаходзiлi выйсце арыгiнальныя творы. Значна больш помнiкаў пiсьменнасцi не толькi рэлiгiйнага, але i свецкага характару дайшло да нас ад XIII стагоддзя. Гандлёвыя дагаворы, надпiсы на прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайныя граматы знойдзены ў Вiцебску, Смаленску, Мсцiславе. I гэтыя помнiкi шырока адлюстроўваюць асаблiвасцi народнай гаворкi таго часу, якiя сталi спецыфiчнымi рысамi сучаснай беларускай мовы. Такiм чынам, у помнiках, створаных на Беларусi ў X-XIII стагоддзях, выразна акрэслiлiся рысы беларускай моўнай сiстэмы.

У XIII стагоддзi Кiеўская Русь распадаецца на Маскоўскую Русь і Вялікае княства Літоўскае. ВКЛ узнiкла як саюз усходнеславянскiх княстваў (Навагрэдскае, Полацкае, Пiнска-Тураўскае, Берасцейскае i iншыя) i на працягу XIV стагоддзя ўся тэрыторыя Беларусi ўвайшла ў яго склад. Гэта была дзяржава шматэтнiчная, рознаканфесiяльная i шматмоўная. Этнiчную большасць у Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм складалi нашчадкi былых усходнеславянскiх плямёнаў (крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў), якiя не растварылiся ў вялiкай дзяржаве, а захавалi свае традыцыi, звычаi, веру, культуру, сваю мову, атрыманую з даўнiх часоў.

На базе гэтай часткi ўсходнеславянскага насельнiцтва на працягу XIV-XV стагоддзяў склалася беларуская народнасць i сфармiравалася беларуская лiтаратурна-пiсьмовая мова – старабеларуская. У той час яе называлi “просто мова”, але можна сустрэць i тэрмiны “просто молва” i “лiтоўская”. Гэтая мова мела статус афiцыйнай дзяржаўнай мовы ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, таму ўжывалася ва ўсiх сферах грамадскага жыцця. На беларускай мове ўпершыню ў гiсторыi ўсходнiх славян на пачатку XVI стагоддзя з’ўявiлiся друкаваныя кнiгi. На ёй iснавала багатая лiтаратура, навуковая i мастацкая, летапiсы, а з сярэдзiны XVI стагоддзя – тэксты Святога Пiсання. Гэта была мова законаў, суда, канцылярый (Лiтоўская метрыка, Статут Вялiкага княства Лiтоўскага). У апошнiм даволi паслядоўна адлюстраваны найбольш характэрныя рысы беларускай фанетыкi i граматыкi, праведзена пэўная ўнiфiкацыя графiкi i арфаграфii. Надзвычай шырока прадстаўлены тут усе тэматычныя пласты тагачаснай беларускай лексiкi – ад назваў дзяржаўных рэалiй, службовых асоб да найменняў прадметаў i з’яў бытавога характару.

Высокi ўзровень мела ў XV-XVII стагоддзях беларускае свецка-мастацкае пiсьменства, якое iснавала ў такiх жанравых формах, як летапiсы, мемуары, гiстарычна-прыгоднiцкiя, рыцарскiя аповесцi i раманы, вершы, творы палiтычнай сатыры i iншыя.

Пераклад i выданне на Беларусi рэлiгiйнай лiтаратуры звязаны з дзейнасцю такiх выдатных пiсьменнiкаў-асветнiкаў, як Францыск Скарына, Сымон Будны, Васiль Цяпiнскi, Пётр Мсціславец, Мялецiй Сматрыцкi, кнiгi якiх увасобiлi дэмакратызацыю царкоўнаславяншчыны ў напрамку больш зразумелага для чытача пiсьма. Лiтаратурная мова часоў Вялiкага княства Лiтоўскага, можна сказаць, была “нацыянальнай” лiтаратурнай мовай у тым сэнсе, што ў яе аснове ляжала беларуская мова, а не царкоўнаславянская цi якая iншая.

