Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Курс лекцый па беларускай мове

.pdf
Скачиваний:
186
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
1.31 Mб
Скачать

Лекцыя 7. Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі

Асноўныя паняцці, уключаныя у сістэму трэнінг-тэсціравання:

натуральнае папаўненне тэрміналагічнай лексікі; экстралінгвістычныя фактары фарміравання беларуская мовы; археалагічныя помнікі матэрыяльнай культуры XI—XII стст; пісьмовыя помнікі Смаленска, Віцебска, Мсціслава; заходнерускія таленавітыя пісьменнікі; помнікі старабеларускай мовы; друкаваные кнігі Францыска Скарыны; выдатныя кнігадрукары; кнігадрукаванне (XVI-XVIII ст.); друкаваны слоўнк ў Беларус канца XVI ст.; вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі.

Пры аналізе фарміравання тэрміналогіі неабходна паслядоўна размяжоўваць працэс натуральнага папаўнення тэрміналагічнай лексікі ў ходзе развіцця пэўных галін навукі і ўласна тэрміналагічную работу па ўпарадкаванні гэтай лексікі. Натуральнае папаўненне тэрміналагічнай лексікі неаддзельна ад умоў развіцця і функцыянавання нацыянальнай мовы. Паколькі беларуская мова характарызуецца працягласцю і перарывістасцю яе гістарычнага развіцця, то ѐсць падставы сцвярджаць, што натуральнае фарміраванне беларускай тэрміналогіі таксама з'яўляецца працяглым, але перарывістым.

Іменна перарывістасцю працэсу фарміравання беларуская мова адрозніваецца ад рускай, хоць большасць іншых славянскіх моў ў XYII— XYIII стагоддзях таксама перажыла працяглы час заняпаду і нават забыцця. Такія экстралінгвістычныя фактары, як забарона беларускай мовы Варшаўскім сеймам у 1696 г. і негатыўныя адносіны да яе царскага ўрада Расіі, якія выклікалі больш чым стогадовы разрыў паміж пісьмовымі традыцыямі старабеларускай і сучаснай беларускай мовы ў XVII—XVIII стст., адмоўна ўздзейнічалі на пераемнасць натуральнага фарміравання тэрміналагічнай лексікі, паколькі замацаванне навуковых тэрмінаў адбываецца перш за ўсѐ ў працэсе іх ужывання ў друкаваных выданнях. Лексікаграфічная ж і ўласна тэрміналагічная работа у такіх сацыяльных умовах наогул не магла быць арганізавана. Пэўнае ўяўленне аб складзе і развіцці навуковай лексікі старабеларускай мовы маем зараз толькі з сучасных даследаванняў дзелавых помнікаў беларускай пісьменнасці XIV— XVIII стст.(Булыка, 1980, Жураўскі, 1967, Шакун, 1959). Многія тэматычныя пласты старабеларускай лексікі даследаваліся ў кандыдацкіх дысертацыях Бекіша В. А., Гілевіч Н. I., Даўнене 3. П., Еўтухова В. Дз., Зяневіча 3. А., Казачонак Т. Г., Корчыца М. А., Крапівіна П. Ф., Купрэенкі В. А., Лазоўскага У. М., Марчанкі А. 3., Паповай Г. В.,

101

Скурата К. У., Шыкаловіча А. К., Шадурскага I. В., Чартко I. I. і

інш.

Першапачатковай асновай фарміравання тэрміналагічнай лексікі

старабеларускай мовы правамерна лічыць намінацыі розных прадметаў і з'яў прыроды ў народным маўленні і пазней фіксацыю гэтых намінацый у пісьмовых помніках старабеларускай мовы.

