Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
96
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

Залежнасцьмарфалогііадсінтаксісупраяўляеццаіпрывызначэннічасцінамоўнайпрыналежнасціслова,асабліванязменнага:Іідэалбыццяснаваць

маўкліва(Я. Купала);Зорна,маўкліва,пагодна,вяснова(Я. Янішчыц).

У першым сказе слова маўкліва – акалічнасць спосабу дзеяння, выражаная якасным прыслоўем; у другім – галоўны член аднасастаўнага сказа, выражаны безасабова-прэдыкатыўным словам.

Разам з тым і сінтаксіс напрамую залежыць ад марфалогіі. Адносна свабодны парадак слоў у беларускім сказе тлумачыцца здольнасцю лексічных адзінак змяняцца.

АСНОЎНЫЯ ГРАМАТЫЧНЫЯ ПАНЯЦЦІ І АДЗІНКІ

Словуўласцівалексічнаеіграматычнаезначэнне,аднакграматычнаясемантыкаадрозніваеццаадлексічнай.Улексічныхзначэнняхслоўзвычайна знаходзяцьадлюстраваннеўласцівасцірэальныхпрадметаў,з’яў,працэсаў, а ў граматычных пераважна адлюстроўваюцца ўласцівасці саміх моўных адзінак. Кожнае слова праз пэўнае паняцце, якое ў ім утрымліваецца, суадносіццазадпаведнайканкрэтнайз’явайрэчаіснасці.Такоесуаднясеннеёсць лексічнае значэнне слова. Але ж значэнне слова гэтым не вычэрпваецца. Кожная лексічная адзінка мае яшчэ граматычную семантыку. Так, у сказе

Як завіруха белая, як белая сцяна, нявеста пасівелая прымоўкла ля акна

(Я. Янішчыц) слова завіруха варта разглядаць як адзінства лексічнага значэння ‘моцны вецер розных напрамкаў з сухім снегам; мяцеліца, завея’ і граматычных значэнняў прадметнасці, прыналежнасці да жаночага роду, адзіночнага ліку, назоўнага склону. Аднак такую ж граматычную семантыку маюць і словы сцяна і нявеста. Граматычныя значэнні – гэта моўныя ўласцівасці саміх слоў, на аснове якіх лексічныя адзінкі завіруха, сцяна, нявеста аб’ядноўваюцца ў граматычную групу «назоўнік жаночага роду адзіночнага ліку назоўнага склону». Такім чынам, граматычнае значэнне слова – гэта абагульненае, адцягненае значэнне аднатыпных моўных адзі­ нак, якое праяўляецца ў залежнасці ад кантэксту. Граматычнае значэнне характарызуецца наступнымі прыметамі:

1)высокая ступень абагульненасці, абстрактнасці;

2)абавязковасць фармальнага выражэння;

3)залежнасць значэння словаформы ад кантэксту;

4)комплекснасць, магчымасць раскладацца на элементы значэння (напр., граматычнае значэнне дзеяслова прымоўкла складаецца са значэнняў працэсуальнасці, прэдыкатыўнасці, закончанага трывання, незалежна-

11

га стану, абвеснага ладу, прошлага часу, жаночага роду, адзіночнага ліку, І спражэння).

Граматычныя значэнні не аднолькавыя. У марфалогіі адрозніваюць два тыпы граматычных значэнняў: часцінамоўныя граматычныя значэнні і прыватнакатэгарыяльныя граматычныя значэнні. Часцінамоўныя граматычныя значэнні – гэта агульныя граматычныя значэнні слоў як часцін мовы (значэнне прадметнасці ў назоўнікаў, значэнне непрацэсуальнай прыметы ў прыметнікаў, значэнне працэсуальнай прыметы ў дзеясловаў).

Прыватнакатэгарыяльныяграматычныязначэнні–прыватныязначэнні словаформ, якія супрацьпастаўляюцца ў межах марфалагічных катэгорый (значэнні таго ці іншага ладу, роду, ліку).

