Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Бел яз 5 вариант

.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
75.78 Кб
Скачать

Министерство Образования Республики Беларусь

УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИНФОРМАТИКИ И РАДИОЭЛЕКТРОНИКИ

"Информационные технологии и управление в технических системах"

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

Па курсу «беларуская мова»

СТУДЭНТА ФЗН БГУИР

СПЕЦЫАЛЬНОСТЬ

Мінск, 2010

варыянт 5

Заданне 1. Размяркуйце словы па групах, карыстаючыся наступнай табліцай:

Агульнаўжывальныя

Абмежаванага ўжытку

Дыялектная лексiка

Спецыяльная лексiка

Жаргонная лексiка

гуляць

ето

Цверды дыск

кумпал

дзеяслоў

шчока

сістра

дваццаць

флюс

жыцце

рампа

карысны

рэзістар

вясна

ладаваць

галава

барацьба

Заданне 2. Прывядзiце прыклад навуковага тэксту(тэкст у аб’еме 120-140 слоў з любой навуковай крыніцы). Выявiце: а) тыповыя лексiка-граматычныя сродкi арганiзацыi гэтага тэксту (абстрактныя назоўнiкi, назоўнiкi роднага склону, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы, аддзеяслоўныя назоўнiкi); б) тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi.

1Асноўным элементам камп’ютара з'яўляецца мікрапрацэсар. Гэта мозг камп’ютара. 2Ён ажыццяўляе выкананне праграм, якія працуюць у камп’ютары, і кіруе працай астатніх прылад.

3Наступным важным элементам з'яўляецца аператыўная памяць. 4Менавіта з яе працэсар бярэ зыходныя дадзеныя для апрацоўкі і ў яе запісвае атрыманыя вынікі. 5Аднак, якія змяшчаюцца ў ёй дадзеныя, захоўваюцца толькі пакуль камп’ютар уключаны.6 Каб камп’ютар мог працаваць, неабходна, каб у яго аператыўнай памяці знаходзілася праграма і дадзеныя. 7А трапляюць туды яны з розных прылад камп’ютара - клавіятуры, цвёрдых і гнуткіх дыскаў.8 Вынікі выканання праграм выводзяцца на вонкавыя прылады - манітор, друкарка і г.д. 9 Такім чынам, неабходзен абмен інфармацыяй паміж аператыўнай памяццю і вонкавай прыладай.

10Для гэтага ў камп’ютары маюцца два прамежкавыя звяны:

10.1- кантролер, ці адаптар, гэта значыць электронная схема, якая кіруе вонкавай прыладай;

10.2-сістэмная магістраль перадачы дадзеных паміж кантролерам, аператыўнай памяццю і мікрапрацэсарам, якая ў прастамоўі завецца шынай.

а) Абстрактныя назоўнікі – дадзеныя, вынікі, абмен.

Назоўнікі роднага склону – камп’ютара, праграм, прылад.

Зваротныя дзеясловы – з’яўляецца, змяшчаецца, захоўваюцца, выводзяцца, маюцца, завецца.

Неасабова - прэдыкатыўных слоў у тэксце няма.

Аддзеяслоўныя назоўнікі – выкананне.

б) У тэксце ўсе сказы апавядальныя.

Сказы з аднароднымі членамі, якія ўжываюцца для класіфікацыі або сістэматызацыі з’яў,прыкмет, прадметаў: 7,8,9,10(2).

Складаназалежныя сказы з рознымі відамі сувязі: 2,6.

Сродкі міжфразавай сувязі: 4(менавіта з яе), 6 (каб з яго), 10 (для гэтага).

Прыназоўнікі тыпу: 4(ў яе), 5(ў ей), 9 (паміж).

Заданне 3. Вызначце стыль тэксту пры дапамозе прыведзеных сказаў. Знайдзiце моўныя памылкi. Выпраўце iх.

Інтэрнэт - гэта вялікая колькасць камп’ютараў, размешчаных па ўсім белым свеце і злучаных паміж сабой кабелем, радыё ці спадарожнікавым сігналам. Гэта ж глабальная камп’ютарная сетка, пры дапамозе якой магчыма перадаваць даныя з аднаго камп’ютара ў другі.

Вызначаны стыль тэксту - навуковы.

Заданне 4. Складзiце тэзiсны план тэксту па спецыяльнасцi (на выбар студэнта).

  1. ІТіКуТС-Інформацыйныя тэхнологіі і кіраванне у тэхнічных сістэмах.

