Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

беларуская мова (прафесійная лексіка)

.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
35.07 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

БДУІР

Факультэт завочнага навучання

Кафедра: беларускай мовы

Кантрольная работа № 1

па дысцыпліне: «беларуская мова (прафесійная лексіка)»

Выканаў студэнт гр. 201801

Спецыяльнасці Мед.Э

Праверыў:

Ацэнка: ________________

________________________

(подпіс)

________________________(дата)

2012

Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:

1. Паходжанне беларускай мовы.

2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

4. Лёс беларускай мовы Расійская імперыі.

5. Беларуская мова ў 20 стагоддзі.

2. Гiстарычныя этапы фармиравання i развiцця беларускай мовы

Асноўнае тэрытарыяльнае ядро ўсходнiх славян вызначылася ў шостым – сёмым стагоддзях н.э. Тэрыторыю сучаснай Беларусi засялялi пераважна такiя славянскiя плямёны, як крывiчы, палачане (заснавалi княствы Полацкае, Смаленскае, Пскоўскае), дрыгавiчы (Тураўскае княства), радзiмiчы (аселi ля ракi Сож).

Старажытныя крывiцкiя i дрыгавiцкiя племянныя саюзы не распалiся, а паступова перараслi ў дзяржаўныя супольнiцтвы i атрымалi пазней назвы Полацкае i Турава-Пiнскае княствы. Ужо на пачатку восьмага стагоддзя ўзнiк самы буйны на той час цэнтр крывiчоў – Полацк (862г.). У дзевятым стагоддзi Полацк канцэнтруе вакол сябе велiзарныя тэрыторыi i становiцца адным з наймагутнейшых палiтычных i культурных цэнтраў Усходняй Еўропы.

У 988г. усходнiя славяне прынялi хрысцiянства. Разам з хрысцiянствам на ўсходнеславянскiя землi прыйшла пiсьменнасць (на стараславянскай, цi царкоўнаславянскай, мове). Паступова выпрацоўваецца свой варыянт пiсьмовай мовы, якая iснуе паралельна са шматлiкiмi мясцовымi гаворкамi ўсходнiх славян.

На працягу 14 – 16 ст. пачала складвацца беларуская народнасць з уласцiвай ёй моваю (навукоўцы называюць яе старабеларуская), асноўныя асаблiвасцi якой захоўваюцца да нашага часу. Прыкладна з сярэдзiны 15ст. пiсьменства на тэрыторыi Беларусi насычаецца спецыфiчна беларускiмi асаблiвасцямi ў такой меры, што пачынаючы з гэтага часу ёсць усе падставы гаварыць пра беларускую лiтаратурную мову, якая сваiмi арфаграфiчнымi, граматычнымi i лексiчнымi рысамi прыкметна адрознiвалася ад старажытнарускай лiтаратурнай мовы, але цалкам не парвала сувязi з ёй. У беларускiм пiсьменстве старажытнага перыяду беларуская пiсьмовая мова мела назву «руский языкъ». Азначэнне «руский» паходзiць ад этнонiма «Русь», якiм у шматнацыянальным Вялiкiм княстве Лiтоўскiм абазначалася частка ўсходнеславянскага насельнiцтва, што ўваходзiла ў склад ВКЛ. Назва «белорусский языкъ» пачала ўжывацца толькi ў сярэдзiне 17ст. ў Рускай дзяржаве.

На Беларусi ў 15 – першай палове 17ст. самым распаўсюджаным было справавое (актавае, канцылярска-юрыдычнае) пiсьменства. Да яго адносяцца шматлiкiя акты, граматы, дагаворы i статуты. Распаўсюджанню гэтага вiду пiсьменства садзейнiчаў той факт, што ў ВКЛ, у склад якога тады ўваходзiла Беларусь, беларуская мова стала дзяржаўнай. Буйнымi помнiкамi канцылярска-юрыдычнага пiсьменства з’яўляюцца: Метрыка ВКЛ, Статуты ВКЛ (1529, 1566, 1588гг.). У 16 i 17ст. на беларускай мове вялася дакументацыя ў гарадскiх управах, магiстратах i магдэбургiях, у гарадскiх, земскiх i замкавых судах, яна выкарыстоўвалася ў дыпламатычнай i прыватнай перапiсцы. Справавое пiсьменства было самым прагрэсiўным паводле адлюстравання рысаў жывой беларускай мовы.

