Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Контрольная по белорусскому языку вариант 7

.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
58.37 Кб
Скачать

Заданне 1. Размяркуйце словы па групах.

Агульнаўжывальныя

Абмежаванага ўжытку

Ноч, расцi, кнiга, вялiкi, новы.

Дыялектная лексiка

Спецыяльная лексiка

Жаргонная лексiка

нямкiня, нямашака, карандышка, целяпацца.

рэлейная станцыя, рэнтген, баланс, квазiлiнейны, доказ.

бабкi(грашовыя адзiнкi) , феня

Заданне 2. Прывядзiце прыклад навуковага тэксту. Выявiце: а) тыповыя лексiка-граматычныя сродкi арганiзацыi гэтага тэксту (абстрактныя назоўнiкi, назоўнiкi роднага склону, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы, аддзеяслоўныя назоўнiкi); б) тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi.

Гісторыя сусветнай цывілізацыі не ведае такога масавага і зверскага знішчэння людей, варварскага разбурэння матэрыяльных, культурных і навуковых каштоўнасцей, якія ўчынялі гітлераўцы на акупаванай тэрыторыі СССР1. Нюрнбергскі працэс над галоўнымі ваеннымі злачынцамі, іншыя працэсы, шматлікія дакументы і матэрыялы пра злачынствы гітлераўцаў паказалі ўсяму свету аблічча фашызму2. Акупацыйны рэжым у захопленых гітлераўцамі раёнах СССР – паказчык найцяжэйшых злачынстваў германскага фашызму супраць міру і чалавецтва. Крывавы рэжым акупантаў не зламаў волі свабодалюбівых савецкіх народаў. Разам з братнімі народамі гераічна змагаліся супраць ворагаў і беларусы. Яны ўзняліся на непрымірымую ўсенародную партызанскую вайну і вялі яе да поўнага разгрому нямецкіх фашыстаў.

На Беларусі насыпана мноства курганоў славы, пастаўлены тысячы помнікаў і абеліскаў для ўшанавання памяці савецкіх воінаў і партызанаў, якія загінулі ў барацьбе з захопнікамі, а таксама ахвярам фашызму, у тым ліку мемарыяльны комплекс у вёсцы Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці, дзе на месцы кожнай спаленай хаты ўзвышаецца абеліск – комін з медным звонам3. Званы звоняць як напамін людзям пра ахвяры і зверствы фашызму. (Бел СЭ)

1 Складаназалежны сказ.

2 Просты сказ з аднароднымі членамі.

3 Складаны сказ з рознымі відамі сувязі: бяззлучнікавай і падпарадкавальнай.

Заданне 3. Вызначце стыль тэксту пры дапамозе прыведзеных сказаў. Знайдзiце моўныя памылкi. Выпраўце iх.

CD - ROM дыск – круг з празрыстай пластмасы, на адной паверхні якога нанесены тонкі слой, які адлюстроўвае святло. Гэты слой відаць і з другога боку дыска. У ім маюцца мікраскапічныя паглыбленні – піты, створаныя ў працэсе яго капіравання з арыгіналу.

Стыль урыўка навуковы.

Заданне 4. Складзiце тэзiсны план тэксту па спецыяльнасцi (на выбар студэнта).

Інфармацыйна-пошукавыя сістэмы прызначаны для захоўвання, пошуку і выдачы інфармацыі па запытах карыстальнікаў.

Па характару інфармацыі, якая выдаецца карыстальніку, інфармацыйна-пошуковыя сістэмы падзяляюцца на дакументальныя і даведачныя. У дакументальных сістэмах у выніку пошуку карыстальніку выдаецца дакумент – кніга. Прыкладамі такіх сістэм з’яўляюцца архівы бібліятэкі.

Даведачныя інфармацыйна-пошуковыя сістэмы называюцца проста інфармацыйна-даведачнымі. У інфармацыйна-даведачных сістэмах па запыце выдаюцца канкрэтныя даведкі, факты, звесткі, апісанні.

Аснову інфармацыйна-даведачнай сістэмы складае інфармацыйная база. Інфармацыйная база – гэта сукупнасть звестак аб нейкіх аб’ектах або з’явах. Інфармацыйная база можа быць універсальнай або спецыялізаванай.

База даных – гэта інфармацыйная база, пошук у якой арганізаваны з дапамогай камп’ютэра.

Інфармацыйна-даведачныя сістэмы ў камп’ютэрным варыянце захоўваюцца ў знешняй памяці камп’ютэра як набор з некалькіх файлаў. Два з іх з’яўляюцца асноўнымі: файл базы данных (у ім змяшчаецца база даных) і файл сістэмы кіравання базамі даных.

Сістэма кіравання базамі даных (СКБД) – гэта спецыяльная прыкладная праграма, якая прызначана для работы з базамі даных.

СКБД дазваляе ствараць базу даных, рэдагаваць яе, упарадкоўваць, забяспечвае аўтаматычны пошук інфармацыі па запыце, З дапамогай СКБД можна выводзіць інфармацыю з базы данных на экран дысплея, у файл і на папяровы носьбіт.

Для паскарэння пошуку інфармацыі ў базе даных, яе спецыяльным чынам арганізоўваюць. База даных звычайна змяшчае звесткі аб падобных аб’ектах. Напрыклад: апісанне кніг, механізмаў, запасных частак да аўтамабіляў, планет Сонечнай сістэмы і да т. п.

