Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Контрольная работа, ФЗО по Бел. яз., 1 курс

.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
55.3 Кб
Скачать

Заданне 1.

Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

Тэзісны план.

  1. Шлях развіцця мовы абумоўліваецца асаблівасцямі гісторыі, жыцця народа.

  2. Першы перыяд (Х – ХІVстст.) - агульнаславянскі перыяд.

  3. Другі перыяд існавання беларускай літаратурнай мовы ахоплівае ХІV – ХVІІІстст. – старажытнабеларускі перыяд.

  4. Трэці перыяд развіцця беларускай літаратурнай мовы пачынаецца з ХІХ стагоддзя і доўжыцца па наш час. Гэта перыяд новай сучаснай літаратурнай мовы.

  5. Нашым народам створаны адзін з найбагацейшых у Еўропе фальклор і адметнае беларускае пісьменства, якія ўяўляюць сабой духоўную каштоўнасць сусветнага маштабу.

Мова – жывая грамадская з’ява. Шлях развіцця яе абумоўліваецца асаблівасцямі гісторыі, жыцця народа.

Узнікненне і фарміраванне беларускай мовы адбывалася у непарыўнай сувязі з гісторыяй усяго славянства.

Першы перыяд (Х – ХІVстст.)- агульнаславянскі перыяд. Гэта час існавання і развіцця старажытнарускай, ці старажытнаўсходнеславянскай, літаратурнай мовы. На гэты час не было кнігадрукавання, таму ўсе пісьмовыя помнікі з’яўляюцца рукапіснымі. Да нашага часу захавалася каля тысячы разнастайных рукапісаў гэтага перыяду, палова з якіх прыпадае на ХІVст.

Другі перыяд існавання беларускай літаратурнай мовы ахоплівае ХІV – ХVІІІст.ст. – старажытнабеларускі перыяд. Храналагічна дадзены перыяд супадае з утварэннем і далейшым развіццем беларускай народнасці ў складзе Вялікага княства Літоўскага, у якім землі сучаснай Беларусі складалі асноўную частку яго тэрыторыі. Мову гэтага перыяду прынята называць старажытнабеларускай, або старабеларускай. Яна сфарміравалася ў ХІV – ХVстст. На аснове ўсходнеславянскай літаратурнай мовы, якая пад уплывам вуснай народна-дыялектнай мовы ўсё больш набывала выразныя беларускія асаблівасці. У ХVІст. старажытная беларуская мова дасягае найвышэшай ступені свайго развіцця і выступае ўжо як асобная славянская мова, якая адрозніваецца і ад агульнаславянскай, і ад іншых тагачасных славянскіх моў.

Трэці перыяд развіцця беларускай літаратурнай мовы пачынаецца з ХІХ стагоддзя і доўжыцца па наш час. Гэта перыяд новай сучаснай літаратурнай мовы, якая ўзнікла, у адрозненні ад амаль усіх астатніх славянскіх моў, без прамой сувязі з папярэднімі кніжнымі традыцыямі на аснове сярэднебеларускіх народных гаворак. Славуты зямляк, знакаміты польскі паэт Адам Міцкевіч называў беларускую мову самай чыстай і багатай з усіх славяскіх моў.

Нашым народам створаны адзін з найбагацейшых у Еўропе фальклор і адметнае беларускае пісьменства, дзе прадстаўлены арыгінальны светапогляд беларусаў, адлюстраваныя на пісьме светаадчуванне і бачаннне навкольнага жыцця, якія ўяўляюць сабой духоўную каштоўнасць сусветнага маштабу, бо не паўтараюць іншыя літаратуры і фальклор, не прыпадабняюцца да іх.

Заданне 2.

Прыклады марфалагічнай інтэрферэнцыі:

Р.скл. М.скл.

Вінаграду – винограда; На алені – на олене;

Мёду – мёда; Аб жэмчугу – о женчуге;

Фіналу – финала; Пры арбітру – при орбитре;

Краю – края; У музеі – в музее;

Абеду – обеда. У шалашы – в шалаше.

