Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

кр

.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
88.06 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ

І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ»

Кафедра «Беларускай і рускай мовы»

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

па дысцыпліне

«Беларуская мова»

Выканаў студэнт завочнай формы навучання

спецыяльнасці радыётэхніка

Абрамовіч Аляксандр Леанідавіч

(шыфр 900101 – 01)

2310000 Гродненская вобл. г. Смаргонь

вул. Леніна д. 62А, кв.37.

Мінск 2009

Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце яго тэзісны план:

1. Паходжанне беларускай мовы.

2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.

5. Беларуская мова ў XX стагоддзі.

Беларуская мова ў XX стагоддзі

Каб асэнсаваць стан і месца беларускай мовы ў XX стагоддзі, неабходна звырнуцца да яе гісторыі. У далёкія ад нас часы беларускія землі насялялі народы розных сацыяльных і этнічных груп, звязаных з адметнымі культурнымі асаблівасцямі і веравызнаннямі, але дзяржаўнай стала беларуская, зацверджаная Статутам ВКЛ 1566 года. На гэта не аказала рашаючага ўплыву забарона яе ў справаводстве Варшаўскім сеймам 1696 года, калі тэрыторыя беларусі знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай, і ўваходжанне беларускіх земляў у Расійскую імперыю (пасля трох падзелау РП: 1772 года, 1793 года і 1795 года).

У вусным маўленні беларускай мовай карысталіся ўжо ў XIII стагоддзі, а ў літаратурна-пісьмовы ўжытак яна ўвайшла з XIV стгоддзя. Новую эру ў моўнай патрэбнасці простага народа адкрывае біблейская традыцыя, паводле якой беларускі першадрукар францішак Скарына канстатаваў: “Чалавек жыве не толькі хлебам або лекамі, але больш за ўсё ўсякім словам” (Апостал). Слова як моўная адзінка здаўна выражала і выражае паняцці рознага зместу (прадметы, працэсы, з’явы), а ў шырокім значэнні мова - сродак зносін паміж людзьмі.

Няма патрэбы апісваць стан беларускай мовы ў розныя перыяды яе ўнутраннага развіцця і функцыянальнага развіцця ў залежнасці ад лінгвістычных і экстралінгвістычных фактараў. Важна адзначыць перавагу стану беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму, калі ў межах Беларусі ўжываюцца дзве дзяржаўныя мовы - беларуская і руская.

У сувязі з павевам часу першапачаткова ў нас была намечана паскораная праграма ўжывання беларускай мовы як дзяржаўнай у розных сферах жыцця і дзейнасці народа. беларуская мова стала набываць другое жыццё, асабліва пасля прыняцця Закону “Аб мовах у Беларускай ССР” (1990 год), у якім адпаведна з Канстытуцыяй БССР яна была афіцыйна прызнана і ўзаконена дзяржаўнай мовай у рэспубліцы. Узрастаючы інтарэс да беларускай мовы ў Беларусі патрабаваў ад грамадства, каб беларусістыка займала больш ганаровае і прэстыжнае месца ў параўнанні з яе становішчам да перыяду галоснасці і перабудовы. Улады пачалі размаўляць на беларускай мове… На жаль, гэтыя моманты не знайшлі свайго паслядоўнага адлюстравання ў свядомасці беларусаў у цэлым. Пасля рэферэндуму 14 мая 1995 года грамадская думка выказала жаданне прызнаць у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы - рускую і беларускую.

За беларускую літаратурную мову цяпер сталі прымаць і так званую “трасянку”, і, наадварот, рускай мовай многія выхваляюцца, нярэдка парушаючы яе культурныя дасягненні. Такія дэкларатыўныя з’явы адносна існавання ў Беларусі дзвюх дзяржаўных моў не даюць станоўчых вынікаў, бо тыя, хто ўчора дамагаўся беларускай мовы, а сёння рускай, памятаюць яе (беларускай мовы) лёс у розныя гістарычныя перыяды, калі на беларускіх землях было пяцімоўе (ужываліся польская, лацінская, царкоўна-славянская, беларуская і руская мовы), пазней была то моўная паланізацыя, то русіфікацыя.

