КР бел.яз. 1-ый курс. В-1
.docxМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Кантрольная работа па курсе
Беларуская мова (прафесійная лексіка)
Варыянт № 1
Мiнск 2010
Заданне 1. Размяркуйце словы па групах.
Агульнаўжывальныя |
Абмежаванага ўжытку |
||
|
Дыялектная лексiка |
Спецыяльная лексiка |
Жаргонная лексiка |
Азон, шрыфт, гаспадарка,аптычны дыск, плошча, нямашака, зубарыць, лета, камп’ютэрны вiрус, стукач, санорны гук, школа, фiлонiць, дзiценак, мiкраэлектронiка, перадаваць.
Адказ:
Агульнаўжывальныя |
Абмежаванага ўжытку |
||
Дыялектная лексiка |
Спецыяльная лексiка |
Жаргонная лексiка |
|
плошча |
нямашака |
санорны гук |
фiлонiць |
школа |
зубарыць |
мiкраэлектронiка |
стукач |
лета |
дзiценак |
камп’ютэрны вiрус |
|
гаспадарка |
|
аптычны дыск |
|
перадаваць |
|
шрыфт |
|
|
|
Азон |
|
Заданне 2. Прывядзiце прыклад навуковага тэксту. Выявiце: а) тыповыя лексiка-граматычныя сродкi арганiзацыi гэтага тэксту (абстрактныя назоўнiкi, назоўнiкi роднага склону, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы, аддзеяслоўныя назоўнiкi); б) тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi.
Адказ:
Прэзідэнт — выбарная пасада кіраўніка дзяржавы або тэрытарыяльна-адміністрацыйнага ўтварэння ці старшыні калегіяльнага органа, грамадскага аб'яднання або камерцыйнай арганізацыі, а ў некаторых краінах (напрыклад, у ЗША) — таксама пажыццёвы тытул асобы, якая займала такую пасаду ў мінулым. У дзяржавах з прэзідэнцкай формай кіравання прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком выканаўчай улады, з парламенцкай — толькі кіраўніком дзяржавы. У наш час прэзідэнтамі афіцыйна мянуюць сябе таксама некаторыя дыктатары.
А) тыпавыя лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі тэксту:
-
абстрактныя назоўнікі – аб'яднання.
-
назоўнікі роднага склону – дзяржавы, старшыні, органа, арганізацыі, асобы, улады, дзяржавы.
-
зваротныя дзеясловы – з'яўляецца.
-
аддзеяслоўныя назоўнiкi - аб'яднання, арганізацыі.
Б) тыпавыя лексіка-сінтаксічныя канструкцыі
-
тэрміны – прэзідэнт.
-
сродкі міжфразавай сувязі:
-
Прэзідэнт — выбарная пасада кіраўніка дзяржавы…
-
…краінах (напрыклад, у ЗША) — таксама пажыццёвы тытул…
-
…з парламенцкай — толькі кіраўніком…
-
складаныя сказы з рознымі відамі сувязі:
Прэзідэнт — выбарная пасада кіраўніка дзяржавы або тэрытарыяльна-адміністрацыйнага ўтварэння ці старшыні калегіяльнага органа, грамадскага аб'яднання або камерцыйнай арганізацыі, а ў некаторых краінах (напрыклад, у ЗША) — таксама пажыццёвы тытул асобы, якая займала такую пасаду ў мінулым.
-
Прыназоўнікі - у дзяржавах.
Заданне 3. Вызначце стыль тэксту пры дапамозе прыведзеных сказаў. Знайдзiце моўныя памылкi. Выпраўце iх.
