Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Контрольная работа, ФДО по Бел. яз

..doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
61.44 Кб
Скачать

БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ

ИНФОРМАТИКИ И РАДИОЭЛЕКТРОНИКИ

Кафедра программного обеспечения информационных технологий

Факультет НиДО

Специальность ПОИТ

Контрольная работа № 1

по дисциплине «Белорусский язык

(профессиональная лексика)» часть 1

Вариант № 2

Выполнил студент: Ткаченко Д.А.

Группа 191003

Зачетная книжка № 191003-20

Заданне 1. Размяркуйце словы па групах.

Агульнаўжывальныя словы

Абмежаванага ўжытку

Дыялектная лексіка

Спецыяльная лексіка

Жаргонная лексіка

Есці

майткі

сцэнарый

шпора

зіма

лямешка

файл

дуб (чалавек)

памяць

саян

харэй

кніга

база даных

смех

зваротак

выконваць

мікрасхема

Заданне 2. Прывядзіце прыклад навуковага тэксту. Выявіце: а) тыповыя лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі гэтага тэксту (абстрактныя назоўнікі, назоўнікі роднага склону, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы, аддзеяслоўныя назоўнікі); б) тыповыя лексіка-сінтаксічныя канструкцыі.

­

Да аднапрацэсарнай вылічальнай сістэмы адносіцца ЭВМ “Мінск-32”, якая забяспечвае выкананне адначасова да 4 рабочых праграм; да яе “павольнага” канала сувязі можна далучыць да 104 вонкавых прылад, да “хуткага” – да 32 накапляльнікаў інфармацыі на магнітных барабанах, дысках, стужках і інш. Многапрацэсарная вылічальная сістэма мае не менш як 2 працэсары (або вылічальныя машыны): адзін з іх (асноўны) выконвае вылічэнні, прадугледжаныя алгарытмам задачы, астатнія (дапаможныя) апрацоўваюць інфармацыю, не прадугледжаную асноўным алгарытмам, выконваюць неасноўныя вылічэнні і інш. Аднародныя вылічальныя сістэмы характарызуюцца ідэнтычнасцю ўсіх працэсараў, напрыклад, трохмашынная вылічальная сістэма “Мінск-222” (складаецца з машын “Мінск-2” і “Мінск-22”). Вылічальная сістэма “Эльбрус” характарызуецца размеркаваным кіраваннем, агульнай памяццю і універсальнай сістэмай сувязей паміж працэсарамі. Найбольш цяжкім рэжымам работы спецыялізаваных вылічальных сістэм з’яўляецца рэжым рэальнага часу, калі вылічэнні адбываюцца ў тэмпе, які забяспечвае поўны вонкавы працэс, напрыклад, у сістэме кантролю і кіравання тэхналагічнымі працэсамі, лятальнымі апаратамі, іншымі транспартнымі сродкамі (БелЭн).

а) тыповыя лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі гэтага тэксту:

  1. Аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -нн-, -энн-, -к: выкананне, стужка, вылічэнне, кіраванне.

  2. Назоўнікі ў форме роднага склону: далучыць да канала сувязі, накапляльнік інфармацыі, алгарытм задачы, сістэма сувязей, сістэма кантролю і кіравання.

  3. Абстрактныя назоўнікі: алгарытм, задача, інфармацыя, вылічэнне, сістэма, ідэнтычнасць, кіраванне, рэальны час, кантроль, працэс.

  4. Прыметнікі ў складзе ўстойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: аднапрацэсарная вылічальная сістэма, рабочая праграма, мнагапрацэсарная выічальная сістэма, трохмашынная вылічальная сістэма, універсальная сістэма, поўны вонкавы працэс, тэхналагічны працэс, лятальны апарат, транспартны сродак.

  5. Складаныя прыметнікі: аднапрацэсарная, мнагапрацэсарная, трохмашынная.

  6. Дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі -ан-: прадугледжаны, размеркаваны.

  7. Дзеясловы ў форме 3-й асобы цяперашняга часу: адносіцца, забяспечвае, выконвае, апрацоўваюць, характарызуецца, складаецца, з’яўляецца, адбываюцца.

  8. зваротныя дзеясловы, якія падкрэсліваюць значэнне пастаянства: адносіцца, характарызуецца, складаецца, з’яўляецца, адбываюцца.

б) тыповыя лексіка-сінтаксічныя канструкцыі:

  1. Пераважнае ўжыванне апавядальных сказаў.

