Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Бел яз Вариант №10

.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
84.48 Кб
Скачать

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ

Факультэт БіДН

Спецыяльнасць ПЗІТ

Кантрольная работа

па дысцыпліне «Беларуская мова»

Варыянт № 10

Выканаў студэнт: ********

група ******

Заліковая кніжка № ******-**

Электронны адрас ******@****.***

Мінск 2011

Заданне 1

Размяркуйце словы па групах.

Агульнаўжывальныя

Абмежаванага ўжытку

Дыялектная лексiка

Спецыяльная лексiка

Жаргонная лексiка

Горад, лексiкалогiя, вясна,дысплей, два, чукi, кабак, кулiсы, нелапы,браузер, галуза, праца, гiпатэнуза, файл, будаваць, дзiця, дыферэнцыял.

Выкананне:

Агульнаўжывальныя

Абмежаванага ўжытку

Дыялектная лексiка

Спецыяльная лексiка

Жаргонная лексiка

Горад

Вясна

Два

Праца

Будаваць

Дзiця

Чукi

Нелапы

Галуза

Лексiкалогiя

Дысплей

Кулiсы

Браузер

Гiпатэнуза

Файл

Дыферэнцыял

Кабак

Заданне 2

Прывядзiце прыклад навуковага тэксту. Выявiце: а) тыповыя лексiка-граматычныя сродкi арганiзацыi гэтага тэксту (абстрактныя назоўнiкi, назоўнiкi роднага склону, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы, аддзеяслоўныя назоўнiкi); б) тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi.

Выкананне:

Захаванне дадзеных у мове праграмавання С.

Адной з найбольш важных функцый мовы праграмавання з'яўляецца прадстаўленне магчымасцяў для кіравання памяццю і аб'ектамі, што ў ёй захоўваюцца. У C ёсць тры спосабы атрымаць памяць для аб'ектаў:

- Статычнае выдзяленне памяці: месца для аб'екта выдзяляецца двайкова падчас кампіляцыі; гэтыя аб'екты існуюць падчас усяго існавання праграмы;

- Аўтаматычнае выдзяленне памяці: часовыя аб'екты можна захоўваць на стэку, і месца, якое выкарыстоўваецца імі, аўтаматычна вяртаецца пасля таго, як заканчваецца выкананне блоку, дзе яны выкарыстоўваліся;

- Дынамічнае выдзяленне памяці: праграміст можа запрасіць блок памяці пажаданага памеру падчас выканання праграмы з дапамогай функцый malloc(), realloc(), і free() з рэгіёну памяці, які называецца купай; гэты блокі можна выкарыстоўваць ізноў, пасля таго як праграміст вярнуў іх выклікам функцыі free();

Кожны з тыпаў выдзялення памяці выкарыстоўваецца ў розных выпадках і мае свае плюсы і мінусы. Напрыклад, статычнае выдзяленне памяці не патрабуе спецыяльных выклікаў працэдур, пры аўтаматычным выдзяленні кампілятар зменіць толькі адну сістэмную зменную, а для дынамічнага выдзялення памяці патрэбна шмат коду як з боку праграміста, так і з боку кампілятара. Аднак памяць стэку звычайна вельмі абмежаваная у параўнанні з памяццю купы, і толькі з дапамогай дынамічнага выдзялення памяці можна выдзяліць блок памяці, памер якога невядомы на этапе кампіляцыі. У большасці праграм на С выкарыстоўваюцца ўсе тры варыянты.

Лепей выкарыстоўваць аўтаматычнае і статычнае выдзяленне памяці там, дзе гэта магчыма, бо пры іх выкарыстанні выдзяленне памяці робіць кампілятар і праграмісту не трэба пісаць код для выдзялення і вяртання памяці, які часта прыводзіць да памылак. Аднак, нажаль, памер шматлікіх структур дадзеных змяняецца падчас выканання праграмы; для выкарыстання аўтаматычнага і статычнага выдзялення патрэбна ведаць памер падчас кампіляцыі, таму ў шматлікіх сітуацыях (напрыклад, пры стварэнні масіваў са зменнай даўжынёй) трэба выкарыстоўваць дынамічнае выдзяленне памяці.

