Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Іст.Бел.экзамен.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
30.04.2019
Размер:
48.62 Кб
Скачать
  1. Важнейшыя крыніцы па гісторыі Беларусі. Навуковыя і вучэбныя выданні крыніц

Гісторыя Беларусі вывучаецца на аснове разнастайных гістарычных крыніц. Крыніцы па гісторыі Беларусі вельмі разнастайныя па форме, зместу і дакладнасці інфармацыі. Гісторыкі карыстаюцца некалькімі тыпамі крыніц. Кожны тып, у сваю чаргу, можа падзяляцца на больш дробныя састаўныя часткі.

Археалагічныя крыніцы. Даюць уяўленне аб жыцці чалавека таго часу, калі не было пісьменнасці. Гэты тып крыніц – асноўны для даследчыкаў да з’яўлення крыніц пісьмовых. Аднак і з існаваннем пісьмовых крыніц археалагічныя не страчваюць сваей вагі ў вывучэнні гістарычных падзей да XV-XVII ст. Да археалагічных крыніц адносяць: рэшткі старажытных паселішчаў, стаянак, гарадзішчаў, гарадоў; выкапневыя прылады працы, прадметы побыту, хатняе начыненне, адзенне; горныя выпрацоўкі, гідратэхнічныя збудаванні, палі старажытнага земляробства, дарогі; зброю, абарончыя збудаванні; магільнікі і інш. На ўсёй тэрыторыі Беларусі зарэгістравана каля 6 тысяч буйных археалагічных помнікаў, што ахопліваюць храналагічны перыяд ад часоў першых пасяленцаў (каля 100-40 тыс. гадоў да н.э.) і да XV ст.

Тапанімічныя крыніцы. Тапонімы – гэта назвы геаграфічных аб’ектаў. Яны былі дадзены яшчэ ў самыя старажытныя часы, захоўваючы звесткі пра этнічны склад старажытнага насельніцтва тэрыторыі, найбольш распаўсюджаныя яго заняткі. Так, існаванне падсечна-агнявой (ляднай) сістэмы земляробства знайшло адлюстраванне ў назвах населеных пунктаў Ляды, Чысць. Ад старадаўніх промыслаў і рамёстваў атрымалі назвы пунктаў Рудня, Кавалі, Пушкары. Ў 20-я – 60-я г. XX ст. праводзілася палітыка перайменавання паселішчаў. Шмат весак і гарадоў, што мелі “неблагозвучные” назвы страцілі іх. Так каля 1000 спрадвечных назваў населеных пунктаў зніклі з карты Беларусі. У выніку каштоўнасць гэтага тыпу крыніц значна знізілася.

Помнікі пісьменнасці. Пісьменнасць ва ўсходніх славян звязана з увядзеннем братамі Кірылам і Мяфодзіем у 863 г. кірылічнай азбукі, якая пакладзена ў аснову алфавітаў сучаснай беларускай, рускай і ўкраінскай моў.

Раннія пісьмовыя крыніцы – гэта «Аповесць мінулых гадоў», Лаўрэнцьеўскі, Іпацьеўскі, Радзівілаўскі летапісы, «Руская праўда», «Слова аб палку Ігаравым» і інш. дакументы. У іх мы знаходзім самыя раннія звесткі пра гарады Полацк, Тураў, Брэст, Мінск, Друцк, аб рассяленні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, іх гаспадарчай дзейнасці, грамадскім ладзе. Разам з археалагічнымі крыніцамі яны даюць досыць поўнае ўяўленне аб жыцці і занятках насельніцтва старажытнай Беларусі.

Беларускія летапісы складаліся ў межах Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў XIII-XVI стст. на старажытнарускай, старабеларускай і польскай мовах. Ранні этап беларускага летапісу прадстаўлены кароткімі летапіснымі рэдакцыямі. Гэта Супрасльскі, Увараўскі, Познанскі, Нікіфараўскі, Слуцкі, Акадэмічны летапісы. Да падрабязных летапісаў адносяцца «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», а таксама спісы Красінскага, «Летапіс Быхаўца». Яны адлюстроўваюць заканчэнне працэсу этнічнай, палітычнай і эканамічнай кансалідацыі беларускіх земляў, што адбылася да XVI ст. Летапісы канца XVI-пачатку XVII ст. (Баркулабаўскі летапіс, Віцебскі летапіс) аб беларускіх землях гавораць як аб адзіным палітычным і эканамічным рэгіёне.

Гаспадарчыя дакументы XV першай паловы XIX ст. як крыніцы па гісторыі гаспадаркі Беларусі маюць выключную каштоўнасць. Яны прадстаўлены інвентарамі маёнткаў, гарадоў, рэвізіямі дзяржаўных і магнацкіх маёнткаў і г.д. Тут маюцца звесткі аб памерах зямельных угоддзяў, колькасці двароў, занятках насельніцтва, стане рамяства і гандлю і іншых баках дзейнасці насельніцтва.

Перыядычныя выданні – гэта агульная перыёдыка, прадстаўленая грамадска-палітычнымі, культурнымі часопісамі і газетамі «Русский архив» (1863-1917), «Русская старина» (1870-1918 гг.), «Губернскія ведамасці», “Мінскі лісток”, гарадскія газеты-капейкі, першымі беларускімі газетамі “Наша доля” і “Наша ніва”.

Публікацыя дакументаў па гісторыі Беларусі пачалася ў першай палове XIX ст. Першай такой публікацыяй з’явілася выданне «Белорусского архива древних грамот. 1507-1768 гг.», здзейсненнае Іванам Грыгаровічам у 1824 г. Шматтомныя выданні здзейсніла Пецярбургская археаграфічная камісія, што выдала 5 тамоў «Актов, относящихся к истории России», 1846-1853 гг. і 15 тамоў «Актов, относящихся к истории Южной и Западной России», 1863-1892 гг. Віленская археаграфічная камісія выдала на працягу 1865-1904 гг. 39 тамоў «Актов, издаваемых Виленской Археографической комиссией» і 14 тамоў «Археографического сборника документов, относящихся к истории Северно-Западной Руси». Археаграфічная камісія, што працавала ў Віцебску, у 1871-1906 гг. выдавала «Историко-юридические материалы», усяго 32 выпускі. Такім чынам асноўная частка публікацыі дакументаў была здзейснена ў дарэвалюцыйныя часы.

У савецкі перыяд ў 20-я гг. выдадзен зборнік «1905 год у Беларусі». У 30-я гг. убачылі свет «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў гады распаду феадалізму» (у 2 т.); Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах, IX-XVIII стст.» (Т.1. 1936), «Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі, 1772-1903 гг.» (Т.3. 1940). У 50-70-я гг. выдадзены зборнік «Белоруссия в эпоху феодализма» (У 4 т.), «Документы и материалы по истории Белоруссии. 1900-1917 гг.», «Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г.».

Архіўныя матэрыялы можна разглядаць як асобны тып крыніц. Зараз ў Нацыянальным архіве Беларусі налічваецца 7089 фондаў (па дакументах з XIV да XIX ст. – 3089, па дакументах XX ст. – 4000), у якіх захоўваецца больш за 2 млн. спраў, частка з іх – каштоўныя крыніцы па эканамічнай гісторыі Беларусі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]