Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тэма № 14. палітыка генацыда i “выпаленай зямлі”..docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
39.44 Кб
Скачать

13

ТЭМА XIV. ПАЛІТЫКА ГЕНАЦЫДА I “ВЫПАЛЕНАЙ ЗЯМЛІ”.

План:

Уводзіны

  1. Ваенна-адміністрацыйны падзел акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

  2. Палітыка генацыда i “выпаленай зямлі” - план тэрору i здзекаў з насельніцтва.

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

Доўгіх 1418 дзён і начэй працягвалася Вялікая Айчынная Вайна. І ў перыяд з 22 чэрвеня 1941г. па 9 траўня 1945г. адбылося столькі падзеяў, што для іх дэталёвага разгляду запатрабавалася б занадта шмат часу. Безумоўна, што вераломны напад Нямеччыны на СССР у нядзельную раніцу 22-га чэрвеня 1941г. з'явілася старанна спланаванай аперацыяй пад кодавай назвай «Барбароса», г.зн. у гонар нямецкага героя Фрыдрыха Барбаросы. Вырашыўшы развязаць вайну супраць Савецкага Саюза, Гітлер паставіў генералам фашысцкага вермахта задачу не толькі авалодаць «жыццёвым прасторай» - захапіць Украіну, Беларусь, Каўказ і іншыя раёны СССР, але і знішчыць яго як палітычную і эканамічную сістэму, такім чынам, навязаная савецкаму народу найжорсткая вайна павярнулася суровым выпрабаваннем савецкага сацыялістычнага грамадства, яго эканамічных і маральна-палітычных сіл, яго ваеннай арганізацыі. У сваёй працы я дэталёва разгледзела частку гісторыі Вялікай Айчыннай Вайны прысвечаную палітыцы генацыду і "выпаленай зямлі».

  1. Ваенна-адміністрацыйны падзел акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.

Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма палітычных, эканамічных, ваенных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа. Акупацыйная палітыка была вынікам дзяржаўнага курса фашысцкай Германіі, распрацаванага ў дырэктыўных дакументах і праграмных выступленнях нацысцкіх кіраўнікоў.

Ідэалагічнай асновай акупацыйнай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія тэорыі нацыстаў: аб “расавай перавазе” нямецкай нацыі над усімі іншымі; аб “гістарычнай неабходнасці” пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў і іх “неад’емным праве” на сусветнае панаванне.

У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. Беларусь была падзелена на асобныя часткі:

- паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай абласцей з гарадамі Гродна і Ваўкавыск былі перададзены Усходняй Прусіі;

- паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыята “Украіна”;

- паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да генеральнай акругі Літвы;

- тэрыторыя Віцебскай і Магілёўскай абласцей, большая частка Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай вобласці былі ўключаны ў зону армейскага тылу групы армій “Цэнтр”, дзе ўсе адміністрацыйныя функцыі выконвала ваеннае камандаванне;

- Баранавіцкая, Вілейская (без паўночна-заходніх раёнаў), Мінская (без усходніх раёнаў) вобласці, паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай абласцей склалі “генеральбецырк Беларутэнія” – генеральную акругу Беларусі.

Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусі, якая складала прыкладна 1/3 тэрыторыі БССР, была ўключана ў рэйхскамісарыят “Остланд” з рэзідэнцыяй у Рызе і падзелена на 10 “ гебітскамісарыятаў ” (акругоў). Для кіраўніцтва генеральнай акругай, акругамі і раёнамі ствараўся жорстка цэнтралізаваны адміністрацыйны апарат гітлераўцаў.

На чале генеральнай акругі Беларусі стаяў генеральны камісарыят, які ўзначальваў адзін з паплечнікаў Гітлера гаўляйтар Вільгельм Кубэ. Пасля знішчэння Кубэ мінскімі падпольшчыкамі 22 верасня 1943 г. яго месца заняў групенфюрэр войск СС Курт фон Готберг.

Кіраванне акругамі ажыццяўлялі гебітскамісары, гарадамі – штатскамісары, раёнамі – ортскамісары. Для стварэння ўяўнага выгляду самакіравання і ўзмацнення ўплыву на насельніцтва з мясцовых жыхароў арганізоўваліся гарадскія, раённыя і павятовыя ўправы, а ў вёсках прызначаліся старасты, солтысы, войты.

Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў. З розных краін Еўропы гітлераўцы прывозілі да нас сваіх прыслужнікаў беларускага паходжання, якія пачыналі кар’еру яшчэ ў перыяд Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918–1920 гг.

Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі. Галоўным сродкам падтрымання “новага парадку” былі войскі і розныя службы: СС (ахоўныя атрады); СА (штурмавыя групы); СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі); гестапа (палітычная паліцыя); жандармерыя і інш.

Дзейнасць акупацыйнага апарату будавалася на прынцыпе «фюрэрства» — адзінаўладдзя. Кожны гебітскамісар выдаваў загады і распараджэнні па ўласным меркаванні ці паводле ўказанняў вышэйшых германскіх інстанцый. У валасцях прызначаліся валасныя старшыні, а ў вёсках — старасты. Работу раённых і валасных упраў і стараст вёсак накіроўвалі і жорстка кантралявалі спецыяльна прызначаныя шэфы, камісары, каменданты, крайсландвірты, зондэрфюрэры і г. д.

