Спартыўна-культурнае свята
27 – 31 Мая 2013
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Беларусіяда – спартыўна-культурнае свята, у аснову якога пакладзены народныя гульні, выбраныя па прынцыпах беларускіх традыцый, распаўсюджанасці па рэгіёнах, відовішчнасці, накіраванасці на развіццё разнастайных спартыўных якасцяў асобы.
2. Асноўныя арганізацыйныя пытанні спартыўна-культурнага свята вырашае Факультэцкі камітэт Беларусіяды (ФКБ), які складаецца з адміністрацыі, выкладчыкаў і студэнтаў 13Б групы факультэта фізічнага выхавання БДПУ.
Дадзены камітэт прымае рашэнні, якія датычацца:
• арганізацыі свята: час правядзення, вызначэнне тэрміну працягласці свята, на якіх пляцоўках, сцэнарны ход Беларусіяды і іншае;
• падрыхтоўчай работы: вызначэнне складу ўдзельнікаў, арганізацыя трэніровак з камандамі, падрыхтоўка суддзяў, кантроль за станам пляцовак, інвентара;
• вызначэння парадку гульняў і складання сістэмы выбывання каманд асобна па кожнай гульні з улікам выкарыстання Алімпійскай сістэмы выбывання каманд;
• забеспячэння перадачы інфармацыі пра спартыўна-культурны рух;
• вырашэнне спрэчных пытанняў па арганізацыі і правядзенню Беларусіяды.
У склад ФКБ уваходзіць Сакратар Беларусіяды, які займаецца афармленнем дакументацыі да правядзення свята, адказвае за дзейнасць сакратароў гульняў, удзельнічае ў вырашэнні пытанняў па арганізацыі і правядзенню свята.
3. Праграма свята складаецца з двух блокаў: культурнага – урачыстае Адкрыццё і Закрыццё Беларусіяды і спартыўнага – спаборніцтвы па беларускіх народных гульнях.
Адкрыццё Беларусіады. Праводзіцца ў актавай зале корпуса №5 БДПУ. Цырымонія ўключае: канцэртную праграму, дэманстрацыю афіцыйнага сімвала і талiсмана спартыўна-культурнага руху “Беларусіяда”, прадстаўленне каманд-удзельніц, выступленне Старшыні Судзейскай калегіі Беларусіяды, абвяшчэнне вынікаў жараб’ёўкі, выступленне Старшыні Факультэцкага камітэта Беларусіяды.
Закрыццё Беларусіады. Праводзіцца ў холе корпуса №5 БДПУ. Афіцыйная частка ўключае: урачыстае пастраенне каманд-удзельніц, выступленне і падвядзенне вынікаў спаборніцтваў Старшынёй Судзейскай калегіі Беларусіяды, узнагароджванне пераможцаў камандных гульняў і індывідуальных спаборніцтваў, выступленне і падвядзенне вынікаў Беларусіяды, урачыстае закрыццё свята Старшынёй Факультэцкага камітэта Беларусіяды.
Спартыўная частка ўключае ў сабе спаборніцтвы:
камандныя: Два агні, Лапта, Пальчатка;
індывідуальныя: Пекар, Перацяжкі, Стральба з рагаткі.
4. Удзельнікамі спартыўна-культурнага свята Беларусіяда з’яўляюцца змешаныя (юнакі і дзяўчаты) каманды, якія вызначаюцца складам акадэмічных груп. Кожная з якіх складаецца з шасці юнакоў і пяці дзяўчат. Капітанам каманды з’яўляецца адзін з адзінаццаці гульцоў.
Склад каманд па кожным са спаборніцтваў Беларусіяды:
• гульня “Пальчатка” – шэсць гульцоў (трое юнакоў і трое дзяўчат);
• гульня “Два агні” – адзінаццаць гульцоў (шэсць юнакоў і пяць дзяўчат);
• гульня “Лапта” – адзінаццаць гульцоў (шэсць юнакоў і пяць дзяўчат);
• гульня “Пекар” – адзін гулец (ці юнак ці дзяўчына);
• гульня “Перацяжкі” – адзін юнак, адна дзяўчына;
• Стральба з рагаткі – адзін юнак, адна дзяўчына.
