Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЯПРЛ. Контрольная. Вариант 8.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
94.21 Кб
Скачать

Заданне № 1.

Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

Узнікненне і фарміраванне беларускай мовы адбывалася ў непарыўнай сувязі з гісторыяй усяго славянства. У III тысячагоддзі да нашай эры склалася славянская этнічная супольнасць, адзіны славянскі народ са сваёй мовай і культурай. Перыяд супольнага жыцця славян працягваўся да сярэдзіны I тысячагоддзя н.э. Увесь гэты час славяне карысталіся адной мовай, якую ў навуцы прынята называць праславянскай або агульнаславянскай.

Самым працяглым у гісторыі беларускай мовы быў перыяд агульнаславянскі. Ад яго ў мовах сучасных славян захаваліся аднолькавая лексіка, аднолькавыя фанетычныя заканамернасці і рысы граматычнага ладу.

У VI -VII ст. завяршылася рассяленне славян на вялікай тэррыторыі Еўропы; у выніку ўтварыліся тры групы славянскіх плямен (усходнія, заходнія і паўднёвыя славяне). На іх аснове ў наступным стагоддзі склаліся асобныя славянскія народнасці. Беларуская народнасць сфарміравалася на аснове ўсходнеславянскіх пляменаў - крывічы, дрыгавічы і радзімічы. На працягу Х - ХІІІ ст. ст. усходнеславянскія народнасці, у тым ліку і беларуская, карысталіся адной пісьмовай мовай (літаратурнай) мовай, выдатным помнікам якой з'яўляецца “Слова пра паход Ігараў.” Гэта быў першапачатковы этап у гісторыі беларускай літаратурнай мовы.

Наступны этап развіцця беларускай мовы прыпадае на ХІІІ - XVII ст. ст. Ён супадае з утварэннем і далейшым развіццем развіццём беларускай народнасці як вядучай этнічнай супольнасці ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, у якім землі сучаснай Беларусі склалі асноўную частку яго тэрыторыі. Мову гэтага перыяда прынята называць старажытнай беларускай або старабеларускай. Яна сфарміравалася ў ХІV - XV ст. ст.на аснове ўсходне - славянскай літаратурнай мовы, якая пад уплывам вуснай народна - дыялектнай мовы ўсе больш набывала выразныя беларускія асаблівасці. У XV ст. старажытная беларуская мова дасягае найвышэйшай ступені свайго развіцця і выступае ўжо як асобная славянская мова, выразна адрозніваючыся і ад агульнай усходнеславянскай.

Старажытная беларуская мова з XIV ст. з'яўлялася дзяржаўнай мовай у ВКЛ і выкарыстоўвалася ва ўсіх сферах гаспадарчага і грамадскага жыцця, ва ўрадавых установах, судзе, школе, дыпламтычнай перапісцы. На працягу XV - XVII ст. на ёй створана і да нашага часу захавалася пісьмовая спадчына. Збераглася вялікая колькасць справавых дакументаў. Сярод іх найбольш каштоўная - Літоўская метрыка. Крыніцай вывучэння мовы з'яўляюцца кнігі судовых і іншых запісаў буйнейшых гарадоў Беларусі (Гродна, Мінска, Брэста. , Магілёва, Полацка). Развівалася мастацкая літаратура, пашырана было вершаскладанне (Андрэй Рымша, Сімяон Полацкі). Прадалжала і развівала традыцыі Кіеўскай Русі беларускае летапісанне (Хроніка Быхаўца, Баркалабаўскі летапіс). Сведчаннем развіцця юрыдычнай думкі эпохі феадалізму з'яўляецца створаны на старажытнай беларускай мове Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (1529, 1566, 1588), адзіны ў Еўропе XVI ст. збор законаў. Прыкладамі вучэбнай літаратуры служаць “ Грамматіка словенска” “ Лаўрэнція Зізанія (1596), слоўнікі Л. Зізанія, Памвы Бярынды.

Важную ролю ў развіцці тагачаснай культуры адыграла кнігадрукаванне, заснавальнікам якой быў славянскі сын беларускага народа таленавіты вучоны і асветнік - Францішак Скарына. Яго выдавецкая дзейнасць, распачатая ў 1517, паслужыла пачаткам кнігадрукавання ўсходніх славян. Вялікі ўклад у развіццё беларускай мовы ўнеслі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.

