Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Контрольная работа №1

.docx
Скачиваний:
13
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
31.13 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ»

Кантрольная работа па прадмеце:

«Беларуская мова. Прафесійная лексіка»

Студэнта ФЗН спецыяльнасць СТ

групы 003001

Косцікава Мікіты Уладзіміравіча

Адрас: 230005 г.Гродна

вул. Дзяржынскага 123/1-20

Тэлефон: +375292817911

Мінск 2010

Змест

Змест 2

Заданне 1 3

Заданне 2 5

Заданне 3 6

Заданне 4 6

Заданне 5 8

Заданне 6 9

Заданне 7 10

Літаратура 11

Заданне 1.

Мова – гэта аснова культуры. Беларуская мова – аснова нацыянальнай культуры беларусаў.

У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Сярод роднасных моў адрозніваюцца моўныя сем’і, группы і падгрупы. Беларуская мова ўваходзіць у адну з самых вяліх груп – інда-еўрапейскую. Інда-еўрапейская сям’я налічвае 16 моўных груп. Беларуская мова належыць да славянскай групы моў інда-еўрапейскай сям’і. Паводле тэорыі індаеўрапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскія і многія азіяцкія народы маюць адну прарадзіму, а іх мовы ўзыходзяць да адзінай мовы-крыніцы, якую прынята называць “агульнаіндаеўрапейскай”, ці “індаеўрапейскай прамовай”.

Сення цяжка дакладна сказаць, дзе і калі існавала гэтая мова. Існуе некалькі гіпотэз наконт прарадзімы індаеўрапейцаў. Адны даследчыкі лічаць, што першапачаткова, прыкладна у IV-III тыс. да н.э. яны займалі прастору ад Дона і Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль індаеўрапейцы пайшлі у Еўропу, Сярэднюю Азію і праз Каўказ на Блізкі Усход і ў Індыю. Згодна з іншымі гіпотэзамі, індаеўрапейская моўная супольнасць узнікла на Блізкім Усходзе або ў Індыі і адкуль рушыла на ўсход і захад. Выказваецца таксама меркаванне, што прарадзімай індаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспійскага мора.

Праіснаваўшы некалькі тысячагоддзяў, індаеўрапейская моўная супольнасць распалася, і на аснове дыялектаў пачалі складвацца розныя мовы (германская, раманская, славянская і інш.). Мовы, якія паходзяць ад агульнаіндаеўрапейскай мовы, з’яўляюцца роднаснымі, і на гэтай падставе іх аб’ядноўваюць у адну моўную сям’ю – індаеўрапейскую.

Славяне выдзяліліся з індаеўрапейскага адзінства недзе на пачатку IIIтысячагоддзя да новай эры. Доўгі час яны жылі сумесна на адносна невялікай тэрыторыі. Гэта быў агульны перыяд у гісторыі славян. Мову гэтага перыяду называюць праславянскай, або агульнаславянскай, якая і стала роданачальніцай усіх славянскіх моў. Праславянская мова не была аднолькавай на ўсей тэрыторыі. Яна члянілася на дыялекты. Вучоныя вылучаюць тры асноўныя яе дыялекты, якія ўмоўна называюць усходнім,  заходнім, паўдневым. Носьбіты славянскіх дыалектаў у старажытнасці былі ў асабліва блізкіх адносінах з балтамі (носьбітамі балтыйскіх дыалектаў). Магчыма, нейкі час існавала адзінства, якое дазваляе гаварыць пра агульную балта-славянскую мову-продак славянскіх і балтыйскіх моў.

Паступова славяне пашырылі тэрыторыю свайго рассялення, а гэта прывяло да паслаблення сувязей паміж імі, а затым да поўнага распаду агульнаславянскага моўнага адзінства(VIст. н.э.). Пачалося выдзяленне асобных славянскіх груп, асобных моў. Такім чынам з агульнаславянскай мовы выдзялілася 3 групы:

  • усходнеславянская

  • паўднёваславянская

  • заходнеславянская

Беларуская мова разам з рускай і ўкраінскай належыць да группы ўсходнеславянскіх моў Усходнеславянская група – самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (звыш 180 млн.чалавек).

