Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
metadychka15_10.rtf
Скачиваний:
28
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
2.08 Mб
Скачать

4. Методыка аналізу твораў скульптуры

4.1. Віды і жанры скульптурнага мастацтва

Скульптура (лац. sculptura ад sculpo — высякаю, выразаю, таксама пластыка; грэч. plastike ад plasso — ляплю) — від выяўленчага мастацтва, заснаваны на прынцыпе аб'ёмнага фігурнага трохмернага выяўлення. Адрозніваюць дзве асноўныя разнавіднасці скульптуры: круглую (статуя, скульптурная група, статуэтка, торс, бюст), творы якой свабодна размяшчаюцца ў прасторы і прадугледжваюць кругавы агляд і рэльеф (барэльеф, гарэльеф, контррэльеф), дзе выява знаходзіцца на плоскасці. Па змесце і функцыях вылучаюць манументальную, манументальна-дэкаратыўную, станковую скульптуру і скульптуру малых форм.

Галоўныя сродкі мастацкай выразнасці скульптуры – пастаноўка фігуры ў прасторы, перадача яе руху, поза, жэсты, святлоценевая мадэліроўка, выбар прапорцый, спецыфічны характар сілуэта, фактура матэрыялу.

Аб’ёмная скульптура будуецца ў рэальнай прасторы, па гармоніі, рытму, раўнавагі, узаемадзеяння з акаляючым асроддзем.

Жанры скульптуры

Бюст (франц. buste, ад лац. bustum — месца крэмацыі, надмагільны помнік) — пагрудная выява чалавека, адзін з найбольш пашыраных відаў скульптурнага партрэта. У беларускай мемарыяльнай пластыцы бюсты вядомы з пачатку XVII ст.

Гарэльеф скульптурнае ўпрыгожванне, што выступае са сцяны больш чым на палову свайго аб’ёму.

Барэльеф – тып скульптурнага рельефа, выявы якога выступаюць над плоскасцю фону меньш чым на палову свайго аб’ему.

Манументальная скульптура — рэалізуецца ў буйных манументах і іх комплексах, грандыёзных шматфігурных рэльефах, архітэктурна-скульптурных комплексах, прысвечаных грамадскаму дзеячу, важнай гістарычнай падзеі. Разнавіднасці яе – помнік, манумент, мемарыяльныя збудаванні. Вылучаецца вялікімі памерамі, велічнасцю, маштабнасцю. Творы манументальнай скульптуры разлічаны на ўспрыманне з вялікай адлегласці і доўгачасавае існаванне, а таму мадэліруюцца вялікімі масамі з трывалых матэрыялаў.

Станковая скульптура не звязана непасрэдна з архітэктурай, мае блізкія да натуры памеры. Разнавіднасці яе – партрэты, ню, анімалістычныя выявы, абстрактныя кампазіцыі. Выконваюцца на скульптурным станку, выкарыстоўваюцца для ўпрыгожвання інтэр’ераў, як садова-паркавая скульптура.

Культавая скульптура – разнавіднасць станковай скульптуры – аб’ёмныя і барэльефныя выявы Хрыста, Маці Божай, святых ў касцёлах і уніяцкіх храмах, выкананыя пераважна з дрэва і стука. У Беларусі захаваліся выявы, якія датуюцца канцом XIV ст. (“Распяцце” з в. Галубічы Глыбокскага раёна).

Надмагілле — архітэктурна-скульптурны твор, які прызначаецца для ўвекавечання памяці нябожчыка і ўстанаўліваецца на яго магіле. Ствараtцца ў выглядзе бюстаў, рэльефаў, стэл, калон, абеліскаў. У Беларусі надмагіллі вядомы з XVI ст.

Анімалістычны жанр (лац. animal — жывёла) — жанр выяўленчага (скульптура, жывапіс, графіка) і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, творы якога адлюстроўваюць свет жывёл. Анімалістычныя матывы ў беларускім мастацтве вядомы з XVI ст.

Партрэт сармацкі — від скульптурнага партрэта, выкананы ў выглядзе барэльефа ці гарэльефа. Пашыраны на Беларусі ў канцы XVI–XVIII стст. Як і жывапісны, вызначаецца спалучэннем характэрнай для параднага арыстакратычнага партрэта ўрачыстасці, прадстаўнічасці і адсутнасці ідэалізацыі, наяўнасцю прыкмет сацыяльнасці (герб, знакі улады) і апавядальнасці (прадметы-сімвалы, размешчаныя побач, адпаведнае адзенне: рыцара ці манаха-пілігрыма).

Сюжэты ў сакральнай скульптуры

П'ета (іт. pieta, ад лац. pietas — спачуванне, міласэрнасць, любоў) — у хрысціянскім мастацтве выяўленне сцэны аплаквання цела Хрыса пасля яго зняцця з крыжа.

Распяцце – скульптурная кампазіцыя ўкрыжаванага Хрыста.

Распяцце з прадстаячымі – тое ж, што і Дэісус у іконапісе, толькі замест Хрыста на троне ці бласлаўляючага ў цэнтры – кампазіцыя распятага Хрыста.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]