Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Бел.яз, окр 1, вариант 13

.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
42.75 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі»

Інстытут інфармацыйных тэхналогій

Спецыяльнасць «Мадэляванне і кампутарнае праектаванне радыёэлектронных сродкаў»

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

Па курсе «Беларуская мова»

Варыянт № 13

Студэнт-завочнік 1 курса

Групы № 280221

Падаляка(Лакудас) Вераніка Валер'еўна

220098, г.Мінск, вул. Ясеніна,

д.139, кв.284

Тэл.: 80445890008

Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:

1. Паходжанне беларускай мовы.

2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.

5. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі. 

Адказ:

Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.

Сучасная літаратурная беларуская мова пачала складвацца амаль праз два стагоддзі пасля спынення старабеларускай пісьмовай традыцыі – у мастацкай творчасці, прызначанай найперш селяніну, “мужыку”, які заставаўся адзіным, па сутнасці, захавальнікам сваёй спрадвечнай мовы і нацыянальнай культуры. Менавіта на аснове жывой мовы народа і пачала фарміравацца беларуская літаратурная мова. Працэс фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы супаў з перыядам т. зв. Славянскага Адраджэння, калі адбывалася фарміраванне славянскіх нацый і новых славянскіх нацыянальных моў. Але ў адрозненні ад іншых славянскіх моў, ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў грамадскім жыцці, працэс складвання яе літаратурнай формы працякаў вельмі запаволена і расцягнуўся больш чым на стагоддзе. У XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфікаванай, нягледзячы на спробы выкарыстання яе на працягу XIX ст. у белетрыстыцы і публіцыстыцы, не маючы распрацаванай навуковай тэрміналогіі, кніжна-пісьмовых стыляў.

Асноўныя нормы літаратурнай мовы пачалі складвацца стыхійна толькі ў першым дзесяцігоддзі (1906-1915 гг.) легальнага функцыянавання беларускага друку. Выданне першай беларускай газеты “Наша ніва”, вакол якой згуртаваліся нацыянальныя культурныя сілы, удзел у ей карэспандэнтаў з розных мясцовасцей Беларусі стваралі магчымасць замацаваць у якасці норм найбольш пашыраныя моўныя з’явы. Аднак гэтыя нормы не былі апісаны і замацаваны адпаведным чынам, а таму часта парушаліся. На старонках “Нашай нівы”, як і ў іншых тагачасных выданнях, свабодна суіснавалі розныя варыянтныя формы, вытокамі якіх былі паўднева-заходні і паўночна-ўсходні беларускія дыялекты.

Першыя спробы кадыфікаваць правапісныя і граматычныя нормы былі зроблены братамі А. і Я. Лесікамі, якія ў 1917 г. апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”, а ў 1918 г. на яго аснове выдалі “Беларускі правапіс”. У гэты час выходзяць і іншыя дапаможнікі : “Беларускі правапіс” А. Луцкевіч і Я. Станкевіч, дапаможнік Р. Абіхта і Я. Станкевіча “Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным” і інш. Але найбольш значнай і ўдала распрацаванай сярод іх стала “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча, выдадзеная кірыліцай і лацінкай у Вільні ў 1918 г. Б. Тарашкевіч выйшаў за межы ўласнай граматыкі і апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці, правіл перадачы на пісьме. Ен здолеў акрэсліць асноўныя заканамернасці беларускай літаратурнай мовы, выявіць гістарычна абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных асаблівасцей з цэнтральнымі (сярэднебеларускімі) гаворкамі, якія аб ядноўваюць у сабе найбольш агульныя і пашыраныя рысы абодвух дыялектаў.

З выхадам граматыкі Б. Тарашкевіча пачаўся працэс стабілізацыі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы. На падставе граматыкі ствараюцца іншыя падручнікі і навучальныя дапаможнікі.

Уздым у 1920-я гады беларускай культуры, якая выкарыстала часовую магчымасць развіцця, прывёў да ўзнікнення вялікай колькасці беларускіх тэкстаў і далучэння да беларускага пісьмовага слова мільёнаў людзей. У выніку ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі беларуская мова набыла статус дзяржаўнай, на ей вялося навучэнне ў школах, тэхнікумах, ВНУ. Упершыню ў гісторыі былі створаны падручнікі на беларускай мове для школ па ўсіх прадметах, шматлікія слоўнікі. К канцу 1920-х гадоў каля 90 працэнтаў літаратуры, якая выпускалася, была беларускай, звыш 89 працэнтаў школ мелі беларускую мову навучэння. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі.

