Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Контрольная работа, ФЗО по Бел. яз

..docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
31.81 Кб
Скачать

II варыянт

Заданне 1

Устаўце ў словах прапушчаныя літары е або я:

Велічыня, зязюля, мядзведзь, небыліца, нечаканы, кефір, мястэчка, Сенегал, метро, звярыны, сеньёр, агняцвет, сядзіба, мяханік, па-беларуску, Напалеон, таямніца, герой, зеландскі, зяленаваты, аб’ектыўны, вясёлка, песняр, вечары, Сяргей, лебяда, веснавы, безадказны, дзяўчаты, заспяшацца, невыразны, мерыдыян, нябачны, пяцісоценны, вярхоў’е, лячыць, янот, апетыт, балярына.

Заданне 2

Змяніце дадзеныя словы або падбярыце да іх аднакаранёвыя так, каб націскныя о, э перайшлі у ненаціскны а, напрыклад: возера – азёрны:

Гонар, воды, сэрца, дом, змяншэнне, сорак, восьмы, вячэра, шыкоўны, роўны, госці, нос, поўдзень, дослед, гаворка, ногі, дошка, зачэпка, шторм, кантроль, корань, палон, розум, поезд, рог, цэнтр, моладзь, рэдкі, поспех, працэджваць, цэп.

Адказ:

ГАнарлiвы, вАдаём, сАрдэчны, дАмашнi, зменшАны, сАракавы, вАсьмёра, вечАры, шыкАваць, рАўнiна, гАсцiнцы, нАсавы, пАўднёвы,1 гавАрлiвы, нАгамi, дАшчаны, зачАпiць, штАрмiць, пракантрАляваць, аднакАранёвы, рАзумны, пАезда, рАгаты, пАспяховы,

Заданне 3

Запішыце па-беларуску наступныя словы:

Виолончель, радио, районный, биосфера, йогурт, мельхиор, конвеер, иероглиф, диаметр, радиоантенна, фиолетовый, комедиограф, гигиеничный, фиаско, авария, диаграмма, диалектика, коллегиальность, яхта, алегория, специалист, кальян, спартакиада, хореография, чемпион, биохимический, сериал.

Адказ:

Віяланчэль, радыё, раённы, біясфера, ёгурт, мельхіёр, канвеер, іерогліф, дыяметр, радыёантена, фіялетавы, камедыёграф, гігіенічны, фіяска, аварыя, дыяграма, дыялектыка, калегіяльнасць, яхта, алегорыя, спецыяліст, кальян, спартакіяда, харэаграфія, чэмпіён, біяхімічны, серыял.

Заданне 4

Устаўце ў словах прапушчаныя літары:

Казка (с, з), малацьба (дз, ц), лёгка (г, к), дарожка (ш, ж), дуб (б, п), абед (т, д), футболка (т, д), падказка (т, д), рог (г, х), горад (т, д), стужка (ж, ш), будка (т, д), дождж (ж, дж), чарод (д, т), баскетбол (д, т), на факультэце (т, ц), у камандзе (д, дз), скептык (т, ц), брыгадзір (д, дз), у быце (т, ц), праязны (зн, здн), абласны (стн, сн), карыслівы (стл, сл), міласэрдны (рдн, рн), дзіця (д, дз), эцюд (т, ц).

Заданне 5

Дзе трэба ўстаўце мяккі знак ці апостраф і размясціце словы ў слупкі табліцы:

Здароў..е, Лук..ян, міжрадкоў..е, сур..ёзны, штос..ці, мал..берт, перадгор..е, з..яхіднічаць, шэсц..дзесят, прамен..чык, трохбор..е, суб..ект, рал..ля, ледз..ве, старэн..кі, рэл..еф, раз..яднаны, з..імшыць, Палес..се, павуцін..не, б..е, з..вер, вішан..ка, с..нег, міл..ярдэр, дзядз..ка, аб..ём, уз..ехаць, сем..янін, многанацыянал..ны, кампан..ён, у піс..ме, аб..ектыў, Кандрац..еў, ус..мешка, паўшар..е, брыл..янт, сел..скі, нос..біт, з любоў..ю, з..імправізіраваць, Н..ю-Джэрсі, аб..інець.