Аднак далейшае развiццё беларускай народнасцi i яе мовы адбывалася ў неспрыяльных умовах. Утварэнне Федыратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалiтай у вынiку аб’яднання Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай (Люблiнскай унiяй 1569 г.) мела вынiкам значнае ўзмацненне польскага палiтычнага i культурнага ўплыву. Польшча пачала ажыццяўляць вялiкадзяржаўную палiтыку ў адносiнах да Вялiкага княства Лiтоўскага. Яна выяўлялася найперш у iмкненнi падпарадкаваць гэты край Кароне, у пашырэннi каталiцызму, польскай культуры, мовы.

З канца XVI стагоддзя на Беларусi распаўсюджваецца лацiнская мова – афiцыйная мова Польскай дзяржавы.. Яна пачынае выкарыстоўвацца ў судовай практыцы, навуковым ужытку, становiцца прадметам школьнага вывучэння. Экспансiя польскай мовы асаблiва пашыраецца ў XVII стагоддзi. Польская мова становiцца мовай канфесiйнай палемiкi свецкай лiтаратуры, выцясняе беларускую з прыватнага пiсьмовага ўжытку. Творы, якiя выходзяць на беларускай мове ў канцы XVI-XVII стагоддзяў, беспадстаўна напаўняюцца паланiзмамi

.Засмечаная i сацыяльна непрыстыжная, беларуская лiтаратурная мова ўступае пазiцыi польскай. У 1696 годзе Варшаўскi Сейм канстатуе, што ў справаводстве Княства ўсе рашэннi павiнны складацца на польскай мове. З гэтага часу афiцыйная пiсьменнасць на беларускай мове спыняецца. Ад XVII-XVIII стагоддзяў дайшло да нас зусiм мала помнiкаў на беларускай мове. Гэта асобныя ананiмныя, бурлескна-сатырычныя вершы, нешматлiкiя драматычныя творы. Але беларуская мова працягвае выкарыстоўвацца ў штодзённым ужытку сялян i iншых нiжэйшых колаў грамадства, якiх польская асiмiляцыя амаль не закранула, гэта значыць працягвае функцыянаваць i развiваецца як народна-дыялектная мова.

У канцы XVIII стагоддзя беларускi народ апынуўся ў новых гiстарычных абставiнах. Некалi Вялiкая Рэч Паспалiтая пасля трох падзелаў памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй у 1795 годзе перастала iснаваць. Беларускiя землi ўвайшлi ў склад Расiйскай iмперыi. Але ў складзе Расii Беларусь канчаткова страцiла дзяржаўнасць i нават сваю этнiчную назву, ператварыўшыся ў “Северо-западный край” iмперыi.

Царскi ўрад iгнаруе не толькi дзяржаўную самастойнасць, але i этнiчную, моўную, культурна-рэлiгiйную адметнасць беларускага народа. Загадам Мiкалая I у 1840 годзе на Беларусi ў якасцi афiцыйнай уводзiцца руская мова. Беларуская мова ў гэты i пазнейшыя часы ў афiцыйны ўжытак, пiсьменнасць, школы не дапускалася.

Менавiта ў гэты час нацыянальна-культурнага заняпаду ў асяроддзi навукоўцаў- беларусаў, выхаваных на традыцыях польскай i рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасцi беларускага народа, прызнанне гiстарычнай iсцiны, што толькi на аснове нацыянальных традыцый можна стварыць каштоўнасцi агульначалавечага значэння, што пытаннi “быць цi не быць беларускай культуры? Быць цi не быць самiм беларусам?” вырашаюцца праз лёс роднай мовы.

Такiм чынам, сучасная лiтаратурная беларуская мова пачынае складвацца амаль праз два стагоддзi пасля спынення старабеларускай пiсьмовай традыцыi. Складваецца на аснове жывой мовы народа. Працэс фармiравання новай беларускай лiтаратурнай мовы супаў з перыядам так званага славянскага Адраджэння, калi адбывалася фармiраванне славянскiх нацый i новых нацыянальных моў.