У гэтай сувязі неабходна адзначыць вялікую ролю пісьмовай традыцыі, развітых лексічных, словаўтваральных, граматычных і іншых моўных сродкаў у развіцці тэрміналогіі кожнай нацыянальнай мовы, у тым ліку і беларускай. Так, нягледзячы на больш чым стогадовы перыяд заняпаду, забароны ў афіцыйнай сферы і ў пісьмовай форме ў XYII—XIII стагоддзях, дзякуючы старажытнай пісьмовай традыцыі, высокаму ўзроўню развіцця беларускай мовы ў XIY—першай палове XYII стагоддзяў, на беларускай літаратурнай мове ў XIX стагоддзі былі створаны не толькі шэдэўры мастацкай літаратуры, але і напісаны навукова-папулярныя творы, творы палітычнай сатыры і інш. Гэтая ж з'ява наглядаецца і ў іншых славянскіх мовах. І нягледзячы на тое, што працяглы перыяд заняпаду і забароны ў пісьмовай форме дае падставу некаторым даследчыкам гаварыць аб страце старажытнай беларускай пісьмовай традыцыі, мы і сѐння карыстаемся многімі юрыдычнымі, грамадска-палітычнымі, эканамічнымі, гандлѐвымі і іншымі тэрмінамі старабеларускай мовы, зафіксаванымі ў Статутах ВКЛ (1522, 1566, 1588 гг.) і шматлікіх іншых старабеларускіх тэкстах. Колькасць такіх тэрмінаў, іх словаўтваральныя і спалучальныя магчымасці ў развіцці сучаснай беларускай тэрміналогіі такія значныя, што мы лічым гэтыя словы асновай фарміравання беларускай тэрміналогіі.

Таму для разумення працэсу развіцця беларускай тэрміналогіі вельмі важна ўзгадаць аб узнікненні і развіцці пісьменнасці на Беларусі.

Узнікненне пісьменнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі адбывалася адначасова з узнікненнем пісьменнасці ва ўсѐй Кіеўскай Русі. Розныя надпісы, зробленыя кірыліцай рамеснікамі Кіева, Ноўгарада, Полацка, Смаленска, Чарнігава і іншых старажытнарускіх цэнтраў на прадметах бытавога прызначэння, дазволілі сучасным даследчыкам прыйсці да вываду, што пісьменнасць на Русі мела значнае распаўсюджанне і не канцэнтравалася толькі пры рэлігійных і культурна-палітычных цэнтрах (Тихомиров, 1953,

IX, 51—66). У аднолькавай ступені гэта адносіцца і да заходняй часткі Кіеўскай Русі, на тэрыторыі якой існавалі буйныя цэнтры старажытнарускай пісьменнасці.

Захаваліся археалагічныя помнікі матэрыяльнай культуры XI—XII

стст., якія сведчаць аб шырокім распаўсюджанні пісьменнасці сярод насельніцтва заходняй часткі былой старажытнарускай дзяржавы. Гэта восем камянѐў-валуноў з надпісамі на тэрыторыі Полацкага княства, пастаўленых або як помнікі ў гонар якіх-небудзь знатных людзей, падзей, або як

102

Алексеев,

пагранічныя знакі. 3 археалагічных знаходак трэба адзначыць і знойдзены ў час раскопак у Пінску ў 1955 г. гліняны гладыш з надпісам ярополчно вино, што па меркаваннях даследчыкаў азначае 'віно Яраполка'. Надпіс адносяць да XI ст. (Лазіцкі, 1955, 11, 26). На тэрыторыі Беларусі знойдзена таксама некалькі прасліц (шыферных кольцаў, што надзяваліся на верацѐны), якія адносяцца да ХІ—XV стст., з надпісамі кірыліцкімі літарамі. (

1955, 129—132).

Знойдзеныя ў Смаленску, Віцебску, Мсціславе дзелавыя запісы і прыватныя лісты на бытавыя і гаспадарчыя тэмы на бяросце (берасцяныя граматы) таксама сведчаць аб шырокім выкарыстанні пісьма ў заходняй Русі і з'яўляюцца сродкам фіксацыі некаторых моўных намінацый прадметаў і паняццяў рэчаіснасці таго часу, у тым ліку і намінацый тэрміналагічнага характару. Так, у тэксце знойдзенай у 1959 г. у Віцебску берасцянай граматы, якая адносіцца да XIII—XIV стст. (Дроченина, Рыбаков, 1960, 1), можна вылучыць наступныя словы, што ўвайшлі ў склад тэрміналагічнай лексікі старабеларускай мовы і сталі асновай для стварэння асобных тэрмінаў з розных галін гаспадарчай дзейнасці: грыўня, жыта, купіць, наяўнасць,

прадаць. Ад Сцяпана к Няжылу. Калі ты прадаў адзенне, то купі мне жыта за 6 грыўняў. А калі чаго не прадаў, то прышлі мне ў наяўнасці. Калі ж прадаў, то, дабрадзей мой, купі мне жыта (грамата захоўваецца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі). Каля 480 выяўленых пры раскопках старажытнарускіх гарадоў дакументаў і прыватных лістоў на бяросце XI— XV стст., таксама як і надпісы на прадметах бытавога прызначэння, сведчаць, што ў Старажытнай Русі і ў Вялікім княстве Літоўскім пісьменнасць была пашырана не толькі сярод феадалаў, духавенства, але і сярод простых гараджан, жанчын.

