УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў
медыцынскі ўніверсітэт”
Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП
Абмеркавана на пасяджэнні кафедры
рускай і беларускай моў ФПДП
Пратакол № 1 ад 2.09.2011 г.
МетадычнЫя ўказанні для студэнтаў № 13
для правядзення заняткаў
на I курсе стаматалагічнага, фармацэўтычнага, лячэбнага факультэта
Па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Афіцыйна-дзелавы стыль
75 хвілін
І. ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ:
-
Паняцце і класіфікацыя дакумента.
-
Разнавіднасці і асаблівасці асабістых дакументаў.
-
Разнавіднасці і асаблівасці распарадчых дакументаў.
-
Разнавіднасці і асаблівасці адміністратыўна-арганізацыйных дакументаў.
-
Разнавіднасці і асаблівасці інфармацыйна-даведачных дакументаў.
ІІ. МАТЭРЫЯЛ ДА САМАПАДРЫХТОЎКІ
1. Паняцце “дакумент”. Групы і віды дакументаў
Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў розных дакументах.
Дакументамі (ад лац. documentum – сведчанне) называюцца адпаведным чынам складзеныя, падпісаныя і засведчаныя справавыя паперы (лісты), якімі афармляюцца розныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і грамадзян.
Дакумент складаецца па пэўнай стандартнай форме. Існаванне адпаведных формаў для разнастайных дакументаў – істотны фактар эфектыўнасці справаводства.
У дачыненні да справаводства дакументы могуць класіфікавацца паводле:
-
Зместу - простыя і складаныя, у залежнасці ад таго, адно ці некалькі пытанняў ахоплівае змест дакумента.
-
Паходжання - афіцыйныя, службовыя і асабістыя дакументы.
-
Тэрміновасці – тэрміновыя і нетэрміновыя дакументы.
-
Спосабе фіксацыі інфармацыі - пісьмовыя, графічныя, фота- і кінадакументы.
-
Па ступені галоснасці - звычайныя, сакрэтныя, дакументы службовага карыстання.
-
Па форме дакументы падзяляюцца на тыпавыя (распрацоўваюцца вышэйшымі органамі для падведамственных арганізацый з аднароднымі функцыямі), прыкладныя (распрацоўваюцца вышэйшымі органамі для падведамственных арганізацый з аднароднымі функцыямі, але носяць рэкамендавальны характар) і трафарэтныя (пастаянная часка тэкста дакумента надрукавана, а для пераменнай інфармацыі пакідаюць месца).
-
Па ступені стандартызацыі, устойлівасці на дакументы, якія без стандартнай формы губляюць юрыдычную сілу (пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні, аб шлюбе і г.д.); дакументы, якія не маюць стандартнай формы, але для зручнасці камунікацыі складаюцца па пэўным стэрыатыпе (дагаворы, акты, інструкцыі і г.д.); дакументы, якія не патрабуюць пры складанні абавязковай стандартнай формы (справаздачы, пастановы, справавыя лісты і г.д.)
-
Па ступені рэгламентаванасці (падпарадкаванасці дакладна ўстаноўленым правілам, абмежаванням) дакументы падзяляюцца на тры групы:
-
дакументы, якія павінны дакладна адпавядаць прынятаму стандарту, бо ў іншым выпадку яны не будуць мець юрыдычнай сілы (пашпарт, дыплом, пасведчанне і інш.). Гэтыя дакументы рыхтуюцца друкаваным спосабам, а той, хто піша, павінен толькі ўнесці ў іх патрэбную інфармацыю;
-
дакументы, якія не маюць такой строгай абавязковасці (даведка, заява, дагавор, даверанасць, квітанцыя і інш.);
-
дакументы, якія маюць грамадска замацаваны агульны прынцып укладання, а моўныя сродкі і форма выкладу ў пэўнай ступені адвольныя (характарыстыка, рэкамендацыя, справавыя лісты партнёраў у вытворчасці і інш.).
Па прызначэнні ўсе дакументы можна аб’яднаць у наступныя чатыры групы:
-
асабістыя (заявы, аўтабіяграфіі, даручэнні, распіскі);
-
распарадчыя (пастановы, распараджэнні, рашэнні, загады, указанні і інш.);
-
адміністрацыйна-арганізацыйныя (палажэнні, інструкцыі, дамовы, кантракты, акты);
-
інфармацыйна-даведачныя (даведкі, дакладныя і тлумачальныя запіскі, акты, лісты, тэлеграмы і інш.).