Камп`ютарны вiрус – гэта спецыяльна напiсаная невялiчкая па памерах праграма, якая можа “прыпiсваць” сябе да iншых праграм, а таксама дзень пры днi выконваць розныя непажаданыя дзеяннi на камп`ютары. Бяда, калi такая праграма пачынае работу…
Адказ:
Камп`ютарны вiрус – гэта спецыяльна напiсаная невялiкая па памерах праграма, якая можа аднесці сябе да iншых праграм, а таксама дзень за днём выконваць розныя непажаданыя дзеяннi на камп`ютары. Бяда, калi такая праграма пачынае працу…
Навуковы стыль тэксту.
Заданне 4. Складзiце тэзiсны план тэксту па спецыяльнасцi (на выбар студэнта).
Адказ:
Электронная пошта.
Для таго каб мець магчымасць абменьвацца лістамі па электроннай пошце, карыстальнік павінен стаць кліентам адной з камп’ютарных сетак. Як і ў тэлефонных сетках, кліенты камп’ютарных сетак называюцца абанентамі.
Для кожнага абанента на адным з сеткавых камп’ютараў выдзяляецца вобласць памяці - электронная паштовая скрынка. Доступ туды ажыццяўляецца паводле адраса, які паведамляецца абаненту, і паролю, які абанент прыдумвае сам. Пароль вядомы толькі абаненту і сеткаваму камп’ютару. Кожны абанент электроннай пошты можа праз свой камп’ютар і мадэм паслаць ліст любому абаненту, зазначыўшы ў пасланні яго паштовы адрас. Усе лісты, што паступаюць на некаторы паштовы адрас, запісваюцца ў выдзеленую для іх вобласць памяці сеткавага камп’ютара. Сеткавы камп’ютар, які ўтрымлівае паштовыя скрынкі называецца хост камп’ютара (ад host-“гаспадар”). Існуюць два асноўных спосаба прыёма электроннай пошты. Першы называецца off-line (па-за лініяй), заключаецца ў тым, што пры кожным сеансе сувязі камп’ютара абанента з сеткавым камп’ютарам адбываецца абмен лістамі ў аўтаматычным рэжыме: усе пасланні, што прыйшлі на адрас абанента адпраўляюцца на яго камп’ютар. Назва off-line падкрэслівае той факт, што азнаямленне з лістамі і іх чытанне адбываецца, калі сувязь з сеткавым камп’ютарам ужо завершана.
Другі спосаб, які, натуральна, называецца on-line ( на лініі), заключаецца ў тым, што абанент падчас сеанса сувязі со свайго камп’ютара атрымоўвае магчымасць звярнуцца да сваёй паштовай скрынкі, прачытаць лісты, калі яны ёсць. Некаторыя пасланні можна выдаліць, не чытаючы, на другія-адразу даць адказ, скарыстаўшыся клавіятурай свайго камп’ютара. Можна таксама адаслаць ўсе раней загатаваныя лісты, якія з’яўляюцца тэкставымі файламі. У рэжыме on-line абанент не карыстаецца аўтаматычным рэжымам, а адсылае ўсе лісты сам, зазначаючы іх адрасы і аддаваючы адпаведную каманду сеткаваму камп’ютару.
Адзін камп’ютар можа абслугоўваць некалькіх абанентаў. У выпадку выкарыстання on-line сеткі, кожны карыстальнік ажыццяўляе сувязь з камп’ютарнай сеткай і выконвае неабходныя маніпуляцыі для атрымання або адпраўкі інфармацыі адпаведна сваім задачам подчас сеанса сувязі.
Для абанентаў сеткі off-line існуе магчымасць мець асобную скрынку на адным камп’ютары. Кожны абанент карыстаецца толькі сваёй паштовай скрынкай, а адсыланне і атрыманне лістоў, сувязь з тэлеканферэнцыямі і звароты да базаў дадзеных для ўсіх абанентаў, што карыстаюцца гэтым камп’ютарам, ажыццяўляецца аўтаматычна ў момант сеанса сувязі з камп’ютарнай сеткай. Такая складаная арганізацыя абмена інфармацыяй пры выкарыстанні аднаго камп’ютара прывяла да небходнасці выдзялення спецыяльнага адміністратара для каардынацыі ўсяго абмена інфармацыяй, ажыцяўлення сеансаў сувязі і знаходжанне заблукаўшых лістоў.