Пасля 1569 года ВКЛ паводле Люблінскай ніі ВКЛ аказалася ў палітычным падпарадкаванні Рэчы Паспалітай. Беларуская феадальная знаць выраклася роднай мовы i культуры. Склаліся неспрыяльныя ўмовы для дальнейшага развіцця беларускай лiтаратурнай мовы. Яна паступова стала выцясняцца з усiх сфер грамадскага жыцця. У 1696 г. быў прынят закон, паводле якога беларуская мова, як дзяржаўная, забаранялася і ўводзілася польская.

Канец XVII - XVIII ст. ст. пісьмовая беларуская мова знаходзілася ў заняпадзе. Гэта быў заключны перыяд у працяглай гісторыі старажытнай беларускай лiтаратурнай мовы. Ён бедны на пiсьмовыя помнiкi: толькi беларуская народна - дыялектная мова па - ранейшаму жыла ў народзе, якi нязменна карыстаўся родным словам і стварыў надзвычай багаты фальклор.

Перыяд новай беларускай лiтаратурнай мовы прыпадае на XIX і XX ст. ст. У канцы XVIII ст. Беларусь знаходзiцца ў складзе Расiйскай Iмперыi. Гэта не прынесла беларускаму народу спрыяльных умоў для нармальнага развіцця яго нацыянальнай культуры, мовы. На тэррыторыі беларусі на працягу ўсяго ХІХ ст. не існавала ні адной вышэйшай навучальнай установы, а на беларускай мове не было ні адной нават пачатковай школы. У 1840 г. Царызм спыніў дзеянне на Беларусі Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588, ліквідаваў грэка-каталіцкую (уніяцкую) царкву, якая вяла набажэнства на беларускай мове, забараніў ужываць у афіцыйных дакументах назву ”Беларусь”. За ўсё ХІХ ст. на беларускай мове выйшла толькі 75 кніг, якія друкаваліся звычайна за межамі Расійскай дзяржавы. А пасля паўстання 1863 г. на працягу трыццаці гадоў на Беларусі не было надрукавана ніводнай кнігі на беларускай мове. Працяглы час заняпаду старажытнай беларускай мовы прывёў да таго, што яе традыцыі па сучаснсці былі страчаны і новая літаратурная мова пачала фарміравацца на базе вуснай народна-дыялектнай мовы незалежна ад старажытнай. У працэссе яе станаўлення галоўную ролю адыграла мастацкая літаратура. Найбольш значнымі творамі ХІХ ст. лічацца паэмы “Тарас на Парнасе” і “Энеіда навыварат”. Вялікая заслуга ў стварэнні беларускай літаратурнай мовы належыць Вікенцію Дуніну - Марцінкевічу, Францішку Багушевічу, Янку Лучыне, Адаму Гурыновічу, Альгерду Абуховічу, Кастусю Каліноўскаму. У іх творах удасканальваліся і замацоўваліся ў якасці нормы больш агульныя моўныя рысы, характэрныя для ўсіх беларускіх гаворак. На пачатку ХХ ст. была знята забарона карыстацца беларускай мовай, друкаваць на ёй. Сталі выдавацца беларускія газеты і часопісы “Наша ніва”, “Наша доля”, “Лучынка”, “Беларус” і інш. Узнікла выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца”. Пачалі стварацца падручнікі для беларускіх школ. У мастацкую літаратуру прыйшлі пісьменнікі магутнага таленту: Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, М. Гарэцкі, Ц. Гартны. Інтэнсіўна выпрацоўваюцца лексічныя, арфаграфічныя, граматычныя нормы. Гэта быў самы плённы перыяд у развіцці і станаўленні новай беларускай літаратурнай мовы за ўвесь час яе адраджэння.

Новы этап у гісторыі беларускай літаратурнай мовы звязаны быў з будаўніцтвам на пачатку 20 -ых г.г. беларускай дзяржавы, якая стварыла неабмежаваныя ўмовы для яе выкарыстання і развіцця. Беларуская мова стала мовай дзяржаўных і гаспадарчых устаноў, мовай школы і навукі, мовай мастацкай літаратуры і перыядычнага друку, радыё і тэатра. Літаратурная мова ўзбагацілася новай тэрміналагічнай лексікай, развіваліся і ўдасканальваліся стылі, замацоўваліся моўныя нормы. Пачалося сістэматычнае і глыбокае даследванне фанетыкі, лексікі, граматычнага ладу беларускай літаратурнай мовы. З 30-ых г.г. паступовая сфера выкарыстання звужаецца. На практыцы руская мова набыла статус дзяржаўнай. Палітычныя працэсы ў 80 - пач. 90 - ых г.г. абудзілі ў людзей цікавасці да гісторыі і культуры. 26 студзеня 1990 г. быў прынят закон аб беларускай мове. У 1991 - 1992 г. першакласнікі пайшлі ў беларускамоўныя класы.