Адно з вядучых месцаў па колькасцi вядомых помнiкаў i па разнастайнасцi жанраў пiсьменства эпохi беларускай народнасцi займае свецка-мастацкая лiтаратура. Самым старажытным i пашыраным жанрам з’яўляюцца летапiсы (Радзiвiлаўскi, летапiс Аўраамкi). У 16 i першай палове 17ст. афiцыйнае дзяржаўнае летапiсанне дапоўнiлася гiстарычнымi запiскамi мясцовага характару (Баркулабаўскi летапiс), мемуарнымi творамi («Гiстарычныя запiскi» Ф.М.Еўлашоўскага, «Дыярыуш» А.Фiлiповiча), перакладнымi воiнскiмi i рыцарскiмi раманамi i аповесцямi («Александрыя», «Аповесць пра Трою», «Аповесць пра Трышчана», «Аповесць пра Баву», «Гiсторыя пра Атылу»), перакладнымi хронiкамi («Хронiка» М.Стрыйкоўскага). Пералiчаныя арыгiнальныя i перакладныя творы адлюстроўваюць высокую ступень развiцця старабеларускай лiтаратурнай мовы, багацце i разнастайнасць яе выяўленчых сродкаў.

У канцы 18ст. ў вынiку трэцяга падзелу Рэчы Паспалiтай Беларусь была канчаткова далучана да Расiйскай імперыi. З гэтага часу афiцыйнай мовай на Беларусi стала руская. Аднак да 1830-х гадоў па-ранейшаму шырока ўжывалася i польская мова, якая захоўвалася ў справаводстве i школьным навучаннi, на ёй гаварылi i пiсалi польскiя i мясцовыя памешчыкi i арыстакраты.

Адсутнасць свайго нацыянальнага дзяржаўна-палiтычнага ўтварэння было галоўнай прычынай таго, што працэс складвання агульнай пiсьмова-лiтаратурнай нацыянальнай мовы адбываўся больш за стагоддзе: ад пачатку ХІХ ст. да 20-х гадоў ХХ ст. Паколькi ў значнай ступенi традыцыi старабеларускага пiсьменства аказалiся перарванымi, новая беларуская лiтаратурная мова (сучасная) узнiкала на народна-дыялектнай аснове.

Сярод найбольш раннiх помнiкаў беларускага пiсьменства вылучаюцца ананiмныя творы, з якiмi i звязана ўзнiкненне новай беларускай лiтаратуры i лiтаратурнай мовы: гутаркi «Праўда», «Вясна, голад, перапала», «Вось якi цяпер люд стаў», «Гутарка Данiлы са Сцяпанам», вершаванае апавяданне «Тэатр», парадыйна-сатырычныя паэмы «Энеiда навыварат» i «Тарас на Парнасе». Характэрныя рысы беларускай народнай гаворкi адлюстроўваюць i творы беларускiх пiсьменнiкаў першай паловы 19ст.: верш Паўлюка Багрыма «Зайграй, зайграй, хлопча малы», творы Яна Чачота, Яна Баршчэўскага, А.Рыпiнскага, В.Каратынскага, У.Сыракомлi i iнш. Найбольш буйной фiгурай гэтага часу з’яўляецца В.Дунiн-Марцiнкевiч, ад якога па сутнасцi пачынаецца шлях новай беларускай лiтаратуры. В.Дунiн-Марцiнкевiч свядома стаў апрацоўваць жывую мову беларускага народа, шукаць у ёй адпаведныя сродкi i прыёмы лiтаратурнага выказвання.

Як i многiя iншыя мовы свету, беларуская мова iснуе ў дзвюх разнавiднасцях: дыялектнай i лiтаратурнай.