Традыцыйна доўгі час лічылася, што на базе гэтых дыялектаў, якія мелі высокую ступень агульнасці, у XI ст. узнікла адзіная старажытнаруская літаратурная мова. Яна праіснавала да канца XIII ст., а затым распалася на тры мовы:  рускую, беларускую, украінскую. Аднак сення тэзіс аб поўным дыялектным адзінстве ўсходнеславянскіх моў і адзінай старажытнарускай мове падлягае сумненню. Вучоныя лічаць, што можна гаварыць толькі пра адносна адзіную пісьмова-літаратурную мову ўсходніх славян старажытнага часу (г. зн. яны пісалі амаль аднолькава, на стараслявянскай мове – першай літаратурна-пісьмовай мове славян, распрацаванай у IX ст.), але гаварылі па рознаму. Моўныя продкі беларускай, рускай, украінскай моў, відавочна, належалі да розных, хоць і блізкіх, дыялектных груповак праславянскага свету. А гэта азначае, што яны не мелі адзінай моўнай “калыскі”, кожная з іх развівалася сваім шляхам з праславянскіх дыялектаў.

Асноўная тэрыторыя ўсходніх славян вызначылася ў VI-VIIст. н.э. Тэрыторыю сучаснай Беларусі засялілі такія славянскія плямёны, як крывічы, палачане (заснавалі Полацкае княства), дрыгавічы (заснавалі Тураўскае княства), радзімічы (аселі ля ракі Сож). Старажытныя крывіцкія і дрыгавіцкія саюзы не распаліся, а паступова перараслі ў дзяржаўныя саюзы і пазней атрымалі назвы Полацкае і Турава-Пінскае княствы. Ужо напачатку VIIIст. узнік самы буйны цэнтр крывічоў – Полацк, які ў Ixст. стаў адным з наймагутнейшых культурных, палітычных цэнтраў ва Усходняй Еўропе.

Моўнай адзінкай замест племянных дыялектаў у межах новай моўнай тэрыторыі становяцца тэрытарыяльныя дыялекты – гаворкі абласцей, якія аб ядноўваліся ў эканамічных і палітычных адносінах вакол пэўнага горада – маглі супадаць са старымі племяннымі дыялектамі, але маглі і не супадаць, паколькі з утварэннем феадальных княстваў адбывалася пэўная моўная перагрупоўка і нівеліроўка дыялектаў.

Пытанне аб дыялектнай аснове мовы беларускай народнасці даволі складанае і да канца не высветленае з-за слабой распрацаванасці гістарычнай дыялекталогіі беларускай мовы. Аднак можна меркаваць, што, напрыклад, характэрныя фанетычныя рысы беларускай мовы – дзеканне і цеканне, цверды (р), фрыкатыўны (г) – спачатку маглі ўзнікнуць на захадзе былой тэрыторыі дрыгавічоў і пашырацца з захаду на ўсход. З’ява акання, якая ў наш час з’яўляецца агульнанацыянальнай нормай, была больш пашырана на паўночным усходзе Беларусі.

Прыкладна ў гэты ж час умацоўвае свае пазіцыі і Кіеўская Русь. Яна праіснавала да XIIIст. У канцы Хст. усходнія славяне прынялі хрысціянства. Разам з хрысціянствам прыходзіць пісьменнасць, пачынае складвацца свой варыянт пісьмовай мовы, якая існуе паралельна са шматлікімі мясцовымі гаворкамі ўсходніх славян. На гэтай мове створаны “Слова аб палку Ігаравым”, летапіс “Аповесць мінулых гадоў”. Але сувязі паміж дзяржавамі не былі моцнымі і трывалымі. Іх палітычную і эканамічную стабільнасць падрывалі міжусобныя войны. Полацкае княства страчвае сваю моц і распадаецца на дробныя ўдзельныя княствы. Цэнтр эканамічнага і палітычнага жыцця паступова пераходзіць у Літву. Так утвараецца Вялікае княства Літоўскае, у складзе якога ў XIV-XVIстст. сфарміравалася беларуская народнасць і беларуская мова. Вучоныя называюць гэту мову старабеларускай.

Індаеўрапейская мова – мова-крыніца.

Вылучэнне агульнаславянскай мовы з індаеўрапейскай сям’і.

З’яўленне трох славянскіх моўных груп як вынік узнікнення тэрытарыяльных дыялектаў.

Фарміраванне беларускай мовы ў складзе княстваў IX-XVIстст.

Заданне 2.

Родны склон:

  1. Не будзе дажду – не будет дождя

  2. Патрабуюць ведання матэрыялу - требуют знания материала

  3. Усімі відамі спорту – всеми видами спорта

  4. Рэстаран на трыста месцаў – ресторан на триста мест

  5. Дапоўняць зону адпачынку – дополняет зону отдыха

Месны склон

  1. Інстытут адкрыты ў 1954 годзе – институт открыт в 1954 году

  2. На тым беразе – на том берегу

  3. Зіхаціць белізной бетонных апораў – сверкает белизной бетонных апор

  4. Узняў над галавою – поднял над головой

  5. Прыехаў з Гродна – приехал из Гродно

Заданне 3.