Тэзiсны план:
-
Для кожнага абанента на адным з сеткавых камп’ютараў выдзяляецца вобласць памяці - электронная паштовая скрынка.
-
Сеткавы камп’ютар, які ўтрымлівае паштовыя скрынкі называецца хост камп’ютара (ад host-“гаспадар”).
-
Існуюць два асноўных спосаба прыёма электроннай пошты:
а) off-line (па-за лініяй);
б) on-line (на лініі).
-
Адзін камп’ютар можа абслугоўваць некалькіх абанентаў.
-
Для абанентаў сеткі off-line існуе магчымасць мець асобную скрынку на адным камп’ютары.
Заданне 5. Знайдзiце памылкi ў тэксце, выпраўце iх.
Стварэнне аутаматызаванных сiстэм кiравання – заканамерный этап на шляхе развiця i ўдасканальвання метадау i тэхналогiй кiравання сучастнай вытворчасьцю, галiнамi народнай гаспадаркi, сiстэмамi массавага абслугоування i iнш.. Неабходнасьць аутамацiзацыi працэссаў кiравання абумоулена многiмi прычынамi. Паскараюцца тэмпы роста выпускаемай прадукцыi, узрастает складанасьць абьектау кiравання i умоваў iх функцыянiравання, узмацняецца канцэнтрацыя i спецыялiзацыя вытворчасьцi, змяняецца склад прадукцыi і яеспажывецкiх якасцяў.
Адказ:
Стварэнне аўтаматызаваных сiстэм кiравання – заканамерны этап на шляху развiцця i ўдасканалення метадаў i тэхналогiй кiравання сучаснай вытворчасцю, галiнамi народнай гаспадаркi, сiстэмамi масавага абслугоўвання i iнш.. Неабходнасць аўтаматызацыi працэсаў кiравання абумоўлена шматлікімі чыннікамі. Паскараюцца тэмпы росту прадукцыi, якая выпускаецца, узрастае складанасць аб'ектаў кiравання i ўмоў iх функцыянавання, узмацняецца канцэнтрацыя i спецыялiзацыя вытворчасцi, змяняецца склад прадукцыi і яе спажывецкiх якасцяў.
Заданне 6. Перакладзiце. тэкст на беларускую мову. Знайдзiце ў перакладзе прыклады магчымай iнтэрферэнцыi. Вызначце яе вiд. Выпiшыце тэрмiны.
Предметом электронной техники является теория и практика применения электронных, ионных и полупроводниковых приборов в устройствах, системах и установках для различных областей народного хозяйства. Гибкость электронной аппаратуры, высокие быстродействия, точность и чувствительность открывают новые возможности во многих отраслях науки и техники.
Радио (от латинского “radiare” – излучатель, испускать лучи) –
-
способ беспроволочной передачи сообщений на расстояние посредством электромагнитных волн (радиоволн), изобретённый русским учёным А.С.Поповым в 1985 году;
-
область науки и техники, связанная с изучением физических явлений, лежащих в основе этого способа, и с его использованием в связи, вещании, телевидении, локации и т.д.
Радио, как уже было сказано выше, открыл великий русский ученый Александр Степанович Попов. Датой изобретения радио принято считать 7 мая 1895 г., когда А.С.Попов выступил с публичным докладом и демонстрацией работы своего радиоприемника на заседании Физического отделения Русского физико-химического общества в Петербурге.
Развитие электроники после изобретения радио можно разделить на три этапа: радиотелеграфный, радиотехнический и этап собственно электроники.
В первый период (около 30 лет) развивалась радиотелеграфия и разрабатывались научные основы радиотехники. С целью упрощения устройства радиоприёмника и повышения его чувствительности в разных странах велись интенсивные разработки и исследования различных типов простых и надёжных обнаружителей высокочастотных колебаний – детекторов.