Дыялектная мова – гэта мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворка – гэта мова аднаго цi некалькiх населеных пунктаў з аднатыпнымi моўнымi рысамi. Мясцовыя гаворкi распаўсюджаны толькi на пэўнай тэрыторыi, выкарыстоўваюцца звычайна ў вуснай форме. Гаворкi аб’ядноўваюцца ў дыялекты. На тэрыторыi Беларусi два дыялекты: паўночна-ўсходнi i паўднёва-заходнi, памiж якiмi вылучаюцца сярэднебеларускiя гаворкi, якiя з’яўляюцца пераходнымi. Кожны з дыялектаў мае свае асаблiвасцi ў лексiцы, фанетыцы, марфалогii, сiнтаксiсе, якiя адрознiваюць iх адзiн ад аднага i ад лiтаратурнай мовы. Напрыклад, лiтаратурнаму найменню калодзеж у паўднёва-заходнiм дыялекце адпавядае назва каварат, а ў паўночна-ўсходнiм – асвер.

Лiтаратурная мова – апрацаваная, упарадкаваная, унармаваная форма нацыянальнай мовы. Яна распаўсюджана на ўсёй тэрыторыi Беларусi, з’яўляецца сродкам зносiн у розных сферах жыцця беларускага народа. Для яе характэрна адзiнства, устойлiвасць, стабiльнасць, якiя забяспечваюцца цэлай сiстэмай нормаў.

Лiтаратурная норма – гэта ўзор або правiла, выпрацаванае грамадствам i зафiксаванае ў слоўнiках, граматыках, спецыяльных даведнiках. Афiцыйнае прызнанне нормы называецца яе кадыфiкацыяй. Змены нормаў адбываюцца нячаста, звычайна ў вынiку рэформаў або ўдакладненняў правапiсу.

Тэзісны план

1)Ля вытокаў беларускай мовы

2)Старажытнабеларуская лiтаратурная мова

3)Новая беларуская лiтаратурная мова

4)Разнавiднасцi беларускай мовы. Паняцце нормы. Сiстэма моўных нормаў

Заданне 2. Падабраць з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

Марфалагічная інтэрферэнцыя:

золотая медаль – залаты медаль;

взять под диктовку – ўзяць на дыктоўку

написанный текст – напісаны тэкст

комиссия по подведению результатов – камісія па падвядзенні вынікаў

два новых объекта – два новыя аб’екты

рекламные растяжки – рэкламныя расцяжкі

функциональный комплекс– функцыянальны комплекс

до чемпионата по хоккею – да чэмпіянату па хакеі

на российский кредит – на расійскі крэдыт

под российское атомное топливо – пад расійскае атамнае паліва.

Сінтаксічнай інтэрферэнцыя:

костюм сына – сынов костюм

пойти за водой – пайсці па ваду

смеяться над соседом – смяяцца з суседа

благодарить папу – дзякаваць папе

жениться на Оле – ажаніцца з Олей

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна–справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна–стылявой прыналежнасці.

Публіцыстычны стыль: прэс–канферэнцыя, пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, надзвычайнае здарэнне.

1) 25 верасня ў будынку РУП “Белтэлекам” адбылася прэс–канферэнцыя, прысвечаная тэме "Перспектывы развіцця сувязі".

2) Прэзідэнтам Беларусі і Расіі ўдалося знайсці рашэнне па многіх пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння.

3) Надзвычайнае здарэнне ў мінулую суботу было зафіксавана ў гандлёвым цэнтры “Беларусь”.

Навуковы стыль: электрарухавік, ІЧ–сігнал, асаблівасць паўправаднікоў.

1) Магнітнае поле ў электрарухавіку ствараецца альбо з дапамогай апалых магнітаў, альбо ўзбуджальнымі абмоткамі, якія абцякаюцца токамі.

2) Павышэнне прыярытэту працэсу драйвера вышэй нармальнага прыводзіць да таго, што ІЧ–сігнал, які выпраменьвае пульт, вызначаецца больш устойліва, але разам з тым гэта замаруджвае работу АС.

