Скачиваний:
111
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
36.53 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

БДУІР

Факультэт завочнага навучання Кафедра: агульнаадукацыйных дысцыплін

Кантрольная работа

па дысцыпліне: «беларуская мова»

Выканаў студэнт гр. 203201

спецыяльнасці ЭСБ

Фядосенка А.В.

Праверыў: Пятроўская Л.А.

Адзнака:________________

________________________

(подпіс)

(дата)

Паштовы адрас:

Віцебская вобл., г.Орша, Тупік Музейны, дом.7,

т. (8033) 612-85-11

e-mail: fiadosenkaav@gmail.com

2012

Заданне 1.

Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з пытанняў і складзіце да яго тэзісны план.

Адказ:

Беларуская мова сярод іншых моў свету

У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Роднасныя мовы аб'ядноўваюцца ў вялікія групы, або сем'і, моў.

Беларуская мова ўваходзіць у адну з самых вялікіх сем'яў Еўразіі — індаеўрапейскую. (У наш час амаль кожны другі чалавек на планеце гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання.) Па ступені роднасці індаеўрапейская сям'я моў падзяляецца на асобныя групы моў. Вучоныя налічваюць 16 моўных груп гэтай сям'і. Гэта: германская група (нямецкая, англійская, шведская, дацкая і інш. мовы), раманская (французская, іспанская, італьянская, партугальская, румын-ская, малдаўская і інш.), кельцкая (ірландская, шатландская, гальская, брэтонская і інш.), балтыйская група (літоўская, латышская, а таксама мёртвыя мовы — пруская і яцвяжская), іранская група (персідская, таджыкская, курдская і інш.), індыйская група (хіндзі, урду, бенгалі і інш., а таксама мёртвая мова — санскрыт) і інш. Беларуская мова належыць да славянскай групы моў індаеўрапейскай сям'і.

Славяне выдзеліліся з індаеўрапейскага адзінства, лічаць гісторыкі, недзе на пачатку III тысячагоддзя да н. э. Затым доўгі час яны жылі сумесна на адносна невялікай тэрыторыі. Гэта быў агульны перыяд у гісторыі славян — агульнаславянскі. Мову славян гэтага перыяду называюць праславянскай або агульнаславянскай мовай-асновай. Яе носьбіты старажытныя славяне (праславяне) не ведалі яшчэ пісьменнасці. Праславянская мова і стала родапачынальніцай усіх сучасных славянскіх моў.

Паступова славяне пашыралі тэрыторыю свайго рассялення, а гэта вяло да паслаблення сувязей паміж імі, а затым —да распаду (прыкладна ў VI ст. н. э.) агульнаславянскага моўнага адзінства. Пачалося выдзяленне асобных славянскіх груп, асобных славянскіх моў.

Такім чынам, падобна на тое, як дрэва расце з кораня, ствол яго мацнее і галініцца, так і сучасныя славянскія мовы выраслі з праславянскай мовы, карані якой ідуць у глыб вякоў, да мовы праіндаеўрапейскай. Крона славянскага моўнага дрэва падзяляецца на тры часткі, у якіх групуюцца:

1) усходнеславянскія мовы,

2) заходнеславянскія мовы,

3) паўднёваславянскія мовы.

Кожная з гэтых частак мае розную колькасць адгалінаванняў. Усходнеславянскую ўтвараюць тры аеноўныя адгалінаванні: беларуская, руская і ўкраінская мовы.

Усходнеславянская група — самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (ў свеце налічваецца каля 220 млн славян. Яны жывуць на велізарнай тэрыторыі Еўропы і Азіі. Гэта асноўнае насельніцтва Польшчы, Балгарыі, рэспублік былой Югаславіі, Чэ-хіі, Славакіі, Беларусі, Расіі, Украіны. Жывуць славяне і ў іншых краінах свету).

На працягу апошняга тысячагоддзя славянскія мовы развіваліся ў розных умовах. Тым не менш і сёння здзіўляе незвычайная блізкасць гэтых моў у лексічным складзе і структуры слова, у агульнасці каранёў, граматычных форм, сінтаксічных канструкцый. Усё гэта водгалас старажытных сувязей, былой блізкасці продкаў славян. Але ж праславянская мова, зразумела, не была аднастайнай на ўсёй тэрыторыі, відавочна, яна мела дыялектныя адрозненні. У сувязі з гэтым узнікае пытанне: якое месца займалі продкі беларусаў у межах праславянскай моўнай прасторы? Адназначнага адказу пакуль няма. Аднак большасць вучоных лічыць, што мова продкаў беларусаў пэўны час займала цэнтральнае становішча ў славянскім свеце. Сведчанне таму — шматлікія рысы, якія звязваюць яе, з аднаго боку, з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі (на-прыклад, на фанетычным узроўні: поўнагалоссе (ва ўсіх усходнеславянскіх мовах), аканне (у беларускай і рускай мовах), а з другога — з мовамі заходніх славян, разам з якімі зведала яна такія агульныя моўныя працэсы, як дзеканне, цеканне, страту мяккага [р'], падаўжэнне зычных і інш. Многа агульнага ў лексіцы, граматыцы мае беларуская мова з мовамі паўднёвых славян.