На тэрыторыі былых заходнерускіх зямель знойдзена некалькі старажытных рукапісных кніг XI ст. Да іх адносяцца вядомы Слуцкі псалтыр, урывак Тураўскага евангелля, Супрасльскае евангелле і Супрасльскі рукапіс, знойдзеныя ў Супрасльскім манастыры паблізу Беластока. Гэтыя кніжныя помнікі напісаны на стараславянскай мове з некаторымі ўсходнеславянскімі моўнымі асаблівасцямі (канчатак -тъ у трэцяй асобе дзеясловаў, спалучэнне -ро- замест стараславянскага -ра-). Месца напісання гэтых кніг дакладна не вызначана, аднак сам факт іх знаходжання ў Беларусі безумоўна звязаны з развіццѐм кніжнасці на беларускіх землях.

Захаваліся мясцовыя пісьмовыя помнікі XII ст., значную частку якіх складаюць перапісы твораў царкоўнай літаратуры з захаваннем стараславянскай мовы арыгіналаў і слабым адлюстраваннем усходнеславянскіх моўных асаблівасцей. Арыгінальных твораў таго часу захавалася мала, яны дайшлі да нас пераважна ў больш позніх копіях.

Заходнерускія землі далі плеяду таленавітых пісьменнікаў, слава аб якіх распаўсюдзілася па ўсѐй Кіеўскай Русі. Сярод іх епіскап Кірыл, які

103

праславіў сябе высокамастацкімі казаннямі, Клімент Смаляціч і Аўрамій Смаленскі, Ефрасіння Полацкая, з імем якой звязан адзін з нямногіх дзелавых запісаў XII ст., што дайшоў да нас,— надпіс на крыжы, падараваным ѐю ў 1161 г. Спаскай царкве ў Полацку.

XIII стагоддзе ў гісторыі пісьменнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі характарызуецца значна большай колькасцю помнікаў, больш разнастайным характарам іх тэматыкі, што звязана і з больш шырокім выкарыстаннем лексікі, якая служыла для намінацыі прадметаў, з'яў прыроды, паняццяў гаспадарчага і грамадскага жыцця. У гэтых помніках больш шырока адлюстраваны моўныя асаблівасці, якія вылучалі насельніцтва заходняй Русі яшчэ ў межах Полацкага і Тураўскага княстваў ад астатняй часткі Кіеўскай Русі і пачалі праяўляцца ў значна большай ступені з ростам феадальнай адасобленасці.

Апошняе дае падставы даследчыкам лічыць XIII стагоддзе пачатковым этапам фарміравання старабеларускай мовы і беларускай народнасці.

Буйнейшы даследчык беларускай мовы Я. Ф. Карскі адзначаў, што асноўныя асаблівасці сучасных беларускіх гаворак склаліся не пазней XIII ст.(Карский, 1903, 1, 105). Аб існаванні ў канцы XIV ст. беларусаў з уласцівай ім мовай пісаў Ф. Энгельс (Маркс, Энгельс, 13, 158).

Далейшае развіццѐ мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага, дзе заходнеруская пісьмовая мова была афіцыйнай дзяржаўнай мовай. Паколькі ў дзелавых помніках таго часу праяўляюцца як беларускія, так і ўкраінскія моўныя рысы, то помнікі з больш яскравымі беларускімі рысамі адносяць да ліку помнікаў старабеларускай мовы (рэдакцыі Статута (1529, 1566, 1588), Слуцкі летапіс, Летапіс Рачынскіх, Супрасльскі летапіс, Летапіс Быхаўца, Баркулабаўскі летапіс, перакладная Александрыя, перакладныя аповесці аб трох каралях, аб Трыстане і інш.). 3 XV ст. у Беларусі адкрываюцца першыя школы.