  2. Двухсастаўныя, развітыя сказы, ускладненыя аднароднымі і адасобленымі членамі (з мэтай класіфікацыі ці сістэматызацыі з’яў, прадметаў і інш.).

Заданне 3. Вызначце стыль тэксту пры дапамозе прыведзеных сказаў. Знайдзіце моўныя памылкі. Выпраўце іх.

Небывалы рост аб'ёму ведаў, па сутнасці, робіць усё больш складаным удзел чалавека ў вытворчасці інфармацыі і атрыманні неабходных для яго даных пры дапушчальных выдатках часу і фінансавых сродкаў. Трэба адзначыць, што сучасныя сістэмы не спраўляюцца з плынню інфармацыі, бо іх магутнасць на сённяшні дзень недастатковая.

Стыль тэксту – навуковы.

Заданне 4. Складзіце тэзісны план тэксту па спецыяльнасці (на выбар).

Тэкст па спецыяльнасці:

Мова праграмавання

Мо́ва праграмава́ння - гэта штучная мова, якая дазваляе кіраваць паводзінамі машыны, звычайна камп'ютэра. Мовы праграмавання, як і натуральныя мовы, вызначаюцца сінтаксічнымі і семантычнымі правіламі, якія апісваюць адпаведна іх структуру і значэнне. Многія мовы праграмавання маюць нейкую форму запісаных спецыфікацый свайго сінтаксісу і семантыкі, у той час як некаторыя мовы вызначаныя толькі сваёй афіцыйнай рэалізацыяй.

Тысячы розных моў праграмавання былі створаныя, і кожны год ствараюцца новыя.

Асаблівасці, якія вылучаюць мову праграмавання:

  • функцыя: мова праграмавання ужывацца для напісання камп'ютэрных праграм, якія дазваляюць камп'ютэру выконваць якія-небудзь вылічэнні ці алгарытмы, а таксама, магчыма, кіраваць знешнімі прыладамі, такімі, як прынтэры, робаты і г.д.

  • мэта: мовы праграмавання адрозніваюцца ад натуральных моў тым, што натуральныя мовы ўжываюцца толькі для ўзаемадзеяння паміж людзьмі, у той час як мовы праграмавання таксама дазваляюць людзям даваць інструкцыі машынам. Некаторыя мовы праграмавання ужываюцца аднымі прыладамі, каб кіраваць другімі. Напрыклад, праграмы на PostScript часта ствараюцца другімі праграмамі, каб кіраваць прынтэрам ці дысплэем.

  • канструкцыі: мовы праграмавання могуць утрымліваць канструкцыі для азначэння і працы са структурамі дадзеных, ці для кіравання працэсам выканання.

  • выразная магутнасць: тэорыя вылічэнняў класіфікуе мовы па вылічэннях, якія можна зрабіць сродкамі гэтай мовы.

Класіфікацыя моў праграмавання. Для моў праграмавання няма ўсеабдымнай схемы класіфікацыі. Звычайная мова праграмавання паходзіць ад некалькіх папярэдніх моў. Часта мовы узнікаюць у выніку спалучэння элементаў некалькіх моў з папулярнымі ідэямі свайго часу. Ідэі, якія з'яўляюцца ў адной мове, распаўсюджваюцца па сям'і сумежных моў, а потым перасякаюць межы, каб праявіцца ў другой сям'і.

Магчымасць класіфікацыі яшчэ болей ускладняецца тым фактам, што мовы можна класіфікаваць па многіх крытэрыях адначасова. Напрыклад, Java - гэта аб'ектна-арыентаваная мова (мае аб'ектна-арыентаваную арганізацыю) і канкурэнтная мова (мае убудаваныя канструкцыі для выканання некалькіх нітак паралельна). Python - аб'ектна арыентаваная скрыптавая мова.

Мовы праграмавання падзяляюць па парадыгмах праграмавання і класіфікуюць па галіне прызначэння. Парадыгмы ўключаюць працэдурнае праграмаванне, аб'ектна-арыентаванае праграмаванне, функцыйнае праграмаванне, і праграмаванне логікі; некаторыя мовы спалучаюць некалькі парадыгмаў. Мова асэмблера - не столькі парадыгма, колькі прамая мадэль архітэктуры машыны. Па прызначэнні мовы праграмавання могуць быць агульнага прызначэння, мовы сістэмнага праграмавання, скрыптавыя мовы, даменна-спецыфічныя, ці канкурэнтныя/разсяроджаныя (ці іх спалучэнне). Некаторыя мовы агульнага прызначэння ствараліся ў асноўным для мэтаў адукацыі.

