Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

КР1 бел яз ИСИТ

.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
54.78 Кб
Скачать

Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце яго тэзісны план: 1. Паходжанне беларускай мовы. 2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы. 3. Беларуская мова сярод іншых моў свету. 4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі. 5. Беларуская мова ў XX стагоддзі.

Беларуская мова ў XX стагоддзі. Каб асэнсаваць стан і месца беларускай мовы ў XX стагоддзі, неабходна звырнуцца да яе гісторыі. У далёкія ад нас часы беларускія землі насялялі народы розных сацыяльных і этнічных груп, звязаных з адметнымі культурнымі асаблівасцямі і веравызнаннямі, але дзяржаўнай стала беларуская, зацверджаная Статутам ВКЛ 1566 года. На гэта не аказала рашаючага ўплыву забарона яе ў справаводстве Варшаўскім сеймам 1696 года, калі тэрыторыя беларусі знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай, і ўваходжанне беларускіх земляў у Расійскую імперыю (пасля трох падзелау РП: 1772 года, 1793 года і 1795 года). У вусным маўленні беларускай мовай карысталіся ўжо ў XIII стагоддзі, а ў літаратурна-пісьмовы ўжытак яна ўвайшла з XIV стгоддзя. Новую эру ў моўнай патрэбнасці простага народа адкрывае біблейская традыцыя, паводле якой беларускі першадрукар францішак Скарына канстатаваў: “Чалавек жыве не толькі хлебам або лекамі, але больш за ўсё ўсякім словам” (Апостал). Слова як моўная адзінка здаўна выражала і выражае паняцці рознага зместу (прадметы, працэсы, з’явы), а ў шырокім значэнні мова - сродак зносін паміж людзьмі. Няма патрэбы апісваць стан беларускай мовы ў розныя перыяды яе ўнутраннага развіцця і функцыянальнага развіцця ў залежнасці ад лінгвістычных і экстралінгвістычных фактараў. Важна адзначыць перавагу стану беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму, калі ў межах Беларусі ўжываюцца дзве дзяржаўныя мовы - беларуская і руская. У сувязі з павевам часу першапачаткова ў нас была намечана паскораная праграма ўжывання беларускай мовы як дзяржаўнай у розных сферах жыцця і дзейнасці народа. беларуская мова стала набываць другое жыццё, асабліва пасля прыняцця Закону “Аб мовах у Беларускай ССР” (1990 год), у якім адпаведна з Канстытуцыяй БССР яна была афіцыйна прызнана і ўзаконена дзяржаўнай мовай у рэспубліцы. Узрастаючы інтарэс да беларускай мовы ў Беларусі патрабаваў ад грамадства, каб беларусістыка займала больш ганаровае і прэстыжнае месца ў параўнанні з яе становішчам да перыяду галоснасці і перабудовы. Улады пачалі размаўляць на беларускай мове… На жаль, гэтыя моманты не знайшлі свайго паслядоўнага адлюстравання ў свядомасці беларусаў у цэлым. Пасля рэферэндуму 14 мая 1995 года грамадская думка выказала жаданне прызнаць у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы - рускую і беларускую. За беларускую літаратурную мову цяпер сталі прымаць і так званую “трасянку”, і, наадварот, рускай мовай многія выхваляюцца, нярэдка парушаючы яе культурныя дасягненні. Такія дэкларатыўныя з’явы адносна існавання ў Беларусі дзвюх дзяржаўных моў не даюць станоўчых вынікаў, бо тыя, хто ўчора дамагаўся беларускай мовы, а сёння рускай, памятаюць яе (беларускай мовы) лёс у розныя гістарычныя перыяды, калі на беларускіх землях было пяцімоўе (ужываліся польская, лацінская, царкоўна-славянская, беларуская і руская мовы), пазней была то моўная паланізацыя, то русіфікацыя. Для таго, каб сталі рэальнымі перспектывы развіцця беларускай літаратурнай мовы і яе культурнай ролі ў беларускім грамадстве, трэба перш за ўсё вызначыць яе моўную аснову з улікам ўласнай моватворчасці, сувязі і ўзаемаддзеяння з іншымі славянскімі і неславянскімі мовамі. Здавалася б, што беларуская мова сёння павінна прадаўжаць сваю ранейшую традыцыю, калі яна паводле пастановы Статута ВКЛ 1566 года была прызнана дзяржаўнай мовай. На жаль, абвяшчэнне ў нас дзвюхмоўе парушаецца. Пра гэту тэндэнцыю вышэйшыя улады не кажуць услых, а факты - упартая рэч: ідзе скарачэнне беларускіх школ за кошт павелічэння рускіх, не праводзіцца і беларусізацыя ў вышэйшых навучальных устанровах рэспублікі Беларусь… Моўная сітуацыя ў Беларусі ўскладняецца і тым, што значная частка беларускай моладзі захапляецца вывучэннем замежных моў - англійскай, нямецкай, французскай і іншымі, забываючы ці ігнаруючы родную мову. Для ўзняцця прэстыжу беларусукай мовы неабходна перш за ўсё на дзяржаўным узроўні ўсвядоміць, што мова - гэта форма культуры, якой ганарыўся і ганарыцца кожны народ у розныя гістарычныя перыяды. Для ажыццяўлення прагрэсіўных крокаў у засваенні і ўдасканаленні роднай мовы на народна-нацыянальнай моўнай аснове неабходна засвоіць папярэднюю моўную спадчыну беларускай мовы.