Адметнасцюбеларускаймовыз’яўляеццатое,штоадныітыяжграматычныязначэнніхарактэрныдлярозныхчасцінмовы.Так,роділікмогуць мець назоўнік, прыметнік, дзеяслоў, часткова лічэбнік і займеннік. Граматычнаезначэннесклонухарактэрнадляназоўнікаў,прыметнікаў,лічэбнікаў, займеннікаў, дзеепрыметнікаў. Граматычныя значэнні ў адным выказванні могуцьпаўтараццанекалькіразоў.УсказеЗамёрмаёвышум,шумвясныігаманлівыхсёлаў(М. Сурначоў)назоўнікшум,прыметнікмаёвы,дзеяслоў­ замёр маюць граматычныя значэнні мужчынскага роду, адзіночнага ліку. Матэрыяльнымвыражэннемграматычнагазначэнняз’яўляеццаграматычны сродак. Асноўнымі сродкамі выражэння граматычных значэнняў умарфалогіівыступаюцьканчаткі,формаўтваральныяафіксы,суплетывізм

асноў, чаргаванне гукаў, прыназоўнікі, часціцы, інтанацыя.

Беларуская мова з’яўляецца флектыўнай мовай, таму, як правіла, граматычны сродак уваходзіць у склад той лексічнай адзінкі, якой ён надае тое ці іншае граматычнае значэнне. Інакш кажучы, граматычны сродак афармляеслова,надаеямупэўнуюграматычнуюформу.Падграматычнай формайсловаразумеюцьзмяненнеслова,прыякімзахоўваеццаяголексіч-

нае значэнне. Так, формы сіняга, сіняму, сінім, сінія, сініх, сінімі, сінейшы,

самысініііншыяз’яўляюццаграматычныміформаміпрыметнікасіні;каго, каму, кім – граматычнымі формамі займенніка хто; жыву, жывеш, жыве,

жывём,жывяце,жывуць,жыві,жыўбы,жыўшы–граматычныміформамі дзеяслова жыць.

У залежнасці ад размяшчэння граматычных сродкаў – у складзе слова ці па-за яго межамі – граматычныя формы падзяляюцца на два тыпы: простыя (сінтэтычныя – ад грэч. synthesis) і складаныя (аналітычныя – ад грэч.analysis).Ваўтварэннісінтэтычныхформудзельнічаюцьмарфемы. Асноўнымсродкамстварэннясінтэтычныхформз’яўляюццаканчаткі.Пры дапамозе канчаткаў утвараюцца формы склонаў у іменных часцін мовы і дзеепрыметніка;формылікуўназоўнікаў,прыметнікаў,лічэбнікаў,займен-

12

нікаўідзеясловаў(утымлікудзеепрыметніка);формыродуўпрыметнікаў

ідзеясловаў(утымлікудзеепрыметніка);формыасобыўдзеясловаў.Адзін

ітой жа канчатак можа рэалізаваць некалькі граматычных значэнняў. Напрыклад,канчаткідзеясловаўадначасовавыражаюцьзначэннеасобыіліку (спява-е, спява-еце), канчаткі прыметнікаў – значэнне роду, ліку і склону (малад-ая), ліку і склону (малад-ыя) ці роду і ліку (молад).

Значнуюролюўстварэнніграматычныхформадыгрываюцьформаўтваральныя афіксы. Пры іх дапамозе ўтвараюцца формы інфінітыва (дума-ць,

стрыг-чы, плес-ці), прошлага часу (піса-ў, піса-л-а), трывання (запіс-

а-цьзапіс-ва-ць), ступеней параўнання прыметнікаў (весял-ейш-ы, мудр- эйш-ы),ступенейпараўнанняпрыслоўяўібезасабова-прэдыкатыўныхслоў (радасн-ей,цяпл-ей),формыдзеепрыметнікаўідзеепрыслоўяў(пераспе-л-ы,

задрама-ўшы).

Пры ўтварэнні сінтэтычных форм назіраюцца суплетывізм асноў (я – мяне, чалавек – людзі, гаварыць – сказаць); змена націску (рука́– ру́кі, за́яц–зайцо́ў,насыпа́ць–насы́паць),чаргаваннегукаў(народ–абнародзе, дарога – па дарозе, лодка – у лодцы).

Аналітычныяформыўтвараюццашляхамдалучэннядазнамянальных слоў так званых дапаможных слоў, якія якраз і служаць для выражэння граматычнага значэння.

Да аналітычных форм адносяцца складаныя формы:

●●вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў, пры­ слоўяўібезасабова-прэдыкатыўныхслоў:высокі–самывысокі,прыгожа– больш прыгожа;

●●загаднага ладу: няхай пачакаюць, давай спаткаемся; ●●будучага часу: буду смяяцца, будуць сустракацца; ●●прошлага часу (плюсквамперфект): пайшоў быў, успомніла была.

