Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

контрольная беларуская мова 1 курс

.docx
Скачиваний:
16
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
25.3 Кб
Скачать

Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план: 1. Паходжанне беларускай мовы. 2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы. 3. Беларуская мова сярод іншых моў свету. 4. Лёс беларускай мовы Расійская імперыі. 5. Беларуская мова ў 20 стагоддзі. Беларуская мова ў 20 стагоддзі. Храналагічна перыядам пачатку ХХ ст. лічацца 1900 – 1917 гг. Гэта непрацяглы па часе, але надзвычай змястоўны перыяд, які характарызуецца зрухамі у самім падыходзе грамадскасці да беларускай мовы і зрухамі ў яе навуковай распрацоўцы. На пачатку ХХ ст. была знята забарона карыстацца беларускай мовай, друкаваць на ёй. Сталі выдавацца беларускія газеты і часопісы “Наша ніва”, “Наша доля” “Лучынка”, “Беларус” і інш. Узнікла выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца”. Пачалі стварацца падручнікі для беларускіх школ. У мастацкую літаратуру прыйшлі пісьменнікі магутнага таленту: Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, М. Гарэцкі, Ц. Гартны. У пачатку ХХ ст. перавыдаюцца творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, друкуюцца творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча. Пачалося адраджэнне беларускай літаратуры, пра што прыхільна і наадварот, рэзка адмоўна, пачала пісаць руская прэса. Інтэнсіўна выпрацоўваюцца лексічныя, арфаграфічныя, граматычныя нормы. Гэта быў самы плённы перыяд у развіцці і станаўленні новай беларускай літаратурнай мовы за ўвесь час яе адраджэння. Першыя спробы кадыфiкаваць правапiсныя i граматычныя нормы былi зроблены братамi. Лёсiкамi, якiя ў 1917 годзе апублiкавалi лацiнскiм шрыфтам дапаможнiк “Як правiльна пiсаць па-беларуску”, а ў 1918 годзе на яго аснове выдалi “Беларускi правапiс”. Але найбольш значнай i ўдала распрацаванай стала “Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевiча, выдадзеная ў Вiльнi ў 1918 годзе. Аўтар апiсаў усе ўзроўнi моўнай сiстэмы з пункту гледжання iх нарматыўнасцi, правiл перадачы на пiсьме. 20-я гады ХХ стагоддзя – цікавы і ў многім вызначальны этап развіцця беларускай мовы. Гэта час, калі яна набыла статус дзяржаўнай і павінна была абслугоўваць усе сферы жыцця народа. Нездарма гэты непрацяглы па часе перыяд асобна вылучаецца пры перыядызацыі гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Новы этап у гісторыі беларускай літаратурнай мовы звязаны быў з будаўніцтвам на пачатку 20 –ых г.г. беларускай дзяржавы, якая стварыла неабмежаваныя ўмовы для яе выкарыстання і развіцця. Беларуская мова стала мовай дзяржаўных і гаспадарчых устаноў, мовай школы і навукі, мовай мастацкай літаратуры і перыядычнага друку, радыё і тэатра. Літаратурная мова ўзбагацілася новай тэрміналагічнай лексікай, развіваліся і ўдасканальваліся стылі, замацоўваліся моўныя нормы. Пачалося сістэматычнае і глыбокае даследванне фанетыкі, лексікі, граматычнага ладу беларускай літаратурнай мовы. Выключных поспехаў у вывучэнні беларускай мовы, яе гісторыі, помнікаў беларускай пісьменнасці дасягнуў заснавальнік беларускай філалогіі Я.Ф.Карскі – аўтар шматлікіх прац па беларусістыцы, манаграфіі “Беларусы”. У 1920 годзе быў створаны Інбелкульт, які паслужыў базай для арганізацыі АН Беларусі, што ўключала ў свой склад Інстытут мовы, літаратуры і мастацтва. У выніку збору і сістэматызацыі беларускай лексікі былі створаны 24 тэрміналагічныя зборнікі, апублікаваны “Беларуска-расійскі слоўнік” (1925 год) і “Расійска-беларускі слоўнік” (1928 год) М.Я.Байкова і С.М.Некрашэвіча. Аднак усталяванне сталiнскага таталiтарнага рэжыму ў 30-ыя гады гвалтоўна спынiла працэс беларусiзацыi. У вынiку “выкрыцця” i барацьбы з “нацыянал-дэмакратамi” гiнулi грамадскiя дзеячы, пiсьменнiкi, вучоныя, работнiкі культуры i асветы, гэта значыць, уся нацыянальна арыентаваная iнтэлiгенцыя. Наступны перыяд пачынаецца ў1933 годзе ў выніку прыняцця пастановы СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. Гэтым дакументам былі ўнесены значныя змены ў правапіс. Рэформа атрымала як станоўчую, так і негатыўную ацэнку. Асобныя папраўкі і ўдакладненні былі ўнесены ў 1957 годзе спецыяльнай пастановай Савета Міністраў БССР “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Поўны звод афіцыйнага беларускага правапісу “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” быў апублікаваны ў 1959 годзе. Дадзеным варыянтам правапісу мы карыстаемся па сённяшні дзень. У вынiку ажыццяўлення палiтыкi беларусiзацыi беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. На ёй працавалi ўрад, дзяржаўныя i грамадскiя ўстановы, вялося навучанне ў школах, тэхнiкумах, ВНУ, стваралiся падручнiкi, слоўнiкi. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукi. У другой палове XX стагоддзя беларуская мова функцыянавала ва ўмовах канкурэнцыi з рускай. На працягу 50-80 гадоў не абароненая дзяржавай беларуская мова ўступала адну пазiцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасцi, са сродку мiжнацыянальных зносiн ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублiкi. Палітычныя працэсы ў 80 – пач. 90-ых г.г. абудзілі ў людзей цікавасці да гісторыі і культуры. 26 студзеня 1990 г. быў прынят закон аб беларускай мове. У 1991 – 1992 г. першакласнікі пайшлі ў беларускамоўныя класы. Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многiх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэалii, якiя ўзнiклi пасля рэферендуму (1995 г.), дзе большая частка насельнiцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспублiцы, маюць вынiкам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця рэспублiкi, не з’яўляецца рэальным сродкам зносiн нацыi. Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палiтычныя ўмовы, у якiх часта аказвалася беларуская лiтаратурная мова, развiццё на ёй розных жанраў мастацкай, публiтыстычнай, навуковай лiтаратуры не спынялася на працягу XX стагоддзя. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасцi майстроў слова, вучоных, беларуская мова набыла неабходную культуру, iнтылектуальнасць, стала здатнай да таго, каб ствараць на ёй самыя разнастайныя па характары i змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галiновыя энцыклапедыi, слоўнiкi, граматыкi, манаграфii, на ёй iснуе багатая i самабытная мастацкая i публiцыстычная лiтаратура. Беларуская мова ў 20 стагоддзі. 1. Пачатак ХХ ст. - самы плённы перыяд у развіцці і станаўленні новай беларускай літаратурнай мовы. 2. Першыя спробы кадыфiкаваць правапiсныя i граматычныя нормы. 3. Беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. 4. Створэнне Інбелкульт. 5. Усталяванне сталiнскага таталiтарнага рэжыму. 6. Змены правапісу. 7. Беларуская мова функцыянавала ва ўмовах канкурэнцыi з рускай. 8. Рэферендум 1995 г. 9. Беларуская лiтаратурная мова ў сучаснасці. Заданне 2. Падабраць з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі. Марфалагічная інтэрферэнцыя (формы роднага склону): отсуствие времени – адсутнасць часу, хотелось снега - хацелася снегу, не хватило цемента - не хапіла цэменту, не видно леса - не відаць лесу, нет опыта – няма вопыту; Марфалагічная інтэрферэнцыя (формы меснага склону): находиться в Витебске – знаходзіцца ў Віцебску, встретиться на фестивале – сустрэцца на фестывалі, рисовать на снегу – маляваць на снезе, скакать на коне - скакаць на кані, стоять на мосту – стаяць на мосце; Сінтаксічная інтэрферэнцыя: пойти за водой - пайсці па ваду, смеяться над соседом – смяяцца з суседа, гуще чем та - гусцейшая за тую, благодарить маму – дзякаваць маме, жениться на Анне – ажаніцца з Ганнай. Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці. Публіцыстычны стыль: прэс-канферэнцыя, пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, надзвычайнае здарэнне. .1) 25 верасня ў будынку РУП “Белтэлекам” адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная тэме "Перспектывы развіцця сувязі". 2) Прэзідэнтам Беларусі і Расіі ўдалося знайсці рашэнне па многіх пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння. 3) Надзвычайнае здарэнне ў мінулую суботу было зафіксавана ў гандлёвым цэнтры “Беларусь”. Навуковы стыль: электрарухавік, ІЧ-сігнал, асаблівасць паўправаднікоў. 1) Магнітнае поле ў электрарухавіку ствараецца альбо з дапамогай апалых магнітаў, альбо ўзбуджальнымі абмоткамі, якія абцякаюцца токамі. 