а)

Абстрактныя назоўнiкi: функцыя, памяць, магчымасць, спосаб, памер, этап, сітуацыя, даўжыня.

Назоўнiкi роднага склону: функцыі мовы, мова праграмавання, прадстаўленне магчымасцяў, выдзяленне памяці, існаванне праграмы, выкананне блоку, блок памяці, выкананне праграмы, з дапамогай функцый, тыпы выдзялення, выклік працэдур.

Зваротныя дзеясловы: з'яўляецца, захоўваюцца, выдзяляецца, выкарыстоўваецца, вяртаецца, заканчваецца, выкарыстоўваліся, называецца, выкарыстоўваюцца, змяняецца.

Неасабова-прэдыкатыўныя словы: можна, патрэбна, трэба.

Аддзеяслоўныя назоўнiкi: праграмаванне, прадстаўленне, кіраванне, выдзяленне, кампіляцыя, існаванне, выкананне, параўнанне, вяртанне.

б)

Апавядальныя сказы: усе сказы

Сказы з аднароднымi членамi, якiя ўжываюцца для класiфiкацыi або сiстэматызацыi з’яў, прыкмет, прадметаў: У C ёсць тры спосабы атрымаць памяць для аб'ектаў: статычнае выдзяленне памяці, аўтаматычнае выдзяленне памяці, дынамічнае выдзяленне памяці

Складаназалежныя сказы з рознымi вiдамi сувязi: Лепей выкарыстоўваць аўтаматычнае і статычнае выдзяленне памяці там, дзе гэта магчыма, бо пры іх выкарыстанні выдзяленне памяці робіць кампілятар і праграмісту не трэба пісаць код для выдзялення і вяртання памяці, які часта прыводзіць да памылак.

Сродкi мiжфразавай сувязi тыпу злучнiкаў i злучальных слоў: аднак.

Словазлучэннi-тэрмiны: мова праграмавання, блок памяці, рэгіён памяці.

Заданне 3

Вызначце стыль тэксту пры дапамозе прыведзеных сказаў. Знайдзiце моўныя памылкi. Выпраўце iх.

Камп`ютар – гэта ўнiверсальны прыбор для перелапачвання iнфармацыi. Але ж сам па сабе камп`ютар з`яўляецца проста скрыняй з наборам электронных схем. Ён не валодае ведамi нi ў адной галiне свайго скарыстання. Усе гэтыя веды – у праграмах…

Выкананне:

Стыль тэксту – навуковы.

Камп`ютар – гэта ўнiверсальны прыбор для апрацоўкі iнфармацыi. Але ж сам па сабе камп`ютар з`яўляецца проста скрыняй з наборам электронных схем. Ён не валодае ведамi нi ў адной галiне свайго скарыстання. Усе гэтыя веды – у праграмах…

Заданне 4

Складзiце тэзiсны план тэксту па спецыяльнасцi (на выбар студэнта).

Выкананне:

Тэзісны план.

1) Мова праграмавання C — стандартызаваная імператыўная мова праграмавання.

2) C — мова, бліжэйшая да апаратнага забеспячэння і мовы асэмблера, чым іншыя мовы праграмавання высокага ўзроўню.

3) Асноўная мэта пры стварэнні С - стварэнне працэдурнай мовы праграмавання, якая дазваляе пісаць праграмы з меншай колькасцю памылак.

4) Важныя рысы мовы С: простая моўная база, факусіроўка на парадыгме працэдурнага праграмавання, невялікая колькасць ключавых слоў, параметры функцый заўсёды перадаюцца паводле значэння, а не паводле спасылкі.

5) У С не хапае рыс: бяспечнасць тыпаў, аўтаматычная зборка смецця, укладзеныя функцыі.

6) Код на C часта выконваецца хутчэй за код на іншых мовах праграмавання.