Для таго, каб сталі рэальнымі перспектывы развіцця беларускай літаратурнай мовы і яе культурнай ролі ў беларускім грамадстве, трэба перш за ўсё вызначыць яе моўную аснову з улікам ўласнай моватворчасці, сувязі і ўзаемаддзеяння з іншымі славянскімі і неславянскімі мовамі.

Здавалася б, што беларуская мова сёння павінна прадаўжаць сваю ранейшую традыцыю, калі яна паводле пастановы Статута ВКЛ 1566 года была прызнана дзяржаўнай мовай. На жаль, абвяшчэнне ў нас дзвюхмоўе парушаецца. Пра гэту тэндэнцыю вышэйшыя улады не кажуць услых, а факты - упартая рэч: ідзе скарачэнне беларускіх школ за кошт павелічэння рускіх, не праводзіцца і беларусізацыя ў вышэйшых навучальных устанровах рэспублікі Беларусь… Моўная сітуацыя ў Беларусі ўскладняецца і тым, што значная частка беларускай моладзі захапляецца вывучэннем замежных моў - англійскай, нямецкай, французскай і іншымі, забываючы ці ігнаруючы родную мову.

Для ўзняцця прэстыжу беларусукай мовы неабходна перш за ўсё на дзяржаўным узроўні ўсвядоміць, што мова - гэта форма культуры, якой ганарыўся і ганарыцца кожны народ у розныя гістарычныя перыяды. Для ажыццяўлення прагрэсіўных крокаў у засваенні і ўдасканаленні роднай мовы на народна-нацыянальнай моўнай аснове неабходна засвоіць папярэднюю моўную спадчыну беларускай мовы.

Тэзісны план

Беларуская мова ў XX стагоддзі

  1. Каб асэнсаваць стан і месца беларускай мовы ў XX стагоддзі, неабходна звырнуцца да яе гісторыі.

  2. Слова як моўная адзінка выражае паняцці рознага зместу (прадметы, працэсы, з’явы), а ў шырокім значэнні мова - сродак зносін паміж людзьмі.

  3. Беларуская мова стала набываць другое жыццё, пасля прыняцця Закону “Аб мовах у Беларускай ССР” (1990 год).

  4. Пасля рэферэндуму 14 мая 1995 года грамадская думка выказала жаданне прызнаць у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы - рускую і беларускую.

  5. З’явы адносна існавання ў Беларусі дзвюх дзяржаўных моў не даюць станоўчых вынікаў.

  6. Для развіцця беларускай літаратурнай мовы і яе культурнай ролі ў беларускім грамадстве, трэба вызначыць яе моўную аснову з улікам ўласнай моватворчасці, сувязі і ўзаемаддзеяння з іншымі славянскімі і неславянскімі мовамі.

  7. Мова - гэта форма культуры, якой ганарыўся і ганарыцца кожны народ у розныя гістарычныя перыяды.

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалогічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіначнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

Марфалагічная інтэрферэнцыя (родны склон):

амплитуд тока - амплітуд току;

резонанс напряжения - рэзананс напругу;

теория волновода - тэорыя хвалявода;

каскад радиоприёмника - каскад радыёпрыемника;

действия ума - дзеянні розуму.

Марфалагічная інтэрферэнцыя (месны склон):

говорить о настройке - гаварыць аб настройцы;

находиться в фазе - знаходзіцца ў фазе;

режим в генераторе - рэжым у генератары;

описывать в движении - апісваць у руху;

лежать на пути - ляжаць на шляху.

Сінтаксічная інтэрферэнцыя:

Обратить внимание на выходное напряжение. Звярнуць увагу на выхадны напруг.

Думать о схеме динатронного генератора. Думаць пра схему дынатроннага генератара.

