Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Старажыт. цывiлiзац..ppt
Скачиваний:
0
Добавлен:
18.02.2023
Размер:
566.27 Кб
Скачать

Культура Старажытнага Кітая

Культура Кітая заснавана на шанаванні традыцый.

УІІ тыс. узнікла іерагліфічнае пісьменства як форма абрадавай дзейнасці («надпісы на гадальных касцях»). Іерогліфы – знакі- ідэаграмы малюнкавага паходжання, у кожным з якіх быў закладзены вялікі аб'ём інфармацыі.

Станаўленне філасофскіх школ, стварэнне пісьмовых паэтычных і празаічных твораў адносіцца да І тыс. да н.э.

Сярэдзіна І тыс. да н.э. - класічны перыяд культуры Кітая, «залаты час» кітайскай філасофіі.

Культура Старажытнага Кітая

Даасізм – філасофскае вучэнне, якое абагаўляла сілы космасу ў самім сабе, адмаўляла культ продкаў.

Дао (Бог, шлях, розум, слова, сэнс) – цэнтральнае паняцце ў светапоглядзе кітайцаў, адлюстраванае ў кітайскай філасофіі. Азначае ўсеадзіны сусветны пачатак, натуральны рытм падзей, пустэчу, якая хавае ў сабе невычэрпныя патэнцыі любых форм.

Лао-Цзы – паўлегендарны заснавальнік даасізму, мысляр, якога лічаць аўтарам «Кнігі аб Дао- шляху і добрай сіле-Дэ». Прапанаваў «прынцып нядзеяння», як адмаўленне ад любога мэтанакіраванага дзеяння, якое парушае натуральны ход падзей.

Культура Старажытнага Кітая

Канфуцыянства – этыка-палітычнае, філасофскае, рэлігійнае вучэнне аб дзяржаве, гуманным кіраванні, аб маралі, шанаванні ўлады, бацькоў і традыцый.

Да пач. ХХ ст. у Кітаі праіснаваў афіцыйны рытуальны культ самога Канфуцыя, вучэнне якога было ўзведзена ў ранг дзяржаўнай рэлігіі і ідэалогіі ў ІІ-І тыс. Пераважала над будызмам і даасізмам з ІХ ст.

Канфуцый – прытрымліваўся ідэі дзейснай актыўнасці і «гуманнага кіравання» пры строгім следаванні традыцыі. Збіраў, каментаваў і пераказваў класічныя творы старажытнага Кітая

– Кнігу Вясны і Восені, гісторыю дзяржавы Лу, «Вялікае вучэнне», «Вучэнне пра сярэдзіну».

Культура Старажытнага Кітая

Кітайцы дасягнулі поспехаў у развіцці навукі.

Умастацтве асаблівае месца займалі мемарыяльная пластыка, манументальная каменная скульптура, кітайска-будысцкая храмавая архітэктура (пячорныя манастыры, скальныя храмы), жывапіс (у т.л. па шоўку).

Умастацкай культуры ў цэлым быў зацверджаны ідэал «вытанчанай прастаты». Толькі ў VII-XII ст.ст. у Кітаі складваецца гарадская культура з яе характэрнымі рысамі.

Соседние файлы в предмете История мировой культуры