База даных складаецца з запісаў. Запіс змяшчае інфармацыю аб адным аб’екце. Поле – гэта частка запісу, якая адводзіцца для асобнай характарыстыкі аб’екта. Поле базы даных мае імя, тып і даўжыню. Структурай базы даных называюць парадак размяшчэння палёў запісу з вызначэннем імя, тыпу і даўжыні.

Для імя поля ў СКБД можна выкарыстоўваць толькі лацінскія літары і лічбы. Да асноўных тыпаў палёў належаць: сімвальны тып (абазначэнне С), лікавы тып (абазначэнне N). Даўжыня поля – гэта максімальны лік сімвалаў, якія могуць быць запісаны ў полі.

Асноўнай формай вываду звестак з базы даных на прынтэр з’яўляецца справаздача. Справаздачай базы даных называюць выбарачныя звесткі з базы даных, якія аформлены Ў выглядзе табліцы.

Тэзісы:

  • Інфармацыйна-пошукавыя сістэмы прызначаны для захоўвання, пошуку і выдачы інфармацыі карыстальніку.

  • Дакументальныя і даведачныя інфармацыйна-пошуковыя сістэмы.

  • Інфармацыйная база – гэта сукупнасць звестак аб аб’ектах, або з’явах.

  • Універсальныя і спецыялізаваныя інфармацыйныя базы.

  • База данных – гэта інфармацыйная база, пошук у якой арганізаваны з дапамогай камп’ютэра.

  • Набор з некалькіх файлаў – інфармацыйна-даведачныя сістэмы ў камп’ютэрным варыянце.Асноўныя файлы: файл базы даных і файл сістэмы кіравання базамі даных.

  • СКБД – спецыяльная прыкладная праграма для работы з базамі даных.

  • База даных складаецца з запісаў. Запіс – інфармацыя аб адным аб’екце. Поле – гэта частка запісу для асобнай характарыстыкі аб’екта.

  • Справаздача – форма вываду звестак з базы даных на прынтэр, якія аформлены ў выглядзе табліцы.

Заданне 5. Знайдзiце памылкi ў тэксце. Выпраўце iх.

Роля штучных спадарожнiкаў у агульнай сiстэме тэхнiчных сродкаў сувязi будучага спецыялiстам здаецца найбольш значнай. Яны стануць вузлавымi пунктамi сусветнай сiстэмы сувязi. Праз спадарожнiкi ужо транслiруюцца радыёпраграмы i тэлефонныя размовы. Яны садзейнiчаюць правядзенню прамых сувязей памiж створанымi ў наш час банкамi - сховiшчамi iнфармацыi. Праз пятнаццаць-дваццаць гадоў асноўная частка iнфармацыi будзе трапляць да спажыўца праз касмiчныя рэлейныя станцыi.

Спадарожнiкавая сувязь развiваецца вельмi хутка. Канструктары працуюць над тым, каб шляхам павелiчэння магутнасцi радыёвыпраменьвання забеспечыць прамы прыём праграм, якiя перадаюцца праз спадарожнiкi.

Заданне 6. Перакладзiце тэкст на беларускую мову. Знайдзiце ў перакладзе прыклады магчымай iнтэрферэнцыi. Вызначце яе вiд. Выпiшыце тэрмiны..

а.) Пераклад:

Аператар, які працуе ў якой-небудзь сістэме, часта сустракаецца з неабходнасцю паўтараць некаторыя паслядоўнасці дзеянняў шмат разоў. Такая паслядоўнасць можа складацца з увядзення некаторай тэкставай паслядоўнасці, націсканні пэўнай паслядоўнасці клавішаў, выкананні аднатыпнага раду якіх-небудзь арыфметычных аперацый. У падобных выпадках часта можна карыстацца апаратам макракаманд.

Макракаманды (іх часта называюць макра або макрас) з’яўляюцца аднарадковымі скарачэннямі для групы каманд. Выкарыстоўваючы макракаманду, праграміст па сутнасці вызначае адну “каманду” для прадстаўлення некаторай паслядоўнасці каманд. Вызначаючы адпаведныя макракаманды, аператар можа зручным для сябе чынам уводзіць свае асабістыя сродкі больш высокага узроўню, не клапоцячыся аб структуры сістэмы. Ён можа дасягнуць сцісласці і прастаты кіравання сістэмай, не губляючы пры гэтым асноўных пераваг выкарыстання зыходнай сістэмы, такой, як, напрыклад, мова асэмблера.

Буйныя макрааперацыі спрашчаюць карыстанне, адладку і мадыфікацыю праграм і робяць больш лёгкай стандартызацыю. Многія распрацоўшчыкі вылічальных машын выкарыстоўваюць макракманды для аўтаматызацыі складання “подходящих” аперацыйных сістэм у працэсе, які называецца генерацыяй сістэмы.

b.) Прыклады iнтэрферэнцыi:

ў – сінтаксічная (в);

увядзення – марфалагічная (ввода),

адпаведныя – марфалагічная (адпаведные),

асабістыя – марфалагічная (асабістые),

аперацыйных – словаўтваральная (операционных),

клапоцячыся – марфалагічная (заботясь),

арыфметычных – словаутваральная (арифметических),

раду – марфалагічная (ряда),

узроўню – марфалагічная (уровня),

“подходящих” – лексічная.

c.) Тэрміны:

Аператар, аперацыя, макракаманда, праграміст, сістэма, стандартызацыя, генерацыя, аўтаматызацыя, асэмблер, мадыфікацыя.