Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Кр #1. 10 вариант

.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
64.51 Кб
Скачать

Кантрольная работа №1

па беларускай мове

Факультэта завочнага навучання

Спецыяльнасці: ІТіКўТС

студэнта гр. №002401

Шыхаўца Валерыя Аляксандравiча

Варыянт 10

Варыянт 10

Заданне 1

Размяркуйце словы па группах, карыстаючыся наступнай таблiцай:

Горад, лексікалогия, вясна, дысплей, два, чукі, кабак, кулісы, нелапы, браузер, галуза, праца, гіпатэнуза, файл, будаваць, дзіця, дыферэнцыял

Агульнаўжывальныя

Абмежаванага ўжытку

дыялектныя

спецыяльныя

жаргонныя

горад

вясна

два

кабак

кулісы

праца

файл

будаваць

дзіця

нелапы

галуза

лексікалогія

дысплей

браузер

гіпатэнуза дыферэнцыял

чукі

Заданне 2

Прывядзіце прыклад навуковага тэксту. Выявіце

а) тыповыя лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі гэтага тэксту (абстрактныя назоўнікі, назоўнікі роднага склону, зваротныя дзеясловы, неасабовыя-прэдыкатыуныя словы, аддеяслоуныя назоунікі);

б) тыповыя лексіка-сінтаксічныя канструкцыі.

Транзістар— трохэлектродны паўправадніковы электронны прыбор, у якім ток у ланцугу двух электродаў кіруецца трэцім электродам. Кіраванне тока ў выходным ланцугу ажыццяўляецца за кошт змянення уваходнага току (у біпалярным транзістары), або уваходнага напружання (у палявым транзістары). Невялікае змяненне ўваходных велічынь можа прыводзіць да істотна большага змянення выходнага напружання і току. Гэтая узмацняльная якасць транзістараў выкарыстоўваецца ў аналагавай тэхніцы (аналагавыя ТБ, радыё, сувязь і г. д.). У наш час у аналагавай тэхніцы дамінуюць біпалярныя транзістары. Іншым важнейшым ужываннем транзістараў з'яўляецца лічбавая тэхніка (логіка, памяць, працэсары, камп’ютары, лічбавая сувязь і г. д.).

Уся сучасная лічбавая тэхніка заснавана на МАП (метал-аксід-паўправаднік) транзістарах (МАПТ). Часам іх называюць МДП (метал-дыэлектрык-паўправаднік) транзістары. Транзістары вырабляюцца ў рамках інтэгральнай тэхналогіі на адным крамянёвым крыштале (чыпе) і з'яўляюцца элементарнай часткай для пабудовы памяці, працэсара, логікі і г. д. Памеры сучасных МАПТ састаўляюць ад 130 до 45 нм. На адным чыпе (звычайна памерам 1—2 см²) змяшчаюцца сотні мільёнаў МАПТ. На працягу 60 год адбываецца змяншэнне памераў (мініятурызацыя) МАПТ і павелічэння іх колькасці на адным чыпе (ступень інтэграцыі), у бліжэйшыя гады чакаецца павелічэнне ступені інтэграцыі да мільярдаў транзістараў на чыпе. Памяншэнне памераў МАПТ прыводзіць таксама да павелічэння хуткадзейнасці працэсараў (тактавай частаты).

а) тыповыя лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі гэтага тэксту:

ток двух электродаў

за кошт змянення

змяненне велічынь

ў рамках інтэгральнай тэхналогіі

часткай для пабудовы памяці

памяншэнне памераў

кіруецца

ажыццяўляецца

выкарыстоўваецца

з'яўляецца

змяшчаюцца

напружання

змяншэнне

павелічэння

б) тыповыя лексіка-сінтаксічныя канструкцыі:

трохэлектродны паўправадніковы электронны прыбор

уваходнага напружання

інтэгральнай тэхналогіі

хуткадзейнасці працэсараў

тактавай частаты

ў аналагавай тэхніцы (аналагавыя ТБ, радыё, сувязь і г. д.)

Транзістар— трохэлектродны паўправадніковы электронны прыбор, у якім ток у ланцугу двух электродаў кіруецца трэцім электродам.

Заданне 3

Вызначце стыль тэксту на прыкладзе прыведзенных сказаў. Знайдзіце моўныя памылкі,падкрэсліце іх. Запішыце правільны варыянт.

Камп’ютар гэта ўніверсальны прыбор для перелапачвання інфармацыі. Але ж сам па сабе камп’ютэр з’яўляецца проста скрыняй з наборам электронных схем. Ён не валодае ведамі ні ў адной галіне свайго скарыстання. Усе гэтыя веды - у праграмах …

Камп’ютар гэта ўніверсальны прыбор для перапрацоўкі інфармацыі. Але ж сам па сабе камп’ютэр з’яўляецца проста скрыняй з наборам электронных схем. Ён не валодае ведамі ні ў адной сферы свайго ужывання. Усе гэтыя веды - у праграмах…

Стыль тэксту: публіцыстычны

Заданне 4

Прывядзіце прыклад любога навуковага тэксту (пажадана па Вашай спецыяльнасці). Сфармулюйце і запішыце тэзісы, якія будуць адпавядаць зместу тэксту

Цэнтральны працэсар

Цэнтральны працэсар – частка камп'ютарнай сістэмы, якая выконвае інструкцыі праграм, і з'яўляецца асноўным элементам, які выконвае функцыі камп'ютара. Цэнтральны працэсар паслядоўна выконвае кожную інструкцыю праграмы для ажыццяўлення асноўных арыфметычных, лагічных і аперацый ўводу/вываду.

