Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Vusnyya_vykazvanni.doc
Скачиваний:
246
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
629.76 Кб
Скачать

Быццам лес белую думае думу.

М. Танк

Адчуваючы сябе часцінкай цэлага,чалавек заўсёды шукаў у прыродзе сугучнае свайму настрою, сваім перажыванням. І знаходзіў – ці ў радасным журчанні ручайка, ці ў светлай сонечеай раніцы, ці ў сумнай мелодыі восеньскага дажджу.Прырода заўсёды блізкая чалавеку.Нават змена пор года сімвалізуе рух чалавечага жыцця: дзяцінства (вясна), маладосць (лета), сталасць (восень), старасць і адыход з жыцця (зіма).Пейзажная лірыка перадае перажыванні чалавека, выкліканыя з'явамі прыроды.Адзінства прыроды і чалавека найлепш відаць паэту і тым, хто ўмеее яго разумець.Шмат беларускіх майстроў слова звярталіся да маляўнічых апісанняў прыгожых беларускіх краявідаў.

 Пейзажная лірыка заўсёды выяўляла не толькі знешнія, але і ўнутраныя адзнакі прыроды, краю, народа. Такой яна з'яўляецца і ў Максіма Багдановіча: рознакаляровай, зменлівай, чыстай і яркай, змрочнай і сумнай. Аднак пры ўсім пры тым прырода ў вершах нашага паэта нязменна жывая, надзвычай рухомая, гарманічная. У яе апісанні пераважаюць светлыя фарбы. Чытаем адзін за адным вершы «Возера», «Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог...», «Вечар на захадзе ў попеле тушыць...», «Зімовая дарога», «Зімой», «Добрай ночы, заразараніца!..», «Ціха па мяккай траве...», «Завіруха» і многія іншыя і пераконваемся ў правільнасці сказанага. Прырода ў класіка нашай нацыянальнай літаратуры — як сам чалавек. Яна дыхае летам і зімой (чамусьці зіма больш імпануе паэту), спявае і галосіць, ахутваецца белым пухам вішняў і карагодамі сняжынак, фарбуецца ў чырвоны і залацісты колер, робіць усё, што рабіў бы чалавек. I самае важнае, што яна ніколі не застаецца нязменнай, нерухомай, акамянелай. Нават зімовай парой:

Ўюцца змейкай срабрыстай дарожкі,      Брызгі золата ў небе блішчаць,      I маркотныя месяца рожкі      Праз марозную мглу зіхацяць.      Поле нікне у срэбным тумане,      Снег блішчыць, як халодная сталь,      I лятуць мае лёгкія сані,      Унашуся я ў сінюю даль.

Працытаваныя радкі з верша «Зімовая дарога». Холадна. Марозная імгла. Уражанне пры чытанні твора, што холад нішто сабе, падмацоўваецца яркім (нідзе больш не сустракала) параўнаннем — «Снег блішчыць, як халодная сталь». I разам з тым з'яўляецца адчуванне нейкай лёгкасці, нейкага высокага настрою на лагоднае, пяшчотнае светаўспрыманне. Яно таксама канкрэтызуецца пры дапамозе вобразаў-дэталяў: навяваюць спакой бомы, што «сумна... гудзяць пад дугой»; дарожка, афарбаваная ў срабрысты колер і звілістая, мяккая, як змейка (параўнанне са змейкай таксама вельмі арыгінальнае); «брызгі золата» ў небе; «маркотныя месяца рожкі», якія блішчаць на небе. Гармонія, зліццё чалавека з прыродай, лагоднасць — вось адзнакі гэтага верша Багдановіча.      Такім жа гарманічным і прасветленым пачуццём захаванай у душы радасці, што зрэдзь выходзіць напаверх, прасякнуты верш «Па-над белым пухам вішняў...». Верш пра вясновую велічную прыроду. Аднак і ў ім пераважае белы колер. I ён прасякнуты адчуваннем паўнаты жыцця і нейкай дзіцячай узрушанасці і захопленасці цудам прыроды. Квітнеючы белы колер і тут падмацоўваецца залатым («У струнах сонца залатых» лётае «сінякрылы матылёк»). Аднак у канцы твора паэт робіць выснову пра сувязь прыроды і паэзіі, пра першароднасць і непадзельнасць гэтых дзвюх з'яў. Паводле назіранняў над двума названымі вершамі я прыходжў да вываду пра перавагу белага (залацістага, срэбнага, сонечнага) колеру ў пейзажнай лірыцы Багдановіча. Гэта сведчыць пра яго глыбокую любоў да прыроды, жыцця, пра тое, што ён ачышчаўся, духоўна наталяўся праз яе ўспрыманне. Пейзажная лiрыка Я.Купалы прасякнута любоўю да сваей зямлi, захапленнем яе прыгожасцю. У вершы "Лета" паэт стварае цудоўны малюнак беларускай прыроды:  Лета ты, лета прыгожа-квяцiстае,  Колькi ты ўносiш аздобы з сабой!  Чаруюць сваiм хараством, напаўняюць душу радасным пачуццем шнуры каласiстыя збожжа, ранiшнi ўзыход сонца пах травы над ракой.  Лепшыя ўзоры пейзажнай лiрыкi Я.Купалы - вершы "Явар i калiна", "Дзве таполi", "Жнiво", "Адцвiтанне". Паэт паказвае прыроду ў цеснай сувязi з народнай працай, якую ен паэтызуе ў вершы "Жняя". Гераiняй верша з'яўляецца простая сялянская дзяўчына.З вянком на галаве яна велiчна iдзе па полi, песняй услаўляючы жнiво. Аўтар, захоплены працай дзяўчыны, параўноўвае яе з царыцай, з сонцам, з усiм самым цудоўным i прыгожым:  А яна - царыца  Весела, шчаслiва  Карануе песняй  Залатое жнiва.