Гістарычныя крыніцы – публіцыстычны стыль.

Твор, які спрабуе аднавіць старажытнасць, знайсці ў ёй заканамернасці, а галоўнае, знайсці славян там, дзе іх яшчэ не ведаюць гістарычныя крыніцы, якія дайшлі да нас.

Абнаўленне інфармацыі – афіцыйна-справавы стыль

Арганізаваць дакументаванне на папяровых носьбітах абнаўленняў інфармацыі, забяспечыць іх захаванне ў справаводстве падпарадкаваных упраўленням і аддзелам культуры арганізацый.

Камп’ютэрная сетка – навуковы стыль

Абслугоўванне баз даных і камп'ютэрных сетак прадастаўляюць самыя разнастайныя крыніцы інфармацыі.

Заданне 4.

  1. Технологии – Тэхналогіі - комплекс арганізацыйных мер, аперацый і прыёмаў, накіраваных на выраб, абслугоўванне, рамонт і эксплуатацыю выраба з намінальнай якасцю і аптымальнымі выдаткамі, і абумоўленых бягучых узроўнем развіцця навукі, тэхнікі і грамадства ў цэлым.

  1. Электронная почта – электронная пошта - гэта падкаталаг на дыску вузлавога камп’ютэра сеткі, і карыстальнік набывае права чытаць файлы ў гэтай галіне.

  1. Компьютерная сеть – камп'ютэрная сетка - тэхналогія сеткавага ўзаемадзеяння паміж камп’ютэрамі розных тыпаў.

  1. Телеконференция – Тэлеканферэнцыя - мерапрыемства, у якім групавая камунікацыя ажыццяўляецца паміж тэрытарыяльна размеркаванымі удзельнікамі з дапамогай тэхналогіі тэлеканферэнцы

  1. Информационные технологии – Інфармацыйныя тэхналогіі - шырокі клас дысцыплін і абласцей дзейнасці, якія адносяцца да тэхналогій кіравання, апрацоўкі і перадачы інфармацыі

  1. Инновационные технологии – Інавацыйныя тэхналогіі - наборы метадаў і сродкаў, якія падтрымліваюць этапы рэалізацыі новаўвядзення.

  1. Интернет протокол – Інтэрнэт пратакол - пратакол сеткавага ўзроўню сямейства TCP / IP.

  1. Коаксиальный кабел – Кааксіяльны кабель - электрычны кабель, які складаецца з цэнтральнага правадніка і экрана, і прызначаны для перадачы высокачастотных сігналаў.

  1. Сервер - апаратнае забеспячэнне, спецыялізаванае для выканання на ім сэрвіснага праграмнага забеспячэння.

  1. Локальная вычислительная сеть – Лакальная вылічальная сетка - камп'ютэрная сетка, якая пакрывае ,звычайна, адносна невялікую тэрыторыю або невялікую групу будынкаў (дом, офіс, фірму, інстытут). Таксама існуюць лакальныя сеткі, вузлы якіх разнесеныя геаграфічна на адлегласці больш за 12 500 км (касмічныя станцыі і арбітальныя цэнтры).

  1. Модем – Мадэм - прылада, прымяняюцца ў сістэмах сувязі для фізічнага спалучэння інфармацыйнага сігналу з асяроддзем яго распаўсюджвання, дзе ён не можа існаваць без адаптацыі, і выконвае функцыю мадуляцыі і дэмадуляцыі гэтага сігналу.

  1. Интернет – Інтэрнэт - сусветная сістэма аб'яднаных камп'ютэрных сетак, пабудаваная на выкарыстанні пратаколу IP і маршрутызацыі пакетаў дадзеных.

  1. Алгоритм – Алгарытм - дакладны набор інструкцый, якія апісваюць парадак дзеянняў выканаўцы для дасягнення выніку рашэння задачы за канчатковы час.

  1. Программист – Праграміст - спецыяліст, які займаецца напісаннем праграм для ЭВМ.

  1. Инженер – Інжынер - спецыяліст з вышэйшай тэхнічнай адукацыяй, стваральнік інфармацыі аб архітэктуры матэрыяльнага сродку дасягнення мэты або спосабу вырабу гэтага сродку (прадукту) і ажыццяўляе кіраўніцтва і кантроль за вырабам прадукту.

  1. Деятельность – Дзейнасць - працэс (працэсы) актыўнага ўзаемадзеяння суб'екта з аб'ектам, падчас якога суб'ект задавальняе якія-небудзь свае патрэбы, дасягае мэты.