2) Павышэнне прыярытэту працэсу драйвера вышэй нармальнага прыводзіць да таго, што ІЧ-сігнал, які выпраменьвае пульт, вызначаецца больш устойліва, але разам з тым гэта замаруджвае работу АС. 3) Асаблівасцю паўправаднікоў з'яўляецца моцная залежнасць іх электраправоднасці ад тэмпературы, колькасці прымешак, светлавога і іянізавальнага выпраменьвання. Афіцыйна-справавы стыль: зарэгістраваць, плацёжнае даручэнне, адказнасць за эканамічныя правапарушэнні. 1) Неабходна зарэгістраваць вашу заяву да 12 студзеня 2011 года. 2) Плацёжнае даручэнне аб унясенні платы за рэгістрацыю будзе выдадзена пазней. 3) Грамадзяне рэспублікі Беларусь, якія ўчынілі эканамічныя правапарушэнні, нясуць адказнасць на падставе адпаведных актаў заканадаўства. Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 славазлучэнняў ( ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў. 1) Связь – сувязь: перадача інфармацыі (сігналаў) на адлегласць. 2) Интернет – інтэрнет: глабальная тэлекамунікацыйная сетка інфармацыйных і вылічальных рэсурсаў. 3) Кинетическая энергия - кінетычная энергія: скалярная велічыня, якая колькасна характарызуе рух цела. 4) Телефон – тэлефон: сродак камунікацыі, які перадае і атрымлівае гук, галоўным чынам — чалавечае маўленне. 5) Волна – хваля: ваганні, якія распаўсюджваюцца ў прасторы. 6) Прямая – прамая: бясконцая лінія, шлях уздоўж якой з'яўляецца найкарацейшым для любых двух пунктаў, што да яе належаць. 7) Радиосвязь – радыёсувязь: гэта перадача інфармацыі з дапамогай электрамагнітных хваль, частоты якіх ахапляюць дыяпазон ад 30.000 Гц да 300.000.000.000 Гц. 8) Компьютер - камп'ютар: машына, якая апрацоўвае дадзеныя згодна са спісам інструкцый. 9) Данные – даныя: інфармацыя, якая характарызуе пэўную сістэму, з'яву, працэс ці аб'ект, прадстаўленых ў пэўнай форме і прызначаных для далейшага выкарыстання. 10) Компьютерная программа - -камп'ютарная праграма:паслядоўнасць інструкцый, прызначаных для выканання прыладай кіравання вылічальнай машыны. 11) Программное обеспечение – праграмнае забяспячэнне: агульны тэрмін для абазначэння сукупнасці камп'ютэрных праграм, працэдур і дакументацыі, якая выконвае пэўную задачу ў камп'ютэрнай сістэме. 12) Машинный код - машынны код: сістэма каманд канкрэтнай вылічальнай машыны, якая інтэрпрэтуецца непасрэдна мікрапрацэсарам або прашыўкамі дадзенай вылічальнай машыны. 13) Язык программирования - мова праграмавання: гэта штучная мова, якая дазваляе кіраваць паводзінамі машыны, звычайна камп'ютэра. 14) Алгоритм – алгарытм: паслядоўнасць строгіх каманд, паводле якіх выконваюцца аперацыі, якія дазваляюць вырашаць лагічныя ці матэматычныя задачы. 15) Операционная система (ОС) - аперацыйная сістэма (АС): камп'ютэрная праграма, якая кіруе апаратнымі і праграмнымі рэсурсамі камп'ютара. 16) Сетевой протокол - сеткавы пратакол: набор правіл, які дазваляе ажыццяўляць злучэнне і абмен дадзенымі паміж двума і больш далучанымі да сеткі прыладамі. 17) Компьютерная сеть - камп'ютарная сетка: сістэма сувязі двух ці больш камп'ютараў і/ці камп'ютарнага абсталявання (серверы, маршрутызатары і іншае абсталяванне). 18) Электромагнитная волна - электрамагнітная хваля: ваганне электрамагнітнага поля, якое распаўсюджваецца ў прасторы. 19) Напряженность электрического поля – напружанасць электрычнага поля: фізічная вектарная велічыня, што з'яўляецца дынамічнай характарыстыкай электрычнага поля, і вызначаецца як адносіна сілы, што ўздзейнічае на зарад з боку поля, да велічыні гэтага зарада. 20) Абонент - абанент: фізічная ці юрыдычная асоба, якая заключыла дамову з аператарам на аказанне паслуг сувязі, з вылучэннем яму ўнікальнага спосабу доступу да паслуг; Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 - 120 слоў), па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) перакладзіце яго на беларускую мову. Если вы имеете опыт продолжительной работы с ПК, то, возможно, уже сталкивались с компьютерными вирусами или хотя бы слышали о них. Компьютерный вирус - это программа, производящая в вашем ПК действия, в которых вы не нуждаетесь и о которых не подозреваете. Главной особенностью является способность к "размножению", т.