Аднак усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 1930-я гады гвалтоўна спыніла працэс беларусізацыі. На Беларусі пачалася кампанія па “выкрыццю” так званых “нацыянал-дэмакратаў”, да якіх былі аднесены амаль усе, хто працаваў на ніве роднай культуры, навукі, асветы. У выніку рэпрэсій загінулі многія тэксты грамадскіх дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, работнікаў культуры і асветы. Беларусізацыя стала кваліфікавацца партыйнымі органамі як памылка, і беларуская мова паступова замяняецца рускай мовай у дзяржаўных установах, інстытутах. У 1938 г. выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП (б) “Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей”. З гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе.

Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў другой палове XX ст. у значнай ступені абумоўлены яе функцыянаваннем ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай. Да апошняга часу ў афіцыйнай навуцы панавала тэорыя “росквіту нацыянальных моў у сацыялістычным грамадстве”, было прынята гаварыць аб “гарманічным” беларуска-рускім двухмоўі. Аднак на самой справе нацыянальна-моўная палітыка, якую праводзіла партыйна-дзяржаўная наменклатура, мела яўна русіфікатарскі, антыбеларускі характар. На працягу 1950-80-х гадоў, калі працэсы дэнацыяналізацыі грамадскага і культурнага жыцця набылі надзвычай шырокі характар, сферы выкарыстання беларускай мовы хутка звужаліся: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускія школы пераводзіліся на рускую мову навучання. Беларуская мова была выключана са сферы афіцыйнага ўжытку. Асноўнымі сферамі яе прымянення заставаліся мастацкая літаратура, публіцыстыка, у той ці іншай ступені яна выкарыстоўвалася ў гуманітарнай навуцы, адукацыі. Не абароненая дзяржавай, беларуская мова ўступала адну пазіцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасці, са сродку міжнацыянальных зносін ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублікі.

Русіфікатарская палітыка органаў улады (разам з інтэнсіўнай урбанізацыяй Беларусі, з пашырэннем руска-моўных каналаў інфармацыі) мела вынікам не толькі звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы, але і прывяла да страты ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці нацыянальнай моўнай спадчыны, да дэфармацыі нацыянальнай свядомасці.

Сітуацыя змянілася ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў, калі ўзніклі новыя фактары, здольныя ўплываць на моўную сітуацыю. Працэсы дэмакратызацыі грамадства, набыццё нашай рэспублікай суверэнітэту абвастрылі, як ніколі раней, моўную праблему і абумовілі пачатак адраджэння беларускай мовы. У 1990 г. беларускай мове, у адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай, які прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афіцыйна-справавога ўжытку і адукацыі. Дзякуючы намаганням інтэлігенцыі, дзейнасці ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў, роля беларускай мовы ў жыцці грамадства значна ўзрасла. Пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі – спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання, пачалі адкрывацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы і школы з беларускай мовай навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданняў, сродкаў масавай інфармацыі значна павялічыла аб’ем камунікацыі на беларускай мове.

Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многіх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэаліі, якія ўзніклі пасля рэферэндуму (1995 г.), дзе большая частка насельніцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы (а г.зн., за захаванне ранейшых тэндэнцый у моўнай сітуацыі), маюць вынікам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная у розных сферах жыцця рэспублікі, не з’ўляецца рэальным сродкам зносін нацыі.

Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, у якіх часта аказвалася беларуская літаратурная мова, развіццё на ёй розных жанраў мастацкай, публіцыстычнай, навуковай літаратуры не спынялася на працягу ХХ ст. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасці майстроў слова, вучоных, узбагаціўся слоўнікавы запас беларускай літаратурнай мовы, удасканаліліся яе выяўленчыя сродкі і прыёмы літаратурнага выказвання, кадыфікаваны нормы. Беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру, “інтэлектуальнасць”, стала здатнай для таго, каб ствараць на ей самыя разнастайныя па характары і змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, гістарычныя, этымалагічныя і інш.), граматыкі, манаграфіі, на ей існуе багатая і самабытная мастацкая і публіцыстычная літаратура. Інакш кажучы, сёння беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.

