Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ОКР

.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
87.55 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі

Кафедра беларускай і рускай моў

Факультэт завочнага навучання

Спецыяльнасць: Инфармацыйныя

тэхналогіі і кіраванне ў

тэхнічных сістэмах

Кантрольная работа па беларускай мове

Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:

  1. Паходжанне беларускай мовы.

  2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

  3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

  4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.

  5. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.

Беларуская мова ў ХХ стагоддзі

У сувязі з народнымі хваляваннямі на Беларусі і паражэнеем паўстання 1863 г. рэзка ўзмацняецца русіфікацыя «заподноруского края», забараняецца царскім урадам кнігадрукаванне. Творы на беларускай мове пісьменнікі вымушаны друкаваць за межамі Расійскай імперыі, на радзіме творы выдаваліся часцей за ўсё нелегальна. Нягледзечы на шматлікія цяжкасці на шляху фарміравання беларускай літаратурнай мовы, у другой палове ХІХ ст. яе развіццё фактычна не спынялася. Гарачы прыхільнік беларускага слова Ф.Багушэвіч, першы загаварыў пра беларускую мову як аб важнейшым элеменце нацыянальнай культуры беларускага народа і ўзняў пытанне аб лёсе яе развіцця. Ён ўзбагаціў нашу літаратуру новымі моўна-выяўленчымі сродкамі і прыёмамі, крапатліва працаваў над складаннем слоўніка беларускай мовы, марыў пра выданне граматыкі. Станаўленню роднай мовы спрыяў і выхад у свет слоўнікаў І.Насовіча, М.Гарбачэўскага. а таксама творы публіцыстычнага характару, найперш беларуская нелегальная газета «Мужыцкая праўда» К.Каліноўскага.

У пачатку ХХ ст. нацыянальна-вызваленчы рух на ўскраінах імперыі прымусіў царскі ўрад пайсці на некаторыя ўступкі ў нацыянальным пытанні. У 1905 г. уступае ў дзеянне закон аб свабодзе друку, пасля якога ажыўляецца літаратурнае жыццё, шырока разгортваецца кнігавыдавецкая справа. У гэты час арганізуюцца беларускія выдавецтвы «Загляне сонца у наша аконца», «Мінчук», «Палачанін» і іншыя. Выдаюцца першыя дапаможнікі для школ Цеткі «Першае чытанне для дзетак-беларусаў» (1906), К. Каганца «Беларускі лемантар, або першая навука чытання» (1906), Я. Коласа «Другое чытанне дзячей беларусаў» (1910). З 1906 г. пачынае выходзіць у Вільні першая беларуская легальная газета «Наша доля», а пасля яе забароны – «Наша ніва». Ў 1918г. былі надрукаваны першыя падручнікі па беларускай мове, сярод іх найбольшае значэнне мела «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча. Аўтар яе даволі паслядоўна вызначыў граматычныя рысы беларускай мовы, дакладна сфармуляваў асноўныя прынцыпы і правілы беларускай арфаграфіі. «Граматыка» з’явілася асновай для складання іншых падручнікаў па беларускай мове, найперш для Я. Лёсіка, паклала пачатак навуковай распрацоўцы правапісных і граматычных норм беларускай мовы.

Новы этап у развіцці і станаўленні беларускай літаратурнай мовы пачынаецца, па сутнасці, з абвяшчэння незалежнасці Беларусі. 31 ліпеня 1920 года была прынята адпаведная «Дэкларацыя», якая забяспечыла беларускай мове статус дзяржаўнай. З гэтага часу значна пашыраецца сфера ўжывання роднай мовы. На ёй працавалi урад, дзяржаўныя i грамадскiя ўстановы, вялося навучанне ў школах, тэхнiкумах, ВНУ, стваралiся падручнiкi, слоўнiкi. Інтэнсіўна папаўняецца новымі словамі слоўнік беларускай мовы, распрацоўваюцца пытанні арфаграфіі і граматыкі, фарміруюцца формы літаратурнага вымаўлення і словаўжывання. На беларускай мове працуюць афіцыйныя дзяржаўныя ўстановы, у тым ліку урад рэспублікі. Мноства газет, часопісаў друкавалася на беларускай мове, выдаваліся навуковыя працы, стваралася беларуская навуковая тэрміналогія па ўсіх галінах навукі.