з мяккім знакам

без мяккага знака

з апострафам

Штосьцi

Мальберт

Шэсцьдзесят

праменьчык

ледзьве

старэнькi

рэльеф

мільярдэр

дзядзька

многанацыянальны

кампаньён

у пісьме

Кандрацьеў

Брыльянт

Сельскі

Носьбіт

нью-Джэрсі

вішанька

Здароўе

Міжрадкоўе

ралля

Палессе

павуцінне

звер

снег

усмешка

Лук'ян

сур'ёзны

перадгор’е

з’яхiднiчаць

трохбор’е

суб'ект

раз’яднаны

б’е

аб’ём

уз’ехаць

сем’янін

аб’ектыў

паўшар'е

з любоў’ю

з’імшыць

з’імправізіраваць

аб’інець

Заданне 6

Да дадзеных слоў падбярыце аднакаранёвыя з падоўжанымі зычнымі (напрыклад: забыць – забыццё):

Жыць, судзіць, прамень, за Бугам, крыло, пад нябёсамі, сто гадоў, штурхаць, змацаваць, за прудам, камень.

Адказ:

Жыццё, суддзя, праменне, забуззе, крыллi, паднябессе, стагоддзе, штурханне, змацаванне, запруддзе, каменны.

Заданне 7

Укажыце правільны канчатак роднага склону назоўнікаў:

Ланцуг (а, у), выбух (а, у), гравій (а, ю), габарыт (а, у), градус (а, у), кантроль (я, ю), элемент (а, у), пошук (а, у), дэфіцыт (а, у), грам (а, у), інцыдэнт (а, у), струмень (я, ю), гандаль (я, ю), дэпазіт (а, у), сын (а, у), час (а, у), шторм (а, у), тыгр (а, у), мяшк (а, у), перпендыкуляр (а, у), дубняк (а, у), завод (а, у), вадарод (а, у), Мінск (а, у).

Заданне 8

Пастаўце наступныя назоўнікі ў месны склон, запішыце:

Асартымент, артыкул, выраб, рынак, інстытут, элемент, суб’ект, фасад, інцыдэнт, макет, адрасат, рукаў, дзед, дождж, сшытак, мітынг, тыгр, двор.

Адказ:

У асартыменце, аб артыкуле, аб вырабе, на рынку, аб інстытуце, аб элеменце, на суб’екце, аб фасадзе, аб інцыдэнце, на макеце, аб адрасаце, у рукаве, аб дзедзе, аб дажджу, у сшытку, на мітынгу, аб тыгры, на двары.

Заданне 9

Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову:

Смеяться над собой, удивляться его поступку, издеваться над ее выводами, беспокоиться о дочери, забыть обо всём, знать об этом, радоваться успеху, ехать в деревню, относиться к этой группе, хорошо относиться к другу, поблагодарить учителя, не сделал из-за тебя, в километрах двух от дома, дети лет шести, получилось по пять человек в подгруппе, обращаться за помощью, идти за хлебом, похож на отца, разойтись по домам, женился на Елене.

Адказ:

Смяяцца над сабой, дзівіцца яго ўчынку, здзекавацца над яе высновамі, турбавацца пра дачку, забыцца пра ўсё, ведаць аб гэтым, радавацца поспеху, ехаць у вёску, належаць да гэтай групы, добра ставіцца да сябра, падзякаваць настаўніка, не зрабіў з-за цябе, ў кіламетрах двух ад хаты, дзеці гадоў шасці, атрымалася па пяць чалавек у падгрупе, звяртацца за дапамогай, ісці за хлебам, падобны на бацьку, разысціся па дамах, ажаніўся з Аленай.

Заданне 10

Карыстаючыся тлумачальнымі даведнікамі, дайце азначэнні наступным тэрмінам:

Этнас, мовазнаўства, аналіз, праблема, апрацоўка, перыяд, фразеалогія, ампер, множнік, дыета, біясфера.

Адказ:

Этнас - народ, нацыянальная супольнасць; від устойлівай групоўкі людзей, які ўзнік гістарычна (племя, народнасць, нацыя).

мовазнаўства - навука аб натуральнай чалавецкай мове наогул ды аб усіх мовах свету як аб яе прыватных прадстаўніках.

Аналіз - метад навуковага даследавання шляхам разгляду асобных бакоў, уласцівасцей, састаўных частак чаго-н. і процілегласць сінтэз.

Праблема - складанае пытанне, задача, якія патрабуюць вырашэння, даследавання.