ТЭЗІСЫ

Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.

1. Сучасная літаратурная беларуская мова сфарміравалася на аснове жывой мовы народа, сялянства:

а) працэс яе фарміравання супаў з перыядам т. зв. Славянскага Адраджэння;

б) у XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфікаванай па прычынах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны ў грамадскім жыцці.

2. 1906-1915 гг. – першая спроба замацавання асноўных норм літаратурнай беларускай мовы:

а) з’яўленне першай беларускай газеты “Наша ніва”;

б) суіснаванне на старонках газеты розных варыянтных форм, вытокамі якіх былі паўднёва-заходні і паўночна-ўсходні беларускія дыялекты.

3. Выхад у свет дапаможнікаў, мэтай якіх стала кадыфікацыя правапісных і граматычных норм беларускай мовы:

а) 1917 г. – браты А. і Я. Лёсікі апублікавалі першы дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”;

б) 1918 г. – выданне “Беларускай граматыкі для школ” Б. Тарашкевіча, у якой аўтар апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці, правіл перадачы на пісьме.

в) выхад граматыкі Б. Тарашкевіча стаў пачаткам працэса стабілізацыі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы.

4. 1920-я гады – ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі:

а) беларуская мова набыла статус дзяржаўнай;

б) звыш 89 працэнтаў школ мелі беларускую мову навучэння;

в) каля 90 працэнтаў літаратуры, якая выпускалася, была беларускай;

г) беларуская мова стала мовай справаводства, навукі.

5. 30-ыя гады – усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму спыніла працэс беларусізацыі:

а) кампанія па “выкрыццю” “нацыянал-дэмакратаў”;

б) беларусізацыя стала кваліфікавацца як памылка;

в) 1938 г. – пастанова СНК і ЦК ВКП (б) “Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей”.

6. Другая палова XX ст. – функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай:

а) нацыянальна-моўная палітыка, якую праводзіла партыйна-дзяржаўная наменклатура, мела русіфікатарскі, антыбеларускі характар;

б) 50-80-ыя гады – хуткае звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы (скарачэнне тыражоў беларускамоўных выданняў, перавод беларускіх школ на рускую мову навучання і г.д.);

в) страта ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці нацыянальнай моўнай спадчыны.

7. канец 80-ых – пачатак 90-ых гадоў – пачатак адраджэння беларускай мовы:

а) 1990 г. – беларускай мове, у адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай;

б) пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі;

в) павялічыўся аб’ем камунікацыі на беларускай мове.

8. 1995 г. – правядзенне рэферэндуму, вынікам якога стала дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы.

9. Нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, сення беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

Адказ:

Марфалагічная інтэрферэнцыя (родны склон):

1. Залатога медалю - золотой медали;

2. Парванай шынэлі - порванного шинеля;

3. Няма настрою - нет настроения;

4. Не хапае подпісу - не хватает подписи;

5. Сціранне запісу - стерание записи.

Марфалагічная інтэрферэнцыя (месны склон):

1. Ехаць у цягнiку - ехать в поезде;

2. Адзнака ў дзенніку - оценка в дневнике;

3. Зазямленне ў громаадводзе - заземление в громоотводе;

4. Заўседы ў працы - всегда в работе;

5. Трэшчына ў распредвалы - трещина в распредвале;

Сінтаксічная інтэрферэнцыя:

1. Звярнуць увагу на выхадны напруг. Обратить внимание на выходное напряжение.

2. Думаць пра схему атамнага генератара. Думать о схеме атомного генератора.

3. Ён схадзіў па рашэнне ўраўнення. Он сходил за решением уравнения.

4. Дым з кухнi не пераставаў трапляць у пакой. Дым из кухни не переставал поступать в комнату.

5. Ён ўчора вярнуўся з адпачынку. Он вчера вернулся из отдыха.

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

Адказ:

1) Князь Канстанцін Астрожскі - публіцыстычны стыль.