Он сходил за решением уравнения. Ён схадзіў па рашэнне ўраўнення.

Дым из кухни не переставал поступать в комнату. Дым з кухні не пераставаў трапляць у пакой.

Он вчера вернулся из Гродно. Ён ўчора вярнуўся з Гродна.

Заданне 3. Падбярэце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

Заламаў каўнер - публіцыстычны.

Пругкі вецер, якога сёння няма, але які абавязкова шумеў тады, заламаў каўнер лёгкага паліто, по-летняму ўскінутага на плечы.

Чыстым юнацкім сэрцам - публіцыстычны.

Я вас любіў чыстым юнацкім сэрцам, хацеў дапамагчывам знайсці лепшую дарогу ў жыцці, лепшую за тую, дарогу, па якой ішлі вашы дзяды і бацькі.

Думкі патрыярхаў сумлення - публіцыстычны.

Вельмі шкада, што ў наш час амаль на нішто зведзены старадаўні звычай зажаць на прыклад, пазіцыю народных аўтарытэтаў, думкі патрыярхаў сумлення, якія значылі калісьці не менш, чым высокія афіцыйныя аўтарытэты.

Закон гідрастатыкі - навуковы.

Архімеда закон, асноўны закон гідрастатыкі і аэрастатыкі, паводле якога на ўсякае цела, апушчанае ў вадкасць (або газ) дзейнічае выштурхная сіла (пад’ёмная сіла).

Дыялектычнага ўзаемадзеяння - навуковы.

Грамадская свядомасць фарміруецца на аснове дыялектычнага ўзаемадзеяння ўсіх бакоў грамадскага жыцця.

Фразелагічная норма - навуковы.

Фразеалагічная норма - гэта традыцыйнае, замацаванае моўнай практыкай, аднатыпнае і раўнацэннае ўжыванне фразеалагізмаў, прынятае моўным калектывам і ўсвядомленае ім як правільнае і ўзорнае.

Захоўваць процівапажарны рэжым - афіцыйна-справавы.

Каб пазбегнуць пажару ў школах, неабходна захоўваць строгі процівапажарны рэжым.

Неабходная абарона - афіцыйна-справавы.

Не з’яўляецца адміністратыўным правапарушэннем дзеянне, якое было дзейснена ў стане неабходнай абароны.

Адміністратыўнае правапарушэнне - афіцыйна-справавы.

Адміністратыўнае правапарушэнне прызнаецца сканчаным з моманту здзяйснення дзеяння.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

  1. легенда - легенда:

а) суправаджальны тэкстдля апісання графічнага аб’екта, размяшчаецца пад малюнкам ці каля яго; б) спіс умоўных абазначэнняў на графіку, малюнку;

2. активация - актывацыя : прадстаўленне працэдуры шляхам спецыяльнага выкліку гэтай працэдуры;

3. активная программа - актыўная праграма:

а) праграма, якая загружана ў асноўную памяць, і якой перададзна кіраванне мікрапрацэсарам; б) праграма, з якой у дадзены момант працуе карыстальнік у сістэме з некалькімі праграмамі;

4. акцет - акцет: восем бітаў;

5. алфавит - алфавіт: концае мноства сімвалаў, што прымяняюцца ў мовах праграміравання;

6. буфер экрана - буфер экрана: памяць для захавання сімвалаў экрана;

7. верхний регистр - верхні рэгістр: стан клавіатуры, які адпавядае прапісным сімвалам, напрыклад А, Б, С;

8. вирус -вірус: праграма, якая сябе ўбудоувае ў аператыўную сістэму і псуе файлы або замінае працы;

9. удалять - выдаляць: знішчаць тэкст, файл або частку дакумента змэтай назаўсёды выдаліць гэту інфармацыю;

10. команда отмены - каманда адмены: каманда для вяртання да апошніх выкананых аперацый;