Ва ўсходняй частцы Беларусі, на тэрыторыі тылавога раёна, ваенна –адміністрацыйныя функцыі выконвалі палявыя і мясцовыя камендатуры. Яны надзяляліся ўсёй паўнатой улады ў зоне сваёй дзейнасці.У Беларусі ў 1942 г. дзейнічалі 11 палявых і 23 мясцовыя камендатуры, а таксама так званыя мясцовыя грамадзянскія ўлады. Ім падпарадкоўваліся шматлікія вайсковыя гарнізоны, каманды жандармерыі, групы тайнай палявой паліцыі. Усяго на гэтай тэрыторыі дзейнічалі 8 груп тайнай палявой паліцыі (Бабруйск, Барысаў, Віцебск, Лепель, Магілёў, Орша, Полацк, Старыя Дарогі), якія ў сваю чаргу мелі 20 перыферыйных каманд. Толькі адной аршанскай групай тайнай палявой паліцыі з верасня 1941 па верасень 1942 г. было павешана і расстраляна больш за 17 500 савецкіх патрыётаў.

Акупацыйны рэжым абапіраўся на ўзброеныя ахоўныя дывізіі. У 1941г. на тэрыторыі Беларусі іх было 5. Яны забяспечвалі ахову камунікацый і ваенных аб'ектаў, лагераў ваеннапалонных, вялі барацьбу супраць партызан і падпольшчыкаў. Падтрымліваў акупацыйны рэжым і значны паліцэйскі апарат. Каб кантраляваць тэрыторыю захопленай Беларусі, акупанты размясцілі тут ваенна-паліцэйскія сілы колькасцю да 160 тыс. чалавек без уліку франтавых часцей, якія таксама выкарыстоўваліся ў барацьбе супраць партызан. Афіцыйна ўводзілася сістэма заложніцтва — калектыўнай адказнасці за парушэнне ўстаноўленых захопнікамі нормаў жыццядзейнасці. Германскія акупацыйныя ўлады і вайскоўцы даволі часта выкарыстоўвалі гэтую сістэму, асабліва для выяўлення і фізічнага знішчэння патрыётаў, падаўлення ўсіх формаў антыгерманскага супраціўлення.

Каб паставіць на службу рэйха эканоміку Беларусі, акупанты ўжо з ліпеня 1941 г. пачалі рэгістрацыю працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Усе прадпрыемствы і ўстановы Беларусі былі ўзяты на ўлік, была праведзена іх дэталёвая інвентарызацыя. 1 снежня 1941 г. у Мінску працавалі 73 прадпрыемствы, а ў красавіку 1943 г. - 150. Рабочыя і служачыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Усё насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў у абавязковым парадку прыцягвалася да прымусовых работ. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін. За розныя правіннасці, за сабатаж білі, саджалі у карцэр, адпраўлялі у канцлагер. Рацыён харчавання працоўнага ўключаў 200 г. хлеба на дзень і 10 г. солі. Акупанты выкарыстоўвалі і эканамічныя метады кіравання гаспадаркай. На тэрыторыі генеральнай акругі Беларусі працавалі банкі, у 1943 г. іх было каля 100.

Вясной 1942 г. на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусі акупацыйныя ўлады правялі зямельную рэформу. Усе калгасы, іх праўленні, рэвізійныя камісіі былі ліквідаваны, а іх зямля і інвентар перайшлі да ўжытку сялян у рамках так званых "абшчынных гаспадарак". З чэрвеня 1943 года абвяшчалася раздача зямлі сялянам, але яна так і засталася дэкларацыяй. На тэрыторыі Усходняй Беларусі калгасы па-ранейшаму існавалі дзеля забеспячэння харчовых патрэб фронту.

Кіраўніцтва рэйха выкарыстоўвала працоўныя рэсурсы акупіраваных тэрыторый, у тым ліку і Беларусі, у якасці рабочай сілы для прамысловасці і сельскай гаспадаркі Германіі. Працэс гэты пачаўся з канца 1941 г., але буйныя памеры набыў на пачатку 1943 г. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работы ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі, а так сама было вывезена 90 % станочнага і тэхнічнага абсталявання, 96 % энергетычных магутнасцей, 18,5 тыс. аўтамашын, больш за 9 тыс. трактароў і цягачоў, 1100 камбайнаў.

На ўсім працягу акупацыі гітлераўцы бязлітасна рабавалі беларускае сялянства. Яны разрабавалі 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС. У Германію было вывезена, паводле няпоўных даных, больш за 1,6 млн. т. збожжа, 426 тыс. т. мукі, 3 млн. т. бульбы і гародніны. Працаўнікі вёскі, як і жыхары гарадоў, плацілі шматлікія падаткі. Усё насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў у абавязковым парадку прыцягвалася да прымусовых работ на будаўніцтва абарончых аб’ектаў, мастоў, дарог і г.д.

У снежні 1943 г. быў вызвалены ад нямецкіх акупантаў шэраг раёнаў Усходняй Беларусі, на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусі.

Перамога Чырвонай Арміі на франтах вайны, актыўная дзейнасць беларускіх партызан і падпольшчыкаў, патрыятызм і разважлівасць насельніцтва рэспублікі не дазволілі нямецкім акупантам ажыццявіць у поўнай меры свае мэты на беларускай зямлі.