Род Астрожскіх паходзіў ад князёў, што некалі валадарылі ў старажытным Тураве. Князю Канстанціну ад самай ранняй маладосці давялося ўдзельнічаць у барацьбе з крымскімі татарамі на землях Беларусі і Украіны.

Чарговае пасяджэнне - публіцыстычны стыль.

На чарговым пасядженні раеннага выканаўчага камітэта разгледжаны наступныя пытанні: аб рабоце па паряджанні пажараў і гібелі людзей на іх,дзейнасці пазаштатных фарміраванняў, аглядзе супрацьпажарнага стану населеных пунктаў; аб мерах па паляпшенні асобных сацыяльна-эканамічных паказчыкаў.

Ноч у музеі - публіцыстычны стыль.

У 2005 годзе акцыя “Ноч музеяў”,прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў (18 мая) ,набыла агульнаеўрапейскі характар і цяпер праходзіць пад патрантажам Савета Еўропы.

2) Моўны стыль - навуковы стыль.

Моўны стыль - разнавіднасць мовы з пэўнымі асаблівасцямі фанетычных, лексічных, марфалагічных, сінтаксічных сродкаў, адбор якіх мае мэтавую накіраванасць і залежыць ад умоў камунікацыі.

Аб'ектна арыентаванага праграміравання - навуковы стыль.

Фактычна ААП можна разглядаць як модульнае праграміраванне новага ўзроўню, калі замест у многім выпадковага, механічнага аб'яднання ў модулі працэдур і даных акцэнт ставіцца на сэнсавую сувязь палёў і метадаў аб'екта.

Фізічные аб'екты - навуковы стыль.

Пасля таго як вызначаны прасцейшыя графічныя аб'екты, дастаткова лёгка можна фарміраваць больш складаныя фігуры на аснове тых, якія маюцца…

3) Вядзенне справаводства – афіцыйна-справавы стыль.

Згодна новай інструкцыі, прынятай на апошнім паседжанні акцыянераў, вядзенне справаводства будзе адбывацца цэнрталізавана.

Меры адміністрацыйнага спагнання – афіцыйна-справавы стыль.

Штрафы ў якасці меры адміністрацыйнага спагнання могуць усталёўвацца ўадпаведнасці з заканадаўствам Беларусі

Грамадзянская дзеяздольнасць – афіцыйна-справавы стыль.

Грамадзянская дзеяздольнасць узнікае ў поўным аб'ёме з надыходам паўналецця, гэта значыць па дасягненні васемнаццацiгадовага ўзросту.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

Адказ:

1. Клавиатура – клавіятура:

1) у музычных інструментах сукупнасць рычагоў – клавіш, размешчаных у вызначаным парадку; адна з асноўных частак клавішнага механізму. Складаецца звычайна з клавіш, клавіятурнай рамы, сярэдніх (восевых) і пярэдніх штыфтоў.

2) сукупнасць клавішай у якога-небудзь механізму (пішучай машынкі, лічыльнай машыны і т.п.).

2. Телевизор - тэлевізар: электронная прылада для прыёму і адлюстравання выявы і гуку, перадаюцца па бесправадных каналах або па кабелі

3. Вектор – вектар: адрэзак прамой, які мае пэўнае становішча і напрамак;

4. Информатика - інфарматыка:

а) сфера чалавечай дзейнасці, звязаная са стварэннем і прымяненнем сістэм апрацоўкі інфармацыі, уключаючы сродкі вылічальнай тэхнікі, іх праграмнае і матэматычнае забеспячэнне;

б) навука, якая вывучае інфармацыю і яе ўласцівасці.

5. Коэффициент вариации - каэфіцыент варыяцыі: адносіны сярэднеквадратычнага ўхілу да матэматычнага чакання выпадковай велічыні.

6. Мультимедиа - мудьтымедыя: Камп'ютарная тэхналогія, якая дазваляе выкарыстоўваць разнастайныя віды ўяўляемай інфармацыі: традыцыйныя (тэкст, табліцы, ілюстрацыі) і новыя (мова, музыка, фрагменты відэафільмаў, тэлекадры, анімацыі і інш.).

7. Текстовый редактор – тэкставы рэдактар: камп’ютэрная праграма для стварэння, апрацоўкі, фармаціравання тэкста (тэкставых дакументаў).