Першыя спробы кадыфiкаваць правапiсныя i граматычныя нормы былi зроблены братамi. Лёсiкамi, якiя ў 1917 годзе апублiкавалi лацiнскiм шрыфтам дапаможнiк “Як правiльна пiсаць па-беларуску”, а ў 1918 годзе на яго аснове выдалi “Беларускi правапiс”. У гэты час выходзяць i iншыя дапаможнiкi: “Беларускi правапiс” А.Луцкевiча i Я.Станкевiча, граматыка П.Пачобкi, i iншыя. Але найбольш значнай i ўдала распрацаванай сярод iх стала “Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевiча, выдадзеная ў Вiльнi ў 1918 годзе. Аўтар апiсаў усе ўзроўнi моўнай сiстэмы з пункту гледжання iх нарматыўнасцi, правiл перадачы на пiсьме. Ён здолеў акрэслiць асноўныя заканамернасцi беларускай лiтаратурнай мовы, выявiць гiстарычна-абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных асаблiвасцей з цэнтральнымi гаворкамi, якiя аб’ядноўваюць у сабе найбольш агульныя i пашыраныя рысы абодвух дыялектаў.

Выключных поспехаў у вывучэнні беларускай мовы, яе гісторыі, помнікаў беларускай пісьменнасці дасягнуў заснавальнік беларускай філалогіі Я.Ф.Карскі – аўтар шматлікіх прац па беларусістыцы, манаграфіі “Беларусы”. У 1920 годзе быў створаны Інбелкульт, які паслужыў базай для арганізацыі АН Беларусі, што ўключала ў свой склад Інстытут мовы, літаратуры і мастацтва. У выніку збору і сістэматызацыі беларускай лексікі былі створаны 24 тэрміналагічныя зборнікі, апублікаваны “Беларуска-расійскі слоўнік” (1925 год) і “Расійска-беларускі слоўнік” (1928 год) М.Я.Байкова і С.М.Некрашэвіча. Абагульняльную працу пра гаворкі цэнтральнай і ўсходняй Беларусі “Спроба лігвістычнай геаграфіі Беларусі” у 1928 годзе апублікаваў П.А.Бузук. Дыялектычны матэрыял, назапашаны Інстытутам мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі, загінуў у Вялікую Айчынную вайну. Гісторыю беларускай мовы вывучалі П.А.Бузук, Я.Ф.Карскі і іншыя, фанетыку – Я.Лёсік, Воўк-Левановіч і іншыя.

З выхадам граматыкі Б.Тарашкевіча заканчваецца перыяд стыхійнага арфаграфічнага развіцця і пачынаецца этап арганізаванага рэгулявання беларускага правапісу. Гэты этап падзяляецца на два перыяды: дарэформенны і паслярэформенны.

Дарэформенны перыяд пачынаецца ў 1918 годзе выхадам “Беларускай граматыкі для школ” Б.Тарашкевіча і заканчваецца ў 1933 годзе.

Паслярэформенны перыяд пачынаецца ў1933 годзе ў выніку прыняцця пастановы СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. Гэтым дакументам былі ўнесены значныя змены ў правапіс ( замацаванне акання ва ўсіх ненаціскных складах пасля цвёрдых зычных, адмена перадачы на пісьме асімілятыўнай мяккасці зычных, змяненні ў напісанні некаторых запазычаных слоў). Рэформа атрымала як станоўчую, так і негатыўную ацэнку. Яна не была прынята за межамі БССР (Захадняя Беларусь) і амаль усе замежныя выданні на беларускай мове карысталіся тарашкевічаўскім правапісам (крыху ўдасканаленым). У межах Беларусі правапіс развіваўся і часткова змяняўся. Асобныя папраўкі і ўдакладненні былі ўнесены ў 1957 годзе спецыяльнай пастановай Савета Міністраў БССР “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Поўны звод афіцыйнага беларускага правапісу “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” быў апублікаваны ў 1959 годзе. Дадзеным варыянтам правапісу мы карыстаемся па сённяшні дзень.

Уздым у 20-ыя годы беларускай культуры, якая выкарыстала часовую магчымасць развiцця, прывёў да ўзнiкнення вялiкай колькасцi беларускiх тэкстаў i далучэння да беларускага пiсьмовага слова мiльёнаў людзей.