Склад сапернікаў адборачных тураў (першыя сустрэчы па кожнай гульні) вызначаюцца згодна жараб’ёўцы, якая праводзіцца не раней, чым за дзесяць дзён і не пазней, чым за адзін дзень да афіцыйнага адкрыцця Беларусіяды.
5. Судзейства гульняў Беларусіяды ажыццяўляе Судзейская калегія, у склад якой уваходзяць Старшыня Судзейскай калегіі (выкладчык ФФВ) і суддзі (студэнты 13Б групы ФФВ).
Старшыня Судзейскай калегіі прысутнічае на ўсіх спаборніцтвах, кантралюе дзейнасць суддзяў на гульнях, вырашае спрэчныя пытанні, якія ўзнікаюць пад час спаборніцтваў і тычацца судзейства гульняў Беларусіяды.
Каманда суддзяў прадстаўлена наступным складам:
• гульня “Пальчатка” – галоўны суддзя, два суддзі на лініх (усяго тры суддзі);
• гульня “Два агні” – галоўны суддзя, два суддзі на лініях (усяго тры суддзі);
• гульня “Лапта” – галоўны суддзя, тры суддзі на лініях (усяго чатыры суддзі);
• гульня “Пекар” – галоўны суддзя, адзін суддзя на лініі (усяго два суддзі);
• гульня “Перацяжкі” – галоўны суддзя, другі суддзі на лініі (усяго два суддзі);
• Стральба з рагаткі – галоўны суддзя, другі суддзя на лініі (усяго два суддзі).
На кожнай гульні прысутнічае Сакратар гульні, які вызначаецца Сакратаром Беларусіяды, і які вядзе пратакол спаборніцтва. Пратаколы гульняў падпісваюцца Старшынёй Судзейскай калегіі і капітанамі гуляючых каманд, і захоўваюцца ў Сакратара Беларусіяды да заканчэння спартыўна-культурнага свята.
6. Пераможцамі ў той ці іншай гульні лічацца змешаныя каманды, якія занялі першае, другое, трэцяе месцы ў камандных спаборніцтвах, а таксама індывідуальна прадстаўнікі каманд, якія занялі першае, другое, трэцяе месцы ў індывідуальных спаборніцтвах.
Выяўленне пераможцаў усяго спартыўна-культурнага свята Беларусіяда адбываецца шляхам падсумавання балаў, якія прысуджаюцца камандзе за кожнае занятае ёй месца ў кожным са спаборніцтваў (камандным і індывідуальным).
За першае месца ў камандным ці індывідуальным спаборніцтве каманда атрымоўвае дзесяць балаў.
За другое месца ў камандным ці індывідуальным спаборніцтве каманда атрымоўвае восемь балаў.
За трэцяе месца ў камандным ці індывідуальным спаборніцтве каманда атрымоўвае шэсць бала.
За чацвёртае месца ў камандным ці індывідуальным спаборніцтве каманда атрымоўвае чатыры бала.
За ўдзел у адборачных турах (першыя сустрэчы па кожнай гульні) каманда атрымоўвае адзін бал, за ўдзел у наступнай ступені тура – два бала.
Пры аб’яўленні тэхнічнага паражэння каманда атрымоўвае нуль балаў.
Прызёрамі спартыўна-культурнага свята Беларусіяда вызначаюцца каманды, які па суме балаў занялі другое і трэцяе месца.
Чэмпіёнам спартыўна-культурнага свята Беларусіяда аб’яўляецца каманда, якая атрымала найбольшую колькасць балаў па камандных і індывідуальных спаборніцтвах і заваявала першае месца. Пры аднолькавай колькасці балаў Чэмпіёнам Беларусіяды аб’яўляецца каманда, якая на спаборніцтвах атрымала большую колькасць першых месцаў.
ПРАВІЛЫ ГУЛЬНЯЎ