У1517 г. вядомы беларускі асветнік Францыск Скарына з Полацка выдае ў Празе першую ва ўсходнеславянскім свеце друкаваную кнігу («Псалтыр») на стараславянскай мове, у 1517—1519 гг.— «Біблію» ў перакладзе на пісьмовую беларускую мову таго часу са сваімі прадмовамі, каментарыямі і тлумачэннямі. Затым у Вільні ѐн выдае «Малую падарожную кніжыцу» і «Апостал», у якіх у значнай ступені адлюстраваліся асноўныя рысы беларускага маўлення і ў прыватнасці — у лексіцы тэрміналагічнага характару (вызволити, даремный, дорослый, досконалый, збройный, листъ, мовца, научение, небезбеченство, отчина, разумность, речи добрые, скарб, час).

Усходнеславянскае кнігадрукаванне, пачатае Ф. Скарынай, прадоўжылі выдатныя кнігадрукары Б. Ваяводка, С. Будны, В. Цяпінскі, I. Фѐдараў, П. Мсціславец, Мамонічы, В. Гарабурда, Я. Карцан, Д. Лянчыцкі, Я. і П. Кміты, С. Собаль і інш.

Удругой палавіне XVI—XVIII ст. кнігадрукаванне на тэрыторыі Беларусі (у Брэсце, Нясвіжы, Цяпіне, Лоску, Вільні, Ашмяне Мураванай,

104

Любчы, Слуцку, Магілѐве, Мінску, Куцейне, Буйнічах, Бялынічах, Полацку, Гродне, Супраслі, Пінску, Слоніме, Заслаўі і іншых беларускіх гарадах і мястэчках) распаўсюджваецца яшчэ шырэй. Гэтым тлумачыцца той факт, што беларуская пісьменнасць у параўнанні з пісьменнасцю іншых усходнеславянскіх народаў найбольш багата старадаўнімі друкаванымі кнігамі. Кнігі ў друкарнях XVI—XVIII стст. выдаваліся на старабеларускай, стараславянскай, польскай, лацінскай мовах.

Надрукаваная ў гэты перыяд літаратура складалася перш за ўсѐ з царкоўных твораў, а таксама з твораў, звязаных з грамадска-палітычнай і рэлігійнай барацьбой паміж прыхільнікамі і праціўнікамі царкоўнай уніі, паколькі болыпасць друкарняў належала мясцовым магнатам, праваслаўным брацтвам ці езуітам і каталіцкім манастырам. Свецкі характар мела толькі некаторая частка кніг: граматыкі, слоўнікі, буквары, календары, у якіх зафіксавана значная колькасць тэрміналагічнай лексікі. У палемічных творах выкарыстоўвалася грамадска-палітычная тэрміналогія.

Кнігі больш позняга перыяду паўней адлюстроўвалі народную беларускую мову. Калі першая надрукаваная ў Віленскай друкарні граматыка братоў Мамонічаў «Кграматыка словенська езыка...» (1586) была арыентавана на кніжнаславянскую мову, то ўжо выдадзеная ў Вільні ў 1596 г. «Граматика словенска» давала тлумачэнні з выкарыстаннем жывой народнай мовы (Супрун, Калюта, 1981, 43). Друкаваныя слоўнікі з'яўляюцца ў Беларусі ў канцы XVI ст., у прыватнасці «Лексис» Лаўрэнція Зізанія.

У літаратуры выкарыстоўвалася пераважна кірыліцкае пісьмо, хоць у Беларусі існавалі і польска-лацінскія друкарні. Так, друкарня Мамонічаў, у якой было выдадзена асабліва многа розных па зместу кніг, у апошні перыяд свайго існавання выдавала больш лацінічных кніг, чым кірыліцкіх.

Кантрольныя пытанні

1.Якія кнігі XI стагоддзя былі знойдзены на тэрыторыі Беларусі?

2.Якую кнігу ў 1517 годзе вядомы беларускі асветнік Францыск Скарына з Полацка надрукаваў у Празе?

3.Дзе на тэрыторыі Беларусі распаўсюдзілася кнігадрукаванне ў другой палавіне XVI – XVIII стагоддзяў?

4.У якіх сферах жыцця выкарыстоўвалася старажытная беларуская мова ў Вялікім княстве Літоўскім?

5.Чаму даследчыкі лічаць XIII стагоддзе пачатковым этапам фарміравання старажытнай беларускай мовы і беларускай народнасці?

105

Лекцыя 8. Асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця беларускай тэрміналогіі ў XIY—першай палове XYII стст. Развіццѐ беларускай тэрміналогіі ў другой палове XYII—першай палове XIX стст. Развіццѐ лексікі новай беларускай літаратурнай мовы ў XIX—пачатку XX стст.