Яканалітычныспосабкваліфікуеццавыражэннеграматычнагазначэння сродкамі кантэксту. Так, у сказе І нарэшце нашы паляўнічыя вярнуліся з аднымфламінга,некалькімімаленькіміптушанятамідыяйкамі(Я. Маўр)

значэнне мужчынскага роду творнага склону адзіночнага ліку назоўніка фламінга выражаецца пры дапамозе лічэбніка адзін. Кантэкст дапамагае вызначыць граматычныя значэнні назоўнікаў агульнага роду: Саша спала

спакойна, роўна дыхаючы (І. Шамякін); Мілы, разумны Саша, якую балючую праўду ты кажаш! (В. Быкаў).

Граматычныяформыслоўутвараюццапрыдапамозепрыназоўнікаў(па лесе,прыпрафесару,паКонга)ізрэдкуінтанацыі(Сядзець!Непадымацца!).

Граматычная форма, якая з’яўляецца прадстаўніком слова ў маўленні, называецца словаформай. Нязменныя словы (сёння, нечакана і інш.) выступаюць заўсёды ў адной і той жа граматычнай форме; зменныя словы

13

(дуб, нялёгкі, шумець) ужываюцца ў розных формах. Так, у сказах Новы дом упрыгожвае вуліцу; Я жыву ў новым доме; Усе яны жывуць у но-

вых дамах словы дом, новы, жыць, змяняючыся, выступаюць у розных формах.

Сукупнасцьграматычныхформслованазываеццамарфалагічнайпара-

дыгмай:падзея,падзеі,падзею,падзеяй;падзеі,падзей,падзеям,падзеямі,

упадзеях.Здольнасцьсловаўтварацьмарфалагічнуюпарадыгмукваліфікуюць як словазмяненне. Словазмяненне імён называецца скланеннем, а словазмяненнедзеясловаў–спражэннем.Каліслованезмяняецца(нават,

трэба, але), умоўна гавораць пра нулявую словазмяняльную парадыгму.

Лексічныя адзінкі, якія не маюць поўнага набору тыпавых словаформ, што характэрныдляслоўпэўнайчасцінымовы,маюцьняпоўнуюсловазмяняль-

ную парадыгму (весел, прачытана і інш.).

Зсемантычнагапунктугледжанняграматычныяформыаб’ядноўваюцца ў граматычныя катэгорыі. Пад граматычнай катэгорыяй разумеюць сукупнасцьсупрацьпастаўленыхграматычныхформзаднолькавымграма- тычнымзместам.Напрыклад,граматычныяформыназоўнікавярба–вербы супрацьпастаўляюцца паводле колькасці і аб’ядноўваюцца ў граматычную катэгорыюліку;граматычныяформыдзеясловарадуюся–радаваўся–буду радаваццаабазначаюцьаднесенасцьдзеяннядааднагозтрохчасоў(формы цяперашняга, прошлага і будучага часу) і аб’ядноўваюцца ў граматычную катэгорыю часу.

Узалежнасціадпрыметы,пакладзенайуасновукласіфікацыі,вылучаюць розныя тыпы граматычных катэгорый.

1. У залежнасці ад таго, з’яўляюцца супрацьпастаўленыя кампаненты граматычнай катэгорыі формамі аднаго слова ці рознымі лексічнымі адзінкамі,адрозніваюцьсловазмяняльныя(уласнаграматычныя)ікласіфікацыйныя (лексіка-граматычныя) катэгорыі. Словазмяняльныя граматычныя катэгорыі – гэта катэгорыі, кампаненты якіх могуць быць пададзены розныміформаміаднагоітагожсловаўмежахягопарадыгмы.Лік,склон,час, лад,асоба–словазмяняльныякатэгорыі.Класіфікацыйныяграматычныя катэгорыі–гэтакатэгорыі,членыякіхнемогуцьбыцьпададзеныформамі аднагоітагожслова.Лексіка-граматычныякатэгорыіаб’ядноўваюцьрозныя словы,якіямаюцьаднолькаваеграматычнаезначэнне.Дакласіфікацыйных граматычных катэгорый адносяцца род у назоўніках і трыванне ў дзея­ словах. Параўн.: род у прыметніках – словазмяняльная катэгорыя (новы, новая, новае – формы мужчынскага, жаночага і ніякага роду прыметніка), а ў назоўніках – класіфікацыйная, таму што назоўнікі, у адрозненне ад прыметнікаў, не змяняюцца па родах, а ва ўсіх сваіх формах належаць да пэўнага роду (вясна, вясны, вёсны, вёснам – назоўнікі жаночага роду).