Апрацоўка натуральнай мовы - гэта галіна штучнага інтэлекту і вылічальнай лінгвістыкі, якая займаецца праблемамі аўтаматычнага разуменьня і генерацыі натуральных чалавечых моваў.

Перыяд - адрэзак часу, у які што-н. адбываецца (пачынаецца, развіваецца і заканчваецца).

Фразеалогія - раздзел мовазнаўства, якi вывучае ўстойлівыя адзінкi.

Ампер - адзінка сілы электрычнага току

Множнік – аргумент аперацыi множання.

Дыета - спецыальна ўстаноўлены рэжым харчавання.

Біясфера - гэта складаны прыродны аб'ект, які ўключае ўсё жывое і генетычна звязанае з ім неарганічнае рэчыва; гэта зямная абалонка, якая ахоплена жыццём і валодае ў сувязі з гэтым своеасаблівай геалагічнай і фізіка-хімічнай арганізаванасцю.

Заданне 11

Растаўце знакі прыпынку ў наступных сказах (звяртайце ўвагу на правільнае ўжыванне у і ў):

  1. Сняжынкі садзіліся на рукі, на твар, прыемна казыталі цёплым халадком. (І. Шамякін)

  2. Толькі дзесьці ў арэшніку жалобна цвіркала нейкая маленькая, адзінокая птушка. (І. Шамякін)

  3. Са мною гаворыць, як быццам жывая, сагрэтая сонцам, вясна маладая. (П. Глебка)

  4. На маю думку, вучыцца ніколі не позна. (І. Шамякін)

  5. Лабановіч адчуў вялікае маральнае задавальненне: вучні займаліся дружна, старанна і рабілі значныя поспехі. (Я. Колас)

  6. Клікнуць хацелася - голас замёр. (П. Броўка)

  7. Мімаволі, слухаючы гэты шэпт бяроз, Васіль раптам адчуў, што напамінак пра тых, хто загінуў у блакадзе, мае блізкую сувязь з яго лёсам. (І. Мележ)

  8. Як толькі разыдзецца тут вецер, насупіцца і загамоніць лес, трывожна зашэпчуцца прыбярэжныя лазнякі, а разгневаная Прыпяць высока ўздымае свае празрыстыя звалі, кідаючы іх адну за адной на нізкія берагі. (І.Навуменка)

  9. Налюбаваўшыся баравікамі, Лабановіч, не спяшаючыся, прыступіў да збору. Ён прысядаў каля кожнага грыба, падразаў ножычкам карэньчык, саскрабаў пясок і рознае смецце, прыліпшае да кораня. Грыбы ж былі маладыя, крэпкія, важкія, шапкі зверху чорныя, а з-пад нізу белыя, бы кужаль. Ну, як не цешыцца з іх? Паднятыя і ачышчаныя баравікі шчаслівы грыбнік клаў на чыстае месца ў кучку. Іх набралася каля сонті. Каша настаўнік не меў. Ен выразаў некалькі бярозавых пруткоў, звязаў іх тонкімі канцамі і нанізаў цэлыя тры маністы грыбоў. (Я. Колас)

  10. Мноства, якое зададзена з дапамогай адметнай уласцівасці яго элементаў, запісваецца так: у фігурных дужках спачатку пішуць абазначэнне элемента, затым - вертыкальную рыску, пасля якой - агульную ўласцівасць элементаў гэтага мноства і толькі іх. (І.Р. Кожух)

  11. Даўжыня адрэзкаў, велічыні вуглоў, плошчы - усе гэтыя паняцці змяняюцца пры бесперапынных пераўтварэннях, і пра іх не трэба забывацца. (Геаметрыя, падручнік для 7-11 кл.)

  12. Калі куб, аб якім ідзе гаворка ў азначэнні, мае кант 1 см, то аб’ём будзе ў кубічных сантыметрах; калі кант куба роўны 1 м, то аб’ём будзе ў кубічных метрах; калі кант куба роўны 1 км, то аб’ём будзе ў кубічных кіламетрах і г.д. (Геаметрыя, падручнік для 7-11 кл.)

  13. Індыйцы ў старажытнасці запісвалі дробы так, як і ў цяперашні час: лічэбнік над назоўнікам, толькі без дробнай рыскі. (А.А. Гусак, Гісторыя матэматыкі)