  2. Спецыяльнымі дысцыплінамі з’яўляюцца - базы даных, сістэмны аналіз, архітэктура ЭВМ i г.д.

  3. Windows, unix, linux - аперацыйныя сістэмы.

  4. Access, word, excel, powerpoint, publisher - праграмныя прадукты.

  5. AutoCAD, MathLab - сродкі камп'ютэрнага мадэлявання і праектавання.

  6. Assembler, pascal, C/C++, Delphi, Visual Studio C++ - мовы праграмавання.

Заданне 5. Знайдзiце памылкi ў тэксце. Выпраўце iх.

Базы даных – гэта сукупнасць вызначаных для захоўвання вылікіх аб’ёмаў інфармацыі і праграмных модуляў, якія здзяйсняюць кіраванне данымі, іх выбарку, сарціроўку і іншыя падобныя дзеянні. Інфармацыя базы даных захоўваецца ў адной або некалькіх табліцах. Любая табліца з данымі складаецца з набору аднатыпных запісаў, размешчаных адна за адной. Яны ўяўляюць сабой радкі табліцы, якія можна дабаўляць, знішчаць або змяняць. Кожны запіс з’яўляецца наборам іменаваных палёў або ячэяк, якія могуць захоўваць самую разнастайную інфармацыю, пачынаючы ад нараджэння і заканчваючы падрабязным апісаннем кулінарнага рэцэпту.

Заданне 6. Перакладзiце. тэкст на беларускую мову. Знайдзiце ў перакладзе прыклады магчымай iнтэрферэнцыi. Вызначце яе вiд. Выпiшыце тэрмiны..

Зараджэнне тэлебачання адносіцца да 70-х гадоў мінулага стагоддзя. Яно непарыўна злучана з развіццём электратэхнікі і яе практычным ужываннем, у прыватнасці, для сувязі на вялікія адлегласці. Магчымасць хуткай перадачы паведамленняў на вялікія адлегласці ў выглядзе электрычных сігналаў наводзіла на думку пра выкарыстанне аналагічных прынцыпаў для перадачы малюнка на адлегласць.

Першыя праекты сістэм для электрычнай перадачы малюнкаў былі прапанаваны неўзабаве пасля вынаходства тэлеграфа і ставіліся яшчэ не да тэлебачання ў сучасным разуменні гэтага слова, а да фотатэлеграфіі, г.зн. перадачы адзінкавых нерухомых малюнкаў (чарцяжоў, малюнкаў і да т.п.). Яны засноўваліся на выкарыстанні хімічнага дзеяння току і ўжыванні розных механічных прылад у перадавальным і прыёмным апаратах. Перадача сігналаў ажыццяўлялася па правадах. Малюнкі , якія прымаліся, фіксаваліся на паперы.

Першыя поспехі ў перадачы нерухомых малюнкаў па лініях сувязі прыцягнулі ўвагу навукоўцаў і вынаходнікаў да праблемы тэлебачання. Але для пераходу ад фотатэлеграфіі да тэлебачання, г.зн. да непасрэднай перадачы рухомых малюнкаў, патрабаваліся новыя метады і тэхнічныя сродкі, неабходна было пераадолець велізарныя тэхнічныя цяжкасці. Тэлебачанне, ці бачанне на адлегласці за межамі непасрэдна глядзельнага ўспрымання аб'ектаў чалавекам, магло быць ажыццёўлена на аснове пераўтварэння святла ў электрычныя сігналы.

Для практычнага рашэння праблемы тэлебачання трэба было знайсці такі спосаб перадачы малюнкаў, які дазваляў бы замяніць вялікую колькасць ліній сувязі паміж перадавальным і прыёмным прыладамі адной лініяй, г.зн. перайсці ад складанай шматканальнай сістэмы да прасцейшай, аднаканальнай. Гэты пераход азначаў замену адначасовай перадачы ўсіх элементаў малюнка пачарговай.

Тэрміны: тэлебачання, электратэхнікі, электрычных сігналаў, тэлеграфа, фотатэлеграфіі, перадавальным і прыёмным апаратах, тэхнічныя сродкі.

Марфалагічная інтэрферэнцыя: зараджянне, току, быць, перайсці, сродкі.

Словаўтваральная інтэрферэнцыя: ажыццяўлялася, адносіцца, фотатэлеграфіі, тэлебачанне.

Лексічная інтэрферэнцыя: малюнка, сувязі, святла.

Сінтаксічная інтэрферэнцыя: з развіццём, да непасрэрнай перадачы.

Акцэнталагічная інтэрферэнцыя: які, гэтага,было.