У вынiку ажыццяўлення палiтыкi беларусiзацыi беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. На ёй працавалi ўрад, дзяржаўныя i грамадскiя ўстановы, вялося навучанне ў школах, тэхнiкумах, ВНУ, стваралiся падручнiкi, слоўнiкi. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукi.

Аднак усталяванне сталiнскага таталiтарнага рэжыму ў 30-ыя гады гвалтоўна спынiла працэс беларусiзацыi. У вынiку “выкрыцця” i барацьбы з “нацыянал-дэмакратамi” гiнулi грамадскiя дзеячы, пiсьменнiкi, вучоныя, работнiкі культуры i асветы, гэта значыць, уся нацыянальна арыентаваная iнтэлiгенцыя.

У другой палове XX стагоддзя беларуская мова функцыянавала ва ўмовах канкурэнцыi з рускай. На працягу 50-80 гадоў не абароненая дзяржавай беларуская мова ўступала адну пазiцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасцi, са сродку мiжнацыянальных зносiн ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублiкi. Беларускiя школы сталi рускамоўнымi, беларуская мова была выключана са сферы афiцыйнага ўжытку. Астраўкамi яе прымянення засталiся мастацкая лiтаратура, публiцыстыка, гуманiтарная навука. Сiтуацыя змянiлася ў канцы 80-ых гадоў. Працэсы дэмакратызацыi грамадства, набыццё нашай рэспублiкай суверынiтэту абвастрылi, як нiколi раней, моўную праблему i абумовiлi пачатак адраджэння беларускай мовы. У 1990 годзе беларускай мове, у адпаведнасцi з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусi Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай, якi прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афiцыйна-прававога ўжытку i адукацыi. Дзякуючы намаганням iнтэлiгенцыi, дзейнасцi ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў, роля беларускай мовы ў жыццi грамадства значна ўзрасла. Пашырылiся яе функцыi ў сiстэме адукацыi – спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданняў, сродкаў масавай iнфармацыi значна павялiчыла аб’ём камунiкацыi на беларускай мове.

Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многiх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэалii, якiя ўзнiклi пасля рэферендуму (1995 г.), дзе большая частка насельнiцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспублiцы, маюць вынiкам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця рэспублiкi, не з’яўляецца рэальным сродкам зносiн нацыi.

Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палiтычныя ўмовы, у якiх часта аказвалася беларуская лiтаратурная мова, развiццё на ёй розных жанраў мастацкай, публiтыстычнай, навуковай лiтаратуры не спынялася на працягу XX стагоддзя. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасцi майстроў слова, вучоных, беларуская мова набыла неабходную культуру, iнтылектуальнасць, стала здатнай да таго, каб ствараць на ёй самыя разнастайныя па характары i змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галiновыя энцыклапедыi, слоўнiкi, граматыкi, манаграфii, на ёй iснуе багатая i самабытная мастацкая i публiцыстычная лiтаратура.

Тэзiсы:

  1. Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа.

  2. Далучэнне славян у X стагоддзi да хрысцiянскай цывiлiзацыi.

  3. Буйныя цэнтры старажытнай пiсьменнасцi на тэрыторыi Беларусi.

  4. Распад Кiеўскай Русi на Маскоўскую Русь і Вялікае княства Літоўскае у XIII стагоддзi.

  5. На пачатку XVI стагоддзя ўпершыню з’ўявiлiся друкаваныя кнiгi на беларускай мове.

  6. Дзейнасць выдатных пiсьменнiкаў-асветнiкаў.

  7. Утварэнне Федыратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалiтай у вынiку аб’яднання Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай (Люблiнскай унiяй 1569 г.)

  8. Уваход Беларускiх земель ў склад Расiйскай iмперыi у канцы XVIII стагоддзя.

  9. Уздым у 20-ыя годы 19-га стагоддзя беларускай культуры. Ажыццяўлення палiтыкi беларусiзацыi. Беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.

  10. Усталяванне сталiнскага таталiтарнага рэжыму ў 30-ыя гады.

  11. У другой палове XX стагоддзя беларуская мова функцыянавала ва ўмовах канкурэнцыi з рускай.