8. Курсор – курсор: сродак кіравання камп’ютэрам і запуску праграм у форме стрэлкі, якая рухаецца па экрану манітора ў адпаведнасці з тым, як карыстальнік рухае рукой “мыш”.

9. Джойстик - джойсцік: прылада ўводу інфармацыі, якое ўяўляе сабой Качан у двух плоскасцях ручку

10. Наушники - навушнікі: прылада для персанальнага праслухоўвання музыкі.

11. Диктофон - дыктафон: прылада для гукапісу мовы з мэтай яе наступнага праслухоўвання і транскрыбавання.

12. Микрофон - мікрафон: электраакустычны прыбор, Ператвараць гукавыя ваганні ў ваганні электрычнага току, прылада ўводу.

13. Капитал - капітал: зафіксаваны ў статуце прадпрыемства, акцыянернага грамадства ягоны зыходны, пачатковы капітал ў грашовым вымярэнні.

14. Цена - цана: фундаментальная эканамічная катэгорыя, якая азначае колькасць грошаў, за якое прадавец згодны прадаць, а пакупнік - купіць адзінку тавара.

15. Модуль – модуль: лік , на які трэба памножыць лагарыфм адной сістэмы, каб атрымаць лагарыфм другой сістэмы;

16. Логорифм – лагарыфм: паказчык ступені, у якую неабхадна ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік;

17. Точка – пункт: месца, якое не мае вымярэнняў, не падлягае вызначэнню;

18. Равенство – роўнасць: алгебраічная формула з дзвюх частак, роўных паміж сабой;

19. Ликвидация имущества - ліквідацыя маёмасці: трасфармацыя матэрыяльна-фінансавых каштоўнасцей у наяўныя грошы.

20. Генератор случайных чисел - генератар выпадковых лічбаў: праграма выдачы псеўдавыпадковых лічбаў з імітацыяй зададзенага закона размеркавання.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Адказ:

На сегодняшний день существует достаточно много вариантов устройств, позволяющих управлять компьютером при помощи пульта ДУ. Во времена господства Windows 98 самыми популярными среди них были простенькие бесконтроллерные устройства, состоящие из ИК-приемника, резистора, конденсатора и стабилитрона. Под этой операционной системой такие устройства работали вполне надежно, стоили копейки и вполне заслуженно являлись лучшим выбором нетребовательного пользователя. Переход на новые операционные системы Windows 2000/ХР выявил существенный недостаток таких устройств — плохую совместимость многозадачного ядра ОС и драйвера устройства, декодирующего ИК-сигнал в режиме реального времени. Повышение приоритета процесса драйвера выше нормального приводит к тому, что ИК-сигнал, излучаемый пультом, определяется более устойчиво, но вместе с тем это приводит к замедлению работы ОС. Для преодоления этого недостатка требовалось функцию декодирования ИК-сигнала переложить с центрального процессора на само устройство. В результате были разработаны устройства на базе микроконтроллеров, позволивших не только устранить вышеназванный недостаток, но и расширить предоставляемый устройствами сервис.

Наиболее выделяющимися своим техническим совершенством и многофункциональностью на фоне других пультов ДУ для компьютера, построенных на базе микроконтроллеров, являются устройства IRman четвертой серии. Эти модели имеют аппаратную обработку ИК-кода, не нагружающую центральный процессор компьютера, возможность включать компьютер с пульта, а также возможность управлять внешней ИК-техникой. IRman предназначен для автоматизации управления, как самим компьютером, так и различной ИК-техникой, и одно из его применений—управление мультимедийными программами: WinAMP, Media Player, BSPlayer, Light Alloy, PowerDVD, WinDVD, Zoom Player, JetAudiо, Foobar2000, J. River Media Center, BookSeer, ACDSee, Fly 2000 TV и др.