  1. Электрическая схема – Электрычная схема - гэта дакумент, які змяшчае ў выглядзе умоўных малюнкаў ці пазначэнняў складовыя часткі вырабы, якія дзейнічаюць пры дапамозе электрычнай энергіі, і іх узаемасувязі.

  1. Абонент – Абанент - фізічная або юрыдычная асоба, якая заключыла дамову з аператарам на аказанне паслуг сувязі, з вылучэннем яму ўнікальнага спосабу доступу да паслуг сувязі (у мабільнай сувязі - абаненцкага нумара або ўнікальнага кода ідэнтыфікацыі).

  1. Система – Сістэма - мноства ўзаемазвязаных элементаў, адасобленае ад асяроддзя і ўзаемадзеяння з ёй, як цэлае.

  1. Галіна - вобласць эканамічнай дзейнасці, характарызавальны вызначаным адзінствам выкананых функцый, відаў і прызначэння выпускаемай прадукцыі, што прымяняюцца тэхналагічных працэсаў.

Заданне 5.

Компьютерная сеть представляет собой систему распределенной обработки информации, состоящую как минимум из двух компьютеров, взаимодействующих между собой с помощью специальных средств связи.

Или другими словами, сеть представляет собой совокупность соединенных друг с другом ПК и других вычислительных устройств, таких как принтеры, факсимильные аппараты и модемы. Сеть дает возможность отдельным сотрудникам организации взаимодействовать друг с другом и обращаться к совместно используемым ресурсам; позволяет им получать доступ к данным, хранящимся на персональных компьютерах в удаленных офисах, и устанавливать связь с поставщиками.

Компьютеры, входящие в сеть выполняют следующие функции: организация доступа к сети; управление передачей информации; предоставление вычислительных ресурсов и услуг абонентам сети; виды компьютерных сетей.

Камп’ютарная сетка уяўляе сабой сістэму размеркаванай апрацоўкі інфармацыі, складзеная як мінімум з двух камп’ютараў, ўзаемадзеяныя паміж сабой з дапамогай спецыяльных сродкаў сувязі.

Або іншымі словамі, сетка ўяўляе сабой сукупнасць злучаных адзін з адным ПК і іншых вылічальных прылад, такіх як прынтэры, факсімільныя апараты і мадэмы. Сетка дае магчымасць асобным супрацоўнікам арганізацыі ўзаемадзейнічаць адзін з адным і звяртацца да сумесна выкарыстоўваным рэсурсаў; дазваляе ім атрымліваць доступ да дадзеных, захоўваючыя на персанальных камп’ютэрах у аддаленых офісах, і ўсталёўваць сувязь з пастаўшчыкамі.

Кампутары, ўваходзячыя у сетку выконваюць наступныя функцыі: арганізацыя доступу да сеткі; кіраванне перадачай інфармацыі; прадастаўленне вылічальных рэсурсаў і паслуг абанентам сеткі; віды камп'ютэрных сетак.

Заданне 6.

Індыкатыўная анатацыя на падручнік С. А. Пяскова, А. В. Кузіна, А. М. Волкава “Сеткі і тэлекамунікацыі” М.:«Академия», 2007. – 352с.

Разгледжаны класіфікацыя і характарыстыкі інфармацыйна-вылічальных сетак, іх праграмныя і апаратныя сродкі, алгарытмы маршрутызацыі і пратаколы абмену інфармацыяй. Дадзена апісанне розных тыпаў сувязі, асветлены пытанні завадаўстойлівасьцi кадавання перададзенай па сетках інфармацыі. Прадстаўлены класіфікацыя і абагульненая структура сеткавых аперацыйных сістэм, пратаколы файлавага абмену, электроннай пошты і дыстанцыйнага кіравання. Апісаны віды канферэнц – сувязі. Прыведзены прыклады разліку асноўных параметраў вылічальных сетак і сістэм.

Для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў.

Заданне 7.

Дэкану ФЗН БДУІР

Ламака А.В.

студэнта 003001 групы 1 курса

Косцікава Мікіты Уладзіміравіча

заява.

Прашу дазволіць мне выкананне курсавой працы на тэму «Сеткі і тэлекамунікацыі». Навуковы кіраўнік Іваноў І.І.

15 кастрычніка

Літаратура

  1. Грабчыкаў С.М. Руска-беларускі слоўнік. – Мн.: Нар. асвета, 1993. – 224с.

  2. Пятроўская Л.А., Бондар Л.А. Метадычныя рэкамендацыі па беларускай мове для студэнтаў-завочнікаў 1 курса БДУІР. – 2-е выд/склад. Л.А.Пятроўская, Л.А.Бондар, – Мн.: БДУІР, 2005.