У 20-я гг. вядзецца вельмі актыўная дзейнасць па выпрацоўцы беларускай тэрміналогіі. Навукова-тэрміналагічная камісія, якая была створана ў 1921 г., да 1930 г. падрыхтавала і апублікавала 24 слоўнікі тэрмінаў па граматыцы, логіцы, арыфметыцы, алгебры, геаметрыі, геаграфіі інш. Навуковых дысцыплінах. Такім чынам, намаганнямі лепшых прадстаўнікоў літаратуры, навукі і культуры беларуская літаратурная мова к 30-м гг. ХХ ст. дасягнула высокага ўзроўню развіцця.

У прыведзеным тэксце выдзелім важныя палажэнні, падкрэслім ключавыя сказы і складзём тэзісны план. Тут можна вылучыць чатыры сэнсавыя часткі. Асноўную тэму і падтэмы тэксту сфармулюем наступным чынам:

Беларуская мова ХХ стагоддзя:

  1. У другой палове ХІХ ст беларуская мова фарміравалася нягледзечы на шматлікія цяжкасці.

  2. ХХ стагоддзе – ажыўленне кнігавыдавецкай дзейнасці:

а) арганізуюцца беларускія выдавецтвы;

б) выдаюцца першыя дапаможнікі;

в) надрукаваны першыя падручнікі па беларускай мове.

3. Абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.

4. Беларуская літаратурная мова к 30-м гг. ХХ ст. дасягнула высокага ўзроўню развіцця.

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

  • Говорить о нем – размаўляць пра яго, ходить по земле – хадзіць па зямлі, летать по небу – лятаць па небе, встречаться по парам – сустракацца парамі, видеться по минутам – бачыцца мінутамі;

  • Шутить с ребенком – жартаваць з дзіцяці, смеяться над подругой – насміхацца з сяброўкі, удивляться с пейзажа – дзівіцца пейзажу, услаждаться над собой – цешыцца з сябе, издеваться над сестрой – здзекавацца з сястры.

  • Благодарить мастера – дзякаваць майстру, жениться на Свете – ажаніцца са Светай, прощать тебя – дараваць табе; сходить за сумкой – схадзіць па сумку; дом директора – дырэктараў дом.

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

1. Публіцыстычны стыль – старажытная беларуская зямля, свята славенскага пісьменства и культуры, славянскае сэрдца.

Старажытная беларуская зямля ў чарговы раз сустракае Свята славянскага пісьменства і культуры. Як і стагоддзі назад, любое славянскае сэрдца поўніцца пачуццём глыбокай сыноўскай павагі, калі гучаць імены Кірылы і Мяфодзія. Іх справа надзвычай дэмакратычная і рэвалюцыйная, яна з’яўляецца яркім прыкладам барацьбы за прагрэс і за самасцвярджэнне розных народнасцей.

2. Навуковы стыль (урывак з вызначэння пунктуацыі, У.П.Саўко) – сістэмнасць пунктуацыі.

Самым старажытным знакам прыпынку з’яўляецца кропка, якая ўжываецца ў пісьмовай практыцы з ІІ ст. да н.э.. Да пачатку ХІХ ст. у пунктуацыйнай сістэме ўжо былі ўсе знакі прыпынку, якімі карыстаюцца і ў нас час. Сістэмнасць пунктуацыі выяўляецца ў адзінстве і ўзаемадзеянні тых прынцыпаў, якія ляжаць у аснове пунктуацыі.

3. Афіцыйна-справавы стыль (з усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека).

Артыкул 1. Кожны чалавек мае права на жыцце, на свабоду і на асабістую недатыкальнасць.

Артыкул 2. Ніхто не павінен утрымлівацца ў рабстве або ў паднявольным стане.

Артыкул 3. Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роунымі ў сваёй годнасці і правах.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

1 – информация – інфармацыя: першапачатковыя звесткі, якія перадаюцца людзьмі вусным, пісьмовым ці іншым спосабам (з дапамогай умоўных сігналаў, тэхнічных сродкаў і г. д.); ўключае абмен звесткамі паміж людзьмі, чалавекам і аўтаматам, аўтаматам і аўтаматам; абмен сігналамі ў жывёльным і раслінным свеце; перадачу прыкмет ад клеткі да клеткі, ад арганізма да арганізма (гл. Генетычная інфармацыя); адно з асноўных паняццяў кібернетыкі;

2 – программирование – праграмаванне: а) працэс падрыхтоўкі задач для вырашэння іх на ЭВМ, які складаецца з наступных этапаў: складанне "" плана рашэння "" задачы ў выглядзе набору аперацый (алгарытмічнае апісанне задачы); апісанне "" плана рашэння "" на мове праграмавання (складанне праграмы); трансляцыя праграмы з мовы праграмавання на машынную мову (у выглядзе паслядоўнасці каманд, рэалізацыя якіх тэхнічнымі сродкамі ЭВМ і ёсць працэс рашэння задачы); б) праграмаваннем завуць таксама профіль прыкладной матэматыкі, які вывучае і распрацоўвае метады і сродкі складання, праверкі і паляпшэння праграм для ЭВМ;