Якуб Колас — сусветна вядомы майстар пейзажнай лiрыкi. Яго пранiкнёныя, напоўненыя ўлюбёнасцю ў знаёмыя з дзяцiнства мясцiны, у хараство роднага краю радкi з паэмы «Новая зямля» «Мой родны кут, як ты мне мiлы! Забыць цябе не маю сiлы...» са школьных гадоў знаёмыя кожнаму беларусу.      Сувязь з роднай зямлёй, захапленне прыродай з'яўлялiся крынiцай творчага натхнення i мастацкай фантазii паэта.      Якiя прыгожыя, пранiзаныя радасцю жыцця, насычаныя разнастайнымi метафарамi, эпiтэтамi, параўнаннямi i iнпiымi мастацкiмi тропамi радкi прысвяцiў Якуб Колас прыродзе ў гады творчага i эмацыянальнага ўздыму: «Рассыпаны зоры брыльянтавым пухам...», «...лашчыць сонца твар узгоркаў, супiыць след iх слёз»! Паэтызацыя вечнага руху i абнаўлення прыроды як сiмвалу абнаўлення жыцця характэрна для перадваеннай лiрыкi паэта.   Паэму Якуба Коласа "Новая зямля" часта называюць энцыклапедыяй сялянскага жыцця. Аднак яе можна назваць і паэтычным гімнам прыродзе, паэтычным календаром прыроды, энцыклапедыяй беларускай прыроды. Якую б "прыродную" назву мы ні далі паэме, адно застаецца несумненным: твор не меў бы той адметнасці, якая яму ўласціва, без тэмы прыроды. Тэма беларускай прыроды настолькі арганічна ўпісваецца ў паэтычную канву твора, што яе вобразы часам і "ажываюць". Вось перад намі "елка ў пары з хваіною, абняўшысь цесна над вадою, як маладыя ў час кахання, у апошні вечар расставання", вось "крынічкі вузенькае ложа", "як неба — лес, як мора — долы". Чытаючы радкі паэмы, можна ўявіць усход сонца і летнюю раніцу, пачуць бусліны клёкат і спеў жаўрука, пабываць на квітнеючым лузе і пясчаным беразе. У паэме паказана ранняя беларуская вясна, летняя спёка, першыя дні восені, калі з палёў звезены хлеб, скошаны лугі, калі ў чырвань апрануты лес, а ў паветры носяцца ніці белай павуціны. Лютая зіма страшыць сваёй суровасцю, вабіць сваёй веліччу, непаўторнасцю, але:

Ёсць хараство і ў гэтых зімах,      І ў мёртва-белых тых кілімах,      Што віснуць-ззяюць хрусталямі      Над занямелымі лясамі.

   Паэт захапляецца бязмежнасцю прыроднай стыхіі, яе магутнасцю і веліччу. Аднак гэтае апісанне-захапленне незаўважна набывае выгляд глыбокага філасофскага роздуму. Усім нам добра вядомыя словы "Мой родны кут!" знаходзяць сваё лагічнае завяршэнне не ў радках "Як ты мне мілы!", а ва ўсёй паэме. Паэт невыпадкова пачынае твор са звароту да роднага краю і апісання яго прыроды: у гэтым ён знаходзіць натхненне для спакойнага разважання аб вечных таямніцах прыроды і чалавечага быцця. Паэт увесь час параўноўвае жыццё чалавека і жыццё прыроды, паказвае іх цесную сувязь і роднаснасць, падабенства законаў развіцця, сугучнасць прыроды чалавеку. Так, перадаючы прыгнечаны стан чалавека, яго ўнутраны адчай, паэт прыбягае да вобразу цёмнага хваёвага лесу, які стогне пад націскам буры. Затое лёгкі, бадзёры ранішні настрой героя па-майстэрску перадаецца апісаннем роснага летняга лугу. Сумным думкам Міхала аб недасягальнасці жаданай мэты адпавядае змрочная прырода. Хуткай зменлівасцю надвор'я аўтар падрыхтоўвае чытача да ўспрыняцця хуткіх змен у жыцці герояў. "Прырода... з людзьмі жыве супольна, згодна", — падкрэслівае гэту думку паэт. І сапраўды, з гэтым нельга не пагадзіцца. Земляробчы каляндар, усе асноўныя гадавыя святы, цяжкая сялянская праца (ворыва, летнія касавічныя клопаты, збор ураджаю) апісваюцца ў паэме на фоне прыроды. У паэме многія з'явы і карціны прыроды паказаны вачамі дзяцей, бо дзеці — больш непасрэдньія ў іх успрыняцці. Незвычайнай любоўю да хараства прыроды вылучаўся Кастусь, які цэлымі днямі мог слухаць спевы птушак, гоман ціхай крынічкі, шэпт траў. У некаторых выпадках аўтар цёпла падсмейваецца са сваіх юных герояў. Дастаткова прыгадаць страхі хлопцаў, звязаныя з незразумелымі начнымі гукамі з боку Нёмана. Прырода ў паэме набывае характар асаблівага персанажа. Паэт успрымае яе ва ўсіх праявах як адно цэлае, як вялікую і таямнічую кнігу быцця. Гэтак, як адно непарыўнае цэлае, успрымае паэт і людзей, якія не могуць не жыць па законах вялікай і таямнічай кнігі — Прыроды.

Па-сапраўднаму родны край любiць той, хто ахоўвае i ўмела ператварае прыроду, толькi тады яна дарыць чалавеку прыгажосць.

Сінькевіч Вольга Анатольеўна, Шатроўская базавая школа

Чытаю я журнал сучасны:

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]