Раннія працэсары спецыяльна распрацоўвалі як частку буйнейшага, часам адзінага ў сваім родзе, камп'ютара. Аднак, гэты дарагі метад праектавання карыстальніцкіх працэсараў для канкрэтнага прымянення ў значнай ступені саступіў месца распрацоўцы працэсараў масавай вытворчасці, якія зроблены для адной або некалькіх мэтаў. Гэта тэндэнцыя стандартызацыі ў цэлым пачалося ў эпоху дыскрэтных транзістарных мэйнфрэймаў і міні-ЭВМ, і хутка паскорылася з распаўсюджаннем інтэгральных схем. Інтэгральныя схемы далі магчымасць распрацоўваць больш складаныя працэсары, і вырабляць іх з тэхналагічнымі допускамі парадку нанаметраў.

Мініяцюрызацыя і стандартызацыя працэсараў павялічылі прысутнасць гэтых лічбавых прылад у сучасным жыцці далёка за межы спецыялізаванага ўжывання выдзеленых вылічальных машын. Сучасныя мікрапрацэсары прысутнічаюць у цэлым шэрагу рэчаў, ад аўтамабіляў да мабільных тэлефонаў і цацак для дзяцей.

Тэзісы:

Цэнтральны працэсар – азначэнне і яго функцыі.

Паляпшэнне і змяненне выгляда і функцый цэнтральнага працэсара з цягам часу.

Як паляпшэнне працэсараў паўплывала на іх распаўсюджванне ў жыцці людзей.

Заданне 5

Знайдзіце памылкі ў тэксце, выпраўце іх. Запішыце правільны варыянт.

Аўтаматызаваная сістэма кіравання складаецца з комплекса узаемазвязаных падсістэм. Выдзяленне падсістэм ужыццяўляецца ў суадносінах з іх спецыфічнымі рысамі па функцыянальным, структурна-арганізацыйным і іншым прыкметам. Пры гэтым у АСК выдзяляюцца функцыянальная і забяспечвальная часткі. Функцыянальная частка падзяляецца на падсістэмы ў выніку яе дэкампазіцыі ў адпаведнасці з выкананымі функцыямі. Забяспечвальная частка з’яўляецца базай для стварэння і работы функцыянальных падсістэм.

Заданне 6

Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Знайдзіце ў перакладзе месцы магчымай інтэрферэнцыі. Вызначце від энтэрферэнцыі. Выпішыце тэрміны.

Калі вы маеце досвед працяглай працы з ПК, тады, магчыма, ужо сутыкаліся з камп’ютарнымі вірусамі ці хаця б чулі пра іх. Камп’ютарны вірус – гэта праграма, якая вырабляе ў вашым ПК дзеяння, у якіх вы не маеце патрэбу і пра якія вы не здагадваецеся. Галоўнай яе асаблівасцю з’яўляецца здольнасць да “размнажэння”, г.зн. да стварэння мноства гатовых да далейшай працы “экзэмпляраў” віруса.

Камп’ютарныя вірусы, якія з’яўляюцца спачатку нявіннай забаўкай нудных праграмістаў, сёння сталі сапраўднай бядою для карыстальнікаў ПК: колькасць і тыпы такіх праграм растуць з жахлівай хуткасцю, а самі вірусы ў шэрагу выпадкаў набылі вельмі непрыемныя ўласцівасці – некаторыя з іх здольныя знішчыць файлавую структуру дыскаў з усімі катастрафічнымі для карыстальніка вынікамі.

У літаратуры апісваецца беспрэцэндэнтны выпадак, калі вірус за тры дні (з 2 па 4 лістапада 1988г.) вывеў з ладу фактычна ўсю камп’ютарную сетку ЗША. Былі паралізаваны камп’ютары агенства нацыянальнай бяспекі, стратэгічнага камандавання ВПС ЗША, лакальныя сеткі ўсіх буйных універсітэтаў і даследніцкіх цэнтраў. Толькі ў апошні момант атрымалася выратаваць сістэму кіравання лётам касмічных караблёў Шатл.

Становішча было настолькі сур’ёзным, што да расследвання неадкладна прыступіла ФБР. Вінаватым катастрофы, якая прычініла шкода больш за 100 мільёнаў долараў, аказаўся студэнт выпускнога курса Карнэлскага ўніверсітэта Р. Морыс, які прыдумаў досыць хітрую разнастайнасць віруса. Ён быў выключаны з універсітэта з правам аднаўлення праз год і прысуджаны судом да выплаты штрафу ў 270 тысяч долараў і тром месяцам турэмнага зняволення.

Марфалагічная інтэрфірэнцыя:

працяглай, сутыкаліся, вашым, не здагадваецеся, галоўнай, далейшай, нявіннай, карыстальнікаў, дыскаў, апісваецца, беспрэцэндэнтны, дні, стратэгічнага, ўсіх, універсітэтаў, цэнтраў, расследвання, выключаны, правам, штрафу

Сінтаксічная інтэрфірэнцыя:

з, у, да, за

Тэрміны:

ПК- персанальны камп’ютар

камп’ютарны вірус

файлавую структуру дыскаў

камп’ютарная сетка

Соседние файлы в предмете Белорусский язык