11. цепочка - ланцуг: паслядоўнасць элементаў ланцуговага спісу - кожны элемент указвае на наступны элемент;

12. лексема - лексема: мінімальная адзінка мовы, якая мае значэнне;

13. модулятор - мадулятар: функцыянальная прылада, якая дзяйсняе мадуляцыю сігнала да яго перадачы;

14. модуль исполнительный - модуль выканаўчы: праграма, якая знаходзіцца ў асноўнай памяці;

15. мультидоступ - мультыдоступ: магчымасць падтрымкі сістэмай некалькіх карыстальнікаў, якія працуюць адначасова;

16. нерабочий - непрацоўны: прылада, якая не функцыянуе;

17. фрейм - фрэйм: у экспертных сістэмах мінімальная структура інфармацыі аб факце;

18. подсказка - падказка: функцыя сістэмы па аказанні карыстальніку дапамогі шляхам вываду на экран дапаможнай інфармацыі ў выглядзе меню або апісання дзеянняў;

19. распределять - размяркоўваць:

а) размяшчаць што-небудзь па некалькі пунктаў; б) сродак размяркоўвання;

20. эталон - эталон: пункт апоры, ад якога пачынаюцца вымярэнні.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 - 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Общие принципы остаются без изменения, вне зависимости от характера движения. Нужно изменить смысл величин, входящих в выражение, а именно: вместо омических сопротивлений следует говорить о комплексных сопротивлениях, обозначаемые как Z, Z1, Z2 и т.д. Сила, воздействующая на подвижную систему, создаётся за счёт взаимодействия тока, протекающего в подвижной катушке громкоговорителя с постоянным магнитным полем, находящимся в катушке.

При определённой частоте (составляющей около 100 Гц) происходит механический резонанс подвижной системы.

Второй особенностью механической колебательной системы является то, что резонансная частота, сохраняющаяся с высокой степенью постоянства, независимо от изменяющихся условий, например температуры. Для этого нужно сделать детали механической колебательной системы из материала с малым температурным коэффициентом расширения. В качестве примера электромеханической системы, рассмотрим систему с камертоном.

Электромагнит воздействует на одну из ножек стального камертона. В камертоне возникают вынужденные колебания, происходящие симметрично. Колебания второй ножки изменяют магнитный поток, пронизывающий обмотку электромагнита, и в этой обмотке находится ЭДС, поступающая на выход.

Пераклад:

Агульныя прынцыпы застаюцца без змен, незалежна ад характару руху. Трэба змяніць сэнс велічын, якія ўваходзяць у выраз, а менавіта: замест амічных супраціўленняў неабходна гаварыць пра комплексныя супраціўленні, якія абазначаюцца як Z, Z1, Z2 і г.д. Сіла, якая ўздзейнічае на рухомую сістэму, ствараецца за кошт узаемадзеяння току, які працякае ў рухомай шпульцы гучнагаварыцеля з рухомым магнітным полем, які знаходзіцца ў шпульцы.

Пры пэўнай частаце (якая складае каля 100 Гц) адбываецца механічны рэзананс рухомай сістэмы.

Другой асаблівасцю механічнай вагальнай сістэмы з’яўляецца тое, што рэзанансная частата, якая захоўваецца з высокай ступенню пастаянства незалежна ад ўмоў якія змяняюцца, напрыклад тэмпературы. Для гэтага патрэбна зрабіць дэталі механічнай вагальнай сістэмы з малым тэмпературным каэфіцыентам расшырэння. У якасці прыкладу электрамеханічнай сістэмы разгледзім сістэму з камертонам.

Электрамагніт уздзейнічае на адну з ножак камертона. У камертоне з’яўляюцца вымушаныя ваганні, якія адбываюцца сіметрычна. Ваганні другой ножкі змяняюць магнітны паток, які пранізвае абмотку электрамагніта, і ў гэтай абмотцы знаходзіцца ЭРС, якая трапляе на выхад.

Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.

Інфарматыўная анатацыя.