Асноўныя паняцці, уключаныя у сістэму трэнінг-тэсціравання:

найбольш развітыя галіны тэрміналогіі ў XIV—XVII стст.; фармаванне грамадска-палітычная тэрміналогіі; буйнейшы помнік старабеларускага пісьменства; юрыдычная тэрміналогія; гандлѐвая старабеларуская тэрміналогія; сельскагаспадарчая тэрміналогія; прамысловая тэрміналогія; ваенная тэрміналогія; мовазнаўчая тэрміналогія; першая друкаваная граматыка; развіццѐ беларускай тэрміналагічнай лексікі.

Да ліку фактараў, якія садзейнічалі фарміраванню як беларускай мовы наогул, так і тэрміналагічнай лексікі ў XIV—XVII стст., можна аднесці, папершае, тое, што з другой палавіны XIV ст. пісьмовая беларуская мова стала дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага. Гэта спрыяла развіццю поўнафункцыянальнасці старабеларускай мовы, фарміраванню яе асноўных стыляў, у тым ліку навуковага.

Па-другое, як ужо адзначалася, у першай палавіне XVI ст, у Беларусі ўзнікла, а к сярэдзіне XVI ст. атрымала шырокае распаўсюджанне кнігадрукаванне, якое ў значнай ступені садзейнічала выпрацоўцы лексічных норм, расшырэнню слоўніка, замацаванню намінацый новых навуковых паняццяў у моўнай практыцы.

Найбольш развітымі (з пункту погляду натуральнага фарміравання) галінамі тэрміналогіі ў XIV—XVII стст. былі тыя, якія абслугоўвалі асноўныя напрамкі гаспадарчага, навуковага і грамадскага жыцця беларускага народа. Гэта грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлѐвая, сельскагаспадарчая, промыславая, ваенная тэрміналогія, а таксама тэрміналогія мовазнаўства, астраноміі, матэматыкі і інш.

Грамадска-палітычная, юрыдычная тэрміналогія. Фармаванне гэтай тэрміналогіі было найбольш раннім і інтэнсіўным у параўнанні з іншымі галінамі старабеларускай тэрміналогіі дзякуючы функцыянаванню мовы ў якасці дзяржаўнай. Захавалася мноства помнікаў дзелавога пісьменства старабеларускай мовы, напісаных у канцы XIV — першай палавіне XVII ст. Гэта дакументы, складзеныя пры канцылярыі вялікага літоўскага князя і ў мясцовых дзяржаўных установах Вільні, Гродна, Магілѐва, Брэста, Полацка, Мсціслава, Навагрудка і інш., некаторыя дакументы напісаны пры двары польскага караля і адрасаваны ў Літву, асобныя дакументы складзены на Украіне, у якіх пісцы, імкнучыся прытрымлівацца афіцыйнага беларускага

106

пісьма, ахвяравалі некаторымі фанетычнымі, граматычнымі і лексічнымі з'явамі жывой украінскай мовы.

Буйнейшым помнікам старабеларускага пісьменства з'яўляецца

«Літоўская метрыка», якая ўключае разнастайныя дагаворы, акты, граматы, запісы, прывілеі, Статуты канцылярыі Вялікага княства Літоўскага. Значную ролю ў станаўленні грамадска-палітычнай тэрміналогіі адыгралі творы старабеларускай палітычнай сатыры і палемікі (прадмовы і пасляслоўі Францыска Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, «Прамова Мялешкі», «Пісьмо да Абуховіча»).

Асноўную частку грамадска-палітычных тэрмінаў у пералічаных помніках складаюць агульныя для ўсходнеславянскіх моў тэрміны, якія ўзніклі ў працэсе шматвяковага гаспадарчага і культурнага ўзаемадзеяння ўсходнеславянскіх плямѐн і народнасцей на тэрыторыі Старажытнай Русі:

копа, мыто (пошліна), оброкъ, окупъ, переметъ, послухъ, право, ремесленикъ,

рубель, челядинъ і г. д. Многія з гэтых тэрмінаў зараз з'яўляюцца гістарызмамі, другая частка пасля пэўных фанетычных і граматычных змен увайшла ў сучасную беларускую тэрміналогію.