Прыклады сінтаксічнай інтэрферэнцыі:

Паехаць да брата – поехать к брату;

Бачыць на свае вочы – видеть своими глазами;

Больш за сорак гадоў – более сорока лет;

Пісаць да сяброўкі - писать подруге;

Вышэйшы за яго – выше его.

Заданне 3.

  1. Чарговая гульня – публіцыстычны стыль.

У мінулы аўторак адбылася чарговая гульня чэмпіяната вобласці па футболе.

  1. Інтэрферэнцыя святла – навуковы стыль.

Інтэрферэнцыя святла – нелінейнае складанне інтэнсіўнасцей дзвюх або некалькіх светавых хваль.

  1. Працоўны дагавор - афіцыйна-справавы стыль.

Работнік мае права скасаваць працоўны дагавор, заключаны на неабмежаваны тэрмін, папярэдзіўшы аб гэтым наймальніка пісьмова за адзін месяц.

Заданне 4.

  1. Множество – мноства;

Сукупнасць элементаў, якія характарызуюцца агульнымі прыметамі.

  1. Нулевой вектор – нулявы вектар;

Вектар, у якога пачатак супадае з яго канцом.

  1. Магнитная индукцыя - магнітная індукцыя;

Вектарная велічыня, якая з’яўляецца сілавой характарыстыкай магнітнага поля.

  1. Хаб – хаб;

Сеткавая прылада, прызначаная для аб’яднання некалькіх прылад Ethernet у агульны сегмент сеткі.

  1. Синхронизация – сінхранізацыя;

Працэс прывядзення да адзінаго значэння аднаго ці некалькіх параметраў розных аб’ектаў.

  1. Интернет – інтэрнэт;

Сусвестаня сістэма аб’яднання кампьютарных сетак, пабудаваных на выкарыстанні IP пратаколаў і маршруцізацыі пакетаў дадзеных.

  1. Оперативная пам'ять - аператыўная памяць ;

Энергазалежная частка сістэмы кампьютарнай памяці, у якой часова захоўваюцца дадзеныя і каманды, неабходныя працэсару для выканання ім аперацый.

  1. Дэмантаж – демонтаж;

Разборка машын, станкоў, абсталявання для рамонту ці перамяшчэння куды-небудзь.

  1. Электрод – электрод;

Праваднік, праз які электрычны ток уводзіцца ў вадкасць або газ.

  1. Сетевая технология – сеткавая тэхналогія;

Спосаб апісання канфігурацыі сеткі, схема размяшчэння і злучэння сеткавых прылад.

  1. Магнетизм –магнетызм;

Форма ўзаемадзеяння элементарных зарадаў, якія рухаюцца, ажыццяўляецца на адлегласці з дапамогай магнітнага поля.

  1. Антенна – антэна;

Прылада для вылучэння і прыёму радыёхваль.

  1. Кабель – кабель;

Канструкцыя з некалькіх правадоў, скручаных разам, у адзінай абалочцы, ізаляцыі і брані.

  1. Оператор –аператар;

Спецыяліст, які кіруе работай складанага абсталявання або ўстаноўкі.

  1. Радиосвязь -радыёсувязь;

Разнавіднасць бесправадной сувязі, пры якой у якасці сігнала выкарыстоўваюцца радыёхвалі, якія свабодна распаўсюджваюцца ў прасторы.

  1. Дифрагция волн -дыфракцыя хваль;

З’ява, якую можна разглядаць як адхіленне ад законаў геаметрычнай оптыкі пры распаўсюджванні хваль.

  1. Сервер – сервер;

Камп’ютар, у якого больш высокая сеткавая актыўнасць.

  1. Зазямленне – заземление;

Электрычнае злучэнне якой-небудзь кропкі электрычнай сеткі з прыстасаваннем зазямлення.