Заданне 5. Дапрацаваць. Знайдзiце памылкi ў выдзеленых словах. Выпраўце iх.

Аўтаматызаваная сiстэма кiравання складаецца з комплекса ўзаемазвязаных падсiстэм. Выдзяленне падсiстэм ажыцяўляецца ў суадносiнах з iх спецыфiчнымi рысамi па функцыянальным, структурна-арганiзацыйным i iншым прыкметам. Пры гэтым у АСК выдзяляюцца функцыянальная i забяспечваючая часткi. Функцыянальная частка падзяляецца на падсiстэмы ў вынiку яе дэкампазiцыi ў адпаведнасцi з выконваемымi функцыямi кiравання i змяшчае рашэннi па гэтым функцыям. Забяспечваючая частка з’яўляецца базай для стварэння i работы функцыянальных падсiстэм.

Заданне 5

Знайдзiце памылкi ў тэксце. Выпраўце iх.

Аутаматызаванная сiстэма кiраванiя складаецца с комплекса узаемасвязанных падсiстэм. Выдзеленне падсiстэм ажыцяуляецца у суадносiнах з iх спецыфiчаскiмi рысамi па функцыянальным, структурна-арганiзацыйным i iншым прыкметам. Пры гэтым у АСК выдзяляюцца функцыянальная i забеспечваючая часткi. Функцыянальная частка падзяляецца на падсiстэмы у вынiку яе дэкампазiцыi у атпаведнасьцi з выконваемымi функцыямi кiравання i змяшчае рашэннi па гэтым функцыям. Забеспечваючая частка з’яуляецца базай для стварэння i работы функцыанальных падсiстэм.

Выкананне:

Аўтаматызаваная сiстэма кiравання складаецца з комплекса ўзаемазвязаных падсiстэм. Выдзяленне падсiстэм ажыцяўляецца ў суадносiнах з iх спецыфiчнымi рысамi па функцыянальным, структурна-арганiзацыйным i iншым прыкметам. Пры гэтым у АСК выдзяляюцца функцыянальная i забяспечваючая часткi. Функцыянальная частка падзяляецца на падсiстэмы ў вынiку яе дэкампазiцыi ў адпаведнасцi з выконваемымi функцыямi кiравання i змяшчае рашэннi па гэтым функцыям. Забяспечваючая частка з’яўляецца базай для стварэння i работы функцыянальных падсiстэм.

Заданне 6. Дапрацаваць. Прывядзіце больш прыкладаў на словаўтваральную інтэрферэнцыю. (ёсць памылкі сярод прыведзеных Вамі прыкладаў).

Заданне 6

Перакладзiце. тэкст на беларускую мову. Знайдзiце ў перакладзе прыклады магчымай iнтэрферэнцыi. Вызначце яе вiд. Выпiшыце тэрмiны.

Если вы имеете опыт продолжительной работы с ПК, то, возможно, уже сталкивались с компьютерными вирусами или хотя бы слышали о них. Компьютерный вирус - это программа, производящая в вашем ПК действия, в которых вы не нуждаетесь и о которых не подозреваете. Главной особенностью является способность к “размножению”, т.е. к созданию множества готовых к дальнейшей работе экземпляров вируса.

Являвшиеся первоначально вполне невинным развлечением скучающих программистов компьютерные вирусы сегодня стали настоящим бедствием для пользователей ПК: количество и типы таких программ растут с ужасающей скоростью, а сами вирусы в ряде случаев приобрели весьма неприятные свойства – некоторые из них способны уничтожать файловую структуру дисков со всеми катастрофическими для пользователя последствиями.

В литературе описывается беспрецедентный случай, когда вирус за три дня (с 2 по 4 ноября 1988г.) вывел из строя фактически всю компьютерную сеть США. Были парализованы компьютеры Агентства национальной безопасности, стратегического командования ВВС США, локальные сети всех крупных университетов и исследовательских центров. Лишь в последний момент удалось спасти систему управления полётом космических кораблей Шаттл.