Таксама мовы праграмавання могуць быць класіфікаваныя безадносна парадыгмы праграмавання. Напрыклад, большасць моў праграмавання ужываюць англамоўныя ключавыя словы, у той час як меншасць – словы астатніх моў свету.

Тэзісны план тэксту “Мова праграмавання”.

  1. Даецца азначэнне мовы праграмавання з пункту погляду сучаснай інфарматыкі.

  2. Адзначаецца спецыфічнасць такой з’явы, як мова праграмавання, што праяўляюцца праз пэўныя асаблівасці (функцыя, мэта, канструкцыя, выразная магутнасць).

  3. Уздымаецца праблема класіфікацыі моў праграмавання.

  4. Адзначаецца немагчымасць класіфікацыі, бо мовы могуць класіфікавацца па розных сістэмах адначасова.

  5. Парадыгмы праграмавання і галіна прызначэння як асноўныя класіфікуючыя катэгорыі моў праграмавання.

  6. Дадатковыя магчымасці класіфікацыі – ўжыванне англамоўных ключавых слоў або слоў на іншых мовах свету.

Заданне 5. Знайдзіце памылкі ў тэксце, выпраўце іх.

Аўтаматызаваная сістэма кіравання складаецца з комплексу узаемазвязаных падсістэм. Вылучэнне падсістэм ажыццяўляецца ў суадносінах з іх спецыфічнымі рысамі па функцыянальных, структурна-арганізацыйных і іншых прыкметах. Пры гэтым у АСК вылучаюцца функцыянальная і забяспечвальная часткі. Функцыянальная частка падзяляецца на падсістэмы ў выніку яе дэкампазіцыі ў адпаведнасці з выконваемымі функцыямі кіравання і змяшчае рашэнні па гэтых функцыях. Забяспечвальная частка з’яўляецца базай для стварэння і работы функцыянальных падсістэм.

Заданне 6. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Знайдзіце ў перакладзе выпадкі магчымай інтэрферэнцыі. Вызначце яе від. Выпішыце тэрміны.

У месцы прыёму на радыёсігнал могуць накладвацца электрамагнітныя ваганні ад старонніх крыніц радыёвыпраменьванняў, здольныя перашкаджаць правільнаму ўзнаўленню паведамлення, і яны называюцца таму перашкодамі радыёприёму. Неспрыяльны ўплыў на якасць радыёсувязі могуць аказваць таксама зменлівыя ў часе згасанні радыёхваляў на шляху ад перадавальнай антэны да прыёмнай.

Уплыў гэтых перашкод на прыём асабліва моцнае на вялікіх адлегласцях. Выкарыстанне радыёхваляў у радыёлакацыі і іншых галінах тэхнікі запатрабавалі забеспячэнне адначасовага функцыянавання, без узаемных перашкод, розных сістэм і сродкаў, што выкарыстоўваюць радыёхвалі, – забеспячэнне іх электрамагнітнай сумяшчальнасці.

Распаўсюджванне радыёхваляў у адкрытай прасторы робіць магчымым у прынцыпе прыём радыёсігналаў, што перадаюцца па лініях радыёсувязі, асобам, якія знаходзяцца на вялікай вышыні (каля 40 тыс. км. над зямлёй).

Выпадкі магчымай інтэрферэнцыі:

а) фанетычная і акцэнталагічная: галі́на.

б) марфалагічная: у месце, накладывацца, радыёпрыёма, аказываць, у часі.

в) сінтаксічная: у адкрытым прасторы, па лініям.

г) словаўтваральная: радыёсвязі, змяняюшчаяся, перадаюшчай, выкарыстоўваюшчых.

д) лексічная: калябанні, памяшаць, успраізвядзенню, памеха, сумясцімасць.

Тэрміны: радыёсігнал, электрамагнітныя ваганні, крыніца радыёвыпраменьвання, перашкода радыёпрыёму, радыёсувязь, перадавальная антэна, прыёмная антэна, радыёхвалі, радыёлакацыя, электрамагнітная сумяшчальнасць, прыём радыёсігналаў, лініі радыёсувязі.