  12. У 1990 годзе беларускай мове, у адпаведнасцi з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусi Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай.

Заданне 2 Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалогічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіначнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі. Марфалагічная інтэрферэнцыя (родны склон): 1. Теория относительности - Тэорыя рэлятыўнасці. 2. Амплитуд колебания - Амплітуд вагання. 3. Отсутствие инструмента - Адсутнасць прылады. 4. Наличие кражи - Наяўнасць крадзяжу. 5. Необходимость знания - Неабходнасць ведаў. Марфалагічная інтэрферэнцыя (месны склон): 1. Гулять в парке - шпацыраваць у парку. 2. Находится в квартире - Знаходзіцца ў кватэры. 3. Книга в сумке - Кніга ў торбе. 4. Говорить о купюре - Казаць пра купюру. 5. Стоять на корабле - Стаяць на караблі. Сінтаксічная інтэрферэнцыя: 1. Указать на входные характеристики - Паказаць на ўваходныя характарыстыкі. 2. Витек пятого мая приехал из Полоневич - Віцька пятага траўня прыехаў з Паланевiч. 3. Говорить о путях решения проблемы - Казаць пра шляхі рашэння праблемы. 4. Она сходила за грибами - Яна сыходзіла за грыбамі. 5. Пригласил поговорить о нашем деле - Запрасіў пагаварыць пра нашу справу.

Заданне 3

Афицыйная сустрэча – публицыстычны стыль

У Нацыянальная Библиятэцы адбылася афицыйная сустрэча урада нашай краины з прадстауниками Венесуэлы

Камера прэсавання – навуковы стыль

Пасля падбору падвяленная травяна масса паступае у камеру прэсавання прэсс-падборшчыку.

Член прафсаюза – афіцыйна-справавы стыль.

Член Прафсаюза мае права на абарону Прафсаюзам яго сацыяльна-працоўных і прафесійных правоў і інтарэсаў;

Заданне 4

АБ'ЕКТ

(назоўнік | мужчынскі род)

1. У філасофіі: тое, што існуе па-за намі і незалежна ад нашай свддомасці, навакольны свет, матэрыяльная рэчаіснасць (спецыяльны тэрмін). 2. З'ява, прадмет, на які накіравана чыя-н. дзейнасць. А. навуковага даследавання. А. назірання. 3. Прадпрыемства, будоўля, установа, а таксама ўсё тое, што з'яўляецца месцам якой-н. дзейнасці. А. будаўніцтва. Пускавы а. 4. У граматыцы: семантычныя катэгорыі са значэннем таго, на каго (што) накіравана дзеянне. || прыметнік: аб'ектны і аб'ектавы.

ЧАСЦІЦА

(назоўнік | жаночы род)

1. У граматыцы: службовае слова, якое не мае самастойнага значэння, а выражае розныя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні слоў, словазлучэнняў і сказаў. 2. Элементарная частка ў складзе якога-н. рэчыва (спецыяльны тэрмін).

АТАМ

(назоўнік | мужчынскі род)

Найдрабнейшая часцінка хімічнага элемента, якая складаецца 3 ядра і электронаў. А. кіслароду. Расшчапленне атама. || прыметнік: атамны і атамарны. Атамная вага. Атамная энергія. Атамная бомба. Атамная электрастанцыя. Атамнае ядро. Атамарны кісларод.

ПОЛЕ

(назоўнік | ніякі род)

1. Бязлесная раўніна. Гуляць па полі. 2. Засеяны або падрыхтаваны да пасеву ўчастак зямлі. Кукурузнае п. Рыхтаваць п. пад бульбу. 3. Вялікая роўная пляцоўка, спецыяльна абсталяваная, прызначаная для чаго-н. Футбольнае п. 4. Работа, даследчая дзейнасць у прыродных умовах (спецыяльны тэрмін). Геолагі летам у полі. 5. Прастора дзеяння якіх-н. сіл (спецыяльны тэрмін). Магнітнае п. Сілавое п. 6. пераноснае значэнне, чаго і для чаго. Галіна, сфера дзейнасці, ніва. Вялікае п. дзейнасці. 7. Асноўны колер, фон пад узорам. Паркаль у белы гарошак на чырвоным полі. 8. звычайна Чыстая палоса ўздоўж краю ліста ў кнізе, сшытку і пад. Паметкі на палях сшытка. 9. звычайна Шырокі бераг капелюша. Капялюш з загнутымі палямі.Поле бітвы (высокае) — месца, дзе адбываецца бой. Поле зроку — прастора, якую бачыць вока. || прыметнік: палявы. Палявыя далі. П. ігрок. Палявая практыка. Выплаціць палявыя (назоўнік).

