Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Крыніцы гісторыі Беларусі (дапаможнік) Ходзіна.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
1.04 Mб
Скачать

1.4. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс.

Летапiсы XII-XIII стст., што складалiся на Беларусi, не захавалiся. З больш-менш пэўнай ступенню дакладнасцi можна гаварыць толькi пра летапiсанне ў Полацку. Полацкi летапiс XII ст. таксама не захаваўся, але яго бачыў i трымаў у руках вядомы расiйскi гiсторык В.Тацiшчаў (1686-1750). У сваей “Истории Российской” ен не раз цытаваў летапiс, у якiм “многа аб полацкiх, вiцебскiх i iншых князях напiсана”. Таму гэтыя матэрыялы “Истории Российской” з’яўляюцца для нас каштоўнай крынiцай.

Пэўныя падставы меркаваць пра iснаванне летапiсання XII ст. у Полацку даюць i асобныя месцы ў Iпацьеўскiм летапiсу. На гэта яшчэ у 1868 г. звярнуў увагу крынiцазнаўца К.Бястужаў-Румiн. Пасля С.Салаўёў, Л.Аляксееў, В.Пашута, В.Чамярыцкi таксама схiлiлiся да думкi пра захаванне ў складзе Iпацьеўскага летапiсу частак летапiсу Полацкага.

На думку беларускага даследчыка В.Чамярыцкага, летапiс мог пачынацца падзеямi ўкняжання Васiлькi Святаславiча ў Полацку у 1132 г., а першыя запiсы былi зроблены ў манастыры, заснаваным Ефрасiнняй Полацкай, сястрой князя Васiлькi.

У той час як у цэнтры ўвагi полацкага летапiсца XII ст. была барацьба за велiкакняжацкi пасад i мiжусобiцы, у Новагародскiм летапiсе апавядалася аб першых старонках гiсторыi новай дзяржавы — Вялiкага княства Лiтоўскага. Аднак з думкай, што аповесць аб Мiндоўгу i Войшалку, якая знаходзiцца ў складзе Галiцка-Валынскага зводу, -- гэта ўрыўкi з асобнага летапiсу, якi складаўся ў сярэдзiне XIII ст. у Лаўрышаўскiм манастыры, згодны далека не ўсе даследчыкi як беларускай, так i ўвогуле ўсходнеславянскай гiсторыi.

1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII-XIII стст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi.

Акрамя ўсходнеславянскiх летапiсаў вялiкае значэнне для вывучэння гiсторыi Беларусi маюць польскiя рочнiкi, нямецкiя аналы, а ў дачыненнi да XII-XIII стст. — хронiкi, напiсаныя на лацiнскай мове. Паводле храналагiчнай паслядоўнасцi напачатку патрэбна адзначыць першую польскую хронiку — “Хронiку Галла Анонiма”. Яна складзена ў стылi манументальнага гiстарызму (“gesta” — “дзеяннi”) у канцы XI - пачатку XII стст. на аснове папярэднiх польскiх рочнiкаў i iншых крынiц iншаземцам (не палякам), якi “дарма не хацеў есцi польскi хлеб”. “Хронiка Галла Анонiма” падзялялася на тры часткi: 1) гiсторыя Польшчы да 1086 г., 2) маладыя гады Баляслава Крывавуснага i пачатак яго княжання да 1109 г., 3) 1109-1113 гг. — 4 гады княжання Баляслава, пасля чаго апавяданне абрываецца. Акрамя iншых звестак тут мы знаходзiм паведамленнi пра тураўскага князя Святаполка, яго барацьбу з Яраславам (1016-1019 гг.), звесткi пра бiтву на р.Буг, пра суседзяў Русi — балцкiя плямены i г.д.

Працягам летапiснай традыцыi ў Польшчы стала “Хронiка магiстра Вiнцэнта Кадлубка”. Асноўную ўвагу Вiнцэнт Кадлубок звяртае на ваенныя канфлiкты i саюзы з Галiцка-Валынскiм княствам. Аднак хронiка з’яўляецца каштоўнай крынiцай i па гiсторыi паўднева-заходняй часткi Беларусi, Драгiчынскага i Берасцейскага княстваў.

Адной з найбольш каштоўных крынiц для вывучэння гiсторыi Беларусi XII-XIII стст. з’яўляецца “Хронiка Лiвонii”, напiсаная, як мяркуюць, каталiцкiм святаром Генрыхам Латвiйскiм. Паколькi ўсходнеславянскiя летапiсы амаль не ўтрымлiваюць звестак пра паўночна-заходнiя землi Русi адзначанага перыяду, “Хронiка Лiвонii” дазваляе лiквiдаваць гэты прабел, дапамагае ахарактарызаваць суседзяў Полацкай Русi — лiваў, эстаў, лiтву, прасачыць пашырэнне агрэсii нямецкага ордэна на балцкiя землi i першапачатковы этап барацьбы жыхароў Полацкай зямлi з захопнiкамi. Характэрнай асаблiвасцю хронiкi з’яўляецца яе дакладнасць. Але было б памылкаю чакаць ад удзельнiка падзей аб’ектыўнасцi ў iх асвятленнi. Ва ўсiх выпадках крыжакi — героi, а тыя, хто супраць iх — ворагi (“язычнiкi”, “схiзматыкi” i iнш.).

“Хронiка Лiвонii” складаецца з 4 кнiг. Першыя дзве з iх маюць характар уступных. У iх расказваецца пра дзейнасць епiскапаў Мейнарда i Бяртольда. Найбольшую каштоўнасць мае паведамленне, што епiскап Мейнард прасiў полацкага князя Уладзiмiра (звесткi пра апошняга толькi ў хронiцы 1186-1216 гг.) даць дазвол на хрышчэнне лiваў. Асноўная частка хронiкi выкладзена у 3-й i 4-й кнiгах, што ахоплiваюць час з 1198 па 1226 г. Па сутнасцi, гэта пагадовае апiсанне дзеянняў новага епiскапа — Альберта, вучнем i паслядоўнiкам якога лiчыць сябе аўтар хронiкi. Магчыма, таму Генрых Латвiйскi абыходзiць усе акалiчнасцi, якiя паказалi б епiскапа не ў вельмi прывабным для яго святле. Хранiст, аднак, не ператварыў свой твор у бiяграфiчны летапiс. Гэта хутчэй апiсанне падзей, якiя адбылiся ў той цi iншы год жыцця i дзейнасцi Альберта. Мы знаходзiм тут звесткi пра гарады-фарпосты Полацкага княства на Дзвiне (Кукейнос i Герцыке), пра iх князёў Вячку i Усевалада, пра сумесную барацьбу лiваў, эстаў, лiтвы i палачан супраць крыжацкай агрэсii.