Адказ:
Прадметам электроннай тэхнікі з'яўляецца тэорыя і практыка ўжывання электронных, іённых і паўправадніковых прыбораў у прыладах, сістэмах і ўсталёўках для розных абласцей народнай гаспадаркі. Гнуткасць электроннай апаратуры, высокія хуткадзейнасці, дакладнасць і адчувальнасць адчыняюць новыя магчымасці ў шматлікіх галінах навукі і тэхнікі.
Радыё (ад лацінскага "radiare" - выпраменьвальнік, выпускаць прамяні) –
1) спосаб бяздротавай перадачы паведамленняў на адлегласць пасродкам электрамагнітных хваль (радыёхваль), вынайдзены рускім навукоўцам А.С.Паповым у 1985 годзе;
2) вобласць навукі і тэхнікі, звязаная з вывучэннем фізічных з'яў, якія ляжаць у аснове гэтага спосабу, і з яго выкарыстаннем у сувязі, вяшчанні, тэлебачанні, лакацыі і г.д.
Радыё, як ужо было сказана вышэй, адкрыў вялікі рускі навуковец Аляксандр Сцяпанавіч Папоў. Датай вынаходства радыё прынята лічыць 7 мая 1895 г., калі А.С.Папоў выступіў з публічным дакладам і дэманстрацыяй працы свайго радыёпрымача на паседжанні Фізічнага аддзялення Рускага фізіка-хімічнага грамадства ў Пецярбургу.
Развіццё электронікі пасля вынаходства радыё можна падзяліць на тры этапу: радыётэлеграфны, радыётэхнічны і этап уласна электронікі.
У першы перыяд (каля 30 гадоў) развівалася радыётэлеграфія і распрацоўваліся навуковыя асновы радыётэхнікі. З мэтай спрашчэння прылады радыёпрымача і падвышэнні яго адчувальнасці ў розных краінах вяліся інтэнсіўныя распрацоўкі і даследаванні розных тыпаў простых і надзейных выяўнікоў высокачашчынных ваганняў - дэтэктараў.
Iнтэрферэнцыя:
паўправадніковых - марфалагічная (полуправадніковых),
у - сінтаксічная (в),
розных - марфалагічная (разных),
апаратуры - марфалагічная (аппаратуры),
навукі - марфалагічная (наукі),
новыя - марфалагічная (новые),
ў - сінтаксічная (в),
радыё - марфалагічная (радыо),
ад - сінтаксічная (ат),
выпускаць - марфалагічная (выпускать),
рускім – марфалагічная (русскім),
гэтага - марфалагічная (этага),
з - фанетычная (с),
лакацыі - марфалагічная (лакаціі),
ужо - марфалагічная (ужэ),
вышэй - марфалагічная (вышэ),
адкрыў - марфалагічная (аткрыў),
рускі - марфалагічная (русскі),
Папоў марфалагічная (Папов),
дэманстрацыяй - марфалагічная (дэманстрацыей),
свайго - марфалагічная (сваяго),
рускага - марфалагічная (рускага),
Пецярбургу - марфалагічная (Пецярбурге),
этапу - марфалагічная (этапе),
радыётэлеграфны - марфалагічная (радыотэлеграфны),
радыётэхнічны - марфалагічная (радыотэхнічны),
развівалася - марфалагічная (развівалась),
распрацоўваліся- марфалагічная (распрацоўвалісь)
вяліся - марфалагічная (вялісь)
радыёпрымача - марфалагічная (радыопрымача)
Тэрмiны: іённ, паўправадніковыя прыборы, выпраменьвальнік, радыёхваля, фізічная з'ява, радыё, сувязь, вяшчанне, тэлебачанне, лакацыя, дэманстрацыя, радыёпрымач, электроніка, радыётэлеграфія, радыётэхніка, высокачашчынныя вагання, дэтэктар.