Положение было настолько серьёзным, что к расследованию немедленно приступило ФБР. Виновником катастрофы, причинившей ущерб более 100 миллионов долларов, оказался студент выпускного курса Корнеллского университета Р. Моррис, придумавший достаточно хитрую разновидность вируса. Он был исключён из университета с правом восстановления через год и приговорён судом к уплате штрафа в 270 тысяч долларов и трем месяцам тюремного заключения.

Выкананне:

Калі вы маеце вопыт працяглай працы з ПК, то, магчыма, ужо сутыкаліся з камп'ютэрнымі вірусамі ці хаця б чулі пра іх. Камп'ютэрны вірус – гэта праграма, якая выконвае ў вашым ПК дзеянні, у якіх вы не маеце патрэбу і аб якіх не падазраеце. Галоўнай асаблівасцю з'яўляецца здольнасць да "размнажэння", г.зн. да стварэння мноства гатовых да далейшай працы экзэмпляраў віруса.

Камп’ютэрныя вірусы, якія з'яўляліся першапачаткова цалкам нявіннай забавай сумуючых праграмістаў, сёння сталі сапраўдным бедствам для карыстальнікаў ПК: колькасць і тыпы такіх праграм растуць з жахлівай хуткасцю, а самі вірусы ў шэрагу выпадкаў набылі даволі непрыемныя ўласцівасці – некаторыя з іх здольныя знішчаць файлавую структуру дыскаў з усімі катастрафічнымі для карыстальніка наступствамі.

У літаратуры апісваецца беспрэцэдэнтны выпадак, калі вірус за тры дні (з 2 па 4 лістапада 1988г.) вывеў з ладу фактычна ўсю камп'ютэрную сетку ЗША. Былі паралізаваны камп'ютэры Агенцтва нацыянальнай бяспекі, стратэгічнага камандавання ВПС ЗША, лакальныя сеткі ўсіх буйных універсітэтаў і даследчых цэнтраў. Толькі ў апошні момант атрымалася выратаваць сістэму кіравання палётам касмічных караблёў Шатл.

Становішча было настолькі сур'ёзным, што да расследавання неадкладна прыступіла ФБР. Вінаватым катастрофы, якая прычыніла шкоду больш за 100 мільёнаў даляраў, апынуўся студэнт выпускнога курсу Карнельскага ўніверсітэта Р. Морыс, які прыдумаў досыць хітрую разнавіднасць віруса. Ён быў выключаны з універсітэта з правам аднаўлення праз год і прысуджаны судом да выплаты штрафу ў 270 тысяч даляраў і трох месяцаў турэмнага зняволення.

Марфалагічная iнтэрферэнцыя:

Сутыкаліся (сутыкалісь);

камп'ютэрны (камп'ютэрный);

з’яўляецца (з’является);

размнажэення (размнаженія);

стварэння (стварэнія);

экземпляраў (экземплярав);

хуткасцю (хуткасцью);

здольныя (здольны);

апісваецца (апісывается);

беспрэцэдэнтны (беспрэцэндэнтный);

камандавання (камандаванія);

універсітэтаў (універсітэтав);

цэнтраў (цэнтрав);

атрымалася (атрымалась);

кіравання (кіраванія);

расследавання (расследаванія);

апынуўся (апынілся);

выключаны (выключан);

прысуджаны (прысуджан);

месяцаў (месяцав);

зняволення (зняволенія).

Словаўтваральная iнтэрферэнцыя:

Вопыт (опыт);

галоўнай (главнай);

далейшай (дльнейшай);

літаратуры (літэратуры).

Сінтаксічная iнтэрферэнцыя:

З (с);

ў,у (в);

г.зн. (т.е.);

з іх (із ніх);

з усімі (са всемі);

з ладуз ладу);

толькі ў (толька в).

Тэрмiны:

ПК, камп'ютэрны вірус, файлавая структура дыску, камп'ютэрная сетка, лакальная сетка.