3 – клавиатура – клавіятура: а) камплект размешчаных ў вызначаным парадку рычагоў-клавіш у якога-небудзь механізму (пішучай машынкі, вылічальнай падліковай машыны і т. п.); б) некаторыя з музычных інструментаў, напр., клавесін, могуць мець некалькі ручных клавіятур-мануалаў, арган мае таксама і клавіятуру для ног – педаль;

4 - база данных – база дадзеных: спарадкаваная сукупнасць дадзеных, прызначаных для захоўвання, назапашвання і апрацоўкі з дапамогай ЭВМ;

5 – разработчик – распрацоўшчык: спецыяліст, які займаецца распрацоўкай схемы, механізму, апаратуры;

6 – компьютер – камп’ютар: тэрмін, які атрымаў распаўсюджанне ў навукова-папулярнай і навуковай літаратуры, з’яўляецца транскрыпцыяй англійскага слова computer, что азначае вылічальнік;

7 – микропроцессор – мікрапрацэсар: самастойная ці ўваходзіць у склад мікра-ЭВМ прылада апрацоўкі інфармацыі, складзеная ў выглядзе адной ці некалькіх вялікіх інтэгральных схем;

8 – графика – графіка: а) сукупнасць усіх сродкаў дадзенай пісьменнасці; б) раздзел мовазнаўства, які даследуе суадносіны паміж графемай і фанемай; в) від выяўленчага мастацтва, які ўключае малюнак і друкаваныя мастацкія выявы (гравюра, літаграфія, манатыпія і інш), заснаваныя на мастацтве малюнка, але якія валодаюць уласнымі выяўленчымі сродкамі і выразнымі магчымасцямі;

9 – электроника – электроніка: навука аб узаемадзеянні зараджаных часціц (электронаў, іёнаў) з электрамагнітнымі палямі і аб метадах стварэння электронных прыбораў і прылад (вакуумных, газаразрадных, паўправадніковых), якія выкарыстоўваюцца галоўным чынам для перадачы, апрацоўкі і захоўвання інфармацыі;

10 – автоматизация – аўтаматызацыя - прымяненне тэхнічных сродкаў, эканоміка-матэматычных метадаў і сістэм кіравання, вызваляе чалавека часткова або цалкам ад непасрэднага ўдзелу ў працэсах атрымання, пераўтварэння, перадачы і выкарыстання энергіі, матэрыялаў або інфармацыі;

11 – криптография – крыптаграфія: а) тайнапіс, сістэма змены ліста, з мэтай зрабіць тэкст незразумелым для недасведчаных асоб; б) галіна палеаграфіі, якая вывучае графіку сістэм тайнапісам;

12 – моделирование – мадэляванне: даследаванне якіх-небудзь з’яў, працэсаў або сістэм аб’ектаў шляхам пабудовы і вывучэння іх мадэляў; выкарыстанне мадэляў для вызначэння або ўдакладнення характарыстык і рацыяналізацыі спосабаў пабудовы аб’ектаў, якія канструіруюцца;

15 – вычислительная техника – вылічальная тэхніка: а) сукупнасць тэхнічных і матэматычных сродкаў (вылічальныя машыны, прылады, прыборы, праграмы і інш), якія выкарыстоўваюцца для механізацыі і аўтаматызацыі працэсаў, вылічэння і апрацоўкі інфармацыі; б) галіна тэхнікі, якая займаецца распрацоўкай, вырабам і эксплуатацыяй вылічальных машын, прыладаў і прыбораў;

16 – программа – праграма: а) апісанне алгарытму рашэння задачы, зададзенае на мове праграмавання (на машынную мову канкрэтнай ЭВМ перакладаецца аўтаматычна пры дапамозе транслятара); б) змест плана дзейнасці, работ; в) выклад асноўных палажэнняў і мэтаў дзейнасці палітычнай партыі, арганізацыі, асобнага дзеяча; г) кароткі выклад зместу вучэбнага прадмета;

17 – ассемблер – асэмблер: а) знакавая мова праграмавання, кожнаму аператару якога адпавядае адна аперацыя; б) праграма, якая пераўтварае зыходную, напісаную на мове Асэмблер, у каманды, "зразумелыя" мікрапрацэсару;

28 – транслятор – транслятар: праграма, якая пераводзiць зыходную праграму і аб"ектны (машынны) код

29 – регистр – рэгістр: блок памяці малога аб’ёму, убудаваны ў мікрапрацэсар, да якога ён адрасуецца незалежна ад шыны адрасу.