Харкевіч А.А. Лінейныя з’явы ў радыётэхніцы - 3-е выд. - М.: ФІЗМАТЛІТ, 2007. - 512 с.

У тэарытычныя асновы ўвайшлі: агульныя пытанні перадачы і прыёма сігнала, даследванне паходжання электрычных сігналаў праз унутраныя ланцугі апаратуры і размеркаванне сігналаў па лініях і хваляводах, даследванне асноўных радыётэхнічных працэсаў.

Матэматычны апарат уключае рашэнне лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў з пастаяннымі і пераменнымі каэфіцыентамі.

Дадзены парагрф размешчаны у кнізе “ Основы радыётэхнікі”. Сапраўднае выданне поўнасцю паўтарае тэкст выдання 1962 года, якое было дапушчана Міністэрствам вышэйшай і сярэдне спецыяльнай абукацыі СССР у якасці вучэбнага дапаможніка для вышэйшых навучальных устаноў СССР.

Заданне 7. Напішыце адзін асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзін справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).

Рэктару Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі прафесару

Батура М.П.

студэнта 1 курса,

факультэта завочнага навучання

Абрамовіч А.Л.

заява

Прашу Вашага дазволу на перавод з стацыянарнай формы навучання па спецыяльнасці радыётэхніка радыётэхнічнага факультэта на завочную форму навучання па гэтай жа спецыяльнасці ў сувязі з сямейнымі абставінамі.

1 верасня 2009 г. Абрамовіч А.Л.

Лiст запрашэнне.

Дырэктару Мiнскага

станкабудаунiчага завода

Шустіцкаму В. I.

вул. Кастрычнiцкая, 5

220030, г. Мiнск

Аб правядзеннi выставы

Дазвольце запрасiць Вас на мiжнародную спецыялiзаваную выставу “Дрэваапрацоука”, якая адбудзецца 18.10.2009 у Рэспублiканскiм выставачным цэнтры, вул. Купалы, 25.

У межах выставы будзе праведзена канферэнцыя, арганiзатарамi якой выступаюць Беларускi тэхналагiчны унiверсiтэт (г. Мiнск) i Беларускi iнстытут лесу (г. Гомель).

Генеральны дырэктар (подпiс) І. І. Косік

Літаратура

1. Беларуская мова: шляхі развіцця, кантакты, перспектывы: Матэрыялы III Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» - Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. - 308 с.;

2. Беларуская мова / А.У. Падлужны, Л.Ц. Вагонная, Г.К. Усціновіч і інш. - Мн.: Нар. асвета, 1987. - (Б-ка настаўніка беларускай мовы і літ.);

3. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. Мн.: Беларусь, 1994. - 160 с.;

4. Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. - 3-е выд., дапрац. і дап. - Мн.: Нар. асвета, 1992. - (Б-ка натаўніка бел. мовы і літ.);

5. Ляшчынская В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка / В.А. Ляшчынская. - Мн.: РІВШ БДУ, 2001. - 254 с.;

6. Першая нацыянальная канферэнцыя «Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі» (Мінск, 4-6 мая 1994) / Рэдкал.: З. Санько (адк.рэд.) і інш. - Мн.: ТБМ, 1995. - 340 с.;

7. Практыкум па беларускай мове / М.М. Аляхновіч, Т.М. Кананенка, Г.М. Малажай і інш. - Мн.: Выш. шк., 1993. - 329 с.;

8. Русско-белорусский политехнический словарь / И.Л. Бурак, Н.И. Карпуть, В.В. Люштик и др. Т. 1: А -Н. - 839 с.;

9. Русско-белорусский политехнический словарь / И.Л. Бурак, Н.И. Карпуть, В.В. Люштик и др. Т. 2: О -Я. - 920 с.;

10. Савіцкі М.І. (нар. 1934) Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы / Мікола Савіцкі. - Мінск: Энцыклапедыкс, 2009. - 300 с.;

13