  1. Электрон – электрон;

Элементарная часціца рэчыва, якая мае адмоўны электрычны зарад.

  1. Электрод – электрод;

Праваднік, праз які электрычны ток уводзіцца ў вадкасць або газ.

Заданне 5.

Звуковые волны могут служить примером колебательного процесса. Всякое колебание связано с нарушением равновесного состояния системы и выражается в отклонении её характеристик от равновесных значений с последующим возвращением к исходному значению. Для звуковых колебаний такой характеристикой является давление в точке среды, а её отклонение — звуковым давлением

Если произвести резкое смещение частиц упругой среды в одном месте, например, с помощью поршня, то в этом месте увеличится давление. Благодаря упругим связям частиц давление передаётся на соседние частицы, которые, в свою очередь, воздействуют на следующие, и область повышенного давления как бы перемещается в упругой среде. За областью повышенного давления следует область пониженного давления, и, таким образом, образуется ряд чередующихся областей сжатия и разряжения, распространяющихся в среде в виде волны. Каждая частица упругой среды в этом случае будет совершать колебательные движения.

Гукавыя хвалі могуць служыць прыкладам вагальнага працэсу. Усякае ваганне звязана з парушэннем раўнавагавага стану сістэмы і выяўляецца ў адхіленні яе характарыстык ад раўнавагавых значэнняў з наступным вяртаннем да зыходнага значэння. Для гукавога вагання такой характарыстыкай з'яўляецца ціск у пункце асяроддзя, а яе адхіленне - гукавым ціскам.

Калі зрабіць рэзкае зрушэнне часціц пругкага асяроддзя ў адным месцы, напрыклад, з дапамогай поршня, то ў гэтым месцы павялічыцца ціск. Дзякуючы пругкім сувязям часціц ціск перадаецца на суседнія часціцы, якія, у сваю чаргу, уздзейнічаюць на наступныя, і вобласць павышанага ціску як бы перамяшчаецца ў пругкім асяроддзі. За вобласцю павышанага ціску знаходзіцца вобласць паніжанага ціску, і, такім чынам, утвараецца шэраг абласцей сціскання і разрадкі, якія чаргуюцца і распаўсюджваюцца ў асяродзі ў выгладзе хвалі. Кожная часціца пругкага асяроддзя ў гэтым выпадку будзе ўтвараць ваганні.

Заданне 6.

Анатацыя да главы 2 § 2 “Матрыцы” зборніка задач па матэматыцы для ВТНУ пад агульнай рэдакцыяй А.В. Яфімава, А.С Паспелава –Масква, Выдавецтва Фізіка-матэматычнай літаратуры, 2001.

У главы 2 § 2 разгледжаны паняцце матрыцы, аперацыі над матрыцамі, мнагачлены ад матрыц, пераўтварэнне матрыцы, метады вылічэння зваротнай матрыцы. Прыведзены прыклады выканання заданняў.

Заданне 7.

Дырэктару УП “Хваля”

Раманоўскаму А.В

Лапень Т.А., тэхніка

якая пражывае по адрасу:

г. Мінск, вул Ангарская, д 36

тел 234 67 56

заява

28.07.2011

Прашу даць мне штогодні аплачваемы водпуск з 10 по 19 жніўня 2011г. тэрмінам на 10 каляндарных дзён.

28 ліпеня 2011 Лапень

Ліст-напамін

Дырэктару УП ”Хваля”

Радкевічу А.В.

Нагадваем, што паводле дамовы № 195 ад 12.03.2011 Ваша прадпрыемства павінна было скончыць мантаж абсталявання да 12.09.2011 Прапануем завяршыць прадугледжаныя дагаворам работы да 20.09.2011

У адваротным выпадку будзем вымушаны ўвесці санкцыі за парушэнне ўмоў дагавора.

Кіраўнік прадпрыемства ___________ А.А. Філатаў

(подпіс) (расшыфроўка подпісу)

Новікаў 235 67 89