20 – контролер – Кантролер: прылада для кіравання знешнімі прыладамі.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Тэкст на рускай мове:

Под системой программирования понимают совокупность языка программирования и виртуальной машины, обеспечивающей выполнение программ, составленных на этом языке.

Виртуальная машина – это программный комплекс, имитирующий работу реальной машины с определенным входным языком на ЭВМ с другим машинным языком, т.е. реализующий входной язык программирования. Виртуальная машина содержит транслятор и/или интерпретатор и может включать библиотеки стандартных подпрограмм, отладчик, компоновщик и другие сервисные средства.

Транслятор представляет собой программу, осуществляющую перевод текстов с входного языка на машинный язык. Одной из разновидностей транслятора является компилятор, обеспечивающий перевод программ с языка высокого уровня (приближенного к человеку) на язык более низкого уровня (близкий к ЭВМ), или машинозависимый язык.

Главным классифицирующим признаком языков и, следовательно, систем программирования, является принадлежность к одному из оформившихся к настоящему времени стилей программирования.

Пераклад на беларускую мову:

Пад сістэмай праграмавання разумеюць сукупнасць мовы праграмавання і віртуальнай машыны, якая забяспечвае выкананне праграм, складзеных на гэтай мове.

Віртуальная машына – гэта праграмны комплекс, які імітуе працу рэальнай машыны з вызначанай уваходнай мовай на ЭВМ з іншай машыннай мовай, г.зн. рэалізуе ўваходную мову праграмавання. Віртуальная машына ўтрымлівае транслятар і/або інтэрпрэтатар і можа ўключаць бібліятэкі стандартных падпраграм, адладчык, кампаноўшчык і іншыя сэрвісныя сродкі.

Транслятар уяўляе сабою праграму, якая выконвае пераклад тэкстаў з уваходнай мовы на машынную мову. Адной з разнавіднасцяў транслятара з'яўляецца кампілятар, які забяспечвае пераклад праграм з мовы высокага ўзроўню (набліжанай да чалавека) на мову ніжэйшага ўзроўню (блізкай да ЭВМ), ці машыназалежную мову.

Галоўнай класіфікаванай прыкметай моў, а значыць і сістэм праграмавання, з'яўляецца прыналежнасць да аднаго са стыляў праграмавання, якія аформіліся ў сучаснасці часу.

Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.

Асновы праграмавання: Практыкум/Т.А. Паўлоўская, Ю.А.Шчупак. — М.: Руская мова, 2003.- 240 с.

Перад вамі адна з самых простых кніг, прысвечаных праграмаванню. Напісаная вядомым аўтарам Уоллесом Вангам, яна дазволіць вам зрабіць першыя крокі ў засваенні прамудрасцяў напісання камп’ютарных праграм. Вы будзеце ведаць, што такое мова праграмаванне і якія мовы праграмавання найболей папулярныя на сённяшні дзень. Асобныя часткі кнігі прысвечаны выкарыстанню мовы праграмавання BASIC, выкарыстанню розных структур, а таксама праграмаванню для Internet. Лёгкі і даступны стыль выкладу дапаможа пачаткоўцам як мага хутчэй прыступіць да стварэння ўласных праграм.

Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).

Асабісты дакумент:

Дырэктару Магілеўскага дзяржаўнага

політэхнічнага каледжа Шапчыцу А.М.

навучэнкі групы М-126

Лакізавай Юліі Васільеўны

ЗАЯВА

Прашу Вас адпусціць мяне з заняткаў 20.10.2011 г. у сувязі з пераездам сям’і ў іншую вобласць для пражывання.

19 кастрычніка 2011 г. Ю.В. Лакізава

Справавы ліст:

ААГ «Злата» Дырэктару

г.Кіеў, вул. Маякоўскага, 56 ААГ «Злата»

Тэл. (044) 12-13-14 С.Л.Крабу

Паведамляем Вам, што спадар Мацукевіч Ф.Э. прыбудзе ў Маскву 12 жніўня, просім Вас арганізаваць сустрэчу і зарэзерваваць нумар у гасцініцы на тыдзень. Спадар Мацукевіч Ф.Э. прыбудзе самалётам рэйс 182.

З павагай,

Генеральны дырэктар ААГ «Злата» В.П.Сад