ВАГА

(назоўнік | жаночы род)

1. толькі адз. Цяжар каго-, чаго-н., які вызначаецца ўзважваннем. Вызначыць вагу товару. Вагой у дваццаць кілаграмаў. Меры вагі. Барэц цяжкай вагі. На вагу золата (вельмі дарага). 2. толькі адз., пераноснае значэнне Уплыў, аўтарытэт, значэнне. Мець вагу ў калектыве. 3. Прылада для ўзважвання чаго-н. Аўтаматычныя вагі. || прыметнік: вагавы. Вагавыя катэгорыі барцоў. В. збор.

ЛІНЕЙНЫ

(прыметнік)

1. Які мае выгляд лініі, складаецца з ліній. Л. арнамент. Лінейныя (назоўнік: салдаты, якія пасылаюцца для ўказання лініі і напрамку пастраення войск; спецыяльны тэрмін). Лінейныя меры (меры даўжыні). Лінейная скорасць (скорасць руху, якая вызначаецца па даўжыні шляху, пройдзенага за адзінку часу). 2. Тое, што і рэгулярны (у 2 знач.; устарэлае). Лінейныя войскі. 3. Які складае аснову баявых злучэнняў флоту. Л. крэйсер. 4. Прызначаны для абслугоўвання лініі сувязі ці шляхоў зносін. Лінейная міліцыя. Л. манцёр.

ЛІНЗА

(назоўнік | жаночы род)

Род аптычнага шкла са сферычнымі паверхнямі. Выпуклая л. || прыметнік: лінзавы.

ВЫПРАМЕНЬВАЦЬ

(дзеяслоў | незакончанае трыванне)

Вылучаць прамяні, прамянёвую энергію. В. святло. || назоўнік: выпрамяненне. Цеплавое в.

РАДЫЯЦЫЯ

(назоўнік | жаночы род)

1. Выпрамяненне, што ідзе ад якога-н. цела. Сонечная р. Доза радыяцыі. 2. Праменепадобнае распаўсюджанне чаго-н. ад цэнтра да акружнасці. || прыметнік: радыяцыйны. Радыяцыйная засцярога.

ХУТКАСЦЬ

(назоўнік | жаночы род)

1. гл. хуткі. 2. Ступень скорасці руху каго-, чаго-н. або распаўсюджання чаго-н. Х. гуку. 3. Ступень скорасці, з якой адбываецца якое-н. дзеянне, працэс. Поле ачышчалася ад снегу з небывалай хуткасцю. 4. Ступень скорасці дастаўкі грузаў. Адправіць груз малой хуткасцю. 5. Ступень скорасці руху або вярчэння некаторых машын, звязаная з парадкам узаемадзеяння дэталей каробкі скорасцей. Ехаць на трэцяй хуткасці. 6. У механіцы: адносіны пройдзенага целам шляху да часу, за які гэты шлях праходзіцца (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: хуткасны.

ПАСКАРЭННЕ

(назоўнік | ніякі род)

1. гл. паскорыцца, -ць. 2. У фізіцы: велічыня хуткасці руху за адзінку часу. Адзінка паскарэння.

АМПЕР

(назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін)

Адзінка сілы электрычнага току. || прыметнік: амперны.

АМПЕРМЕТР

(назоўнік | мужчынскі род)

Прыбор для вымярэння сілы электрычнага току.

СІЛАМЕР

(назоўнік | мужчынскі род)

Прыбор для вымярэння фізічнай сілы чалавека. || прыметнік: сіламерны.