3) Асаблівасцю паўправаднікоў з'яўляецца моцная залежнасць іх электраправоднасці ад тэмпературы, колькасці прымешак, светлавога і іянізавальнага выпраменьвання.

Афіцыйна–справавы стыль: зарэгістраваць, плацёжнае даручэнне, адказнасць за эканамічныя правапарушэнні.

1) Неабходна зарэгістраваць вашу заяву да 12 студзеня 2011 года.

2) Плацёжнае даручэнне аб унясенні платы за рэгістрацыю будзе выдадзена пазней.

3) Грамадзяне рэспублікі Беларусь, якія ўчынілі эканамічныя правапарушэнні, нясуць адказнасць на падставе адпаведных актаў заканадаўства.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 славазлучэнняў ( ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

1)Телефон – тэлефон: сродак камунікацыі, які перадае і атрымлівае гук, галоўным чынам — чалавечае маўленне.

2)Факс – факс: факсімільнае сувязь – тэлекамунікацыйная тэхналогія перадачы малюнкаў электрычнымі сігналамі. Гістарычна уключалася ў склад тэлеграфнай сувязі і з'яўляецца разнастайнасцю электрасувязі.

3)Фотоаппарат – фотаапарат: прылада для атрымання і фіксацыі нерухомых малюнкаў матэрыяльных аб'ектаў пры дапамозе святла.

4)Видеозапись – Відэазапіс: электронная тэхналогія запісу візуальнай інфармацыі, прадстаўленай у форме відэасігналу або лічбавага струменя відэададзеных

5)Флеш–карта – флэш–карта: кампактнае электроннае запамінальная прылада, якое выкарыстоўваецца для захоўвання лічбавай інфармацыі.

6)Телевизор – тэлевізар: электронная прылада для прыёму і адлюстравання выявы і гуку, перадаюцца па бесправадных каналах або па кабелі

7)Проектор – праектар: аптычны прыбор, прызначаны для стварэння сапраўднага малюнка плоскага прадмета невялікага памеру на вялікім экране.

8)Плеер – плэер: пераноснае гука–і відэаўзнаўляльная прылада.

9)Джойстик – джойсцік: прылада ўводу інфармацыі, якое ўяўляе сабой Качан у двух плоскасцях ручку

10)Наушники – навушнікі: прылада для персанальнага праслухоўвання музыкі.

11)Диктофон – дыктафон: прылада для гукапісу мовы з мэтай яе наступнага праслухоўвання і транскрыбавання.

12)Микрофон – мікрафон: электраакустычны прыбор, Ператвараць гукавыя ваганні ў ваганні электрычнага току, прылада ўводу.

13)Компьютер – камп'ютар: машына, якая апрацоўвае дадзеныя згодна са спісам інструкцый.

14)Интернет – інтэрнет: глабальная тэлекамунікацыйная сетка інфармацыйных і вылічальных рэсурсаў.

15)Компьютерная программа – камп'ютарная праграма: паслядоўнасць інструкцый, прызначаных для выканання прыладай кіравання вылічальнай машыны.

16)Процессор – працэсар: электронны блок альбо інтэгральная схема, якая выконвае машынныя інструкцыі, галоўная частка апаратнага забеспячэння кампутара ці праграмуемага лагічнага кантролера.

17)Видеокарта – відэакарта: электронная прылада, пераўтвараюць графічны вобраз, які захоўваецца, як змесціва памяці кампутара, у форму, прыдатную для далейшага высновы на экран манітора.

18)Принтер – прынтэр: перыферыйнае прыладу кампутара, прызначанае для перакладу тэксту або графікі на фізічны носьбіт

19)Операционная система (ОС) – аперацыйная сістэма (АС): камп'ютэрная праграма, якая кіруе апаратнымі і праграмнымі рэсурсамі камп'ютара.

20)Клавиатура – клавіятура: камплект размешчаных у пэўным парадку рычагоў–клявішаў ў якога–небудзь механізму для кіравання якой–небудзь прыладай або для ўводу інфармацыі.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў), па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі –ущ– (–ющ–), –ащ– (–ящ–), –ем– (–им–) перакладзіце яго на беларускую мову.

