- •АРФАГРАФІЯ
- •Літара э пішацца пад націскам у пачатку, сярэдзіне і канцы слова незалежна ад
- •У сярэдзіне запазычаных слоў літара э пасля губных зычных, а таксама пасля з,
- •Ненаціскныя фіналі –эль, – эр
- •Напісанне о ў першых частках што-, фота-,
- •Напісанне ё не пад націскам у словах з коранем –ёд і –ёт: ёдапірын;
- •У першай частцы складанага слова велік/вялік
- •Калі іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады на пісьме яны перадаюцца:
- •Злучальная я пішацца ў складаных словах з націскам на першым складзе
- •Спалучэнне ео перадаецца ео (эо) пад націскам: геолаг, не пад націскам – еа
- •Й пішацца:
- •Ікараёвае пішацца:
- •1. Нескладовае ў пішацца пры чаргаванні л з ў і в з ў:
- •Прыстаўка су- пішацца:
- •Прыстаўка са- пішацца:
- •Змякчальны мяккі знак пішацца:
- •Змякчальны мяккі знак пішацца:
- •Апостраф пішацца:
- •Устаўце правільныя літары
- •Устаўце правільныя літары
- •Устаўце правільныя літары
- •Устаўце правільныя літары
- •Устаўце правільныя літары
- •Устаўце правільныя літары
- •Устаўце правільныя літары (калі трэба)
- •Устаўце правільныя літары (калі трэба)
- •Напішыце правільна
Й пішацца:
1)У словах з коранем іс-ці, ігр-а’ць, ім-я’, інач-ай замест каранёвага і пасля прыставак на галосную: пайсці
2)У словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць
Ікараёвае пішацца:
1)Пасля прыставак звыш-, між-, пан-, супер транс-, контр-: звышімклівы, контрігра.
2)Пасля прыставак на галосную ва ўсіх астатніх выпадках: заікацца, неістотны. Ы пішацца:
У словах з коранем іс-ці, ігр-аць на месцы каранёвага і пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычную: абышоў, падысці Прыстаўка экс- пішацца праз злучок, і і каранёвае не змяняецца на ы: экс-імператар
1. Нескладовае ў пішацца пры чаргаванні л з ў і в з ў: даў, аўса.
2.У словах полк, палкаводзец, палкоўнік, балкон, палка, памылка, Волга, Балгарыя, В’етнам, рака Валтава, армія В’етконга, змаганне за В’енцыян чаргавання [у], [л], [в] з [ў] не адбываецца.
3.Складовае у пішацца:
пад націскам у пачатку, сярэдзіне і на канцы слова: да у’рны, ау’л;
на канцы запазычаных слоў не пад націскам: фрау, Ландау
У запазычаных словах у канцавых –ус, -ум: прэзідыум;
У пачатку ўласных імён і ў абрэвіятурах: ва УП «Прагрэс», да Уладзіміра
Прыстаўка су- пішацца:
у словах, якія без су- не ўжываюцца: сузор’е
у вытворных словах, калі ёсць слова і без су-: сукіраўнік
у назоўніках, дзе су- вызначаецца гістарычна: сумёт
у прыметніках: сумежны, суладны
у дзеясловах: сумяшчаць
у прыслоўях: супраць (супроць)
Прыстаўка са- пішацца:
У запазычаных словах і кальках: садружнасць
У назоўніках, у якіх са- выдзяляецца гстарычна: сабор, сасватаць
у дзеясловах, калі прыстаўка са- з’яўляецца морфам прыстаўкі с- (перад збегам зычных):
сасватаць
Змякчальны мяккі знак пішацца:
у назоўніках:
у форме творнага склону множнага ліку перад –мі: дзецьмі;
У памяншальна-ласкальнай форме перад суфіксам –чык, калі слова без яго канчаецца
на -нь: каменьчык
У прыметніках перад суфіксам –ск, утвораных ад назваў месяцаў, якія заканчваюцца на мяккі [н’], і назоўніка восень, а таксама ў суадносных уласных назвах: студзеньскі, Чэрвеньскі раён
Змякчальны мяккі знак пішацца:
у дзеясловах у формах загаднага ладу 1-й асобы множнага ліку перад канчаткам – ма:
кіньма, сядзьма;2-й асобы множнага ліку перад постфіксам –це:
сядзьце, калі форма 2-й асобы адзіночнага ліку без гэтых суфіксаў пішацца з мяккім знакам: сядзь
у складаных лічэбніках: пяцьдзясят,
у прыслоўі ледзьве;
у постфіксе –сьці і яго варыянце –сь: якісьці
Не пішацца:
У прыметніках з суфіксам –ск, утвораных ад назоўнікаў на –нь: конскі, хатынскі, любанскі,цянь- шанскі, чань-чунскі
Апостраф пішацца:
Пасля прыставак, якія заканчваюцца на цвёрдую зычную (у тым ліку пасля прыстаўкі з) і зацвярдзелую зычную: ад’язджаць, з’яднанне;
у сярэдзіне слова пасля цвёрдых губных б, п, м, в, ф,
заднеязычных г, к, х, зубных д, т і зацвярдзелых зычных перад е, ё, і, ю, я: б’ючыся, Пракоф’еў;
у складаных словах пасля першай часткі двух-, трох-, чатырох-, шмат- перад літарамі е, ё, ю, я: двух’ярусны;
Апостраф не пішацца:
Пасля ў перад літарамі е, ё, і, ю, я: здароўе
У складаных і складанаскарочаных словах на мяжы састаўных частак, у тым ліку, калі іх часткі пішуцца праз злучок: трэд-юніёны
Устаўце правільныя літары
Ч_рнабровы, д_браякасны, в_льнадумны, п_літэхнікум, б_мбасховішча, ч_рнабароды, д_бразычлівы, п_літэхнічны, б_мбаскідальнік, с_леварэнне, ф_тамадэль, шт_раніцы,
ф_таграфія, м_тагонкі, сп_ртзала, м_тацыкл, м_тавоз,
пр_цідзеянне, пр_цізаконны, м_вавед, сл_ваформа,
к_лерамузыка, х_разнаўства,ф_ндасховішча, аз_тнакіслы, р_б_тадавец, зб_жжаўборка, т_рфаўборачны, кр_дыт_здольнасць, п_ўдзень, п_ўтыдня, п_ўкілаграма.
Устаўце правільныя літары
_даваны, _ тацыя, _ таванне, п _ рон, б_тон, Б_тховен, Мак_донія, Г_расім, Г_надзь, г_рань, к_раміка, к_фір,
Х_рсон, по_с, роўн_дзь, дроб_зь, Мендз_лееў, к_дровы, рады_станцыя,
рады_грама, рады_антэна, б_рэт.