е. к созданию множества готовых к дальнейшей работе экземпляров вируса. Являвшиеся первоначально вполне невинным развлечением скучающих программистов компьютерные вирусы сегодня стали настоящим бедствием для пользователей ПК: количество и типы таких программ растут с ужасающей скоростью, а сами вирусы в ряде случаев приобрели весьма неприятные свойства - некоторые из них способны уничтожать файловую структуру дисков со всеми катастрофическими для пользователя последствиями. В литературе описывается беспрецедентный случай, когда вирус за три дня (с 2 по 4 ноября 1988г.) вывел из строя фактически всю компьютерную сеть США. Были парализованы компьютеры Агентства национальной безопасности, стратегического командования ВВС США, локальные сети всех крупных университетов и исследовательских центров. Лишь в последний момент удалось спасти систему управления полётом космических кораблей Шаттл. Положение было настолько серьёзным, что к расследованию немедленно приступило ФБР. Виновником катастрофы, причинившей ущерб более 100 миллионов долларов, оказался студент выпускного курса Корнельского университета Р. Моррис, придумавший достаточно хитрую разновидность вируса. Он был исключён из университета с правом восстановления через год и приговорён судом к уплате штрафа в 270 тысяч долларов и трем месяцам тюремного заключения. Пераклад: Калі вы маеце вопыт прадаўжальнай працы з ПК, то, магчыма, ужо сутыкаліся з камп’ютэрнымі вірусамі або хоць бы чулі аб іх. Камп’ютэрны вірус – гэта праграма, якая выконвае ў вашым ПК дзеянні, у якіх вы не маеце патрэбы і аб якіх не падазруеце. Галоўнай асаблівасцю з’яўляецца магчымасць да “размнажэння”, значыць да стварэння мноства гатовых да далейшай рабоце экзэмпляраў віруса. Камп’ютэрныя вірусы сёння сталі сапраўднай бядой для карыстальнікаў ПК, так як спачатку з’явіліся зусім нявіннай забавай сумуючых праграмістаў: колькасць і тыпы такіх праграм растуць з жахлівай хуткасцю, а самі вірусы ў радзе здарэнняў набылі надта непрыемныя асаблівасці – некаторыя з іх здатныя знішчаць файлавую структуру дыскаў з усімі катастрафічнымі для карыстальніка вынікамі. У літаратуры апісваецца беспрэцэдэнтны выпадак, калі вірус за тры дні (з 2 па 4 лістапада 1988г.) вывеў са строю фактычна ўсю камп’ютэрную сетку ЗША. Былі паралізаваны камп’ютэры Агенцтва нацыянальнай бяспекі, стратэгічнага камандавання ВПС ЗША, лакальныя сеткі ўсіх буйных універсітэтаў і даследавальных цэнтраў. Толькі ў апошні момант удалося выратаваць сістэму кіравання палётам касмічных караблёў Шатл. Становішча было настолькі сур’ёзным, што да раслелавання неадкладна прыступіла ФБР. Віноўнікам катастрофы, які учыніў шкоду больш 100 мільёнаў долараў, аказаўся студэнт выпускнога курса Карнэльскага ўніверсітэта Р.Морыс, які прыдумаў дастаткова хітрую разнавіднасць віруса. Ён быў выключаны з універсітэта з правам аднаўлення праз год і прыгавораны судом да выплаты штрафу ў 270 тысяч долараў і трох месяцаў турэмнага зняволення. Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па спецыяльнасці. Анатацыя да часткі 5 падручніка Асновы алгарытмізацыі і праграмавання. Мова Сі /М. П. Батура, В. Л. Бусько,А. Г. Корбіт, Т. М. Крываносава. -Мінск: БДУІР, 2007. - 240 с. : л У частцы разглядаюцца базавыя інструкцыі мовы Сі, а таксама стандартныя функцыі. Прыведзеныя прыклады, якія люструюць асноўныя магчымасці мовы, прайшлі праверку ў якасці кансольных прыкладанняў асяроддзя праграмавання Visual C++ 6.0. Параграф носіць навуковы характар разлічаны на студэнта БДУІРа. Заданне 7. Напішыце адзін асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, рапіска) і адзін справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст). Распіска Я, Пятроў Пётр Пятровіч, пашпарт НВ1234555 выдадзены Кастрычніцкім РАУС г.Віцебска 10 студзеня 2000 года, месца нараджэння: горад Віцебск, пражываю (зарэгістраваны па месцы жыхарства) па адрасе: горад Віцебск, вуліца Гогаля 16, выкладчык Вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязі, атрымаў з Віцебскай базы спартыўнага інвентару 30 (трыццаць) пар лыжаў і 30 (трыццаць) рукзакоў для арганізацыі студэнцкага лыжнага турыстычнага паходу. Абавязуюся атрыманы інвентар вярнуць да 10 лютага 2010 г. 21 студзеня 2010 года подпіс