Операцио́нная систе́ма (ОС) – комплекс управляющих и обрабатывающих программ, которые, с одной стороны, выступают как интерфейс между устройствами вычислительной системы и прикладными программами, а с другой стороны — предназначены для управления устройствами, управления вычислительными процессами, эффективного распределения вычислительных ресурсов между вычислительными процессами и организации надёжных вычислений. Это определение применимо к большинству современных операционных систем общего назначения.

В логической структуре типичной вычислительной системы операционная система занимает положение между устройствами с их микроархитектурой, машинным языком и, возможно, собственными микропрограммами – с одной стороны – и прикладными программами с другой.

Разработчикам программного обеспечения операционная система позволяет абстрагироваться от деталей реализации и функционирования устройств, предоставляя минимально необходимый набор функций.

В большинстве вычислительных систем операционная система является основной, наиболее важной частью системного программного обеспечения. С 1990–х годов наиболее распространёнными операционными системами являются системы семейства Microsoft Windows и системы класса UNIX.

Перевод:

Аперацыйная сістэма, (АС) – комплекс кіраўнікоў і апрацоўчых праграм, якія, з аднаго боку, выступаюць як інтэрфейс паміж прыладамі вылічальнай сістэмы і прыкладнымі праграмамі, а з другога боку – прызначаны для кіравання прыладамі, кіравання вылічальнымі працэсамі, эфектыўнага размеркавання вылічальных рэсурсаў паміж вылічальнымі працэсамі і арганізацыі надзейных вылічэнняў. Гэта вызначэнне дастасавальна да большасці сучасных аперацыйных сістэм агульнага прызначэння.

У лагічнай структуры тыповай вылічальнай сістэмы аперацыйная сістэма займае становішча паміж прыладамі з іх микроархитектурой, машынным мовай і, магчыма, уласнымі прашыўка – з аднаго боку – і прыкладнымі праграмамі з другога.

Распрацоўнікам праграмнага забеспячэння аперацыйная сістэма дазваляе абстрагавацца ад дэталяў рэалізацыі і функцыянавання прылад, падаючы мінімальна неабходны набор функцый.

У большасці вылічальных сістэм аперацыйная сістэма з'яўляецца асноўнай, найбольш важнай часткай сістэмнага праграмнага забеспячэння. З 1990–х гадоў найбольш распаўсюджанымі аперацыйнымі сістэмамі з'яўляюцца сістэмы сямейства Microsoft Windows і сістэмы класа UNIX.

Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па спецыяльнасці

Анатацыя да часткі 3 падручніка Логіка. Аўтар: Малыхіна Г. І. Выдавецтва: Мн:. Вышэйшая школа Год: 2002 Старонак: 240с.

У частцы 3 гаворыцца пра меркаваньні. У парагрофе падрабязна апісана тэма, там гаворыцца пра простых і складаных меркаваннях, іх адукацыі, відах і структуры меркаванні. У канцы парагрофа ёсць кантрольныя пытанні для замацавання тэмы.

Параграф носіць навуковы характар разлічаны на студэнта БДУІРа.

Заданне 7. Напішыце адзін асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, рапіска) і адзін справавы ліст (ліст–запытанне, ліст–просьба, ліст–прапанова, ліст–напамін, ліст–запрашэнне, суправаджальны ліст).

Заява

Прашу прыняць мяне на працу па тэрміновым працоўнаму дагавору на пасаду намеснік дырэктара з акладам, згодна з штатнага распісання, выпрабавальным тэрмінам 1 месяц з 17 верасня 2012 г.

(дата подпіс ініцыялы)

ліст – просьба

У сувязі з планаваннем адкрыцця сеткі фітнес–цэнтраў у вашым горадзе просім Вас паведаміць пра гатоўнасць правядзення для нас дадатковага даследавання лакальнага рынка спартыўна–аздараўленчых паслуг па цэнавай і асартыментнай палітыцы клубаў.

(дата подпіс ініцыялы)