14

Катэгорыястануўдзеясловахвызначаеццаякчастковасловазмяняльная

ічасткова класіфікацыйная катэгорыя.

2.Паводле колькасці супрацьпастаўленых кампанентаў граматычныя катэгорыіпадзяляюццанабінарныя(двухкампанентныя)інебінарныя(трохкампанентныя і шматкампанентныя).

Бінарныяграматычныякатэгорыіпададзеныапазіцыяйпарныхкам-

панентаў. Да іх адносяцца лік (адзіночны – множны), трыванне (законча-

нае – незакончанае).

Небінарныяграматычныякатэгорыіпрадстаўленысупрацьпастаўлен-

нямітрохібольшкампанентаўіўключаюцьрод(мужчынскі–жаночы–нія-

кі),лад(абвесны–умоўны–загадны),асобу(1-я–2-я–3-я).Данебінарнай шматкампанентнай граматычнай катэгорыі адносіцца склон.

3.Узалежнасціадхарактаруадносінпаміжсупрацьпастаўленымікампанентамі граматычныя катэгорыі падзяляюцца на эквіпалентныя (раўнапраўныя), прыватыўныя (нераўнапраўныя) і градуальныя (ступенныя).

Адносіны, пры якіх кампаненты апазіцыі з’яўляюцца раўнапраўнымі,

кваліфікуюць як эквіпалентную (раўнапраўную) апазіцыю. У такім вы-

падку кожны кампанент апазіцыі мае сваю дыферэнцыяльную прымету (значэннісклонуіродуназоўнікаў,ладудзеясловаў).Эквіпалентнуюапазіцыю ствараюць некаторыя асабовыя назоўнікі мужчынскага і жаночага роду. Назоўнікі мужчынскага роду абазначаюць асобу мужчынскага полу, а назоўнікі жаночага роду – асобу жаночага полу: мужчына – жанчына,

бацька – маці, дзядуля – бабуля, сын – дачка.

Прыватыўнай (нераўнапраўнай) лічыццатакаяапазіцыя,уякойадзін кампанент мае пэўную дыферэнцыяльную прымету, а проціпастаўлены яму кампанент гэтай прыметы не мае. Напрыклад, назоўнікі кранаўшчык – кранаўшчыца, патрыёт – патрыётка, праваднік – правадніца ўтвараюць прыватыўную апазіцыю паводле роду, таму што адзін кампанент апазіцыі (назоўнік мужчынскага роду) можа ўжывацца ў адносінах да асобы і мужчынскага,іжаночагаполу.Другікампанент(назоўнікжаночагароду)ужываеццатолькіўадносінахдаасобыжаночагаполу.Прыватыўнуюапазіцыю ўтвараюць і часы дзеяслова. Цяперашні і будучы часы дзеяслова, якім не ўласцівы спецыяльны сродак выражэння граматычнага значэння, супрацьпастаўлены прошламу, што мае спецыяльны сродак выражэння граматычнага значэння часу – суфіксы - і -ў.

Прыкладамградуальнай,ціступеннай,апазіцыіз’яўляюццаадносіны паміж формамі ступеней параўнання (цёплы – цяплейшы – найцяплейшы).

4.Паводлеступенівыражэнняўтойцііншайчасцінемовыграматычныя катэгорыі падзяляюцца на іменныя і дзеяслоўныя. Да іменных граматыч-

15

ныхкатэгорыйадносяццакатэгорыіроду,ліку,склону,ступеніпараўнання,

ада дзеяслоўных – трывання, стану, ладу, часу, асобы.

5.У залежнасці ад таго, які аб’ём часціны мовы ахопліваюць граматычныякатэгорыі,яныпадзяляюццанаагульныяіпрыватныя.Катэгорыі, якія ахопліваюць увесь аб’ём часціны мовы (лік і склон у назоўнікаў; стан і трыванне ў дзеясловаў), называюцца агульнымі граматычнымі катэгорыямі. Катэгорыі, якія ўласцівы толькі пэўнай групе словаформ (катэгорыя часу характэрна толькі для форм абвеснага ладу дзеяслова і дзеепрыметніка, катэгорыя асобы – толькі для дзеясловаў абвеснага і загаднагаладу,ступеніпараўнаннямогуцьмецьтолькіякасныяпрыметнікі, прыслоўі,атаксамасловыкатэгорыістану),кваліфікуюцьяк прыватныя граматычныя катэгорыі.