Значнае месца займаюць тэрміны, узятыя з народнай мовы. Яны ўтвораны шляхам тэрміналагізацыі агульнаўжывальных слоў або з дапамогай словаўтваральных сродкаў старабеларускай мовы: сведка (ст.-рус. послухъ),

забойца (ст.-рус. головникъ), статок, статки (ст.-рус. добытокъ, имение) і г.

д. Частка гэтых тэрмінаў замацавалася ў беларускай грамадска-палітычнай тэрміналогіі: держава, звычай, здрадца, листъ, пильноватъ, позыченье, помста, пригонъ, пригонныя люди, сварка, умова, шыбеница і г. д.

Нярэдка ў дзелавых дакументах і творах палітычнай сатыры сустракаюцца варыянты тэрмінаў старажытнарускага і мясцовага, больш позняга паходжання. Некаторыя тэрміны, якія ўвайшлі ў гэтыя творы з жывой беларускай мовы, не замацаваліся пасля ў старабеларускай і сучаснай тэрміналогіі ў выніку працэсаў стылістычнай дыферэнцыяцыі, актыўнага выкарыстання некаторых запазычаных слоў, якія першапачаткова ўжываліся толькі ў пэўных рэгіѐнах, а пазней распаўсюдзіліся на шырокай тэрыторыі:

бонда (частка, выдзелены пай), клетка (лаўка, крама), камора (таможня) і г.д.

Каля 10% ад усѐй колькасці юрыдычных і справаводчых тэрмінаў старабеларускай мовы складаюць запазычанні з польскай і іншых заходнееўрапейскіх моў, а таксама з лацінскай (часта праз польскую):

авантюра, акт, апеляция, вага, грунт (аснова, падстава), декретъ, конституция, коштъ, мандатъ, пляцъ, рахунокъ, скарбникъ, скарбовый, скарга і інш. (Лозовский, 1966; Гилевич, 1971).

Пранікненне гэтых тэрмінаў у старабеларускую пісьмовую мову было выклікана неабходнасцю наймення новых для таго часу з'яў і паняццяў грамадскага жыцця, і таму асноўная частка запазычаных тэрмінаў захавалася ў сучаснай беларускай тэрміналогіі (Булыка). Аднак узрастальнае ўздзеянне польска-лацінскай пісьменнасці на беларускую ў XVI—XVII стст. нярэдка

107

прыводзіла да пранікнення неапраўданых паланізмаў і лацінізмаў у старабеларускую пісьмовую мову наогул і ў грамадска-палітычную тэрміналогію ў прыватнасці: посэльство (даручэнне), кроль (кароль), пенязи (грошы), члонки (члены), звытяжство (перамога), варунокъ (умова) і г. д.

Часам сустракаюцца ў грамадска-палітычнай і юрыдычнай тэрміналогіі і царкоўнаславянскія элементы: вражда, милосердие, стражъ, благочестие і г. д.

Некаторыя грамадска-палітычныя тэрміны царкоўнаславянскага паходжання

(брение, воставати, гнушатися, десница, нищий, просвещати, смирити,

страна, упредити і інш.) выкарыстоўваюцца ў пісьмовых помніках канца XIV

— пачатку XVIII ст. як варыянты побач з існуючымі ў старабеларускай мове тэрмінамі з каранѐвымі марфемамі нецаркоўнаславянскага паходжання, што дае падставу даследчыкам сцвярджаць, што частка лексікі царкоўнаславянскай мовы лічылася пісцамі таго часу блізкай і зразумелай чытачу (Жураўскі, 1968, 282). Гэта ў сваю чаргу сведчыць аб магчымасці ўплыву царкоўнаславянскай мовы на фарміраванне грамадска-палітычнай тэрміналогіі.

Гандлѐвая тэрміналогія. Актыўны працэс фарміравання гандлѐвай старабеларускай тэрміналогіі пачаўся ў XV ст., разам з бурным развіццѐм гарадоў з іх рамеснай і гандлѐвай дзейнасцю (Даунене, 1971). На тэрыторыі Беларусі ў Вялікім княстве Літоўскім у гэты час узнікалі буйныя лакальныя рынкі, цэнтрамі якіх былі Мінск, Брэст, Віцебск. У таварнаграшовыя адносіны ўцягвалася таксама і вѐска. Узрослыя ўнутраныя гандлѐвыя сувязі садзейнічалі дастаткова цесным кантактам насельніцтва, што спрыяла фарміраванню адзінай лексікі, у тым ліку адзінай гандлѐвай тэрміналогіі.

