Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпора по истории 1-25.rtf
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.08.2019
Размер:
502.09 Кб
Скачать

21.Перадумовы паўстання

  • Паводле рашэння венскага кангрэсу, частка створанага Напалеонам Варшаўскага княства ўвайшла ў склад Расійскай імперыі пад назвай Царства Польскае, а рускі імператар станавіўся і польскім каралём. Царству Польскаму была нададзена канстытуцыя, якая неаднаразова парушалася расійскімі ўладамі.

  • Частка насельніцтва, у асноўным шляхта,мела на мэце аднаўленне РП у межах 1772г

  • Абмежаванне дзейнасці сейма ў Царстве

  • Палітычныя рэпрэсія супраць “нязгодных”

Пачатак паўстання

Для кіраўніцтва паўстаннем на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Літве ў пачатку 1831 года быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт пры падтрымцы эмісараў з Варшавы. Пачаць паўстанне было вырашана з Віленскай губерні, дзе знаходзілася невялікая колькасць расійскіх войскаў. Аднак створаны камітэт не змог забяспечыць адначасовае выступленне паўстанцкіх сіл у паветах і іх узаемадзеянне. Пытанне аб адносінах да паўстання вырашала шляхта кожнага павета асобна. Пры станоўчым рашэнні яна выбірала павятовы ўрад і вайсковага камандзіра. Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі, аб'яўлялі рэкруцкія наборы ў паўстанцкае войска, выдавалі адозвы з заклікамі да барацьбы. У сакавіку-красавіку паўстанне ахапіла Літву, паўночна-заходнюю частку сучаснай тэрыторыі Беларусі (Ашмянскі, Браслаўскі, Свянцянскі і Дзісенскі паветы); у красавіку паўстанне ахапіла ўсю Віленскую губерню, але сувязь паміж паветамі была перарвана. У Гродзенскай губерні паўстанне пачалося ў маі, на поўдні Мінскай губерні - толькі ў чэрвені-ліпені, калі ў Царстве Польскім ужо прадвызначылася паражэнне паўстанцкіх сіл. У беларусі і Літве было арганізавана каля трыццаці партызанскіх атрадаў, якія налічвалі 12 тыс. чалавек. Найбольш буйнымі былі атрады:

  • пад кіраўніцтвам С.Радзішэўскага ў Вілейскім павеце - 3,3 тыс. чалавек,

  • В. Брахоцкага ў Дзісенскім павеце - 3 тыс. чалавек,

  • К. Пшаздецкага ў Ашмянскім павеце - 2,5 тыс. чалавек,

  • Я. Кашыца і М. Мяржэўскага ў Навагрудскім павеце - 1 тыс. чалавек.

Апалячаная шляхта, каталіцкае, часткова уняцкае духавенства падтрымалі лозунг барацьбы за аднаўленне Рэчы Паспалітай як польскай дзяржавы. Пытанне аб дзяржаўнасці свайго краю не ставілася. Сяляне актыўнага ўдзелу у паўстанні не прымалі.

Канец паўстання

Віленскі цэнтральны камітэт вырашыў пачаць падрыхтоўку да захопу Вільні і стварыць аб'яднанае войска. Бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 года стала кульмінацыяй паўстання. Аб'яднаныя паўстанцкія сілы краю разам з прысланым на дапамогу польскім корпусам (12 тыс. чалавек) не змаглі дасягнуць перамогі над расійскім войскам.На пачатку жніўня 1831 года на ўсёй тэрыторыі Беларусі паўстанне было падаўлена. Многія актыўныя паўстанцы, у тым ліку з тэрыторыі сучаснай Беларусі, пакінулі радзіму і пазней удзельнічалі ў барацьбе за свабоду ў розных краінах Еўропы.

Пасля паўстання

Указам ад 6 мая 1831 года былі выдзелены тры разрады «злачынцаў»:

  • да першага адносілі кіраўнікоў,

  • да другога — тых. хто ўдзельнічаў у баявых дзеяннях,

  • да трэцяга — усіх іншых.

Сваіх маёнткаў пазбавіліся буйныя магнаты — Агінскія, Плятэры, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш. Ад секвестру пазбаўляліся тыя, хто сам з’явіўся на працягу месяца пасля публікацыі ўказа і пакаяўся або даказаў, што яго прымусілі далучыцца да паўстання. Увогуле да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях было прыцягнута 2878 чалавек.

У 1832 г. быў зачынены Віленскі універсітэт, які быў адкрыты толькі ў 1804 г.

У 1837 г. цар патрабаваў, каб усе паступаючыя ў расійскія універсітэты мелі пасведчанне аб недачыненні да паўстанцкага руху.

У 1839 г. на Полацкім царкоўным саборы была скасавана Берасцейская унія з аўтаматычным пераводам усіх уніятаў у праваслаўе.

У 1840 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі было скасавана дзеянне Статута 1588 г.

Яшчэ аднім вынікам паўстання сталі першыя крокі палітыкі русіфікацыі (дэпаланізацыі) беларускіх земляў.