ЛЮМІНЕСЦЭНЦЫЯ

(назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін)

Свячэнне газу, вадкасці або цвёрдага цела, якое абумоўлена не награваннем цела, а нецеплавым узбуджэннем яго атамаў і малекул. || прыметнік: люмінесцэнтны.

РЭАСТАТ

(назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін)

Прыбор для рэгулявання сілы току і яго напружання. || прыметнік: рэастатны.

ФАЗА

(назоўнік | жаночы род)

1. Момант, этап, асобная стадыя ў развіцці і змяненні чаго-н. (напр., становішча планеты, формы або стану рэчыва, грамадскага працэсу), а таксама само палажэнне, форма ў гэты момант. Першая ф. Месяца. Вадкая ф. Уступіць у новую фазу развіцця. 2. Асобная група абмотак генератара (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: фазавы і фазны.

ТОК

(назоўнік | мужчынскі род)

1. Рух электрычнага зараду ў правадніку; электрычная энергія. Токі высокай частаты. 2. звычайна Пра нервовую энергію чалавека, якая ўспрымаецца іншымі людзьмі; нервовае напружанне, узбуджэнне.

ГЕНЕРАТАР

(назоўнік | мужчынскі род)

Агульная назва ўстройстваў, машын, што вырабляюць якія-н. прадукты, выпрацоўваюць энергію або перапрацоўваюць адзін від энергіі ў другі. Г. ідэй (пераноснае значэнне). || прыметнік: генератарны.

ЛАЗЕР

(назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін)

1. Аптычны генератар для атрымання вузкага, вельмі моцнага пучка святла. Імпульсны л. 2. Пучок святла, прамень, які атрымліваецца пры дапамозе такога генератара. Зварка лазерам. Лячэнне лазерам. || прыметнік: лазерны. Лазерная ўстаноўка. Л. прамень. Лазерная хірургія.

Экономические аспекты реформ основывались на том, что без нормального аграрного фундамента, без процветающего сельского хозяйства, без выплескивания из села на рынок труда миллионов бывших крестьян, дешевой рабочей силы, промышленность России будет обречена на чахлую жизнь при постоянной "подкормке" в виде казенных заказов.

Действительно, согласно концепции Столыпина, модернизация страны требовала нескольких условий: первое - сделать крестьян полновластными собственниками, чтобы "крепкие и сильные", освободившись от опеки общины, могли обойти "убогих и пьяных". И второе - добиться усиленного роста промышленности, подкрепленного развитием внутреннего рынка.

Аграрная реформа включала в себя ряд взаимосвязанных проблем, и все их решения пронизывала красная нить- упор не на общину, а на единоличного собственника. Несомненно, это был полный разрыв с идеологией реформы 1861 года, когда упор был сделан именно на крестьянскую общину как на главную опору, базу самодержавия и, соответственно, государственности в целом.

Эканамічныя аспекты рэформаў засноўваліся на тым, што без нармальнага аграрнага падмурка, без квітнеючай сельскай гаспадаркі, без выплескивания з сяла на рынак працы мільёнаў былых сялян, таннай працоўнай сілы, прамысловасць Расіі будзе асуджана на чэзлую жыццё пры сталай "падкорме" у выглядзе казённых заказаў.

Сапраўды, згодна з канцэпцыяй Сталыпіна, мадэрнізацыя краіны патрабавала некалькіх умоў: першае - зрабіць сялян паўнаўладныя ўласнікамі, каб "моцныя і моцныя", вызваліўшыся ад апекі абшчыны, маглі абыйсці "ўбогіх і п'яных". І другое - дамагчыся ўзмоцненага росту прамысловасці, падмацаванага развіццём ўнутранага рынку.

Аграрная рэформа ўключала ў сябе шэраг узаемазвязаных праблем, і ўсе іх рашэння пранізвала чырвоная нітка-ўпор не на суполку, а на аднаасобнага ўласніка. Несумненна, гэта быў поўны разрыў з ідэалогіяй рэформы 1861 года, калі ўпор быў зроблены менавіта на сялянскую абшчыну як на галоўную апору, базу самадзяржаўя і, адпаведна, дзяржаўнасці ў цэлым.

Заданне 6