Спрыяльны ўплыў на расшырэнне гандлѐвай тэрміналогіі аказваў таксама знешні гандаль гарадоў Вялікага княства Літоўскага з растучымі гарадамі Рускай дзяржавы, а пасля разгрому Тэўтонскага ордэна — з Захадам, праз Прыбалтыку, прычым афіцыйнае афармленне гандлѐвых сувязей ажыццяўлялася на старабеларускай мове.

Гандлѐвая тэрміналогія старабеларускай мовы як ядро вельмі шырокага і разнастайнага па складу пласта старабеларускай гандлѐвай лексікі ўключае тэрміналагічныя назвы арганізацыі гандлѐвага працэсу, працэсаў і дзеянняў куплі-продажу, спосабаў куплі-продажу, асоб, занятых у гандлі, таварных якасцей прадметаў куплі-продажу, месц гандлю і гандлѐвых збудаванняў, гандлѐвых пошлін.

Асноўную частку гандлѐвай тэрміналогіі складае спрадвечная лексіка, каля 40% якой адносіцца да агульнаўсходнеславянскага перыяду: вага, важити,

весецъ, грошъ, золотникъ, купецъ, купити, купля, локоть, мена, мерка, мехъ, мостовое, мыто, перекупъ, номерное, прибытокъ, продавати, торговля, торговое, цена, чоповое і інш.

Каля 60% спрадвечнай гандлѐвай тэрміналогіі складаюць тэрміны, утвораныя спосабам тэрміналагізацыі старабеларускіх слоў, іншымі

108

спосабамі тэрмінаўтварэння і стварэння неалагізмаў на старабеларускай моўнай аснове ў перыяд раздзельнага існавання ўсходнеславянскіх моў. Значная частка гэтых тэрмінаў з прычыны гістарычных умоў з'яўляецца агульнай з украінскай, польскай, чэшскай гандлѐвай тэрміналогіяй XV— XVII стст.: гандель, глякъ, жалезнік, клетка, крама, коштъ, купованне, речи, рынок, стадола, танный, уздоймом, уторговати і г. д.

Некаторыя тэрміны, якія ўзніклі ў XV—XVII стст., з'яўляюцца састаўнымі, пераважна двухслоўнымі, у якіх адно слова — тэрмін агульнаўсходнеславянскага перыяду, другое надае гэтаму тэрміну новае,

больш канкрэтнае значэнне: вага Полацкая, вес Мстиславский, мера Берестейская і г. д.

Значную частку старабеларускай гандлѐвай тэрміналогіі складаюць запазычанні. Многія з іх увайшлі ў старабеларускую тэрміналогію з рускай мовы або праз яе пасрэдніцтва: алтын, аршин, деньга, копейка, половинка, з польскай або праз яе пасрэдніцтва: барыл, дукат, кварта, кесяк, левик, монета і інш. Некаторыя тэрміны былі запазычаны з літоўскай мовы: кентвиртайня,

воск (вагавая адзінка), пундель; з нямецкай: кипа, лаштъ, тузинъ, центноръ і

інш.

Даволі часта ў гандлѐвай тэрміналогіі XV—XVII стст. сустракаюцца сінанімічныя рады або пары, якія складаюцца са слоў агульнаўсходнеславянскага перыяду, старабеларускіх і запазычаных: торгъ — купецтво — гандель; товаръ — речи — рухлядь; купля — торгъ — крамъ; агуломъ — уздаймомъ і інш.

Сельскагаспадарчая тэрміналогія. У цэлым тэрміналогія, якая выкарыстоўвалася ў старабеларускай мове для намінацыі зямельных уладанняў; прылад апрацоўкі зямлі, разнастайных працэсаў сяўбы і ўборкі ўраджаю; асоб, занятых у сельскай гаспадарцы і г. д., з'яўляецца агульнай для ўсходнеславянскіх моў: борона, жито, косити, истрава, копа, молотити, овесъ, аранье, сеянье, снопъ, ярица і інш. (Шадурский, 1967).

Колькасць уласна беларускіх інавацый (ботвинье, збожье, зерне, насенье, стайня) тут значна меншая ў параўнанні з грамадска-палітычнай і гандлѐвай тэрміналогіяй. Запазычанні старабеларускага перыяду ў сельскагаспадарчай тэрміналогіі адзінкавыя.

