Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Агляд методыка.doc
Скачиваний:
90
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
2.83 Mб
Скачать

8) Канцэпцыя літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь: асноўныя палажэнні. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”.

Літаратура ў школе заўсёды была ў ліку прадметаў, з якімі перш за ўсё звязвалася мэта навучання і выхавання дзяцей і моладзі – фарміраванне асобы ва ўсей мнагастайнасці зместу гэтага паняцця: светапогляд, маральнасць, інтэлектуальнае і эмацыянальнае развіццё, этычная, эстэтычная, мастацкая, моўная культура. Сёння, у працэсе глыбокіх перамен у грамадскім жыцці значэнне літаратурнай адукацыі асабліва ўзрастае. Сучасны стан літаратурнай адукацыі ацэньваецца грамадскасцю крытычна. Ды і больш дасведчаныя выступоўцы схільны лічыць, што ў нас няма навукова абгрунтаванай сістэмы літаратурнага навучання, што многае тут патрабуе перагляду, пераасэнсавання. У гэтай справе патрабуюцца сур’ёзныя змены. I не толькі ў кірунку аднаўлення праўды і паўнаты гістарычнага развіцця літаратуры, удакладнення ідэйных і эстэтычных ацэнак, г.зн. у тым, што датычыцца навуковасці зместу прадмета, але і ў сур’ёзным паляпшэнні самога працэсу навучання і яго практычных вынікаў.

Аб’ектыўныя сведчанні (уступныя экзамены ў ВНУ, неаднаразовыя абследаванні стану літаратурнай адукацыі ў школе, выступленні настаўнікаў у друку і г.д.), хаця і неадназначна, пацвярджаюць у цэлым невысокі ўзровень падрыхтаванасці вучняў па літаратуры, слабую начытанасць, кепскае веданне гістарычных ацэнак літаратурнага развіцця, творчасці вядучых пісьменнікаў, несфармаванасць чытацкіх уменняў і інтарэсаў, аналітычных здольнасцей, нярэдка вельмі павярхоўнае, спрошчанае ўспрыманне і разуменне сутнасці мастацкіх з’яў, неразвітасць самастойнага мыслення, маўленчых навыкаў, невысокую эмацыянальна-эстэтычную культуру. Застаецца нявырашанай праблема развіцця творчых здольнасцей вучняў.

Ёсць багаты і цікавы вопыт школы іншых краін свету, які доўгі час быў нязнаны, не абагульняўся і ўвогуле не даследаваўся. Ён таксама патрабуе канструктыўнага асэнсавання і выкарыстання.

Ацэньваючы стан літаратурнай адукацыі і намячаючы шляхі яе паляпшэння, трэба мець на ўвазе рознага роду фактары, якія ўздзейнічаюць, уплываюць на гэты стан, яго абумоўліваюць. Сярод іх ёсць такія, што не залежаць або залежаць не толькі ад школы, ад метадыстаў і настаўнікаў. Гэта:

1) агульнае стаўленне дзяржавы і грамадства да культуры ўвогуле і культуры мастацкай, эстэтычнай у прыватнасці,; прадстаўленне школе і настаўніку большай свабоды ў дачыненні да арганізацыі навучальнага працэсу, магчымасцей творчага самавыяўлення;

2) «непроцістаянне», узгодненасць, суладнасць намаганняў школы і пазашкольных сродкаў мастацка-эстэтычнага ўздзеяння на моладзь: сродкаў масавай інфармацыі, тэлебачання, кіно, тэатра, пазашкольных устаноў, грамадскіх фарміраванняў, у тым ліку нефармальных, акаляючага жыццёвага асяроддзя – усяго таго, што аказвае ўплыў на выхаванне моладзі;

3) узровень развіцця педагагічнай, псіхалагічнай, філалагічнай і ўвогуле гуманітарных навук і іх дапамога школе, асабліва ў кірунку выпрацоўкі сумеснымі намаганнямі канцэпцыі асобы, нацыянальнай школы і г.д.

Што датычыцца ўласна літаратурна-педагагічных, эстэтычна- і мастацка-выхаваўчых фактараў і перадумоў, то галоўнымі з іх бачацца наступныя:

– неабходнасць пераасэнсавання метадалагічных прынцыпаў літаратурнай (гуманітарнай, філалагічнай) адукацыі, зарыентаванасць ідэалагічнага зместу літаратурнай адукацыі на агульначалавечыя маральныя і эстэтычныя – у цэлым гуманістычныя каштоўнасці, на выхаванне такіх якасцей, як грамадзянскасць, патрыятызм і павага да іншых народаў, павага да асобы чалавека, міласэрнасць, душэўная чуласць; арыентацыя на творы сапраўды вартасныя, высокамастацкія; пашырэнне жанравага і стылявога спектра школьнай літаратуры, больш дакладны ўлік спецыфікі літаратуры як мастацтва; скіраванасць літаратурнай адукацыі на стварэнне нацыянальнай школы, адраджэнне нацыянальнай культуры;

– скардынаванасць усіх састаўных частак курса літаратуры (беларускай, замежнай) на аснове прынцыпу адзінства літаратурнай адукацыі; пераемнасць этапаў літаратурнага навучання; узгодненасць літаратурнага курса з іншымі прадметамі эстэтычнага, а таксама грамадска-гуманітарнага цыкла; нарэшце, больш глыбокая і шырокая інтэграцыя літаратурнага і моўнага навучання;

– адпаведнае ўзроставым асаблівасцям вучняў вызначэнне зместу, метадаў і форм навучання і мастацка-эстэтычнага выхавання на ўсіх ступенях школы, сістэмна-канцэптуальнага падыходу да кожнай з гэтых ступеней, акрэсленне пэўных мэт і задач навучання ў кожным класе з адпаведным вызначэннем узроўню літаратурнай падрыхтаванасці, развітасці і выхаванасці;

– павелічэнне ўдзельнай вагі і ўзмацненне ролі пазакласнай і па-зашкольнай работы ў працэсе літаратурнага і мастацка-эстэтычнага выхавання, распрацоўка праграмы азнаямлення школьнікаў з літаратурнымі і краязнаўча-літаратурнымі музеямі, карціннымі галерэямі, удзелу школьнікаў у літаратурных гуртках, вечарах, дыспутах, віктарынах і г.д.;

– ажыццяўленне дыферэнцыраванага падыходу да літаратурнай адукацыі і ў сувязі з гэтым вызначэнне мнагастайнасці яе форм, метадаў, прыёмаў з арыентацыяй на індывідуалізаваны (асабовы), творчы, ініцыятыўна-дзейны падыход да навучання, раэвіццё індывідуальных здольнасцей асобы, падрыхтоўка яе да самастойнага жыцця і працы ва ўмовах навукова-тэхнічнага і сацыяльна-эканамічнага прагрэсу;

– улік усіх адзначаных вышэй патрабаванняў у падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы (удасканаленні) настаўнікаў літаратуры ва універсітэтах, педагагічных інстытутах і г.д.