Стан вывучэння беларуска-іншаславянскіх сувязей старажытнай пары не дае магчымасці канчаткова вызначыць месца «прабеларусаў» у праславянскай моўнай прасторы, але верагодна, што яно знаходзілася хутчэй за ўсё ў цэнтры, чым на перыферыі.

Беларуская мова ўваходзіць у адну з самых вялікіх сем'яў Еўразіі — індаеўрапейскую.

Тэзісны план:

1. Вытокі паходжання роднай мовы.

... агульны перыяд у гісторыі славян — агульнаславянскі.

2. Дапісьмавы перыяд развіцця славянскіх каранёу нашай мовы.

... сучасныя славянскія мовы выраслі з праславянскай мовы, карані якой ідуць у глыб вякоў, да мовы праіндаеўрапейскай.

3. Паходжанне сучаснай мовы беларусаў.

Усходнеславянская група — самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы...

4. Сучасны гістарычны падзел славянскіх груп моў.

...большасць вучоных лічыць, што мова продкаў беларусаў пэўны час займала цэнтральнае становішча ў славянскім свеце.

5. Становішчабеларускай мовы ў сучасным славянскім свеце.

Заданне 2.

Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

Адказ:

Марфалагічная інтэрферэнцыя.

Родны склон:

1. отдых в лесу – адпачынак у лесе;

2. вывоз песка – вываз пяску;

3. свойства кремния – уласцівасці крэмнію;

4. картофель в мешке – бульба у мяшку;

5. не видно лица – не бачна твару.

Месны склон:

1. земля в снегу – зямля ў снезе;

2. был на митинге – знаходзіўся на мітынгу;

3. азот в покрышке – азот у покрыўкі;

4. ехать в поезде – ехаць у цягніку;

5. вода в ведре – вада ў вядры.

Сінтаксічная інтэрферэнцыя.

1. умнее сестры– разумнейшы за сястру;

2. говорить о настройке - гаварыць аб настройцы;

3. одолжил нож – пазычыў нажа;

4. зашел за мамой – зайшоў па маму;

5. спрашивает об этом – пытае пра гэта.

Заданне 3.

Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

Адказ:

Публiцыстычны стыль:

1. Стаўка рэфінансавання:

Стаўка рэфінансавання — працэнтная стаўка, пад якую цэнтральны банк краіны выдае крэдыты камерцыйным банкам.

2. Скрыжалі гісторыі – публіцыстычны стыль:

Беларуская культура ведае нямала выдатных людзей, імёны якіх навечна ўпісаны залатымі літарамі ў скрыжалі гісторыі.

3. Адкрываецца выстава кніг – публіцыстычны стыль:

Сення адкрываецца выстава кніг прысвечаная юбілею паэта.

Навуковы стыль:

1. Сетка NGN:

Сетка NGN дазваляе праз адну абаненцкую лінію прадастаўляць шэраг сучасных паслуг, напрыклад, інтэрактыўнае тэлебачанне, скарасны доступ у інтэрнэт, якасную тэлефонную сувязь і дадатковыя віды паслуг.

2. Праграмная мадэль мікрапрацэсара:

Праграмная мадэль мікрапрацэсара мае некалькі груп рэгістраў, даступных для выкарыстання ў праграмах.

3. Памер стэка:

Памер стэка залежыць ад рэжыму работы мікрапрацэсара і не можа быць больш за 64 Кбайт (бо 4Гбайт у забароненым рэжыме).

Афіцыйна-справавой стыль:

1. Стан пажарнай бяспекі:

Мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы рэгулярна аналізуюць стан пажарнай бяспекі, прымаюць па гэтых пытаннях рашэнні, распрацоўваюць планы і ажыццяўляюць мерапрыемствы па забеспячэнню пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі.

2. Адказнасць за эканамічныя правапарушэнні:

Суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўчынілі эканамічныя правапарушэнні, нясуць адказнасць на падставе адпаведных актаў заканадаўства.

3. Забеспячэнне доступу да інфармацыі:

Дзяржавы-удзельнікі прызнаюць важную ролю сродкаў масавай інфармацыі і забяспечваюць, каб дзіця мела доступ да інфармацыі і матэрыялаў з розных нацыянальных і міжнародных крыніц.

Заданне 4.

Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

Адказ:

1. Клавиатура – клавіятура:

У музычных інструментах сукупнасць рычагоў – клавіш, размешчаных у вызначаным парадку; адна з асноўных частак клавішнага механізму. Складаецца звычайна з клавіш, клавіятурнай рамы, сярэдніх (восевых) і пярэдніх штыфтоў. 2) сукупнасць клавішай у якога-небудзь механізму (пішучай машынкі, лічыльнай машыны і т.п.).

2. Овал – авал:

Усякая выпуклая замкнутая крывая лінія без вуглавых пунктаў.

3. Графический редактор – графічны рэдактар:

Праграма, якая дазваляе ствараць і рэдагаваць малюнкі на экране камп’ютэра: маляваць лініі, размалёўваць вобласці экрана, ствараць надпісы рознымі шрыфтамі, апрацоўваць малюнкі і т.д.

4. Алгоритм – алгарытм:

Правіла дзеянняў, паслядоўнасць правядзення вылічальных аперацый, спосаб знаходжання выніку. У эканамічных задачах, якія рашаюцца з выкарыстаннем матэматычных метадаў і мадэляў, алгарытм азначае спосаб адшуквання шукаемай велічыні.

5. Файл – файл:

1) сукупнасць звязаных запісаў (кластараў), якія захоўваюцца ў знешняй памяці камп’ютэра і разглядаюцца як адзінае цэлае. Адрозніваюць тэкставыя, графічныя і гукавыя файлы.

2) найменне (імя) сукупнасці дадзеных, у тым ліку дакумента на машыначытальным носьбіце (напр., дыскеце), асноўны элемент захоўвання дадзеных у камп’ютэры, які дазваляе адрозніваць гэтую сукупнасць дадзеных ад іншых, знаходзіць, змяняць, выдаляць або выконваць з ёй іншыя аперацыі.

6. Операционная система – аперацыйная сістэма:

Праграма, якая кіруе апаратнымі і праграмнымі сродкамі камп’ютэра, якія прызначаныя для выканання задач карыстальніка.

7. Жесткий диск – жорсткі дыск:

Магнітны дыск, у якім носьбітамі інфармацыі з'яўляюцца круглыя алюмініевыя пласціны, абедзве паверхні якіх пакрытыя пластом магнітнага матэрыялу. Гэтая пласціна або група пласцін разам з блокам счытвання/запісу размяшчаюцца ў герметычнай скрыні для абароны ад пылу, вільгаці і бруду.

8. Оптический диск – аптычны дыск:

Выкананы ў форме дыска аптычны назапашвальнік, у якім запіс і счытванне дадзеных здзяйсняецца лазарам пры дапамозе промня святла.

9. Системный блок – сістэмны блок:

Металічная скрыня са здымнай крышкай, якая змяшчае ў сабе састаўныя апаратныя часткі камп’этэра, злучаныя шматжыльнымі кабелямі.

10. Программное обеспечение – праграмнае забеспячэнне

Комплекс камп’ютэрных праграм, якія забяспечваюць апрацоўку або перадачу дадзеных.

11. Относительная погрешность – адносная хібнасць:

Хібнасць вымярэння, выражаная адносінамі абсалютнай хібнасці да сапраўднага значэння велічыні, якую вымяраюць.

12. Монитор – манітор:

У камп’ютэры прылада, на якой адлюстроўваюцца ўведзеныя дадзеныя (напр., тэкст) для візуальнага прамога іх счытвання.

13. Текстовый редактор – тэкставы рэдактар:

Камп’ютэрная праграма для стварэння, апрацоўкі, фармаціравання тэкста (тэкставых дакументаў).

14. Байт – байт:

Адзінка аб’ёма інфармацыі, роўная 8 бітам, дваічнае слова, здольнае запісываць і захоўваць адзін літарна-лічбавы або іншы сімвал дадзеных.

15. Модем – мадэм:

Прылада для перадачы дадзеных (напрыклад, па тэлефоннай лініі), якая пераўтварае, як правіла, лічбавыя сігналы ў аналагавыя і наадварот. З дапамогай мадэма ПК падключаецца да сеткі Інтэрнэт.

16. Материнская плата – мацярынская плата:

Асноўная плата камп’ютэра, на якой размяшчаюцца электронныя кампаненты, якія вызначаюць архітэктуру працэсара.

17. Драйвер – драйвер:

Камп’ютэрная праграма, якая дапамагае аперацыйнай сістэме працаваць з якой-небудзь прыладай (напрыклад, кіраваць прыладамі увода-вывада, клавіятурай, прынтэрам і г.д.).

18. Оперативная память – аператыўная памяць:

Памяць, прызначаная для часовага захоўвання дадзеных і каманд, неабходных працэсару для выканання ім аперацый. Аператыўная памяць перадае працэсару каманды і дадзеныя непасрэдна або праз кэш-памяць. Кожны байт аператыўнай памяці мае свой індывідуальны адрас.