У параўнанні з іншымі галінамі сельскагаспадарчая тэрміналогія

характарызуецца асабліва вялікай ступенню варыятыўнасці і сінанімічнасці. У значнай меры гэта можна растлумачыць тым, што ў сінанімічных радах гэтай тэрміналогіі знайшлі адлюстраванне працэсы ўзаемапранікнення (у выніку практычнага выкарыстання) элементаў лексікі старажытнарускай, жывой беларускай, польскай моў і разнастайных мясцовых гаворак, напрыклад: служба, потяглъ, потугъ, подымье — для абазначэння цяглавага сялянскага землеўладання; дворище, подворье, избище, селище, садиба — для абазначэння месца размяшчэння сялянскай хаты з гаспадарчымі прыбудовамі.

109

і інш.)» (Пометько, 1985, 8

Сустракаюцца пары, якія складаюцца з тэрміна ўсходнеславянскага паходжання і паланізма: именье — маѐнтокъ.

Промыславая тэрміналогія. Тэматычна тэта тэрміналогія пчалярства (бортніцтва), рыбалоўства, палявання, солеварэння, вытворчасці будаўнічых, бытавых і транспартных матэрыялаў (гонты, клѐпак для бочак, палазоў, дуг, дзѐгцю, смалы) і г. д. (Купреенко, 1968). Аснову прамысловай тэрміналогіі складаюць тэрміны старажытнарускага паходжання, якія служаць для абазначэння розных працэсаў, матэрыялаў, прылад, прадуктаў працы і асоб, звязаных з пералічанымі промысламі беларускага народа: бобровище, воскъ,

долото, дубрава, ловъ (звериный, пташный, рыбный), лубъ, лукъ, лыко, охотникъ, сеть, стрелецъ, стругъ і г. д.

Значную частку промыславай тэрміналогіі складаюць уласна беларускія тэрміны: копылъ, кубелъ, лезиво, лесничий, обрубъ, оступъ, пчельница, свепетъ і

г.д. Некаторыя з іх вядомы ў польскай мове: затока, лезиво, пушча, рубеж і г.д. Нешматлікія запазычанні з нямецкай, французскай, шведскай і іншых моў праніклі ў старабеларускую мову праз польскую, літоўскую і рускую

мовы-пасрэдніцы: барсук, бровар, горностай, карпъ, плотка, сагайдакъ, шатеръ і

інш.

Ваенная тэрміналогія. Знаходзячыся ў геаграфічным цэнтры Еўропы, насельніцтва Беларусі прымала ўдзел у важнейшых ваенных падзеях XIV— XVIII стст. Таму цалкам заканамерна, што ў старабеларускай мове сфарміравалася шырокая тэматычная група лексікі, якая адлюстроўвала даволі высокі ўзровень развіцця ваеннай справы таго часу. Ядром гэтай тэматычнай групы з'яўляецца ваенная тэрміналогія, прадстаўленая пераважна намінацыямі зброі, войска, удзельнікаў узброенай барацьбы.

Да ліку найбольш старажытных адносяцца тэрміны, якія ўзніклі ў агульнаславянскую эпоху. З семантычнага боку яны вылучаюцца агульным характарам абазначаемых паняццяў і рэалій (войско, оружие), з боку моўнага афармлення — элементам стараславянскай мовы: древо, дружина, сторожа.

Найбольш значную ў колькасных адносінах частку ваеннай тэрміналогіі старабеларускай мовы складаюць тэрміны перыяду ўсходнеславянскага моўнага адзінства, большасць якіх утворана з дапамогай усіх асноўных спосабаў тэрмінаўтварэння (семантычнага, марфалагічнага,

сінтаксічнага): конный, начинье, рукавицы; воевникъ, наручъ, щитоноша; зброя стрельчая, люди ратные, рукавицы панцеровые.

Другую ў колькасных адносінах частку тэрмінаў перыяду ўсходнеславянскага моўнага адзінства складаюць ваенныя найменні іншамоўнага паходжання, якія ўвайшлі ў старабеларускую мову ў XIV— XVIII стст., «яны складаюць каля 50% разгледжаных аднакампанентных намінацый (алябарда, гвардия, гетманъ, гусаръ, дракгония, жолнеръ, капалинъ, капитанъ, мождчеръ, оркганки, пуклеръ, райтаръ, рота, сагайдакъ

).

110