Тэзісны план Беларуская мова ў XX стагоддзі 1. Каб асэнсаваць стан і месца беларускай мовы ў XX стагоддзі, неабходна звырнуцца да яе гісторыі. 2. Слова як моўная адзінка выражае паняцці рознага зместу (прадметы, працэсы, з’явы), а ў шырокім значэнні мова - сродак зносін паміж людзьмі. 3. Беларуская мова стала набываць другое жыццё, пасля прыняцця Закону “Аб мовах у Беларускай ССР” (1990 год). 4. Пасля рэферэндуму 14 мая 1995 года грамадская думка выказала жаданне прызнаць у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы - рускую і беларускую. 5. З’явы адносна існавання ў Беларусі дзвюх дзяржаўных моў не даюць станоўчых вынікаў. 6. Для развіцця беларускай літаратурнай мовы і яе культурнай ролі ў беларускім грамадстве, трэба вызначыць яе моўную аснову з улікам ўласнай моватворчасці, сувязі і ўзаемаддзеяння з іншымі славянскімі і неславянскімі мовамі. 7. Мова - гэта форма культуры, якой ганарыўся і ганарыцца кожны народ у розныя гістарычныя перыяды.

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалогічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіначнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

Марфалагічная інтэрферэнцыя (родны склон): амплитуд тока - амплітуд току; резонанс напряжения - рэзананс напругу; теория волновода - тэорыя хвалявода; каскад радиоприёмника - каскад радыёпрыемника; действия ума - дзеянні розуму.

Марфалагічная інтэрферэнцыя (месны склон): говорить о настройке - гаварыць аб настройцы; находиться в фазе - знаходзіцца ў фазе; режим в генераторе - рэжым у генератары; описывать в движении - апісваць у руху; лежать на пути - ляжаць на шляху.

Сінтаксічная інтэрферэнцыя: Обратить внимание на выходное напряжение. Звярнуць увагу на выхадны напруг. Думать о схеме динатронного генератора. Думаць пра схему дынатроннага генератара. Он сходил за решением уравнения. Ён схадзіў па рашэнне ўраўнення. Дым из кухни не переставал поступать в комнату. Дым з кухні не пераставаў трапляць у пакой. Он вчера вернулся из Гродно. Ён ўчора вярнуўся з Гродна.

Заданне 3. Падбярэце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

Заламаў каўнер - публіцыстычны. Пругкі вецер, якога сёння няма, але які абавязкова шумеў тады, заламаў каўнер лёгкага паліто, по-летняму ўскінутага на плечы. Чыстым юнацкім сэрцам - публіцыстычны. Я вас любіў чыстым юнацкім сэрцам, хацеў дапамагчывам знайсці лепшую дарогу ў жыцці, лепшую за тую, дарогу, па якой ішлі вашы дзяды і бацькі. Думкі патрыярхаў сумлення - публіцыстычны. Вельмі шкада, што ў наш час амаль на нішто зведзены старадаўні звычай зажаць на прыклад, пазіцыю народных аўтарытэтаў, думкі патрыярхаў сумлення, якія значылі калісьці не менш, чым высокія афіцыйныя аўтарытэты.