У апошнія дзесяцігоддзі беларуская мова працягвае ўзбагачвацца новымі сродкамі выразнасці, новай лексікай як за кошт выкарыстання ўласных рэсурсаў, так і шляхам запазычання з іншых моў. Яна знаходзіцца ў няспынным удасканаленні і развіцці.

1) Перыяд агульнаславянскай мовы (ІІІ тыс. да н.э. - І тыс. н.э.).

2) “Слова пра паход Ігараў” - выдатны помнік першапачатковага этапа ў гісторыі літаратурнай мовы (Х - ХІІІ ст.).

3) )ХІІІ - ХVII ст. - перыяд старабеларускай мовы:

a. Дзяржаўная ў ВКЛ.

b. “Литоўская метрыка” - пісьмовая спадчына.

c. Кнігі судовых - крыніца вывучэння мовы.

d. Статуты ВКЛ - сведчанне развіцця юрыдычнай думкі.

4) 1517 г. - пачатак кнігадрукавання.

5) 1569 г. - выцясненне беларускай літаратурнай мовы з грамадскага жыцця.

6) Канец XVII - XVIII ст. ст. - пісьмовая беларуская мова ў заняпадзе.

7) Канец XVIII - ХІХ ст. ст. адсутнічаюць умовы для развіцця культуры, мовы:

a. Ліквідацыя Статута 1588г.

b. Ліквідацыя грэка - каталіцкай царквы.

c. Забарона назвы “Беларусь”.

d. Заняпад кнігадрукавання.

e. Страчванне традыцый.

8) Фарміраванне новай літаратурнай мовы на базе дыялектнай:

a. Галоўная роля мастацкай культуры.

b. Замацаванне моўных рыс.

9) Пачатак ХХ ст. - самы плённы перыяд у станаўленні беларускай літаратурнай мовы:

a. Узнікненне выдавецтв.

b. Зяўленне беларускіх газет, часопісаў, падручнікаў.

c. Пісьменнікі магутнага таленту.

10) Беларуская дзяржава стварыла ўмовы для выкарыстання і развіцця беларускай мовы.

11) Руская мова - дзяржаўная на практыцы (30 - ыя гг.)

12) 80 - 90 гг. - цікавасць да гісторыі і культуры.

13) Удасканаленне і развіццё беларускай мовы.

Заданне № 2.

Сінтаксічная інтэрферэнцыя:

1) простить Настю – дараваць Насце;

2) зашел за детьми – зайшоў па дзяцей;

3) обратил внимание на дом – звярнуў увагу на хату;

4) слышал своими ушами – чуў на свае вушы;

5) шутить над коллегой – жартаваць з калегі.

Марфалагічная інтэрферэнцыя:

Родны склон:

1) окно дома – акно хаты;

2) нет счастья – няма шчасця;

3) уборка квартиры – уборка кватэры;

4) сделан из стекла – зроблены са шкла;

5) до начала концерта – да пачатку канцэрту.

Месны склон:

1) работа в поле – праца ў полі;

2) думать о подруге – думаць пра сяброўку;

3) песок в ящике – пясок у скрыні;

4) смотреть по телевизору – глядзець па тэлевізары;

5) быть на митинге – знаходзіцца на мітынгу.

Заданне № 3.

1) Прэміі у вобласці літаратуры – публіцыстычны стыль.

Тры прэміі Саюзнай дзяржавы ў вобласці літаратуры і мастацтва прысуджаюцца адзін раз у два гады за творы, якія унеслі вялікі ўклад ва ўмацаванне братэрства, сяброўства і ўсебаковага супрацоўніцтва.

2) Вызначэнне становішча свяціл – навуковы стыль.

Для вызначэння становішча тых ці іншых свяцілаў на нябеснай сферы неабходна мець "апорныя" кропкі і лініі.

3) Ліст-паведамленне – афіцыйна-справавы.

Паведамляем, што Вам належыць падаць свае пісьмовыя тлумачэнні з прыкладаннем усіх неабходных дакументаў.