19. Утилита – утылита:

Дапаможная камп’ютэрная праграма для выканання тыповых задач, такіх, як кіраванне памяццю, барацьба з камп’ютэрнымі вірусамі, архівацыя файлаў і інш.

20. Дисплей – дысплей:

Прылада ўвода, рэдагавання і візуальнага адлюстравання інфармацыі на экране без іх доўгачасовай фіксацыі.

Заданне 5.

Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Адказ:

Варыянт рускага тэксту:

Память компьютера делится на внутреннюю и внешнюю. Внутренняя состоит из двух частей – оперативной и постоянной. Внутреннюю память, предназначенную для временного хранения информации (программ и данных пользователя), называют оперативным запоминающим устройством – ОЗУ (в англоязычной терминологии – RAM).

ОЗУ состоит из отдельных ячеек-регисторов. Каждая такая ячейка имеет свой адрес – целое число, однозначно определяющее ячейку. Информацию, хранящуюся в ячейке, называют содержимым этой ячейки. Таким образом, каждая ячейка памяти характеризуется адресом и содержимым. Для адресации ячеек памяти используются восьмеричные или шестнадцатеричные числа. Внутреннюю память, предназначенную для постоянного хранения и многократного использования системных программ, разнообразных констант, не подлежащих изменению, называют постоянным запоминающим устройством – ПЗУ (в англоязычной терминологии – ROM). ПЗУ является энергонезависимым устройством.

Варыянт беларускага тэксту:

Памяць камп’ютэра дзеліцца на ўнутраную і знешнюю. Унутраная складаецца з дзвюх частак – аператыўнай і пастаяннай. Унутраную памяць, прызначаную для часовага захоўвання інфармацыі (праграм і дадзеных карыстальніка), называюць аператыўнай прыладай, якая запамінае – АЗП (у англамоўнай тэрміналогіі – RAM).

АЗП складаецца з асобных вочак-рэгістараў. Кожнае такое вочка мае свой адрас – цэлы лік, які адназначна вызначае вочка. Інфармацыю, якая захоўваецца ў вочку, называюць змесцівам гэтага вочка. Такім чынам, кожнае вочка памяці характарызуецца адрасам і зместам. Для адрасавання вочак памяці выкарыстоўваюцца васьмярычныя або шаснаццацірычныя лікі. Унутраную памяць, прызначаную для пастаяннага захоўвання і шматразовага выкарыстання сістэмных праграм, разнастайных канстант, якія не падлягаюць змене, называюць пастаяннай прыладай, якая запамінае – ПЗУ (у англамоўнай тэрміналогіі – ROM). ПЗУ з’яўляецца энэрганезалежнай прыладай.

Заданне 6.

Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.

Адказ:

Індыкатыўная анатацыя на параграф “Персанальны камп’тэр тыпу IBM” з падручніка “Інфарматыка і вылічальная матэматыка” Быкадорава Ю.А., Кузняцова А.Ц., Шэрбафа А.І. – Мінск : Народная асвета, 2000. – 336 с. : іл.

Параграф уяўляе сабой апісанне персанальнага камп’ютэра тыпу IBM. Параграф падзелены на чатыры раздзелы, кожны з якіх расказвае пра састаўныя часткі камп’ютэра. Для нагляднасці ў параграфе змешчаны схемы і табліцы. Параграф прызначаецца для тых, хто хоча пазнаёміцца з будовай камп’ютэра і прызначэннем яго састаўных частак.

Заданне 7.

Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).

Адказ:

Асабісты дакумент.

Распіска

Я, Фядосенка Аляксей Віктаравіч, студэнт 1 курса завочнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі 21 кастрычніка 2012 года атрымаў ад загадчыцы склада інстытута Навіцкай Тамары Сяргееўны 3 (тры) брызентавых палаткі і 5 (пяць) рукзакоў.

Пасля 28 кастрычніка ўсё атрыманае вярну на склад.

21 кастрычніка 2012 г. (подпіс)

Справавы ліст. Ліст-просьба:

Дырэктару УО «ГДМК»

Качко В.Г.

ад навучэнца группы БО41

Саранчука А.С.

Заяўленне

Прашу вызвалiць мяне з апошнiх 2-х пар у сявязi з наведваннем хірурга.

13 снежня 2012 г. Подпic

Літаратура:

1. Грабчыкаў С.М. Беларуска-рускі слоўнік. – Мн.: Нар. асвета, 1991.

2. Пятроўская Л.А., Бондар Л.А. Метадычныя рэкамендацыі па беларускай мове для студэнтаў-завочнікаў 1 курса БДУІР. – Мн.: ДБУІР, 2002.