Закон гідрастатыкі - навуковы. Архімеда закон, асноўны закон гідрастатыкі і аэрастатыкі, паводле якога на ўсякае цела, апушчанае ў вадкасць (або газ) дзейнічае выштурхная сіла (пад’ёмная сіла). Дыялектычнага ўзаемадзеяння - навуковы. Грамадская свядомасць фарміруецца на аснове дыялектычнага ўзаемадзеяння ўсіх бакоў грамадскага жыцця. Фразелагічная норма - навуковы. Фразеалагічная норма - гэта традыцыйнае, замацаванае моўнай практыкай, аднатыпнае і раўнацэннае ўжыванне фразеалагізмаў, прынятае моўным калектывам і ўсвядомленае ім як правільнае і ўзорнае.

Захоўваць процівапажарны рэжым - афіцыйна-справавы. Каб пазбегнуць пажару ў школах, неабходна захоўваць строгі процівапажарны рэжым. Неабходная абарона - афіцыйна-справавы. Не з’яўляецца адміністратыўным правапарушэннем дзеянне, якое было дзейснена ў стане неабходнай абароны. Адміністратыўнае правапарушэнне - афіцыйна-справавы. Адміністратыўнае правапарушэнне прызнаецца сканчаным з моманту здзяйснення дзеяння.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

1. легенда - легенда: а) суправаджальны тэкстдля апісання графічнага аб’екта, размяшчаецца пад малюнкам ці каля яго; б) спіс умоўных абазначэнняў на графіку, малюнку; 2. активация - актывацыя : прадстаўленне працэдуры шляхам спецыяльнага выкліку гэтай працэдуры; 3. активная программа - актыўная праграма: а) праграма, якая загружана ў асноўную памяць, і якой перададзна кіраванне мікрапрацэсарам; б) праграма, з якой у дадзены момант працуе карыстальнік у сістэме з некалькімі праграмамі; 4. акцет - акцет: восем бітаў; 5. алфавит - алфавіт: концае мноства сімвалаў, што прымяняюцца ў мовах праграміравання; 6. буфер экрана - буфер экрана: памяць для захавання сімвалаў экрана; 7. верхний регистр - верхні рэгістр: стан клавіатуры, які адпавядае прапісным сімвалам, напрыклад А, Б, С; 8. вирус -вірус: праграма, якая сябе ўбудоувае ў аператыўную сістэму і псуе файлы або замінае працы; 9. удалять - выдаляць: знішчаць тэкст, файл або частку дакумента змэтай назаўсёды выдаліць гэту інфармацыю; 10. команда отмены - каманда адмены: каманда для вяртання да апошніх выкананых аперацый; 11. цепочка - ланцуг: паслядоўнасць элементаў ланцуговага спісу - кожны элемент указвае на наступны элемент; 12. лексема - лексема: мінімальная адзінка мовы, якая мае значэнне; 13. модулятор - мадулятар: функцыянальная прылада, якая дзяйсняе мадуляцыю сігнала да яго перадачы; 14. модуль исполнительный - модуль выканаўчы: праграма, якая знаходзіцца ў асноўнай памяці; 15. мультидоступ - мультыдоступ: магчымасць падтрымкі сістэмай некалькіх карыстальнікаў, якія працуюць адначасова; 16. нерабочий - непрацоўны: прылада, якая не функцыянуе; 17. фрейм - фрэйм: у экспертных сістэмах мінімальная структура інфармацыі аб факце; 18. подсказка - падказка: функцыя сістэмы па аказанні карыстальніку дапамогі шляхам вываду на экран дапаможнай інфармацыі ў выглядзе меню або апісання дзеянняў; 19. распределять - размяркоўваць: а) размяшчаць што-небудзь па некалькі пунктаў; б) сродак размяркоўвання; 20. эталон - эталон: пункт апоры, ад якога пачынаюцца вымярэнні. Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 - 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову. Общие принципы остаются без изменения, вне зависимости от характера движения. Нужно изменить смысл величин, входящих в выражение, а именно: вместо омических сопротивлений следует говорить о комплексных сопротивлениях, обозначаемые как Z, Z1, Z2 и т.д. Сила, воздействующая на подвижную систему, создаётся за счёт взаимодействия тока, протекающего в подвижной катушке громкоговорителя с постоянным магнитным полем, находящимся в катушке. При определённой частоте (составляющей около 100 Гц) происходит механический резонанс подвижной системы. Второй особенностью механической колебательной системы является то, что резонансная частота, сохраняющаяся с высокой степенью постоянства, независимо от изменяющихся условий, например температуры. Для этого нужно сделать детали механической колебательной системы из материала с малым температурным коэффициентом расширения. В качестве примера электромеханической системы, рассмотрим систему с камертоном. Электромагнит воздействует на одну из ножек стального камертона. В камертоне возникают вынужденные колебания, происходящие симметрично. Колебания второй ножки изменяют магнитный поток, пронизывающий обмотку электромагнита, и в этой обмотке находится ЭДС, поступающая на выход.