Заданне № 4.

  1. Комбинаторика – камбінаторыка: раздзел дыскрэтнай матэматыкі, які вывучае канечныя мноствы і разнастайныя варыянты спалучэнняў іх элементаў.

  2. Скалярные величины – скалярныя велічыні: велічыні, што характарызуюцца толькі колькасным значэннем і не маюць напрамка.

  3. Геометрия – геаметрыя: раздзел матэматыкі, які вывучае ўласцівасці і адносіны між аб'ектамі ў прасторы.

  4. Итерация – ітэрація: вынік паўторнага выкарыстання пэўнай матэматычнай функцыі.

  5. Компилятор – кампілятар: камп'ютэрная праграма (ці збор праграм), якая пераўтварае крынічны код, напісаны на мове праграмавання, у іншую камп'ютэрную мову (мэтавую, звычайна машынную).

  6. Структура данных – структура даных: агульная ўласцівасць інфармацыйнага аб'екта, з якім узаемадзейнічае пэўная праграма.

  7. Алгоритм – алгарытм: паслядоўнасць строгіх каманд, паводле якіх выконваюцца аперацыі, якія дазваляюць вырашаць лагічныя ці матэматычныя задачы. У больш шырокім сэнсе - пэўная паслядоўнасць дзеянняў.

  8. Дискета – дыскета: партатыўная запамінальная прылада, якая выкарыстоўваецца для шматразовага запісу і захоўвання дадзеных, прызначаных для апрацоўкі на камп'ютары.

  9. Компьютерная сеть – камп’ютарная сетка: мноства злучаных паміж сабой самастойных камп'ютараў.

  10. Интерфейс – інтэрфейс: сукупнасць сродкаў і метадаў узаемадзеяння паміж элементамі сістэмы.

  11. Операционная система – аперацыйная сістэма: камп'ютэрная праграма, якая кіруе апаратнымі і праграмнымі рэсурсамі камп'ютэра.

  12. Диффузия – дыфузія: узаемнае пранікненне (перамешванне) рэчываў, якія знаходзяцца ў кантакце.

  13. Температура – тэмпература: мера сярэдняй кінетычнай энергіі часціцы.

  14. Реальный газ – рэальны газ: матэматычная мадэль газу, якая ўлічвае cілы межмалекулярнага ўзаемадзеяння, а таксама ўласны аб'ём малекул газу.

  15. Исходный код – крынічны код: набор інструкцый, напісаных на мове праграмавання высокага ўзроўню.

  16. Внутренняя энергия – унутраная энергія: энергія, якую мае цела ў стане з нулявой механічнай энергіяй.

  17. Механическое движение – механічны рух: найпрасцейшая форма руху матэрыі, якая палягае ў змяненні палажэння цела ў прасторы з цягам часу.

  18. Масса – маса: скалярная фізічная велічыня, якая колькасна характарызуе інертнасць цела, г.зн. яго здольнасць супраціўляцца знешнім уздзеянням.

  19. Термодинамика – тэрмадынаміка: навука аб найбольш агульных якасцях макраскапічных аб’ектаў (тэрмадынамічных сістэм), якія знаходзяцца ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі, а таксама аб працэсах пераходу паміж гатымі станамі, якія адпавядаюць пераўтварэнням (пераўтварэнню) формаў руху матэрыі.

  20. Изотоп – ізатоп: разнавіднасць хімічнага элемента, якая адрозніваецца ад іншага ізатопа масай атамаў па прычыне рознай колькасці нейтронаў у ядры (пры аднолькавай колькасці пратонаў).

Заданне № 5.

Русская версия:

Система счисления – набор правил, позволяющих записать число с помощью специальных знаков, называемых числами.

В общем случае число, передаваемое тем или иным набром цифр, есть сумма значений всеч цифр, составляющих его. Значение цифры – это число, обозначаемой этой цифрой в конкретном случае.

Системы счисления делятся на позиционные и непозиционные. Разница между ними состоит в том, что в позиционной системе значение цифры зависит от занимаемой позиции, а в непозиционной – независит. Так, если Х и У – цифры, то в непозиционной системе ХУ и УХ – это одно и то же число, а в позиционной – разные.

Примером непозиционной системе является римская система счисления, до сих пор используемая в некоторых сферах, например, для обозначения столетий. К позиционным системам относится современная десятичная система счисления.