На сённяшні час існуе шмат варыянтаў прылад, што дазваляюць кіраваць камп’ютэрам з дапамогай пульту дыстанцыйнага кіравання(ДК). У часы панавання Windows 98самымі папулярнымі сярод іх былі просценькія бескантролерныя ўстройствы, якія складаліся з інфрачырвонага(ІЧ) прыёмніка, рэзістара, кандэсатара і стабілітрона. Пад гэтай аперацыйнай сістэмай(АС) такія ўстройствы працавалі даволі надзейна, каштавалі капейкі і цалкам заслужана з’яўляліся лепшым выбарам непатрабавальнага карыстальніка. Пераход на новыя аперацыйныя сістэмы Windows 2000/XP выявіў істотны недахоп такіх прыстасаванняў – дрэнную сумяшчальнасць шматзадачнага ядра АС і драйвера прыстасавання, які дэкадзіруе ІЧ-сігналу рэжыме рэальнага часу. Павышэнне прыярытэту працэсу драйвера вышэй нармальнага прыводзіць да таго, што ІЧ-сігнал, які выпраменьвае пульт, вызначаецца больш устойліва, але разам з тым гэта замаруджвае работу АС. Для пераадольвання гэтага недахопу неабходна было функцыю дэкадзіравання ІЧ-сігналу пералажыць з цэнтральнага працэсара на само прыстасаванне. У выніку былі распрацаваны ўстройствы на базе мікракантролераў, што дазволіла не толькі ўстраніць вышэйназваны недахоп, але і расшырыць сэрвіс, які прапаноўваецца такімі ўстройствамі.

Найбольш вылучаюцца сваёй тэхнічнай дасканаласцю і шматфункцыянальнасцю на фоне іншых пультаў ДК, пабудаваных на базе мікракантролераў, устройствы IRman чацвёртай серыі. Гэтыя мадэлі маюць апаратную апрацоўку ІЧ-кода, якая не нагружае цэнтральны працэсар камп’ютэра, маюць магчымасць уключаць камп’ютэр з пульта, а таксама магчымасць кіраваць знешней ІЧ-тэхнікай. IRman прызначаны для аўтаматызацыі кіравання як самім камп’ютэрам, так і рознай ІЧ-тэхнікай, і адно з яго прымяненняў – кіраванне мультымедыйнымі праграмамі: WinAMP, Media Player, BSPlayer, Light Alloy, PowerDVD, WinDVD, Zoom Player, JetAudiо, Foobar2000, J. River Media Center, BookSeer, ACDSee, Fly 2000 TV і інш.

Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.

Адказ:

Індыкатыўная анатацыя на падручнік Баўрына Івана Іванавіча “Курс вышэйшай матэматыкі” М.: Просвещение, 1992. – 400с.  Кніга складаецца з 2 частак. Першая частка прысвечана выкладу аналітычнай геаметрыі, матэматычнага аналізу і метадаў матэматычнай фізікі. У другой частцы выкладаецца тэорыя верагоднасцей. У падручніку прыведзена шмат задач, якія ілюструюць паняцці вышэйшай матэматыкі і яе метады.  Дадзены падручнік у большай ступені прызначаны для студэнтаў вышэйшых педагагічных устаноў па спецыяльнасці “Фізіка”.

Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).

Адказ:

Асабісты дакумент.

Заява 

Прашу прыняць мяне на працу па тэрміновым працоўнаму дагавору на пасаду намеснік дырэктара з акладам, згодна з штатнага рассписания, выпрабавальным тэрмінам 1 месяц з 17 верасня 2012 г.

(дата подпіс ініцыялы)

Справавы ліст. 

Ліст-запытанне  Кіраўніку Праўлення ААТ “Белінвестбанк”

Клемятенко А.Е.

220002, Мінск, пр. Машэрава, 29.

У сувязі са стварэннем нашай арганізацыі “Установа Рэдакцыі часопіса “Новы свет”, дзяржаўная рэгістрацыя якога праведзена Міністэрствам Інфармацыі Рэспублікі Беларусь 20 красавіка 2009 года, рашэнне ад 15 красавіка 2009 года, прашу выдаць дазвол на адкрыццё разліковага рахунку ў ААТ “Белінвестбанк” для арганізацыі “Установа Рэдакцыі часопіса “Новы свет”.

Галоўны рэдактар

Нарон Іван Пятровіч

Літаратура:

1. Беларуская мова ў 2-й палове ХХ стагоддзя. Мн., 1998.

2. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов: Учебное пособие. М., 1997.

3. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. Мн., 1994.

4. Практыкум па беларускай мове: Вуч. дапаможнік для нефілал. вну / Пад рэд. Г.М. Малажай. Мн., 1993.