Пераклад: Агульныя прынцыпы застаюцца без змен, незалежна ад характару руху. Трэба змяніць сэнс велічын, якія ўваходзяць у выраз, а менавіта: замест амічных супраціўленняў неабходна гаварыць пра комплексныя супраціўленні, якія абазначаюцца як Z, Z1, Z2 і г.д. Сіла, якая ўздзейнічае на рухомую сістэму, ствараецца за кошт узаемадзеяння току, які працякае ў рухомай шпульцы гучнагаварыцеля з рухомым магнітным полем, які знаходзіцца ў шпульцы. Пры пэўнай частаце (якая складае каля 100 Гц) адбываецца механічны рэзананс рухомай сістэмы. Другой асаблівасцю механічнай вагальнай сістэмы з’яўляецца тое, што рэзанансная частата, якая захоўваецца з высокай ступенню пастаянства незалежна ад ўмоў якія змяняюцца, напрыклад тэмпературы. Для гэтага патрэбна зрабіць дэталі механічнай вагальнай сістэмы з малым тэмпературным каэфіцыентам расшырэння. У якасці прыкладу электрамеханічнай сістэмы разгледзім сістэму з камертонам. Электрамагніт уздзейнічае на адну з ножак камертона. У камертоне з’яўляюцца вымушаныя ваганні, якія адбываюцца сіметрычна. Ваганні другой ножкі змяняюць магнітны паток, які пранізвае абмотку электрамагніта, і ў гэтай абмотцы знаходзіцца ЭРС, якая трапляе на выхад.

Заданне №6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.

Індыкатыўная анатацыя на падручнік “История экономических учений.” Городецкий В. К. Падручнік складаецца з 18 частак, кожная з якіх апісвае пэўны гістарычны этап развіцця эканамічнай думкі. У кнізе сцісла выкладзены біяграфіі самых вядомых асоб, якія паўплывалі на гісторыю эканамічных вучэнняў, гэтак жа прыведзены агульныя апісанні іх прац. Дадзены падручнік у большай ступені прызначаны для студэнтаў вышэйшых эканамічных устаноў.

Заданне №7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).

Аддзел сістэмна-тэхнічнага Дырэктару абслугоўвання і распрацоўкі праграм Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Інфармацыйна-выдавецкіцэнтр па падатках і зборах" Дашкевічу В.В.

ДАКЛАДНАЯ ЗАПІСКА 01.11.2010

Для запісу гуку і наступнага накладання яго на навучалыя відэаролікі, прапаную набыць для патрэб прадпрыемства наступны камплект прылад: 1) мікрафон кандэнсатарны; 2) прадузмацняльнік; 3) знешняя гукавая карта (USB).

Інжынер-праграміст К.К.Герман

ЗАПРАШЭННЕ Паважаны Герман Канстанцін Канстанцінавіч!

31 снежня 2010 года адбудзецца святкаванне Вашага ДНЮ НАРАДЖЭННЯ, а таксама агульны сход, на якім будзе падведзены вынікі мінулага года, абмеркаваны перспектывы развіцця электроннага дэкларавання ў Беларусі. Месца правядзення – галоўны офіс прадпрыемства, які змяшчаецца па адрасу г. Мінск, вулица Чырвоная 7. Просім Вас прыняць удзел у сходзе і з’явіцца 31 снежня 2010 года ў 15:00 па вышэйназванаму адрасу.

Першы намеснік дырэктара /Антонава Л.А./ “РУП ІІЦНС” 25.12.2010